Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
— Пачынаем, спадарства!
Усе ўздрыгнулі.
Ён шалёна бегаў па зале, а на сцэне працавалі. Ролю Морыца Штыфеля, пакінутую сабе, ён даў на падчытку Мікласу, якому яго ўласная роля давала вельмі мала працы. I ў гэтай падчытцы можна было заўважыць наўмысную злосць, бо небарака Міклас больш за ўсё ў жыцці хацеў бы сыграць Морыца. Зрэшты, Гёфген, здавалася, сваёй правакацыйнай фанабэрыяй хацеў намякнуць калегам, што яму, асабіста, няма аніякай патрэбы нешта там рэпетыраваць ці рыхтаваць наперад: ён — рэжысёр, ён — над усім, ягоная руціна — такая ж вялікая, як і яго геній, сваю ролю ён выконвае проста, як бы мімаходзь, між іншым; толькі на генеральнай рэпетыцыі ад яго можна будзе пачуць, убачыць па ім, як павінен быць трактаваны і сыграны Морыц Штыфель, пануры гімназіст, роспачна закаханы, самазабойца.
I вось толькі цяпер ён паказваў, што можна зрабіць з дзяўчыны Вэндлы, хлопца Мэльхіёра, матулі Габгр. Гендрык з фантастычным спрытам узляцеў на сцэну: і сапраўды — ён ператварыўся ў пяшчотную дзяўчыну, якая ідзе па ранішнім садзе і хоча абняць цэлы свет, думаючы пра каханага; у жыццяпрагнага і гордага
юнака; у разумную, клапатліва-запабеглівую матулю. Яго голас гучаў то пяшчотна, то задушэўна, то задуменна. Яму ўдавалася ў гэтыя моманты выглядаць то па-дзіцячы маладым, то старым. Ён быў яркі актор.
Паказаўшы красунчыку Банэці, які ці тое зласнавата, ці тое паважліва ўскідваў бровы, альбо беднай Ангеліцы, якая змагалася са слязьмі, што можна было, уласна кажучы, рабіць у іхніх ролях, калі ў актора ёсць талент, ён стомлена, пагарддіва ўстаўляў у вачніцу манокль і спускаўся ў партэр. I ўжо адтуль тлумачыў, пагіраўляў і крытыкаваў далей. Нікога не абмінаў насмешліва знішчальнымі словамі, нават фраў фон Гэрцфэльд мыліў шыю — што яна прымала з крывой іранічнай усмешкай; маленькая Ангеліка часта за кулісай залівалася слязьмі; на лобе ў Банэці наліваліся жылы гневу; але найбольш глыбока, найбольш страсна гневаўся Ганс Міклас, твар якога ад злосці, здавалася, цямнеў, і тады паяўляліся на ім тыя чорныя западзіны.
I калі ўжо перапала ўсім, у Гендрыка прыкметна палепшыўся настрой. У абед, у кавярні, ён даволі ўзбуджана гутарыў за столікам з фраў фон Гэрцфэльд. А палове трэцяй ён зноў запрасіў усіх да працы. Было палова чацвёртай, калі на прыгожым твары Банэці зноў паявілася агіда, ён засунуў рукі ў кішэні і, нюнячы як малое капрызлівае дзіця, сказаў:
— I калі ўжо канец гэтаму скуралупству настане?
У адказ на гэта Гендрык кінуў на яго знішчалыіы, халодна-ледзяны позірк.
— Канцы тут вызначаю толькі я! — і неяк асабліва рэзка ўскінуў прыгожы падбародак. Спалоханай трупе было яўленае аблічча высакароднага і знерваванага тырана, якое, аднак, адначасова нагадвала бледны твар
стараватай, раздражнёнай гувернанткі. Усім было не па сабе. У маленькай Аіігелікі прабеглі салодкія і пякучыя дрыжыкі па спіне. Некалькі секунд усе стаялі нерухома, прыніжана; але вось пачуўся ўздых, якім запалоханая трупа зрэагавала на наступны жэст валадара. Гендрык зрабіў ласку папляскаць у далоні і з літасцівай бадзёрасцю ўскінуць галаву.
— Прадоўжым, спадарства! — усклікнуў ён голасам з светлым металам, супроць якога ніхто не здолеў устояць. — На чым мы спыніліся?
