Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
літаратурная скарбонка
Клаўс Ман
МЭФІСТА
РАМАН АБ АДНОЙ КАР’ЕРЫ
kWac
Клаўс Ман
Мэфіста
Літаратурная скарбонка
Klaus Mann
Mephisto
Roman einer Karriere
Rowohld Verlag Gmbh Reinbek bei Humburg 1993
Клаўс Ман
МЭФІСТА
Раман адной кар’еры
Выдавец Зміцер Колас Мінсж
2006
УДК 840
ББК 84 (4 Ням)
М 23
Актрысе Тарэзе Гізэ прысвячаецца
Усе персанажы гэтай кнігі ўяўляюць сабою тыпы, а не партрэты.
Клаўс Ман
Originally punlished under the title MEPHISTO. ROMAN EINER KARRIERE Copyright © 1936, 1993 by Rowohlt Verlag Gmbh, Reinbek bei Hamburg
Die Herausgabe dieses Werkes wurde aus Mitteln des Goethe-Institut gefordert.
3 добрай парады i ласкавай дапамогай грамадскага германа-беларускага Таварыства "IVillkommen Калі ласка”ў г. Вэцлары (ФРГ) пераклаў з нямецкай мовы Васіль Сёмуха
ISBN 985-6783-05-4
©Пераклад. В. Сёмуха, 2006
©Макет. Выдавец Зм. Колас, 2006
Усе памылкі чалавека я дарую актору, ніводнай памылкі актора я не дарую чалавеку.
Гётэ. «Вільгельм Майстэр»
Прадог
1936
— Кажуць, у адным прамысловым цэнтры на захадзе Германіі асудзілі больш за васемсот рабочых, усіх да катаргі, і гэта на адным толькі працэсе.
— Па маіх звестках — пяцьсот, а больш за сотню нават зусім не судзілі, іх потайкам забілі, за перакананні.
— А што, хіба ў іх такія нізкія заробкі?
— Мізэрныя. I ўсё падаюць, а цэны растуць.
— Афармленне опернага тэатра на сённяшні вечар, кажуць, каштавала шэсцьдзесят тысяч марак. Ды яшчэ сама мала тысяч сорак дадатковых выдаткаў, не лічачы стратаў грамадскай касы ад пяці дзён прастою тэатра, зачыненага ддя падрыхтоўкі ўрачыстага балю.
— Міленькае сямейнае свята, дзень нараджэння, бачыце...
Брыдка і агідна, а вось жа даводзіцца ўдзельнічаць ва ўсім гэтым балагане.
Абодва маладыя замежныя дыпламаты галантна
ўсміхаючыся, раскланяліся з афіцэрам у параднай уніформе, які лішне цікаўна зірнуў на іх у манокль.
— Сабраўся ўвесь генералітэт!
Яны загаварылі зноў ужо зводдаль ад параднай уніформы.
— Усе ўзахлёб гавораць пра мір, злосна заўважыў адзін.
— Ці надоўга таго захлёбу хопіць? — весела ўсміхнуўся друті, кланяючыся мініяцюрнай даме з японскай амбасады, якая дробненька і далікатна перабірала ножкамі, ідучы пад руку з марскім афіцэрам.
— Мы павінны быць гатовымі да ўсяго.
Да маладых пасольскіх аташэ далучыўся нейкі панок з міністэрства замежных спраў, і гаворка адразу перакінулася на пахвалы раскошы і прыгажосці святочнага ўбранства залы.
— О так, няма дзіва, гер прэм'ер-міністр любіць такія рэчы, — крыху разгублена сказаў панок з міністэрства замежных спраў.
— I ўсё з такім густам, — ці не ў адзін голас захапляліся дыпламаты.
— Вядома, — крыўдліва сказаў панок з Вільгельмштрасэ.
Такой пышнасці сёння нідзе не пабачыш, хіба толькі ў Берліне, больш нідзе, — дадаў іншаземец.
Той, з міністэрства замежных спраў, нейкую хвілінку памарудзіў, перш чым адважыцца на ветлівую ўсмешку. У размове запала паўза. Усе трое агледзеліся і пряслухаліся да свяшчэннага шуму.
— Каласальна, аж вочы рве! — ціха сказаў нарэшце адзін з двух маладых людзей гэтым разам ужо без ніякага сарказму, насамрэч уражаны, бадай, нават спало-
ханы неверагоднай велікапышнасцю вакол сябе. Бляск свяцілыіяў і казытлівыя пахошчы насычалі паветра так густа, што яму сляпіла вочы. Увесь трапяткі, ён недаверліва ўглядваўся ў гэты распраменены рух.
