• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

    Мэфіста

    Раман адной кар’еры
    Клаўс Ман

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 389с.
    Мінск 2006
    76.54 МБ
    — Сёння актор павінен быць трэніраваны, як акрабат, — патлумачыў ён ёй.
    Але прынцэса не вельмі цікавілася яго тлумачэннямі. Зусім не здзівіўшыся, яна тут жа дамовілася з ім пра цану і першую сустрэчу.
    Так завязаліся адносіны паміж Гендрыкам Гёфгенам і Джульетай Мартэнс. Цёмнаскурая дзяўчына была «настаўніцай», інакш кажучы, валадаркай, а перад ёю стаяў бледны мужчына, «вучань» — паслухмянец, прыніжаны, які прымаў кару гэтак сама пакорліва, як і рэдкія скупыя пахвалы.
    — Глядзі на мяне! — загадала прынцэса Тэбаб, вылупіўпіы вочы, тым часам як ягоныя вочы, поўныя пажады і страху, не адрываліся ад яе ўладарнага твару.
    — Якая ты прыгожая сёння! — вымавіў ён нарэшце, ледзь варушачы губамі.
    — He вярзі дурноты! накінулася яна на яго,— Я не прыгажэй звычайнага!
    Пры гэтым яна правяла рукою па грудзях і абцягнула на сабе вузкую плісіраваную спаднічку, якая адкрывала калені ў чорных шаўковых панчохах, бо зялё-
    ныя боцікі з мяккай лакіраванай скуры даходзілі вышэй сярэдзіны лытак. Пад прыгожыя боцікі і кароткуіо спаднічку яна насіла яшчэ і шэры футраны жакецік, падняўшы каўнерык да самай патыліцы. На цёмных жылістых запясцях брынчэлі шырокія бляшаныя бранзалеты. Самым элегантным атрыбутам яе туалету была нагайка — Гендрыкаў падарунак. Бліскуча чырвоная, з плеценай скуры. Джульета ў пагрозліва рэзкім рытме паляпвала ёю па зялёных боціках.
    — Ты зноў спазніўся на чвэрць гадзіны, — сказала яна пасля доўгай паўзы, і злосныя складкі леглі на нізкім пукатым лобе. — Колькі ж я павінна цябе яшчэ папярзджваць, салодзенькі мой? — спытала яна падступна ціха, а пасля, выбухнуўшы гневам: — Годзе! Наелася па горла! Дай лапу!
    Гендрык павольна падняў абедзве рукі далонямі ўгору. Пры гэтым не зводзіў загіпнатызаваных, шырокіх вачэй з жахлівай грымасы каханкі.
    Яна пачала рэзкім, вісклівым голасам лічыць удары: — Раз, два, тры!
    Элегантная плеценая нагайка са свістам хвастала па ягоных далонях, на іх адразу праступілі тоўстыя чырвоныя пісягі. Боль быў такі пякучы, што на вачах у яго выступілі слёзы. Ён скрывіўся. На першым удары Гендрык ціха ўскрыкнуў, пасля авалодаў сабою і стаяў з нерухомым бледным тварам.
    — На добры пачатак хопіць, — сказала яна, і ў твары яе раптам пазначылася стомленая ўсмешка, якая зусім не адпавядала правілам гульні: у ёй не было нічога жорсткага, хутчэй гэта была дабрадушная ўсмешка, нават спагадлівая. Яна апусціла нагайку, павярнула галаву і застыла — твар у профіль — у прыгожай заду-
    менна-смутнай паставе.— Пераапраніся, — сказала ціха. — Будзем працаваць.
    Тут не было шырмы, за якой ён мог бы засланіцца. 3-пад паўапушчаных павекаў Джульета без аніякай цікавасці назірала за кожным яго рухам. Ён распрануўся, зняў з сябе ўсё, адкрыўшы светлае, ужо крыху атлусцелае ў рыжаватых валасах цела, потым нацягнуў швэдар у белую і блакітнуіо палоску і чорныя спартыўііыя трусікі і паўстаў перад ёю ў гэтых подлых строях, якія ён сам пазываў «трэніровачным касцюмам» — нейкі па-дзіцячы нехлямяжы ў чорных паўчаравіках і белых шкарпэтачках, какетліва згорнутых над костачкамі, у трусіках з бліскучага чорнага паркалю, як у малых хлапчукоў на ўроках фізкультуры, і ў паласатым швэдары з адкрытымі рукамі і шыяй.
    Яна агледзела яго, крытычна і холадна.
    — За тыдзень ты яшчэ больш патаўсцеў, салодкі мой, — канстатавала яна насмешліва, паляпваючы нагайкай па зялёных боціках.
