• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

    Мэфіста

    Раман адной кар’еры
    Клаўс Ман

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 389с.
    Мінск 2006
    76.54 МБ
    ная. Яна думала, што ўсё гэта ад любові народа, калі дзве тысячы славалюбцаў, прадажнікаў і снобаў рабілі столькі гвалту ў яе гонар. Яна ішла праз гэты бляск і раздорвала ўсмешкі — больш яна пічога ніколі не дарыла. Яна на поўным сур'ёзе думала, што сам бог ёй удабразычыў, даўшы аж столькі каштоўнасцяў. Недахоп фантазіі і розуму бараніў яе ад думак пра будучыі-ію, якая, магчыма, будзе мала падобная на гэтую прыгожую цяпершчыну. Ужо тое, як яна ступала, падняўшы галаву, аблітая святлом і агульным захапленнем, не дапускала ў яе сэрца ніякага сумнення ў трываласці гэтай чарадзейнай казкі. Ніколі — так яна думала ўпэўнена — ніколі не праміне гэты бляск; ніколі замучаныя не спомсцяцца, ніколі цемра не праглыне яе.
    Усё яшчэ гралі туш, гэтак жа гучна і бездакорна; усё яшчэ доўжыўся лямант ушанавання. Тым часам Лота і таўстун наблізіліся да міністра прапаганды і Гёфгена. Трое мужчын нядбала падкінулі рукі, што мела азначаць цырымонію прывітання. Пасля Гёфген з сур'ёзным і ўнутраным смехам схіліўся над ручкай вялікай дамы, якую ён часта ціскаў на сцэне... I вось яны стаялі тут, аддадзеныя паліочай цікаўнасці выбранай публічнасці: чатыры волаты гэтай краіны, чатыры трымальнікі ўлады, чатыры камедыянты шэф рэкламы, спецыяліст па смяротных прысудах і бамбавозах, замужняя сентымеіггалка і пусты інтрыган. Выбраная публічнасць назірала, як таўстун паляпаў гера дырэктара па плячы, аж хруснула, і з нейкім парасячым смехам спытаўся:
    — Ну, як пажываеш, Мэфіста?
    3 эстэтычнага пункту бачання сітуацыя была для Гёфгена выйгрышная: побач з шыракамеснай парай
    ён глядзеўся статна, а побач са скасабочаным рэкламным карлікам — росла і станіста. Зрэшты, яго твар, якім худым і фатальным ён ні быў, ствараў нейкую пацешлівую процілегласць тром астатнім тварам вакол яго: з пачуццёвымі скронямі і моцным падбародкам ён удаваў на аблічча чалавека, які пажыў і папакутаваў; а твар ягонага заступніка быў расплылай маскай; а ў сентыменталыіай — мордачкай поўнай дурноты, а ў прапагандыста — скажонай храпай.
    Сентыменталка са шчырадушным позіркам сказала інспектару, да якога яна насіла ў грудзях тайную — ну, хай і не такое ўжо тайнуто — сімпатыю:
    —	Я ж вам яшчэ і не казала, Гендрык, у якім захапленні я ад вашага Гамлета.
    Ён моўчкі паціснуў ёй руку, падступіўшыся пры гэтым на крок бліжэй да яе, і зрабіў спробу паглядзець на яе гэтак сама душэўна, як яно ў яе ішло само па сабе ад прыроды. Спроба не ўдалася: яго рыбіныя вочы не былі здольныя на пяшчотную цеплыню. Таму ён зрабіў сур'ёзны, амаль нават крыху злосны, афіцыйны твар і прамармытаў:
    —	Я хацеў бы сказаць колькі слоў, — і павысіў голас, у якім быў яркі, бездакорна пастаўлены металёвы тон, чутны і зразумелы амаль ва ўсіх кутках залы. — Гер прэм'ер-міністр! Вашы светласці, эксэленцы, мае дамы і панове! Мы гордыя — так, мы ганарымся і радуемся, што гэтае свята сёння ў гэтым доме мы можам правесці з вамі, гер прэм'ер-міністр, і з вашай цудоўнай жонкай...
    На першым яго слове ажыўленая гаворка двухтысячнай зборні абмоўкла. У поўнай цішыні, у цнотнай нерухомасці ўсе слухалі доўтуто, патэтычную і пошлуіо
    віншавальную прамову, якую казаў дырэктар, сенатар і дзяржаўны сакратар свайму прэм'ер-міністру. Усе вочы былі на Гендрыку Гёфгене. Усе захапляліся ім. Ён быў ад улады. Ён быў саўдзельны яе лоску — пакуль лоск трымаўся. 3 яе прадстаўнікоў ён быў адзін з самых вытанчаных і ўвішных. Яго голас вытачаў з нагоды сорак трэцяй гадавіны яго гаспадара самыя ашаламляльныя нюансы. Ён падняў падбародак, вочы свяціліся, ашчадлівыя і смелыя жэсты былі прыгожыя і ўрачыстыя. I ён старанна пазбягаў простых слоў. Скальпаваны Цэзар, шэф рэкламы і тая каровінавокая, здавалася, за тым толькі і сачылі, каб з яго вуснаў плыла толькі хлусня і нічога апрача хлусні: гэтага патрабавала нейкая тайная змова, якая павязала ўсіх як у гэтай зале, так і ва ўсёй краіне.
