Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 218с.
Мінск 1981
106.31 МБ
Але Тха сказаў:
«Ніколі болып не прыйдуць да цябе Народы Джунгляў. Ніколі не перакрыжуюцца іхнія дарогі з тваімі, ніколі не будуць яны спаць побач з табою, ні хадзіць за табою, ні пасвіцца каля тваёй бярлогі. Толькі Страх будзе хадзіць за табою па пятах і, калі яму ўздумаецца, біць цябе зброяй, якой ты не ўбачыш. Ён зробіць так, што зямля праваліцца ў цябе пад нагамі, і ліяна зашмаргнецца на тваёй шыі, і ствалы дрэў паўстануць вакол цябе так высока, што ты не здолееш цераз іх пераскочыць. А напаследак ён злупіць з цябе шкуру і накрые ёю сваіх дзіцянят, каб сагрэць іх. Ты не злітаваўся над ім, і ён не будзе мець літасці да цябе».
Першы з Тыграў быў вельмі смелы, бо яго ноч яшчэ не мінула, і ён сказаў:
«Абяцанне Тха па-ранейшаму мае сілу. Ён жа не забярэ ў мяне маёй ночы?»
I Тха сказаў:
«Твая ноч застаецца тваёю, як я абяцаў, але за яе давядзецца заплаціць. Ты навучыў чалавека забіваць, а ён усё пераймае хутка».
Першы з Тыграў адказаў:
«Вось ён, у мяне пад нагою, і хрыбет яго зламаны. Няхай ведаюць усе Джунглі, што я забіў Страх».
Але Тха засмяяўся і сказаў:
«Ты забіў аднаго са шматлікіх і сам скажаш пра гэта джунглям, бо твая ноч мінула!»
I вось настаў дзень — з пячоры выйшаў другі Безвалосы, і, убачыўшы забітага на сцяжынцы і тыгра, які стаяў над ім, ён узяў палку з вострым канцом.
— Яны і цяпер кідаюць такую вострую штуку,— сказаў дзікабраз Сахі і з шоргатам пачаў спускацца да ракі.
Гонды1 лічаць Сахі самай смачнай ежай — яны называюць яго Хо-Ігу,— і ён ведае сёе-тое пра каварную сякерку гондаў, якая ляціць цераз прасеку, пабліскваючы, нібы страказа.
— Гэта была палка з вострым канцом, якія ўтыкаюць у дно лоўчай ямы,— сказаў Хатхі.— Безвалосы кінуў яе, і яна ўваткнулася ў бок Першаму з Тыграў. Усё адбылося, як сказаў Тха: Першы з Тыграў выючы бегаў па лесе, пакуль не вырваў палку, і ўсе джунглі даведаліся, што Безвалосы можа наносіць удар здалёку, і пачалі баяцца яшчэ болып, чым раней. Так выйшла, што Першы з Тыграў навучыў Безвалосага забіваць,— а вы самі ведаеце, колькі шкоды гэта прынесла ўсім нам,— забіваць і пятлёй, і прыхаванай пасткай, і куслівай мухай, якая вылятае з белага дыму (Хатхі гаварыў пра кулю), і Чырвонай Кветкай, якая выганяе нас з лесу. I ўсё ж адну ноч у годзе Безвалосы баіцца тыгра, як абяцаў Тха, і тыгр нічога не зрабіў, каб прагнаць яго Страх. Дзе ні знойдзе ён Безвалосага, там і забівае, памятаючы, як зняславілі Першага з Тыграў.
1 Гонды — адзін з самых старажытных народаў Індыі.
I цяпер Страх гуляе^па джунглях удзень і* ўночы.
— Ахі! Ао!—уздыхнулі алені, думаючы, як важна ўсё гэта для іх.
— I толькі калі адзін Вялікі Страх пагражае ўсім, як цяпер, мы ў джунглях забываемся на свае дробныя страхі і сыходзімся ў адно месца, як цяпер.
— Чалавек толькі адну ноч баіцца тыгра? — спытаў Маўглі.
— Толькі адну ноч,— адказаў Хатхі.
— Але ж я... але ж усе ў джунглях ведаюць, што Шэр-Хан забівае чалавека двойчы і тройчы ў месяц.
— Гэта так. Але тады ён кідаецца на яго ззаду і, нападаючы, адварочвае галаву, таму што баіцца. Калі чалавек паглядзіць на тыгра, ён уцячэ. А ў сваю ноч ён заходзіць у вёску не хаваючыся. Ён ідзе паміж дамамі, прасоўвае галаву ў дзверы, а людзі падаюць перад ім на калені, і тады ён забівае. Адзін раз — у тую ноч.
