Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Добры вечар, спадарыня, як пажываеце? сказаў ён пявучым голасам, не павышаючы тону ў канцы формулы ветлівасці, але гэтым самым падкрэсліўшы фармальны далікатна-пусты характар фразы. Да ветлівага звароту ён дадаў лёгкі паклон, які пры ўсёй яго элегантнай нядбаласці быў амаль прыдворнага стылю.
Удава Мёнкебэрг не ўсміхнулася; толькі складкі практыкаванай ёю іроніі крыху болын зайгралі вакол яе вачэй і тонкіх вуснаў, калі яна адказала:
— Паспяшайцеся, дарагі гер Гёфген! Ваш... пэдагог чакае вас ужо чвэрць гадзіны.
Зламысная кароткая паўза, якую фраў Мёнкеб;ірг вытрымала перад словам «пэдагог», жарам апякла Гёфгену твар. «Я напэўна пачырванеў, — падумаў ён з прыкрасцю і сорамам. — Але наўрад ці яна заўважыла гэта ў мораку»,— спрабаваў ён супакоіць сябе, адыходзячы ад фраў Мёнкебэрг з дасканалай грацыяй іспанскага гранда.
Дзякую вам, спадарыня. I ён адчыніў дзверы свайго пакоя.
У памяшканні стаяў ружаваты морак; гарэла толькі накрытая стракатай шаўковай хусткай лямпа на нізкім круглым століку каля софы. Стоячы ў стракатым змроку, Гендрык усклікнуў вельмі ціха, пакорліва, крыху дрыготкім голасам:
Прынцэса Тэбаб, дзе ты?
3 цёмнага кута яму адказаў глыбокі, грымотны арганны голас:
— Тут, свіння, дзе ж бо яшчэ?
— О, дзякую, сказаў Гендрык гэтак сама ціха, з паніклай галавой стоячы каля дзвярэй. — Так... во, цяпер я цябе бачу... Як я рады, што бачу цябе...
— Каторая гадзіна? — крыкнула жанчына з кута.
Гендрык адказаў, дрыжучы:
— Недзе каля чацвёртай, думаю.
Недзе каля чацвёртай! Недзе каля чацвёртай! Ён думае! — кпіла злая асоба, усё яшчэ нябачная ў змроку. Смеху варта! Выдатна! — Яна гаварыла з моцным паўночна-нямецкім акцэнтам. Голас быў сіпаваты, як у матроса, які замнога п'е, курыць і лаецца. — Ужо чвэрць на пятую! сказала яна раптам злавесна ціха. I тым самым жахліва прыглушаным голасам, які нічога добрага не абяцаў, загадала: — Ану, падыдзі
бліжэй, Гайнц, — толькі крышку бліжэй! Але спярша запалі святло!
Ад гэтага «Гайнц» Гендрык уздрыгнуў, як ад удару. Ён не дазваляў называць сябе так нікому, нават сваёй маці, толькі Джульета магла на такое адважыцца. Апрача яе, у гэтым горадзе ніводная жывая душа не ведала, што яго сапраўднае імя было Гайнц, — ах, у якую салодкую хвіліну слабасці даверыўся ён ёй? Гайнцам яго называлі ўсе да васемнаццаці гадоў. I толькі калі яму стала ясна, што ён хоча быць славутым акторам, ён прыдумаў сабе імя. Колькі клопату было, каб прабіцца з ім у сям'і, каб да яго прывыклі і прынялі на поўным сур'ёзе — да гэтага незвычайнага і прэтэнцыёзнага «Гендрыка»! Колькі пісьмаў, якія пачыналіся са слоў «Дарагі Гайнц!» засталося без адказу, пакуль маці Бэла і сястра Ёзі нарэшце не прывыклі да новага звароту. 3 сябрамі дзяцінства, якія ўпарта называлі яго Гайнцам, ён груба парваў; зрэшты, ён наогул не трымаўся знаёмстваў з колішнімі сябрамі, якія ліобілі выцягваць усякія непрыемныя гісторыі з яго шэрага мінулага і рагатаць са сваіх жа нетактоўных і дурных жартаў. Гайнц сканаў. Вялікім павінен стаць Гендрык!
Малады артыст Гёфген жорстка змагаўся з агенцтвамі, дырэктарамі тэатраў, газэтнымі рэдактарамі, каб яны нарэшце навучыліся правільна пісаць і вымаўляць прыдуманае ім самім велягурыстае імя. Яго калаціла ад злосці і крыўды, калі ён бачыў перад сваім прозвішчам у праграмках альбо рэцэнзіях імя «Генрык». Маленькае «д» ўсярэдзіне выдуманага імя мела адмысловы, магічны сэнс: калі ён даб'ецца, што ўвесь свет, увесь без выключэння, прызнае ў ім «Гендрыка», тады ён дасягнуў! тады ён чалавек!
