Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Каб перамяніць тэму ці, правілыіей, перайсці да той тэмы, якая яго сапраўды сур'ёзна займала, Ульрыхс загаварыў пра рэвалюцыйны тэатр.
Рэвалюцыйны тэатр быў задуманы як серыя нядзельных ранішніх спектакляў у пастаноўцы Гендрыка Гёфгена пад патранажам камуністычнай арганізацыі. Ульрыхс, для якога сцэна ў першую чаргу і перш за ўсё азначала палітычны інструмент, з учэпістай натхнёнасцю ўхапіўся за гэты праект. П'еса, якую падабралі для прэм'еры, бліскуча падыходзіла для адкрыцця тэатра, ён яшчэ раз грунтоўна вывучыў яе.
— Партыя вельмі цікавіцца нашай задумай,— заявіў ён і з поўным значэння, змоўніцкім выглядам паглядзеў на Гёфгена, як бы не заўважаючы Кроге, Шміца і Гэрцфэльд, але горды тым, што і яны яго чуюць і што яго словы ўражваюць іх.
— Яно так, але ці сплаціць мне партыя адшкадаванне, калі добрыя гамбурожцы пачнуць байкатаваць маю ўстанову, — бурчаў Кроге, якога думка пра рэвалюцыйны тэатр увяла ў скептычна-прыкры настрой. — Так, — сказаў ён, — у 1918 годзе яшчэ можна было дазволіць сабе такія эксперыменты. А сёння...
Гёфген і Ульрыхс пераглянуліся, у іх позірках чыталіся высакамернасць і тайнае ўзаемаразуменне, a таксама пагарда да мяшчанскага мыслення іх дырэктара. Так яны глядзелі доўга, фраў фон Гэрцфэльд бачыла гэта і пакутавала. Нарэшце Гёфген, крыху па-
бацькоўску паблажліва, звярнуўся да Кроге і Шміца.
— Рэвалюцыйны тэатр нам не пашкодзіць, напэўна не, паверце, татуля Шміц! Добрае ніколі чалавека не кампраметуе. Рэвалюцыйны тэатр будзе добры тэатр, бліскучы! Справа, за якою стаіць сапраўдная вера, сапраўдны энтузіязм, пераканае ўсіх — нават ворагі замоўкнуць перад гэтай маніфестацыяй нашых палымяных ідэй.
Яго вочы свяціліся, крыху касавурылі і, здавалася, глядзелі ўдалечыню з захапленнем, туды, дзе прымаліся вялікія рашэнні. Падбародак ён трымаў горда задзёртым; на бледным, крыху адкінутым назад, пачуццёвым абліччы ляжаў бляск упэўненасці ў перамозе.
«Гэта сапраўдная захопленасць, — думала Геда фон Гэрцфэльд. — Гэтага сыграць ён не можа, хоць і такі таленавіты.»
Яна трыумфам паглядзела на Кроге, які не змог прыхаваць хвалявання. Ульрыхс радасна падняў галаву.
Пакуль усе сядзелі, скаваныя эфектам яго кранальнага энтузіязму, Гёфген раптам змяніў паставу і выраз твару.. Ён зарагатаў і кіўнуў на фота трагічнага героя на сцяне над сталом: сурова скрыжаваныя на грудзях рукі, горды позірк з-пад змрочна насупленых броваў, шырокая барада, старанна распраўленая на нейкай фантастычнай егерскай камізэлі. Гендрык ніяк не мог супакоіцца, убачыўшы сябе такім пацешным тыпам. Пад агульны рогат, і толькі пасля таго як Геда паляпала яго па спіне, — інакш Гендрык удавіўся б салатам ён заявіў, што сам быў вельмі падобны, — так, амаль не адрозніць на гэтага тыпа, калі яшчэ іграў ролі татуль у паўночнагерманскім вандроўным тэатры.
— Яшчэ хлапчуком я выглядаў такім непамысна ста-
рым. I па сцэне хадзіў, згорбіўшыся ад сораму. У «Разбойніках» мне далі старога Моора. Я быў выдатны добры стары Моор. Кожны з маіх сыноў быў гадоў на дваццаць старэйшы за мяне.
Пакуль ён рагатаў і гаварыў пра паўночнагерманскі вандроўны тэатр, ад усіх сталоў збіраліся калегі: усе ведалі, што зараз пойдуць анекдоты, і не якія там сівабародыя, а новыя, і, трэба думаць, даволі дасціпныя — рэдка бывала, каб Гендрык паўтараўся. Моц, чакаючы асалоды, ужо пацірала рукі, ужо радасна паблісквала золатам зубоў і са змрочнай вясёласцю канстатавала:
— Зараз парагочам!