    Ужо калі ён у бравурна ўзнёслым тэмпе набліжаўся да канца прамовы, адна прыгожанькая, амаль яшчэ дзіця, мілавідая дама — жонка вядомага кінарэжысёра, — якая сціпленька стаяла ў глыбіні залы, шапнула сваёй суседцы:
    — Калі ён закончыць, трэба будзе падысці і паціснуць яму руку. Фантастыка! Я даўно яго ведаю, яшчэ з Гамбурга. Вясёлы быў час! I якую ж кар'еру зрабіў чалавек!
    «г. м.»
    У апошнія гады сусветнай вайны і ў першыя пасля лістападаўскай рэвалюцыі літаратурны тэатр у Германіі меў выдатную кан'юнктуру. У гэты час, нягледзячы на цяжкае эканамічнае становішча краіны, у дырэктара Оскара X. Кроге ўсё ішло выдатна. Ён кіраваў камерным тэатрам у Франкфурце-на-Майне: у цеснай, поўнай добрага настрою падваліне інтымна збіралася інтэлектуальная грамадскасць горада і перш за ўсё задзірыстая, разварушаная падзеямі, ахвочая да дыскусій і апладысментаў моладзь пасля прэм'ераў п'ес Вэдэкінда альбо Стрындбэрга, Геарга Кайзера, Штэрнгайма, Фрыца фон Унру, Газэнклевера альбо Толера. Оскар X. Кроге, які і сам быў эсэіст і папісваў гімнічныя вершы, успрымаў тэатр як установу з маральнымі функцыямі: сцэна павінна памкнуць новае пакаленне да ідэалаў, пра якія тады думалі, што вось і прабіў час іх здзяйснення, — да ідэалаў свабоды, справядлівасці, міру. Оскар X. Кроге быў патэтычны, даверлівы і наіўны. У нядзелю перад дзённым спектаклем па п'есе Талстога альбо Рабіндраната Тагора, ён даваў казань перад сваёй парафіяй. Часта гучала слова «чалавецтва»; маладым людзям, якія таўкліся ў партэры, ён з надры-
    вам кідаў: «Будзьце мужныя, браты мае!» — і пажынаў буру апладысментаў, калі заканчваў словамі Шылера: «Абдыміцеся, мільёны!»
    Оскара X. Кроге вельмі любілі і шанавалі ў Франкфурце-на-Майне і ўсюды, дзе цікавіліся смелымі эксперыментамі іітгэлектуальна-духоўнага тэатра. Яго ясны твар з высокім маршчыністым лобам, віхурыстай сівой грывай і дабрадушнымі, разумнымі вачыма за акулярамі ў вузкай залатой аправе часта можна было бачыць на авангардысцкіх рэвю, а тое нават і ў вялікіх ілюстраваных часопісах. Оскар X. Кроге належаў да самых актыўных і ўдачлівых барацьбітоў на перадавой лініі драматычнага экспрэсіянізму.
    Несумненна было памылкай — і ён сам гэта неўзабаве зразумеў, — пакінуць свой поўны настраёвасці тэатрык у Франкфурце. Гамбургскі мастацкі тэатр, месца дырэктара ў якім яму прапанавалі ў 1923 годзе, быў, вядома, болыны. Таму ён згадзіўся. Але гамбургская публіка была не такая кідкая на палкія і прэтэнцыёзныя эксперыменты, як адпаведна выхаванае кола тонкіх знаўцаў камернага выканаўства ў Франкфурце. У Гамбургскім мастацкім Кроге быў вымушаны ставіць, апрача рэчаў, блізкіх яго сэрцу, усё яшчэ і «Выкраданне сабінянак» і «Пансіён Шэлер». Ад гэтага ён пакутаваў. Кожнай пятніцы, калі зацвярджаўся рэперіуарны план наступнага тыдня, вяліся зацятыя бітвы з герам Шміцам, распарадчым дырэктарам тэатра. Шміц хацеў болып забаваў і ходкіх баевікоў, бо яны давалі манету; а Кроге настойваў на мастацкім рэпертуары. Часцей за ўсё Шміц, а зрэшты ён шчыра і сардэчна дружыў з Кроге і захапляўся ім, быў вымушаны саступаць. Мастацкі тэатр трымаўся мастацкага ж рэпертуа-
    ру, што, вядома, адбівалася на яго прыбытковасці не ў лепшы бок.
    Кроге скардзіўся на індыферэнтнасць гамбургскай моладзі ў прыватнасці і на бездухоўнасць грамадскасці наогул, — яна цуралася ўсяго новага і высокага.
    — I куды яно ўсё падзелася! — горка бедаваў ён. — У 1919 годзе яшчэ стрымгалоў бегалі на Стрындбэрга і Вэдэкінда; у 1926-м — усім падавай аперэту.
    Оскар X. Кроге быў чалавек патрабавальны, але без дару прадбачання. А то ж бо ці скардзіўся б ён у 1926 годзе, калі б мог уявіць сабе год 1936-ы?
    — Добрыя рэчы сёння не цягнуць, — бурчэў ён. — Нават на «Ткачах» учора зала была паўпустая.
    — I ўсё-такі мы выкручваемся.
    Дырэктар Шміц спрабаваў суцешыць сябра: надта ж бо засмуцілі яго горасныя складкі на дабрадушным, дзіцяча-старым кашэчым твары Кроге, хоць ён і сам меў усе падставы трывожыцца і некалькі маршчын ужо леглі на яго мясісты ружовы твар.
    — Але як! — Кроге ніяк не даваўся на суцяшэнні. — Як мы выкручваемся? Даводзіцца запрашаць славутых гастралёраў з Берліна — як сёння ўвечары, напрыклад, — каб Гамбург хадзіў да нас.
    Геда фон Гэрцфэльд — старая Крогава сяброўка і супрацоўніца, яшчэ ў Франкфурце яна была яго дарадчыцай, тэатральным крытыкам і актрысай, сказала:
    — Зноўты ўсё бачыш у чорным святле, Оскар! Зрэшты, якая ў тым ганьба, што мы запрасілі Дору Марцін, яна цудоўная, а ўвогуле, Гамбург ходзіць і на Гёфгена.
    Называючы прозвішча Гёфгена, фраў фон Гэрцфэльд разумна і пяшчотна ўсміхнулася. Па яе вялікім матава прыпудраным насастым твары з вялікімі, журботна-
    разумнымі ж вачыма пад залацістымі брывамі прабегла лёгенькае ззянне.
    — Гёфгену мы пераплачваем, — буркліва сказаў Кроге.
    — Але ж і Марцін, зрэшты, таксама,— пярэчыў Шміц. — Супроць яе чараў і шалёнага поспеху не скажу нічога, але тысяча марак за выхад, згадзіся, — гэта ўжо крышачку ці не занадта.
    — Капрызы берлінскіх зорак, пагардліва зазначыла Геда.
    Яна ніколі не працавала ў Берліне і бажылася, што ненавідзіць берлінскую сцэну.
    — Тысяча марак у месяц Гёфгену таксама завышана, — выпаліў Кроге.— I з якога такога часу яму раптам тысяча? — з выклікам спытаўся ён у Шміца. — Плацілі васемсот, і таго было больш чым досыць.
    — Ашторабіць? — перапрасіўся Шміц. — Уварваўся ў кабінет, сеў мне на калені...
    Фраў фон Гэрцфэльд з пацехай заўважыла, што Шміц пачырванеў, расказваючы пра гэта.
    — Ён казытаў мне падбародак і ўвесь час паўтараў адно: павінна быць тысяча марак! Тысяча, даражэнькі! Гэта такая кругленькая сума! Што было рабіць, Кроге? Ну, самі скажыце!
    Гэта быў звычайны Гёфгенаў прыёмчык: калі яму быў патрэбен аванс альбо падвышка ў ганарары, ён бурай урываўся ў кабінет Шміца.. Ён разыгрываў мілыя капрызы, добра ведаючы, што нехлямяжы таўстун Шміц не выстаіць, калі пакудлаціць яму валасы альбо тыцнуць пальцам у жывот. А калі заходзіцца аж пра тысячу, тут можна і на калені ўмасціцца: пачырванеўшы, Шміц прызнаўся і ў гэтым.
    — Ай, усё гэта глупства! — Кроге гнеўна і заклапочана пакруціў галавою. Па сутнасці, Гёфген — дурны блазан. Усё ў ім фальшывае, пачынаючы з яго літаратурных густаў і канчаючы так званым камунізмам. Ён не мастак, ён камедыянт.
    — Што ты маеш супроць нашага Гендрыка? — фраў фон Гэрцфэльд змусіла сябе на іранічны тон; насамрэч ёй было не да іроніі, калі яна гаварыла пра Гёфгена, чый добра зрэжысераваны шарм не пакідаў яе раўнадушнай. — Ён наша найярчэйшая зорка. Парадуемся, калі яго не перацягнуць у Берлін.