Вось такою дамінантаю было для яго імя болып, чым проста знак, які азначаў асобу, у знаку былі сэнс, мэта і абавязак — такую ролю імя іграла ў славалюбных задумах Гендрыка Гёфгена. I тым не меней, ён стрываў, калі Джульета з цёмнага кута пагрозліва назвала яго ненавісным імем — Гайнц.
Ён паслухаўся абодвух яе загадаў; уключыў святло, аж яго раптам ледзь не асляпіла рэзкай яркасцю, зрабіў некалькі крокаў, усё яшчэ панурыўшы галаву, да Джульеты. За метр ад яе спыніўся. Але і гэта не было яму дазволена. Яна хрыпла прашаптала з даволі пагрозлівай ласкавасцю:
— Падыдзі бліжэй, мой хлопчык!
Але як што ён не скрануўся з месца, яна павабіла яго як сабаку, якога падклікаюць лагодным словам, каб потым тым болей жорстка пакараць:
— Бліжэй, мой харошанькі! Яшчэ бліжэй! He бойся!
Ён усё яшчэ не варушыўся, стаяў усё яшчэ з панураным тварам, плечы і рукі бяссіла абвіслі, на скронях і каля брывоў пазначыліся пакутлівыя рыскі, раскрыленыя ноздры ўбіралі пранозлівы пах саладжава-вульгарнай парфумы, дзіўііа і ўзбуджальна змешаны з яшчэ больш дзікім, але ўжо зусім не салодкім пахам поту.
Як што дзяўчыну пачала раздражняць і нудзіць яго жаласлівая і шляхетная пастава, яна раптам гнеўным голасам рыкнула на яго, як з дрымучай нетры:
— Ды не стой ты так, нібы абрабіўся! Вышэй галаву! — I ўжо больш велічна дадала: — Дзівіся мне ў твар!
Ён павольна падняў галаву, на скронях пакутлівая рыса паглыбілася. На бледным твары зеленавата-блакітныя вочы расшырыліся ад асалоды альбо ад страху.
Ён моўчкі ўтаропіўся на прынцэсу Тэбаб, на Чорную Венеру.
Негрыцянкай яна была толькі па маці — бацька быў гамбургскі інжэнер,— але цёмная раса сталася мацнейшай за белую: прынцэса выглядала не паўкроўкай, а без малога чыстакроўнай. Колер грубай, месцамі патрэсканай скуры быў цёмна-карычневы, на нізкім пукатым лобе і на вузкіх жылістых руках амаль чорны, толькі далоні прырода пафарбавала святлей, а колер верху шчок Джульета пафарбавала сама з дапамогаю шмінак і свайго густу: на моцных брутальных скуляках былі пакладзены штучныя, быццам сухотныя плямы. Вочы таксама былі касметычна апрацаваныя: бровы паголены і заменены тоненькімі палоскамі, нанесенымі вугалем, вейкі штучна падоўжаныя, на верхнія да самых брывоў накладзены чырванавата-блакітныя цені. Затое тоўстым губам яна пакінула іх натуральны колер. Фіялетавыя губы над беласнежнымі зубамі, якія адкрываліся пры смеху і лаянцы, былі грубыя, цёмныя, як і рукі і шыя, але з гэтым змрочным тонам адмыслова кантраставала здаровая чырвань дзяснаў і языка. Увесь твар асвятляўся рухавымі, калючымі і разумнымі вачыма і бліскучымі зубамі, a hoc быў пляскаты, прыплюснуты, але гэта можна было заўважыць, толькі пільненька прыгледзеўшыся. Інакш здавалася, быццам ніякага носа не было ўвогуле. Ён не рабіў уражання пагорка сярод распуслівай і злавесна-прыцягальнай маскі; хутчэй ён здаваўся ўпадзінай.
Варварскай галаве Джульеты куды лепш падышоў бы фон дрымучага лесу, чым мяшчанскага пакоя з плюшавай мэбляй, бразготкамі і шаўковымі абажурамі. Зрэшты, расчароўваў не толькі фон, але і тое, што ўвен-
чвала галаву, — валасы. To была не чорная кучаравая грыва, якая так упасавала б да гэтага лоба, да гэтых вуснаў. Здзіўляла якраз гладкая цьмяная русявасць валасоў, прычоска была вельмі простая, з прадзелам пасярэдзіне. Цёмная дама любіла нагадваць, што колер іх яна ўспадкавала ад бацькі — гамбургскага інжынера Мартэнса.
