Мэфіста
Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
Нікому не хацелася шукаць яе там. Рахэль Морэнвіц нават іранічна заўважыла:
— Ух ты, наша каларатура!
I атрымала ў адказ знішчалыіы позірк Моц, якая так ці гэтак і раней нешта мела супроць Рахэлі. Петэрсэн ведаў, што і за што. Яшчэ ўчора яго засталі ў гардэробе гэтай дэманічнай дзівы, і Моц галасіла. Але сёння яна, відаць, рашыла, што не дасца, каб нейкая фіфа з маноклем і ідыёцкай прычоскай псавала ёй настрой, хай не строіць з сябе што-та я, бо ж невялікае яно тое «я», — фігуруецца мне тут! Яна склала рукі на жываце і дэманстравала лагоду і душэўны спакой.
— Божа, як тут міла, — цёпла сказала яна. — Што скажаш, татуля Ганзэман?
Яна падміргнула гаспадару, якому завінавацілася 27 марак і які з гэтай самай прычыны ў адказ і вокам не павёў. I калі Петэрсэн заказаў сабе біфштэкс, ды яшчэ з яйкам, яна абурылася:
— Няўжо дзвюх сасісак мала!
Ад гневу на вочы набеглі слёзы. Моц .і Петэрсэн часта сварыліся, праз ягоныя, як яна лічыла, залішнія траты, бо сцэнічны татуля заўсёды заказваў сабе самае дарагое, яшчэ і на чаявыя шчодрыўся раскошна.
— Ну, вядома, без біфштэксу з яйкам яму астатняе ў губу не лезе! — ледзь не заенчыла Моц.
А Петэрсэн у адказ мармытаў, што прыстойны муж-
чына павінен і харчавацца прыстойна. Тут Моц, ужо ў поўнай ятры, са злосным сарказмам спыталася ў Морэнвіц, ці не ўзычыў ёй часам Петэрсэн бутэльку шампанскага.
— О, «Veuve Cliquot» — гэта клас! — усклікнула Моц і, пры ўсёй з’едлівасці, вымавіла назву маркі шампанскага з такім шармам, які сведчыў пра яе як пра даму з салонаў вышэйшага свету.
Гэтым разам Морэнвіц сур'ёзна пакрыўдзілася.
Я папрасіла б вас!..— рэзка ўскрыкнула яна. — На досціпы вас павяло?
Манокль выпаў з яе вока, яе тоўсты твар заліўся чырванню і страціў усю дэманічную інфернальнасць. Кроге здзіўлена глянуў у іх бок; фраў фон Гэрцфэльд іранічна ўсміхалася. Красунчык Банэці паляпаў па плячы Моц, а заадно і Морэнвіц, якая грозна наблізілася да іх.
— He сварыцеся, дзеткі, гадзіцеся! — параіў ён. Вакол рота сабраліся асабліва мілажальныя складкі,— Нічога людскага з гэтага не выйдзе. Згуляемце лепей у карты.
Тут пачуліся глухаватыя выкрыкі, і ўсе павярнулася да дзвярэй. У парозе стаяла Дора Марцін. За ёю стоўкся, як світа каралевы на сцэне, ансамбль, які прыехаў з ёю.
Дора Марцін засмяялася і памахала ўсім, хто тут быў з Гамбургскага мастацкага; сваім хрыплым голасам яна крыкнула, тым славутым манерам, які пераймалі тысячы маладых актрыс па ўсёй краіне, расцягваючы асобныя словы:
Дзеткі, нас запрасілі, вельмі нудны банкет, страшна шкада, але мы павінны ісці!
Здавалася, яна перадражнівала сама сябе манерай гаварыць, — так самахоць расцягвала доўгія склады. Але ўсім гэта прыпадала да спадобы, нават тым, хто трываць пе мог Марцін, напрыклад, амбітнаму Мікласу. Нічога не скажаш — яе паяўленне эфекту нарабіла. Шырока адкрытыя, дзіцячыя, загадкавыя глыбокія вочы пад высокім і разумным лобам бянтэжылі і чаравалі кожнага; нават татуля Ганзэман нягегла-дурнавата ўсміхнуўся. Фраў фоп Гэрцфэльд, колішняя сяброўка Марцін, крыкнула ёй:
Як шкада, Дорачка. Але, можа, ты на хвілінку падсела б?..
Тое, што Геда была з Марцін на «ты», толькі падняло яе акцыі ў вачах прысутных. Але тая, распраменіўшы ўсмешкаю твар, адмоўна павяла галавой; твар амаль схаваўся пад паднятым угору каўняром карычневай футры: плечы яна трымала вельмі высока.