«О! — сказаў Маўглі сам сабе і перавярнуўся ў вадзе з боку на бок.— Цяпер я разумею, чаму Шэр-Хан папрасіў мяне зірнуць на яго. Яму гэта не памагло, ён не мог глядзець мне ў вочы, а я... я, вядома, не ўпаў перад ім на калені. Але я ж не чалавек, я належу да Вольнага Народа».
— Гм-м!—глуха прабурчала Багіра.— А тыгр ведае сваю ноч?
— He, не ведае, пакуль Месячны Шакал не выйдзе з начнога туману. Часам гэтая ноч бывае ўлетку, у сухую пару, а іншы раз зімой, калі ідуць дажджы. Калі б не Першы з Тыграў, гэтага б не здарылася і ніхто з нас не ведаў бы Страху.
Алені сумна ўздыхнулі, а Багіра каварна ўсміхнулася.
— Людзі ведаюць гэтую... казку? — спытала яна.
— Ніхто яе не ведае, апрача тыграў і нас, сланоў, дзяцей Тха. Цяпер і вы, тыя, што на берагах, чулі яе, і больш мне няма чаго сказаць вам.
Хатхі акунуў хобат у ваду ў знак таго, што не жадае больш размаўляць.
— Але чаму ж, чаму,— спытаў Маўглі, звяртаючыся да Балу,— чаму Першы з Тыграў перастаў есці траву, плады і лісце? Ён жа толькі зламаў карак быку. Ён не зжор яго. Што ж прымусіла яго пакаштаваць свежай крыві?
— Дрэвы і ліяны заклеймавалі тыгра, Маленькі Брат, і ён зрабіўся паласаты, якім мы бачым яго цяпер. Ніколі болып не будзе ён есці пладоў, і з таго самага дня ён помсціць аленям, буйвалам і іншым траваедам,— сказаў Балу.
— Дык ты таксама ведаеш гэтую казку? Праўда? А чаму я ніколі яе не чуў?
— Таму што джунглі паўнюткі гэткіх казак. Варта толькі пачаць, ім і канца не будзе. Пусці маё вуха, Маленькі Брат!
НАШЭСЦЕ ДЖУНГЛЯЎ
Вы, вядома, памятаеце, што Маўглі прыбіў шкуру Шэр-Хана да Скалы Савета і сказаў усім ваўкам, колькі іх засталося ад Сіянійскай Чарады, што з гэтага часу будзе хадзіць на паляванне ў джунглях адзін, а чацвёра ваўчанят Маці Ваўчыхі паабяцалі паляваць разам з ім. Але не так гэта лёгка адразу змяніць сваё жыццё, асабліва ў джунглях. Пасля таго як Чарада разбеглася хто куды, Маўглі перш за ўсё падаўся ў роднае логава і залёг спаць на ўвесь дзень і на ўсю ноч. Прачнуўшыся, ён расказаў Бацьку Ваўку і Маці Ваўчысе пра свае прыгоды сярод людзей роўна столькі, колькі яны маглі зразумець. Калі Маўглі пачаў забаўляцца перад імі са сваім паляўнічым нажом так, што ранішняе сонца пера-
лівалася і паблісквала на яго лязе — гэта быў той самы нож, якім ён злупіў шкуру з Шэр-Хана,— ваўкі сказалі, што ён сяму-таму навучыўся. Пасля таго Акелу і Шэраму Брату давялося расказаць, як яны памагалі Маўглі гнаць буйвалаў па яры, і Балу ўскараскаўся на пагорак, каб паслухаць іх, а Багіра ажно чухалася ад асалоды пры думцы аб тым, як умела Маўглі ваяваў з тыграм.
Сонца даўно ўжо ўзышло, але ніхто і не думаў лажыцца спаць, а Маці Ваўчыха час ад часу задзірала галаву ўгору і радасна ўдыхала пах шкуры Шэр-Хана, які даносіўся ветрам са Скалы Савета.
— Калі б не Акела з Шэрым Братам,— сказаў пад канец Маўглі,— я нічога не змог бы зрабіць. О Маці Ваўчыха, каб ты толькі бачыла, як шэрыя буйвалы імчаліся па яры і як яны ламаліся ў вясковыя вароты, калі чалавечая чарада кідала ў мяне камянямі!
— Я рада, што не бачыла гэтага,— сурова сказала Маці Ваўчыха.— He магу цярпець, каб маіх ваўчанят ганялі, як шакалаў! Я прымусіла б чалавечую чараду расплаціцца за гэта, але пашкадавала б жанчыну, якая карміла цябе малаком. Так, я пакінула б жыццё толькі ёй адной!
— Спакойна, спакойна, Ракша!—ляніва сказаў Бацька Воўк. — Наша Жабянятка зноў вярнулася да нас і так паразумнела, што родны бацька павінен лізаць яму пяткі. А хіба не ўсё роўна — адным шрамам на галаве болып ці менш? Дай чалавеку спакой.