Тое, што існаваў чалавек з такім прозвішчам, такой прафесіі і быў яе бацькам, нікім не аспрэчвалася і не ставілася пад сумненне. Зрэшты Мартэнс ужо колькі гадоў як памёр. Праца ў Афрыцы аніяк не паспрыяла ўмацаванню яго здароўя. Змучаны малярыяй, зруйнаваўшы сэрца ўколамі хініну і алкагольнымі эксцэсамі, ён вярнуўся ў Гамбург, каб там, без адкладу і не прыцягваючы лішняй увагі, сканаць. Каханку-негрыцянку пакінуў у Конга, як і маленькае цёмнаскурае стварэнне, якое нібыта магло быць яго дачкою. Вестка пра смерць інжынера не дайшла да Афрыкі. Прайшлі гады, Джульета страціла і маці; і вось яна выправілася ў далёкую і, напэўна ж, поўную дзівосаў Германію. Яна спадзявалася, што там яе ахіне бацькоўская любоў. Але ёй нават не змаглі паказаць інжынераву магілу; парэшткі беднага бацькі зніклі, як і памяць пра яго.
Шчасце юнай Джульеты, што яна ўмела прыстойна танцаваць стэп, яна гэтага навучылася яшчэ дома. Ёй удалося атрымаць месца ў адной з самых лепшых устаноў Сант-Паўлі. Там яна напэўна ж утрымалася б, і, магчыма, разумнай і энергічнай асобе была б наканавана пачэсная кар'ера, калі б яе бурны тэмперамент і неадольная схільнасць да моцных напояў самым фатальным чынам не перакрэслілі яе разлікі. Яна любіла хадзіць з нагайкай і не магла адмовіцца ад пахібнай
звычкі кідацца на тых сваіх знаёмых і калегаў, з кім сыходзілася не па ўсіх пунктах, альбо не супадала ў настраёвасці; спачатку з гэтай прыдуры ў Сант-Паўлі весела пакеплівалі, як з вельмі мілага смешнага бзіку, пасля, аднак, гэты бзік пачаў ужо бзычаць ці не залішне арыгінальна і, бадай, проста шкодна.
Джульету звольнілі, і яна ў бестурботна шпаркаборздкім тэмпе перажыла тое, што звычайна называюць «падзеннем з прыступкі на прыступку згары лесвіцы данізу», кажучы інакш, свой «скочны куншт» яна мусіла ад разу да разу дэманстраваць ва ўсё горшых, ва ўсё больш захлюпаных забягалаўках. Яе зборы на гэтым прыхілішчы зноў жа ад разу да разу ўсё больш мізарнелі, аж яна мусіла нарэшце шукаць пабочнага заробку. Што ж яшчэ пабочнага яна магла знайсці, апрача вечаровых шпацыровак па Рэпербане і суседніх вулках? Прыгожае цёмнае цела, якое яна з гордай годнасцю праносіла па тратуарах, было куды як не самым заляжалым таварам на велізарным кірмашовым распродажы целаў, выстаўленых на начную патрэбу заезнай матрасні і знуджаным пачэсным мужам горада Гамбурга.
Артыст Гендрык Гёфген, зрэшты, пазнаёміўся з HopHaft Венерай зусім не на панелі; зусім не, гэта адбылося ў цесным, пракураным і прамацюканым п'янай бражняй кабаку, дзе яна за вечаровы ганарар у тры маркі дэманстравала сваё цёмнае, гладкае цела ў віртуозных рухах рытмічнага стэпу. У праграме змрочнага кабарз чорная танцорка Джульета Мартэнс значылася як прынцэса Тзбаб — імя, якое яна магла насіць толькі ў якасці сцэнічнага псеўданіма, але на якое прэтэндавала і ў будным жыцці. Калі верыць ёй, яе нябожчыца
маці, пакінутая каханка гамбургскага інжынера, была чыстай княскай крыві: была дачкою сапраўднага, бясконца багатага, шчырадушнага, але, на жаль, у самым далікатным узросце з'едзенага ворагамі негрыцянскага правадыра. Што да Гендрыка Гёфгена, дык яго ўражваў не так яе тытул, — хоць і гэта яму было не абы што, — як рухавыя калючыя вочы і мускулы шакаладных ног. Пасля таго як скончыўся нумар прынцэсы Тэбаб, ён зайшоў да яе ў грымёрную, каб выказаць сваё — спачатку, можа, крыху і нечаканае — пажаданне: менавіта браць у яе ўрокі танцу.