I адразу кінула сур'ёзны позірк на Петэрсэна, бо той тым часам заказаў сабе двайны каньяк. Рахэль Морэнвіц, Ангеліка Зіберт і красун Банэці — усе аж прыліплі да вуснаў Гендрыка. Нават Міклас мусіў прыслухацца, хацеў ён таго ці не: рафінаваныя жарцікі ненавіснага Гендрыка змусілі яго да бурклівага, насуперак волі, дробненькага смяшку. А гледзячы на штукі любімага злосніка, радавалася і таўстуха Эфой. Пасопваючы, яна пасунула сваё крэсла бліжэй да Гендрыкавага, прамармытала: «Спадарства не супраць?», апусціла на калені недавязаную панчоху і спіцы, прыклала правую руку трубачкай да вуха, каб нічога не ўпусціць.
Вечар удаўся як ніколі. Гёфген быў у форме. Ён чараваў, ён ззяў, як брыльянт. Нібыта перад ім была вялікая публіка, замест некалькіх калегаў, ён крынічыў, велікадушна-душэўна, жартамі, шармам і бясконцымі анекдотамі. Чаго толькі не здаралася на той вандроўнай сцэне, дзе ён іграў татуляў! Моц аж заходзілася ад смеху. «Дзеткі, не магу больш!», крыкнула яна, і як што Банэці пацешна-галантна абмахваў яе хусцінкай,
яна не заўважыла, як Петэрсзн зноў заказаў сабе шнапсу. Калі ж Гёфген вісклівым голасам, рэзкімі жэстамі і пачварна касавурачы пачаў паказваць юнацкія сентыментальнасці вандроўнага тэатра, дык нават у татулі Ганзэмана перакасіўся застылы твар, a гер Кнур схаваў ухмылку за насоўкай. Большага трыумфу з сітуацыі, здаецца, і выдабыць было нельга. Гёфген спыніўся. Пасур'ёзнела адразу і Моц, убачыўшы, як наклюкаўся Петэрсэн. Кроге даў знак канчаць. Было ўжо дзве гадзіны ночы. На развітанне Морэнвіц, якой заўсёды прыходзіла ў галаву што-небудзь арыгінальнае, падарыла Гендрыку доўті муштук — дэкаратыўную, але, зрэшты, зусім неўжыткоўную рэч.
— Гэта таму, што ты сёння такі нязвыкла дасціпны і пацешны, Гендрык.
Яе манокль падбліснуў яго маноклю. Убачылі, што ў Ангелікі Зіберт, якая стаяла каля Банэці, ад зайздрасці пабялеў нос, вочы напоўніліся слязьмі і адначасова зрабіліся крыху хітраватыя.
Фраў Гэрцфэльд запрасіла Гендрыка выпіць з ёю яшчэ па кубачку кавы. У пустой кавярні татуля Ганзэман ужо тушыў лямпы. У змроку Геда мела свае выгоды: яе вялікі, мяккі твар з пяшчотнымі, разумна адухоўленымі вачыма цяпер здаваўся маладзейшым ці нават зусім безузроставым. Гэта ўжо больш не было засмучанае аблічча інтэлектуальнай жанчыны, якая старэла. Шчокі болын не здаваліся прыпушанымі, a гладкімі. Усмешка вакол па-ўсходняму абмяклых, паўраскрытых вуснаў болын не была іранічная, а амаль спакушалыіая. Ціха і пяшчотна глядзела фраў фон Гэрцфэльд на Гендрыка Гёфгена. Яна не думала, што сама выглядае больш міла чым звычайна; толькі таму, што
Гендрыкаў твар з напружанай пакутлівай рыскай на скронях і высакародным падбародкам быў бледны і выразна вымалёўваўся ў змроку, яна заўважыла і цешылася гэтым.
Гендрык аблакаціўся на стол і паклаў пальцы выцягнутых рук адна на адну. Гэтую прэтэнцыёзную позу ён дазваляў сабе, як чалавек, у якога прыгожыя, гатычна вострыя пальцы. Але рукі ў Гендрыка Гёфгена ні ў якім разе не былі гатычныя; болып за тое яны, здавалася, хацелі сваёй непрыгожай грубасцю зняхаіць рысы пакуты на скронях. Верх рук бьгў шырокі і ў рыжых валасах; шырокія былі і даволі доўтія пальцы, кашчавыя, з не дужа чыстымі пазногцямі. Менавіта гэтыя пазногці надавалі рукам непрэзентабельны выгляд. Здавалася, яны былі з менш вартаснай субстанцыі: рыхлаватыя, рассыпчатыя, без бляску, без формы.