Рэпетыравалі наступііую сцэну, але не дайшлі да канца, калі раптам Гендрык кінуў позірк на свой ручны гадзіннік. Было без чвэрці чатыры: убачыўшы гэта, ён уздрыгнуў, аж у жываце засмактала. Яму раптам згадалася, што а чацвёртай у яго спатканне з Джульетай у ягонай кватэры. Яго ўсмешка была крыху сутаргавая, калі ён паспешліва-прыветлівымі словамі паведаміў трупе, што павінен закончыць рэпетыцыю. Маладому Мікласу, які падышоў да яго з буркліва-незадаволеным тварам пра нешта спытацца, ён толькі бегла кіўнуў — калі там тое' няма калі. Па цёмным партэры паляцеў да выхаду; круты кавалак дарогі паміж парталам тэатра і кавярняй «Г. М.» прабег, задыхаўся, схапіў там свой карычневы скураны плашч і мяккі шэры капялюш і знік.
Апрануў плашч ужо толькі на вуліцы. «Калі пайду пеша, — падумаў, — спазнюся на некалькі хвілін, як бы ні спяшаўся. Джульетка ўшыкуе мне жудасны прыём. На таксі паспею, трамваем таксама амаль што. Але ў кішэні толькі пяць марак: менш Джульеце не дасі. Значыцца, пра таксі калі там тое і думаць; на трамваі, зрэшты, таксама бадай што не, інакш застанецца чатыры
маркі восемдзесят пяць пфенігаў, а гэта малавата Джульетцы, да таго ж у дробнай манеце, а яна мне такое раз і назаўсёды забараніла».
Разважаючы так, ён праскакаў ладны кавалак дарогі; шчыра кажучы, ён увогуле не думаў сур'ёзна ні пра таксі, ні пра трамвай; бо размененыя пяць марак сапраўды раззлавалі б сяброўку, тым часам як яе прытворнае абурэнне яго невялікім спазненнем — гэта толькі непазбежны мілы рытуал іх спатканняў.
Быў ясны і вельмі халодны зімовы дзень; Гендрык замярзаў у сваёй лёгкай скуранцы, якую да таго ж забыўся зашпіліць зверху. Асабліва адчуваў мароз рукамі і нагамі: пальчатак у яго не было, а нешта басаножкападобнае са спражкамі, што складала яго абутак, цяпер аніяк не гарманіравала з парой года. Каб крыху сагрэцца і ашчадзіць час, ён ступаў шырокімі крокамі, якія яўна выяўлялі схільнасць звырадніцца ў вульгарныя скокі і подбрыкі. Многія прахожыя з усмешкай, а то і з яўнай асудай азіраліся на дзівакаватага маладога чалавека: у лёгкіх сандалетках ён ляцеў так імкліва, што, здавалася, быццам у цырку ці на анёльскіх крылах. Зрэшты, ён не толькі скакаў і падбрыкваў, а яшчэ і падпяваў, — то нешта з Моцарта, то нешта з модных аперэтак. Спевы і падскокі бягун аздабляў рознымі жэстамі, такія таксама не кожны дзень убачыш. Вось ён якраз падкінуў букецік фіялак, знойдзены ўпяцельцы скуранкі, гэта, мабыць, быўдарунак нейкай яго шанавальніцы з трупы, хутчэй за ўсё малышкі Ангелікі.
Падскокваючы і спяваючы, Гендрык думаў пра блізарукае і вартае кахання стварэнне, не заўважаючы, што сам зрабіўся прадметам людской пацехі і раздражнен-
ня. Нават не заўважыў, як адна дама штурхнула пад бок другуто:
— Гатова пабажыцца гэта нехта з тэатра?
На што другая хіхікнула:
— Вядома, ён жа ўвесь час іграе ў Мастацкім, гэты, як яго? — Гёфген. Вы толькі гляньце, дарагая, як ён выдыгаецца, яшчэ нешта й балбоча пад нос!