«Дзе гэта я? — падумаў малады чалавек, ён прыехаў з адной скандынаўскай краіны. — Раскошу тут любяць, выдаткаў не шкадуюць, страх падумаць. Такія ўсе прыгожыя, выштукаваныя, гулліва-радасныя, самі просяцца ў давер. Рухаюцца, акурат як марыянеткі, дзіўна, неяк вуглавата, нават патузваюцца. Вачыма нешта кожнае цікуе, позірк нядобры, шмат страху і жорсткасці. У нас дома людзі глядзяць інакш — прыветлівей, больш раскавана. I смяюцца інакш, у нас там, на поўначы. У тутэйшых смех пакеплівы, у ім нешта як бы ад роспачы: дзёрзкае, правакацыйнае і безнадзейна злоснае, жудасна журботнае. Так не смяецца той, каму добра, каму ў сваёй скуры ўтульна. Людзі сумленныя так не смяюцца».
Вялікі прыём з нагоды саракатрохгоддзя прэм'ерміністра ладзілі ў оперным тэатры. У доўгіх фае, у кулуарах і вестыбюлях калыхалася разубраная людская стракацізна. Гэта ён, натоўп, страляў шампанам у ложах, борцікі якіх былі аздобленыя дарагой драпіроўкай; танцавалі ў партэры, з якога вынеслі рады крэслаў. Аркестр, які размясціўся на пустой сцэне, быў такі вялікі, нібы меўся выконваць сімфонію, сама мала — Рыхарда Штраўса. Але гралі ў рэзкай непаслядоўнасці вайсковыя маршы і тую джазавуто музыку, якая, хоць за сваю негрыцянскую амаральнасць і непрыстойнасць была ў рэйху забароненая, але без якой вяльможны ганаровец юбілейнага свята не хацеў абысціся.
Тут сабраліся ўсе, хто толькі нешта значыў у гэтай
краіне, ніхто дома не застаўся — апрача самога дыктатара, які перапрасіўся, спаслаўшыся на боль у горле і нервы; не было і некалькіх прыплябееных партыйных падцірачоў, якіх, зрэшты, і не запрашалі. Затое заўважана шмат імператарскіх і каралеўскіх прынцаў, безліч князёўства і мала не ўся высокая арыстакратыя; увесь генералітэт вермахта, уплывовыя фінансісты і ліодзі з цяжкай прамысловасці; члены дыпламатычнага корпуса — у асноўным з малых альбо далёкіх краінаў; некалькі міністраў, некалькі славутых артыстаў — пра святую слабасць юбіляра да тэатра ведалі ўсе — і нават адзін паэт, які глядзеўся вельмі дэкаратыўна і, пра тое таксама ведалі, карыстаўся асабістай прыхільнасцю дыктатара. — Усяго было разаслана больш за дзве тысячы запросінаў, з іх каля тысячы — на бясплатную дурніцу; адрасатам астатняй тысячы давялося прыплаціць па пяцьдзесят марак уваходных: такім чынам частка велізарных выдаткаў акупілася — рэшта расклалася на тых падаткаплацельшчыкаў, якія не належалі да бліжэйшага атачэння прэм'ер-міністра і ўжо ж ні ў якім разе не ўпісваліся ў эліту новага германскага грамадства.
— Якое цудоўнае свята! — усклікнула ёмістая жонка рэйнскага фабрыканта зброі жонцы паўднёва-амерыканскага дыпламата. — Ах, я проста ў захапленні, якая асалода! Мне так весела, што дай бог, каб усім людзям у Германіі і ва ўсім свеце было гэтак сама весела, як мне!
Жонка дыпламата з Паўднёвай Амерыкі, якая не зусім добра разумела па-нямецку і нудзілася, кіславата ўсміхнулася. Вясёлую фабрыканціху расчараваў такі недахоп энтузіязму, і яна рушыла далей.
— Прабачце, дарагая! — сказала яна далікатна, падабраўшы бліскучы шлейф. — Я павінна якраз павітацца з даўняй сяброўкай з Кёльна маці гера дырэктара дзяржаўных тэатраў, вы ж ведаеце, — маці вялікага Гендрыка Гёфгена.
Тут паўднёваамерыканка нарэшце раззявіла рот, спытацца: «Who is Henrik Hopfgen?*»,— што змусіла фабрыканціху ціхенька войкнуць:
— Як?! Вы не ведаеце нашага Гёфгена? Гёфген, мая найдаражэйшая, а не Гопфген! I Гепдрык, а не Генрык — ён асабліва высока цэніць гэта маленькае «д»!