— Вельмі шкада! — правуркатала яна, страсянуўшы галавой, і яе рыжая грыва свабодна адкінутых валасоў, на якіх яна нічога не насіла, свабодна рассыпалася. — Мы і так страх як познімся!
Тут нехта ззаду прапхнуўся праз яе світу. Гэта быў Гендрык Гёфген. На ім быў смокінг, у якім ён выступаў на сцэне ў свецкіх ролях, ужо даволі паношаны і зашмальцаваны. Плечы аблягаў белы шаўковы шалік. Гендрык парывіста дыхаў, шчокі і лоб сухотліва гарэлі. Ён нервова і неспакойна смяяўся, тросся, калі схіліўся да ручкі дзівы, не без пэўнай уяўна-ідыёцкай пачцівасці.
— Прабачце, — сказаў ён, усё яшчэ над яе рукою і смеючыся. Нейкім дзівосным чынам на ім трымаўся манокль. — Фантастычна: я так позна, што вы паду-
малі б пра мяне... проста фантастыка... — Ён тросся ад смеху, твар яшчэ больш пачырванеў. — Але я не магу адпусціць вас, — тут ён нарэшце выпрастаўся, — не сказаўшы вам, якую асалоду я атрымаў ад сённяшняга вечара,казачна!...
I раптам тое бясконца камічнае, з чаго ён так надрыўна смяяўся, як бы перастала існаваць, і твар яго застыў у абсалютным сур'ёзе.
Але тут ужо прыйшла чарга смяяцца Доры Марцін, і яна чаргі не ўпусціла — засмяялася хрыпла і асабліва чароўна.
— Круцель-муцель! — усклікнула яна, расцягваючы «у» мала не да бясконцасці. — Вас жа і ў тэатры не было! Вы хаваліся! — I яна лёгенька паляпала яго жоўтай скураной пальчаткай. — Але нічога, — распрамянілася яна. — Вы ж такі даравіты.
Гэтая нечаканая заўвага ўразіла і спалохала Гёфгена так, што з яго твару ўся кроў адліла. Аднак амаль адразу ён ялейна сказаў:
— Я? Даравіты? Гэта пустыя плёткі...
Расцягваць галосныя ўмеў і ён, не адна Дора Марцін. Яго моўнае какецтва мела свой стыль, ён нікога не пераймаў і не перадражніваў. Дора Марцін вуркатала; а ён манерна спяваў. I пры гэтым дэманстраваў усмешку, якую на рэпетыцыях паказваў дамам, калі разыгрываліся пікантныя сцэны. Гэтая ўсмешка адкрывала зубы і была даволі пошлая і вульгарная. Ён сам называў яе «сцярвознай». «Сцярвозней — чуеш, мілая? — яшчэ сцярвозней!» — прасіў ён на рэпетыцыях Рахэль Морэнвіц альбо Ангеліку Зіберт, і сам паказваў, як гэта робіцца.
Выскалілася зубкамі і Дора Марцін, але пакуль з
вуснаў лілося дзіцячае лепятанне, а галоўка какетліва пакручвалася на футры, яе вялікія, разумныя, незамутнёныя і журботныя вочы вывучалі Гёфгенаў твар.
— Вы яшчэ пакажаце ваш талент! — ціха сказала яна, і нейкую секунду сур'ёзным быў не толькі позірк, але і твар. Сур'ёзна, амаль пагрозліва, яна кіўнула яму. Гёфген, які яшчэ чвэрць гадзіны таму назад хаваўся за шырмай, вытрымаў яе позірк. Тады Марцін зноў засмяялася, завуркатала: — Мы вельмі познімся! — кіўнула і знікла разам са світай.. А Гёфген увайшоў у кавярню.
Сустрэча з Дорай Марцін дзіўным чынам падбадзёрыла Гёфгена; здавалася, цяпер ён быў у самым святочным настроі. Твар азараўся святлом літасці. Усе глядзелі на яго, цяпер амаль гэтак жа багавейна, як перад тым на берлінскае свяціла. Перш чым павітацца з дырэктарам Кроге і фраў фон Гэрцфэльд, ён падышоў да Бёка.
— Паслухай, Бёк, — заспяваў ён, прыняўшы спакушальную позу: рукі ў кішэнях штаноў, плечы паднятыя, на вуснах сцярвозная ўсмешка. — Ты павінен пазычыць мне сама мала сем з палавінаю марак. Я хачу як след павячэраць, і нешта мне падказвае, што сёння татуля Ганзэман зышча з мяне гатоўкаю.
Яго вочы, пералівістыя, як каштоўныя камяні, кінулі косы позірк на Ганзэмана, які звесіў шызы нос над стойкай.