Абедзве засмяяліся, а на другім баку вуліцы смяяліся два падлеткі. Але Гендрык, хоць слава і прафесійнасць прывучылі яго заўважаць любуіо рэакцыю гледачоў на ягоныя жэсты і ўсё рэгістраваць у памяці, гэтым разам не заўважыў ні дам, ні гімназістаў. Яго падагрэты марозам і радасцю блізкай сустрэчы з Джульетай подбег увёў яго ў стан лёгкай п'янасці. Як рэдка цяперашнім часам выпадала яму быць у такім радасным настроі! Раней — о, раней ён часта, можа, ці не заўсёды быў такі! — такі акрылены, такі самазабыўны.. Калі ён, дваццацігадовы, іграў на вандроўнай сцэне бацькоў і пажылых герояў, — о, вясёлыя тады былі дзянькі. Малады бадзёр, артыстызм былі ў ім тады мацнейшыя за славалюбства, — але гэта было так даўію, ну, хай, можа, і не так бясконца даўно, як цяпер яму часам здаецца, але ўсё-такі. Няўжо ён і праўда аж так перамяніўся? Няўжо цяпер ужо не такі бадзёры і артыстычны? Вунь жа і цяпер, вось у гэтую добрую гадзіну, ён неяк забыўся пра славу. Калі б цяпер ён падумаў пра такія рэчы, як слава, вялікая кар'ера, ён мог бы толькі пасмяяцца. Цяпер, у гэтуто хвіліну, яму важна толькі тое, што паветра свежае, прасякнутае сонцам і што сам ён яшчэ малады, што бяжыць, што лёгка пырхае яго шалік, што во! — зараз ён будзе ў каханай.
Выдатны гумор рабіў яго дабрамысным і добрасным
нават да Ангелікі, якую ён так часта абражаў і крыўдзіў. Ён думаў пра яе амаль пяшчотна. «Мілае дзіця, якое мілае дзіця, а што, калі я сёння ўвечары што-небудзь падару, хай і яна парадуецца. А можа, варта паспаць з ёю? Так, было б няблага, прыемней, чым з Джульетай». Але пры ўсёй добрасці, якая так знянацку агарнула яго, ён іранічна захіхікаў, параўнаўшы Ангеліку з Джульетай небараку-пацанку Зіберт з велізарынай Джульетай, якая, як гэта ні жахліва, была акурат тое, што яму было трэба. Ён у душы перапрасіўся ў Джульеты за такое сваё нахабства, падышоўшы тым часам да дзвярэй свайго дома.
Старамодны асабняк, на першым паверсе якога ён здымаў пакой, стаяў на адной з тых ціхіх вулак, якія гадоў трыццаць таму назад лічыліся самымі прэстыжнымі ў горадзе. Але падчас інфляцыі большасць насельнікаў гэтага моднага раёна збяднелі; іхнія вілы з шматлікімі вежамі і франтонамі стаялі цяпер даволі запусцелыя, як і вялікія сады пры іх. Фраў консуліха Мёнкебэрг, якой Гендрык штомесяца плаціў сорак марак за прасторны пакой, таксама жыла не ў самых лепшых умовах. Нягледзячы на гэта яна заставалася бездакорна гордай старой дамай і з годнасцю насіла дзіўныя строі з пышнымі рукавамі і карункавыя накідкі, і на яе гладкай галаве ніводная валасінка не важылася ўпарціцца, а на вузкіх губах заўсёды іграла іранічная, але не горкая ўсмешачка. Удава Мёнкебэрг была дастаткова разумная, каб не браць да сэрца эксцэнтрычныя выбрыкі і ўсякія там недалужнасці свайго кватаранта, болын за тое, яна ў іх бачыла і пацешны бок. У коле сваіх прыяцелек — старых дам падобнай далікатнасці, падобнай збяднеласці і амаль гэтакай самай
дагледжанасці — яна з сухім гумарам расказвала пра дзіўныя штукарствы свайго кватаранта.
— Часам ён скача ўгору па лесвіцы на адной назе. — Тут яна смяялася амаль з жалем. — А калі на шпацыры, дык часта раптам садзіцца проста на тратуар — вы сабе толькі ўявіце: на брудны брук баіцца бо, каб не спатыкнуцца і не ўпасці.
Пакуль старыя дамы ківалі сівымі галовамі і, крыху шакіраваныя, крыху павесялелыя, шалясцелі сваімі мантыльямі, консуліха прымірэнча дадавала:
— Ну што вы хочаце, мае мілыя? Артыст... Можа, нават вялікі артыст, — казала старая патрыцыянка павольна, паводзячы худымі белымі пальцамі, на якіх ужо добры дзесятак гадоў не насіла ніякіх пярсцёнкаў, па вылінялым карункавым абрусе на чайным століку.
Пры даме Мёнкебэрг Гендрык пачуваўся няўпэўнена; яе знатнае паходжанне і мінулае нясмеліла яго. Вось і цяпер ён быў не рады сутыкнуцца са старой элеганткай у вестыбюлі пасля таго, як грукнуў дзвярыма. Убачыўшы яе імпазантную постаць, ён крыху сцяўся, паправіў на сабе чырвоны шалік і ўставіў манокль.