    — Даруй, — ціха сказаў ён. Яго белы твар са строгай лініяй падбародка, чуллівымі скронямі і прыгожага разрэзу скрушлівымі вачыма захоўваў поўную сур'ёзнасць і амаль трагічную годнасць, нягледзячы на гратэскавы ўбор.
    Негрыцянка корпалася з грамафонам. У нечаканы рытмічны грукат джазу ўварваўся грубы голас:
    — Ну, пачынай жа!
    Яна ашчэрыла пры гэтым абодва рады занадта белых зубоў і платаядна павяла вачыма: менавіта гэтай мімікі ён якраз і чакаў ад яе цяпер.
    Яе твар нагадваў жахлівую маску невядомага божышча: гэты бог пануе ў цёмнай нетры, у патайным мес-
    цы, і вышчарам зубоў і выразам вачэй быццам патрабуе неадкладнай чалавечай ахвяры. Яму яе прыносяць, каля ног ягоных струменіцца кроў, ён прынюхваецца пляскатым носам да знаёмага саладжавага паху і крыху пахіляе валадарскае цела ў рытме шалёнага тамтама. А навокал вернападданыя вядуць радасна-шчасны танец. Ускідваюць рукі і ногі, падскокваюць, хістаюцца, тлумяцца; іх рыканне пераходзіць у жарасна-пахацімскі стогн, вось ужо яны задыхаюцца, вось ужо зняможана падаюць, падаюць пад ногі чорнаму боству, любаснаму, пашанавальнаму, бо яны могуць любіць і шанаваць толькі таго, каму ахвяравалі самым дарагім — крывёю.
    Гендрык павольна пачаў танцаваць. Але куды падзелася яго трыумфальная лёгкасць, якая так захапляла публіку і калегаў? Знікла яна; здавалася, ён пакутліва перасоўвае ногі — але ў гэтай пакутлівасці была і асалода: яго выдавала самазабыццёвая ўсмешка на бледных сцятых губах і застылы, засяроджаны пагляд.
    А Джульета і не думала танцаваць — хай вучань памучыцца сам. Яна толькі падбадзёрвала яго, пляскаючы ў далоні, грубымі крыкамі і рытмічным пагойдваннем цела.
    — Хутчэй, хутчэй! шалёна патрабавала. Што ў цябе ў касцях? I яно мне хоча лічыцца мужчынам! Яно яшчэ ў артысты пнецца, яшчэ й за грошы сябе паказваць хоча? Э-э, нэндза раскіслая...
    Нагайка пахаджала па лытках, па руках. Гэтым разам ужо слёзы не наплывалі яму на вочы, вочы былі сухія, вочы гарэлі. Толькі сціснутыя губы дрыжалі. Прынцэса Тэбаб сперазала яго яшчэ раз.
    Ён працаваў без перапынкаў паўгадзіны, быццам ячу ішло пра важную трэніроўку, а не пра вусцішную забаву. Нарэшце задыхаўся. Пахіснуўся. На твары выступіў пот. 3 цяжкасцю вымавіў:
    — Галава пайшла... Можна дух перавесці?
    Яна зірнула на гадзіннік і адказала, дзелавіта і коратка:
    — He, яшчэ чвэрць гадзіны паскачаш..
    Музыка зайграла зноў, Джульета зноў асатанела запляскала ў далоні, а ён яшчэ раз паспрабаваў адбіць складаны стэп. Але змардаваныя ногі ў какетлівых паўчаравічках і шкарпэтачках адмовіліся служыць. Гендрык нейкую секунду павагаўся, потым стаў. Спацелай рукой ацёр пот з лоба.
    — Што яшчэ за штукі? — рыкнула яна. — Канчаць без дазволу? Гэта нешта новенькае, нешта файнае — мужчына мне!
    I яна прыцэлілася нагайкаю проста ў твар; дзякаваць, ён паспеў у час нагнуцца, ухіліцца ад гэтага страшнага ўдару. Явіцца ўвечары ў тэатр з крывавым шнара.м ад лоба да падбародка — гэта ўжо было б занадта. Нягледзячы на сваю адключанасць, яму было ясна, што гэтага ён сабе дазволіць не можа.
    Годзе! коратка сказаў. I ўжо адварочваючыся ад яе, дадаў: — На сёння годзе!
    Яна зразумела, што гэтым разам ён не жартуе. He адказваючы, з палёгкай уздыхнуўшы, яна паглядзела, як ён надзявае спальны халат на мяккай подшыўцы, шаўковы, чырвоны, дзіравы, як кладзецца на сафу.
    Сафа, якая на ноч ператваралася ў пасцель, удзень была накрытая пледам і каляровымі падушкамі. Каля канапы стаяла лямпа на круглым нізкім століку.