Бёк усхапіўся; ад выбрыку Гёфгена, які і ўлесціў і спалохаў яго, вочы зрабіліся яшчэ больш вадзяністыя, шчокі запунсавелі. Пакуль ён моўчкі і мітусліва корпаўся ў кішэнях, а Ганс Міклас з'едліва і варожа назіраў за ўсім, што адбывалася, да іх паспяшалася маленькая Ангеліка.
— Гендрык! — сказала яна нясмела. — Калі табе патрэбныя грошы, я магу пазычыць пяцьдзесят марак да першага!
У Гёфгена адразу вочы зрабіліся халоднымі, як у рыбы. Ён фанабэрыста кінуў цераз плячо:
— He ўблытвайся ў мужчынскія гешэфты, малышка. Бёк любіць даваць.
Гардэробшчык ўсхвалявана кіўнуў, а Зіберт адышла з мокрымі вачыма. Гёфген, не дзякуючы, нядбала апусціў Бёкавыя манеты ў кішэшо. Міклас Кнур і Эфой глядзелі на яго змрочна, Бёк збянтэжана, а Ангеліка са слязьмі, пакуль ён віхлявай паходкай, белы шаўковы шалік усё яшчэ цераз плечы, праходзіў па кавярні.
— Татуля Шміц хоча замарыць мяне голадам, — патлумачыў ён, пераможна павярнуўшыся ўсмешлівым тварам да дырэктарскага століка. Адтуль ён быў прывітаны некалькімі «хэло»; нават Кроге прымусіў сябе да крыху шумнаватай і не зусім сардэчнай шчырасці:
— Ну, стары грэхаводнік, як маешся? Добра перанеслі сённяшні вечар?
Вакол яго кашэчага рота пабеглі складкі, як у Моц, за шкельцамі бліснулі фальшывыя вочы. Па ім раптам стала відаць, што ён піша не толькі эсэ пра палітыку і культуру і вершаваныя гімны, але і больш за трыццаць гадоў мае дачыненне да тэатра. Гёфген і Ота Ульрыхс доўга моўчкі і моцна трэслі адзін аднаму рукі. Дырэктар Шміц неспадзявана мяккім, прыемным голасам сказаў нейкі жарт, а фраў фон Гэрцфэльд усміхалася з беспрычыннай іроніяй, прычым яе залаціста карыя вочы, вільготныя ад унутранай цеплыні і амаль умольныя, глядзелі на Гендрыка. Ён пачаў раіцца з ёю над меню, што дазволіла ёй пасунуцца да яго сваімі разды-
ханымі грудзьмі. Яго сцярвозная ўсмешка, здавалася, зусім не палохала яе: яна да яе прывыкла, яна падабалася ёй.
Калі татуля Ганзэман прыняў заказ, Гёфген загаварыў пра сваю пастаноўку «Абуджэння вясны».
Будзе прыстойна, думаю,— сказаў ён сур'ёзна, a вочы тым часам слізгалі па кавярні, аглядваючы актораў, як вочы палкаводца азіраюць войска. — Вэндлу Зіберт не сапсуе, Банэці, канечне, не ідэальны Мэльхіёр Габар, але справіцца, наша дэманічная Морэнвіц дасць першакласную Ільзу.
He часта здаралася, каб ён гаварыў вось так проста, без кепікаў, сур'ёзна і дзелавіта, як цяпер. Кроге паважліва, не без здзіўлення прыслухаўся. I толькі Гэрцфэльд зноў прыпсавала Гёфгену настрой, калі, саркастычна-падлізліва наблізіўшы вялікі, прыпудраны твар да самага Гёфгена, заўважыла:
— Ну, а што да Морыца Штыфеля, — дык тут ужо з самага аўтарытэтнага боку, самой Дорай, запэўнена, што малады актор, якому мы даверылі гэтую ролю, зусім не без таленту...
Кроге няўхвальна нахмурыў лоб. Гёфген як бы нічога і не змеціў.
— А што б вы сказалі, дарагая, калі б вам даручылі роліо фраў Габар? у лоб спытаўся ён у Гэрцфэльд.
Гэта ўжо быў адкрыты і грубы глум. Што фраў Гэрцфэльд бог абдзяліў талентам, ведалі ўсе, і ўсе ведалі, што яна ад гэтага пакутавала. Любілі пакепваць з таго, што разумная дама не магла перасіліць сябе і абмежавацца хоць бы сціплымі ролямі старых матухнаў. На бестактоўнасць Гендрыка яна паспрабавала раўнадупіна перасмыкнуць плячыма, але нават пад грымам было
відаць, як густая чырвань з адлівам у фіялетавасць расплылася па ўсёй плошчы яе вялікага немаладога твару. Кроге ўсё гэта бачыў, і ў яго сэрца зашчымела ад жалю, блізкага да пяшчоты: колісь у Кроге быў раман з фраў Гэрцфэльд..