I ўжо скіравалася да манернай матроны, якая, ведзеная пад руку паэтам і сябрам фюрэра, важна плыла па зале.
— Дарагая фраў Бэла! Вечнасць, як мы не бачыліся! Як вы сябе пачуваеце, мілая? Ці не пячэ вас часам настальгія па нашым Кёльне? Праўда, тут у вас такое бліскучае становішча! А як пажывае фройляйн Ёзі, мілае дзіця? Але сама перш: як Гендрык — ваш вялікі сын?! Божа, як ён узнёсся! Ён, лічыце, — амаль як міністр! Так, так, мілая фраў Бэла, мы ўсе ў Кёльне так сумуем па вас і вашых цудоўных дзецях!
На самай справе мільянерка ніколі не прападала па фраў Бэле Гёфген, пакуль тая жыла ў Кёльне, пакуль яе сын яшчэ не зрабіў вялікай кар'еры. Знаёмства дзвюх дам было мімалётнае, калі ўвогуле было; фраў Бэлу ніколі не запрашалі на вілу фабрыканта! Але цяпер, калі яе сын дастаўся да блізкіх сяброў прэм'ерміністра, вясёлая, экзальтаваная багачка мёртвай хваткай учапілася ў руку ягонай маці.
’А хто гэта Генрык Гопфген? (англ.).
Фраў Бэла літасціва ўсміхнулася. Яна была апранута проста, але не без пэўнага пачцівага какецтва; на яе чорнай, гладка прылеглай шаўковай бальнай сукні ззяла белая архідэя. Сівыя, сціпла падвітыя валасы пікантна кантраставалі з даволі маладжавым, з прыстойнай любасцю дагледжаным тварам. Круглымі зялёна-блакітпымі вачыма яна з затоенай задумлівай прыязнасцю пазірала на гаваркую даму, якая сваім фантастычным калье, доўгімі завушніцамі, парыжскім туалетам — карацей, усім сваім бляскам і шыкам была абавязана спорым германскім ваенным падрыхтоўкам.
— He магу паскардзіцца, пажываем даволі добра, — з гордай стрыманасцю сказала фраў Гёфген. — Ёзі заручылася з юным графам Донэрсбэргам, Гендрык крыху ператомлены, ён столькі працуе.
—	Mary сабе ўявіць. — На твары ў фабрыканціхі была сама замілаванасць.
—	Дазвольце мне прадставіць вам нашага сябра Цэзара фон Мука, — сказала фраў Бэла.
Паэт схіліўся да разбрыльянчанай рукі, і балбатня зноў ажывілася.
— Ах, як цікава, я страшна радая, я адразу вас пазнала па фатаграфіях. Ваша драма «Танэнбэрг» зачаравала мяне ў Кёльне, удалая пастаноўка, вельмі добрая, канечне, без таго бляску, як у нас, у Берліне, — рэч звычайная, але сапраўды досыць прыстойная і, няма чаго й казаць — вартая пахвалы. А вы, гер дзяржаўны радца, вы тым часам адбылі такое выдатнае падарожжа, цэлы свет толькі і гаворыць што пра вашы дарожныя нататкі, — днямі ж дастану.
—	Шмат прыгожага і шмат агіднага пабачыў я на чужыне, — сціпла адказаў паэт. — Але я вандрую па
свеце не проста як сузіральнік, не толькі дзеля асалоды, а больш з місіяй уплываць, вучыць. Здаецца, мне ўдалося там, за мяжой, прыдбаць новай Германіі новых сяброў.
Сваімі сталёва-блакітнымі вачыма, пранікальная і палымяная чысціня якіх была расхваленая ў процьме артыкулаў, ён адразу ацаніў неверагодныя каштоўнасці на мільянерцы з Рэйнланда. «Няблага было б пажыць на яе віле, калі паеду ў Кёльн з дакладам альбо на прэм'еру», — падумаў ён, гаворачы далей уголас:
Нашаму бясхітраснаму розуму немагчыма ўявіць, колькі ж бо ілжы, колькі зласлівага неразумення нашага рэйха пануе сёння там, у свеце.
Яго твар быў такі застылы, што кожны рэпарцёр назваў бы яго «дрэварытам»: наморшчаны лоб, сталёвыя вочы пад светлымі брывамі і сцятыя вусны, якія гаварылі з лёгкай саксонскай вымаўкай. Фабрыканціха моцна падупала ўражанню як ад яго выгляду, так і ад высакароднай вымоўнасці.