I Балу з Багірай адгукнуліся, як рэха:
— Дай чалавеку спакой!
Маўглі паклаў галаву на бок Маці Ваўчыхі, задаволена ўсміхнуўся і сказаў, што і ён таксама не хоча больш ні бачыць, ні чуць ні голасу, ні паху чалавека.
— А што, калі людзі не дадуць табе спакою, Маленькі Брат? — сказаў Акела і прыўзняў адно вуха.
— Нас пяцёра,— сказаў Шэры Брат, азірнуўся на ўсіх, хто сядзеў побач, і ляснуў зубамі.
— Мы таксама маглі б прыняць удзел у паляванні,— сказала Багіра, варушачы хвастом і пазіраючы на Балу.— Але дзеля чаго нам думаць цяпер пра чалавека, Акела?
— А вось дзеля чаго,— адказаў воўк-адзінец.— Пасля таго як шкуру гэтага жоўтага злодзея павесілі на Скале Савета, я пайшоў назад да вёскі па нашых слядах; каб заблытаць іх на той выпадак, калі за намі хто-небудзь пагоніцца, я ступаў у свае сляды, а часам зварочваў убок і лажыўся. Але калі я заблытаў след так, што і сам не мог бы ў ім разабрацца, прыляцеў кажан Манг і пачаў кружыць нада мною. Ён сказаў:
«Вёска чалавечай чарады, адкуль прагналі Маўглі, гудзе, як асінае гняздо».
— Гэта таму, што я кінуў туды вялікі камень,— пасміхаючыся, сказаў Маўглі, які часта забаўляўся тым, што шпурляў спелыя папавы ў асінае гняздо, а пасля кідаўся бягом да бліжэйшай затокі, каб восы яго не дагналі.
— Я запытаўся ў кажана, што ён бачыў. Ён сказаў, што перад вясковымі варотамі цвіце Чырвоная Кветка і людзі сядзяць вакол яе са стрэльбамі. Я кажу нездарма: я ж ведаю з вопыту,— тут Акела зірнуў на старыя шрамы на сваіх баках,— што людзі носяць стрэльбы не для пацехі. Хутка, Маленькі Брат, чалавек са стрэльбай пойдзе па нашым следзе.
— Але навошта? Людзі прагналі мяне. Што ім яшчэ трэба? — сярдзіта спытаў Маўглі.
— Ты чалавек, Маленькі Брат,— запярэчыў Акела.— He нам, Вольным Паляўнічым, гаварыць табе, што і навошта робяць твае браты.
Ён ледзь паспеў адхапіць лапу, як паляўнічы нож глыбока ўпіўся ў зямлю на тым месцы, дзе яна ляжала. Маўглі кінуў нож так шпарка, што за ім не ўсачыла б
вока чалавека, але Акела быў воўк, а нават сабака, якому далёка да дзікага ваўка, яго прапрадзеда, можа прачнуцца ў час моцнага сну, калі кола калёсаў злёгку дакранецца да яго, і адскочыць убок, перш чым кола наедзе на яго.
— Другі раз,— спакойна сказаў Маўглі, засоўваючы нож у ножны,— не гавары пра чалавечую чараду, калі гаворыш з Маўглі.
— Пфф! Зуб востры,— сказаў Акела, абнюхваючы ямку, што пакінуў нож у зямлі,— ды толькі жыццё ў чалавечай чарадзе пашкодзіла твайму воку, Маленькі Брат. Я паспеў бы забіць аленя, пакуль ты замахваўся.
Багіра раптам падхапілася, выцягнулй шыю ўперад, панюхала паветра і ўся напружылася. Шэры Брат тут жа паўтарыў усе яе рухі, павярнуўшыся крыху ўлева^ каб улавіць вецер, які дзьмуў справа. Акела ж адскочыў крокаў на пяцьдзесят у бок ветру, .прысеў і таксама ўвесь напружыўся. Маўглі глядзеў на іх з зайздрасцю. Нюх у яго быў такі, які рэдка сустракаецца ў людзей, але гэтаму нюху не хапала той надзвычайнай тонкасці, якая ўласціва кожнаму носу ў джунглях, а за тры месяцы жыцця ў дымнай вёсцы нюх яго моцна прытупіўся. Тады ён намачыў палец, пацёр ім нос і выпрастаўся, каб улавіць вецер верхнім нюхам, які самы дакладны.
— Чалавек!—прабурчаў Акела, сядаючы на заднія лапы.
— Балдзео! — сказаў Маўглі і сеў.— Ён ідзе па нашым следзе. А вунь і сонца блішчыць на яго стрэльбе. Глядзіце!