    — Выключ гэта яркае святло! — напеўна, пакутлівамеладычным голасам папрасіў Гендрык. — I ходзь да мяне, Джульета!
    Яна ішла ў ружовым мораку. Калі спынілася каля яго, ён ціха ўздыхнуў:
    — Як добра!
    — Табе спадабалася? — даволі суха спыталася яна. Закурыла цыгарэту, падала яму запальнічку. Ён карыстаўся доўгім, ардынарным муштуком — дарункам Рахэлі Морэнвіц.
    — Я ператаміўся, — сказаў. I на яго бледным твары паявілася дабрадушлівая, поўная разумеласці ўсмешка.
    — Гэта добра, — сказала яна, нахіляючыся да яго.
    Ён паклаў свае шырокія, бледныя з рыжымі валаскамі рукі на яе прыгожыя, бліскучыя ў чорным шоўку калені. Сказаў замроена:
    — Як брыдка глядзець на мае агідныя рукі на тваіх цудоўных нагах, каханая!
    — А на табе ўсё брыдкае, парсючок ты мой, — галава, ногі, рукі, ну ўсім-усё! — з бурклівай пяшчотай запэўніла яна яго.
    I прылегла каля. Шэры футраны жакецік зняла. Пад ім яна насіла кароткі, падобны на кашулю сачык з бліскучага, у чырвоную і чорную клетку шоўку.
    Я заўсёды буду кахаць цябе, стомлена сказаў ён,— Ты дужая, моцная. Ты чыстая. — I паглядзеў зпад павек на пругкія і вострыя грудзі, выразна акрэсленыя пад тонкім шоўкам.
    Ах, ты кажаш, проста каб казаць, — сказала яна сур'ёзна і крыху пагардліва. — Бразнуў, што ў галаву
    ўбілася. У некаторых бывае так, мусова ім трэба He­rnia ўявіць. Інакш не ў сіле.
    Ён правёў пальцамі па яе высокіх мяккіх боціках.
    — Але я ведаю, што кахацьму цябе заўсёды, — цяпер ужо заплюшчыўшы вочы, прашаптаў ён. Я ніколі не знайду такой жанчыны, як ты. Ты жанчына майго жыцця, прынцэса Тэбаб.
    Яна недаверліва пахітала цёмным сур'ёзным тварам над яго белым, стомленым.
    — А ты ж мне нават не дазваляеш хадзіць у тэатр, калі іграеш, — сказала яна незадаволена.
    Ён выдыхнуў:
    — Тым не меней я іграю толькі дзеля цябе, толькі табе, мая Джульета. У табе мая сіла.
    — Але я больш не дазволю забараняць мне, — сказала яна ўпарта. — Я ўсё адно пайду ў тэатр, дазволіш ты ці не. Днямі прыйду, сяду ў партэры, і буду рагатаць, як толькі ты выйдзеш на сцэну, малпачка ты мая.
    Ён сказаў парывіста:
    — He жартуй так!
    Ён спалохана расплюшчыў вочы, прыўзняўся. Але выгляд Чорнай Венеры, здаецца, зноў супакоіў яго. Ён усміхнуўся, пачаў дэкламаваць:
    — Viens-tu du ciel profond ou sors-tu de 1'abime — d Beaute?*
    — Што за глупства ты вярзеш? — перабіла яна яго.
    — Гэта вунь з той цудоўнай кнігі — растлумачыў ён, паказваючы на французскі томік у жоўтым акладзе, які ляжаў каля лямпы на століку, — гэта былі «Les Fleurs du Маі» Баддера.
    'Пасланка небаты ці служка апраметнай — опрыгажосць? (франц.).
    — He разумею нічога, — сказала Джульета з прыкрасцю.
    Але ён не даўся збіць сябе з тропу, цытаваў далей:
    Tu marches sur des morts, Beaute, dont tu te moques.
    De tes bijoux 1'Horreur n'est pas le moms charmant.
    Et le Meurtre, parmi tes plus cheres breloques,
    Sur ton ventre orgueilleux, danse amoureusement...'
    — Як ты можаш пароць такую блазноту? — I яна дакранулася цёмным вузкім пальцам да ягонага рота.
    Але ён, як і раней, пявуча, меланхалічна, казаў далей:
    — Ты ніколі мне не расказваеш пра былое тваё, прынцэса Тэбаб, там, на радзіме тваёй.
    — А я нічога не памятаю, — адрэзала яна.
    Пасля яна пацалавала яго — можа, каб спыніць нетактоўныя паэтычныя роспыты. Яе раззяўлены звярыны рот з цёмнымі, патрэсканымі губамі і крывавым языком павольна наблізіўся да яго прагных і бледных вуснаў.