Гэтыя недахопы прыхоўваў выгадны змрок. Больш за тое, ён надаваў замроенай касавурасці зеленаватых вачэй нейкую загадкавасць і шарм.
— Пра што вы думаеце, Гендрык? інтымна прыглушаным голасам спыталася Гэрцфэльд пасля доўгага маўчання.
Гэтак жа ціха адказаў і Гендрык:
Я думаю, што Дора Марцін памыляецца...
Геда нічога больш не пыталася, не пярэчыла, а ён усё глядзеў паўзверх складзеных на стале рук у цемру.
Я не буду апраўдвацца, — скардзіўся ён. He хачу нічога даказваць. Але я, як чалавек, не адбыўся. Я правінцыял.
Ён замоўк, сціснуў вусны, быццам спалохаўшыся сваёй шчырай адкрытасці, на якую спадобіла яго дзіўная гадзіна.
— I больш?.. — з пяшчотным дакорам спыталася фраў фон Геда.— I больш вы нічога не думаеце? Заўсёды толькі пра гэта?
Паколькі ён маўчаў, яна падумала: «Так, гэта, мабыць, адзінае, што яго сапраўды займае. Тое, што ён там гарадзіў пра рэвалюцыйны тэатр і свой рэвалюцыйны энтузіязм — гэта толькі камедыя.» Гэта адкрыццё напоўніла яе расчараваннем; але ў нечым яна адчувала сябе нейкім дзіўным чынам задаволенай.
Вочы ў яго загадкава блішчалі. Ён маўчаў.
— А вы хіба не заўважаеце, як мучыце малышку Ангеліку? — спыталася фраў. — He адчуваеце, што вы — прымушаеце людзей пакутаваць? Дзесьці неяк трэба плаціць за гэта. — Яна не зводзіла з яго жаласнага, запытальнага позірку. Калі-небудзь трэба будзе і пакаяцца — і пакахаць.
I ёй зрабілася пакутліва ад таго, што так сказалася. Гэта было занадта многа, яна не справілася з сабою. Яна хутка адвяла вочы ад яго твару. На яе здзіўленне ён не пакараў яе ні злоснай ухмылкай, ні пакеплівым словам. Больш за тое, ягоны касавуры застылы позфк свяціўся, звернуты ў цемру, быццам там шукаў адказу на неадчэпныя пытанні, быццам шукаў суцяшэння ў сваіх сумненнях альбо маляваў перад вачыма карціны будучыні, сапраўдным сэнсам у якой было — стацца вялікім.
II
Урок танца
На другі дзень Гендрык назначыў рэпетыцыю на палову дзесятай. Трупа, хто быў заняты ў «Абуджэнні вясны», сабралася дакладна, частка на скразнячнай сцэне, частка ў скупа асветленым партэры. Пасля мала не пятнаццаці хвілін чакання фраў фон Гэрцфэльд адважылася паклікаць Гёфгена з кабінета, дзе ён з дзевяці гадзін раіўся з дырэктарамі Шміцам і Кроге.
Адразу, як толькі ён увайшоў, усім стала ясна, што сёння ён не ў гуморы — ад учарашняй прамяністасці не засталося ні следу. Плечы нервова паднятыя, рукі ў кішэнях, ён таропка прайшоў па партэры і папрасіў, амаль бязгучным ад раздражнення голасам, экземпляр тэксту.
— Я забыў свой дома.
Ён гаварыў горка пакрыўджаным тонам, з якога ўсе прысутныя вычыталі ціхі, але энергічны папрок за тое, што ён, Гендрык, сёння забыўлівы і рассеяны.
— Ну, дык магу я папрасіць? Яму ўдалося сказаць гэта адначасова глуха і вельмі рэзка. — Няўжо ні ў кога не знойдзецца?
Маленькая Ангеліка падала яму свой.
— Мне ён больш не патрэбен, — сказала яна і пачырванела. — Я сваю ролю ведаю.
Замест таго, каб падзякаваць, Гендрык рэзка кінуў: — Хацеў бы спадзявацца! — і адвярнуўся.
На фоне чырвонага шаўковага шаля, які ён накінуў паўзверх кашулі, — альбо пад якім схаваў кашулю, калі яна была на ім, твар яго глядзеўся асабліва бледна. Адно вока зіркала з-пад паўапушчанага павека пагардліва і злосна; на другім пабліскваў манокль. Раптоўна зусім чыстым, праніклівым і крыху бразгатлівым голасам ён скамандаваў: