Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
— А і не дужа бедаваў бы, — сказаў Кроге. — Проста вопытны правінцыйны актор, у глыбіні душы, думаю, ён і сам гэта добра ведае.
— А куды гэта ён сёння падзеўся? — спытаўся Шміц, на што фраў фон Гэрцфэльд ціха ў нос хіхікнула:
— Ат, у грымёрцы за шырму зашыўся, так мне данёс малснькі Бёк. Ён заўсёды страшэнна хвалюецца і раўнуе, калі наязджаюць берлінцы. «Так высока мне ніколі не скочыць» кажа ён і хаваецца за шырмай, чыстая істэрыка. Асабліва выводзіць яго з сябе Марцін. У Гендрыка да яе такая свайго роду любоў-няпавісць. Сёння ўвечары ў яго, кажуць, быў сапраўдны нервовы прыпадак.
— Вось вам і комплекс непаўнавартасці! усклікнуў Кроге і пераможна агледзеўся вакол. Альбо я вам і больш скажу: у душы ён добра ведае сабе дакладную цану!
Усе трое сядзелі ў тэатральнай кавярні, сталоўцы, якая ў гонар Гамбургскага мастацкага тэатра называлася скарочана «Г. М.». Над столікамі, засланымі бруднымі абрусамі, — пакрытая пылам партрэтная галерэя:
фатаграфіі ўсіх, хто дзесяць гадоў іграў тут. Фраў фон Гэрцфэльд падчас гутаркі часам усміхалася фатаграфіям наіўных і сентыментальных, камічным старых, герояў-бацькоў, маладых палюбоўнікаў, інтрыганаў і салонных дам; Шміц і Кроге не зважалі на іх.
А ўнізе, на сцэне, іграла Дора Марцін, якая сваім хрыплым голасам, спакушальнай худзізнай эфэбскага цела і трагічна шырокімі, дзіцячымі і бяздоннымі вачыма, як ведзьма, зачароўвала публіку вялікіх германскіх гарадоў. Абодва дырэктары і фраў фон Гэрцфэльд пасля другога акта пакінулі сваю ложу. Астатнія з Мастацкага тэатра засталіся ў зале, каб да канца дагледзець берлінскую каляжанку, якую яны і любілі, і ненавідзелі.
— Група, якую яна прывалакла з сабою, ніжэй усякай крытыкі, — з пагардай сказаў Кроге.
— Чаго ж вы хочаце? — запярэчыў Шміц. Дзе ж яна заробіць сваю тысячу, калі возьме з сабою дарагіх актораў?
— Але сама яна з кожным разам усё лепшая і лепшая, — сказала разумная Гэрцфэльд. — Яна можа сабе дазволіць усякую манерлівасць. Як яна гаворыць! Як душэўна хворае дзіця, не — яна непаўторная!
— Душэўна хворае дзіця — някепска сказана, засмяяўся Кроге. — Здаецца, там ужо скончылі, дадаў ён, зірнуўшы ў акно.
Людзі падымаліся па брукаванай дарожцы, якая вяла ад тэатра, міма кавярні, да брамы на вуліцу.
Спакваля кавярня запаўнялася. Артысты з падкрэсленай рэспектабельнай сардэчнасцю віталі дырэктарскі столік і кідалі гаспадару, прысадзістаму, моцнаму дзедугану з сівой бародкай кліночкам і шыза-чырвоным
носам, жарцікі. Тата Ганзэман, гаспадар, быў для трупы амаль такая ж значная персона, як і Шміц, распарадчы дырэктар. У Шміца, калі ён быў у дабрадушлівым настроі, заўсёды можна было атрымаць аванс, a калі ў другой палове месяца канчаліся грошы і авансу не давалі, можна было пазычаць у Ганзэмана пад запіс. Усе хадзілі ў яго пад запісам; казалі, быццам і Гёфген быў яму вінны больш за сотню марак. Ганзэману зусім не было ніякай патрэбы акідацца на жарты несалідных гасцей; з застылым, пагрозліва сур'ёзным тварам ён падаваў каньяк, піва і халодную закуску, за што ніхто не плаціў.
Усе гаварылі пра Дору Марцін, у кожнага быў свой погляд на якасці яе ігры; толькі ў адным усе былі адной думкі: плацілі ёй яўна залішне.
Моц зазначыла:
— Гэтая зорная хвароба вядзе нямецкі тэатр да пагібелі.
На што яе сябар Петэрсэн з'едліва кіўнуў. Петэрсэн меў амплуа татулі, але замахваўся на ролі герояў; яму хацелася іграць каралёў альбо старых шляхетных дуэлянтаў у гістарычных п'есах. Але на жаль ён не ўдаўся ростам і на такія ролі быў таўсматы, хоць і стараўся кампенсаваць гэтыя хібы статнай і роўнай выстрункай. Да яго прастадушнага твару вельмі ўпасавала б сівая шкіперская барада; але як што яе ён не насіў, дык ягоны твар з адвіслай, доўгай верхняй губай і вельмі блакітнымі, ярка блішчастымі, але дужа маленькімі вочкамі здаваўся занадта голым. Моц любіла яго больш, чым ён яе, гэта ведалі ўсе. Ён кіўнуў, і яна адразу павярнулася да яго, каб у інтымным і поўным значэння тоне сказаць:
Праўда ж, Петэрсэн, колькі ўжо мы гаварылі пра гэта грашовае марнатраўства?
Ён шчыра пацвердзіў:
— Але ж вядома, дарагая! — і падміргнуў Рахэлі Морэнвіц, якая грунтоўна ўсталявалася ў ролях пачуццёва-палкіх дэманічных маладых дзяўчат: з чорнай гладкай прычоскай «поні» і падголенымі брывамі і вялікім у чорнай аправе мапоклем тым не меней выглядала дзіця-дзіцём, такім румяненькім, зусім яшчэ не сфармаваным.
— У Берліне штучкі Марцін, можа, і ўражваюць, — рашуча сказала Моц, але чым яна возьме нас, старых тэатралаў, аб'езджаных коней?
Шукаючы падтрымкі, Моц азірнулася. Яе амплуа была камічная старая баба; часам ёй давяралі і салідных салонных дам. Яна ахвотна смяялася, многа і на ўвесь рот, і тады вакол вуснаў пазначаліся складкі, a ўсярэдзіне праблісквала золата. Цяпер яна была, зразумела, сур'ёзная, амаль суровая.
Нядбала пакручваючы ў пальцах доўгі муштук, Рахэль Морэнвіц сказала:
— Нельга не прызнаць, што ў нечым Марцін усётакі няма ладу якая моцная асоба. Гэта ж бо што вырабляе на сцэне: толькі выйшла і ўжо ў цэнтры ўвагі... разумееце, пра што я...
Усе зразумелі; але Моц незадаволена страсянула галавой, а маленькая Ангеліка Зіберт высокім, баязлівым галаском абвясціла:
— А я ў захапленні ад Марцін. Яна такая казачна абаяльная, лічу я...
I сарамліва пачырванела, адважыўшыся на такі доўгі, рызыкоўны маналог. Усе нават крыху расчулена і спа-
гаддіва паглядзелі на яе. Ну, проста ягадка гэтая маленькая Зіберт, якая з каротка пастрыжанай светлай галоўкай з роўным левым прадзелам была падобная на трынаццацігадовага падлетка. Светлыя нявінныя вочы не псавала нават яе блізарукасць: сёй-той лічыў, што менавіта манера мружыцца надавала ёй адмысловую абаяльнасць.
— Наша пацанка зноў у мроях, — сказаў красун Рольф Банэці і засмяяўся, можа, крыху гучнавата.
У трупе менавіта ён атрымліваў з публікі найболып любоўных цыдулак — можа, менавіта таму ў яго быў ганарысты, стомлена-грэблівы, перанасычаны, мала не агідны выраз твару. А маленькай Ангелікі ён даўно дамагаўся, даўно ўвіваўся вакол яе. На сцэне часта абдымаў, але гэта было па ролі. Па-за роляй яна заставалася недаступнай. 3 зайздроснай упартасцю яна дарыла сваю пяшчоту таму, ад каго ніяк не магла чакаць узаемнасці. Кранальная і мілая, яна, здавалася, была створана, каб яе кахалі. Але дзіўная натурыстасць сэрца пакідала яе халоднай і пакеплівай да бурнага націску Рольфа Банэці і прымушала горка плакаць ад ледзяной абыякавасці Гендрыка Гёфгена.
Рольф Банэці з выглядам знаўцы сказаў:
— Як жанчына твая Марцін у кожным разе не на парадку дня: жахлівая двухполая істота, гермафрадытка — напэўна, халодная, як рыбіна.
— А па-мойму, прыгожая, ціха, але рашуча сказала Ангеліка. Самая прыгожая жанчына, лічу я. I ўжо вочы заплылі слязьмі: Ангеліка плакала часта і без важнай прычыны. Яшчэ толькі летуценна дадала: — Дзіўна, але я бачу нейкае таямнічае падабенства паміж Дорай Марцін і Гендрыкам...
Усе здзіўлена пераглянуліся.
Марцін — яўрэйка. Гэта нечакана азваўся юны Ганс Міклас.
Усе ўражана і крыху абурана паглядзелі на яго.
— Наш Міклас — проста золатка, — парушыла маўчанне Моц і паспрабавала засмяяцца.
Кроге здзіўлена і з нейкай грэблівасцю нахмурыў лоб, фраў фон Гэрцфэльд паківала галавой і пабялела. Калі маўчанне стала пакутлівым, — юны Міклас, бледны, у позе прыхіліўся да стойкі, — дырэктар Кроге сказаў даволі рэзка:
— Што гэта значыць? — і зрабіў такі гнеўны твар, як толькі мог.
Другі малады актор, які да таго ціха перагаворваўся з татам Ганзэманам, умяшаўся з прымірэннем:
— Гоп-ля, міма! Кінь Міклас, усякае бывае, а ты ў нас хлопец як мае быць! — і ён паляпаў зламысніка па плячы і засмяяўся так шчыра, што ўсім адлегла; нават Кроге адважыўся на лёгкую весялосць, хоць і атрымалася гэта крыху нехлямяжа: ён пляскаў сябе па сцёгнах, нагінаўся, задзіраў галаву, — ну, проста не магу які смех. А Міклас заставаўся сур'ёзны; ён падняў упарты, бледны твар, злосна сціснуў губы:
— I ўсё-такі яна яўрэйка.
Ён сказаў гэта так ціха, што ніхто не разабраў яго слоў; пачуў адзін Ота Ульрыхс, які толькі што сваёй прастадушнай непрадузятасцю ўратаваў быў сітуацыю, і цяпер пакараў яго строгім позіркам.
Дырэктар Кроге сваім смехам паказаў, што выхадку юнага Мікласа ён прыняў за вясёлы жарт, і кіўнуў Ульрыхсу.
— Ах, Ульрыхс, падыдзіце на хвіліначку!
Ульрыхс падсеў да століка дырэктара і фраў фон Гэрцфэльд.
— He хацеў бы ўмешвацца ў вашыя справы, далібог не.— Кроге ўсім сваім выглядам паказваў, што гэтая тэма яму вельмі непрыемная. — Але вы нешта зачасцілі з вашымі выступамі на камуністычныя сходы. Вось і ўчора, таксама недзе выступалі. А гэта шкодзіць вам, Ульрыхс, і нам таксама. — Кроге гаварыў ціха. — Вы ж ведаеце, Ульрыхс, якія яны, буржуазныя газэты, настойваў ён. — Людзі мы і без таго пад падазрэннем. А калі хто адзін з нас раптам засвеціцца палітычна, — гэта можа загубіць нас, Ульрыхс.
Кроге дапіў свой каньяк, нават пачырванеў.
— Мне вельмі прыемна, гер дырэктар, што вы загаварылі са мною пра такія рэчы. Вядома, я і сам пра тое думаў. Можа, будзе лепей, калі мы расстанемся, гер дырэктар, паверце, мне зусім не лёгка вам гэта казаць. Але ад сваёй палітычнай дзейнасці я не магу адмовіцца. Я нават хутчэй ахвяруто працай у тэатры, а гэта немалая ахвяра, бо я даражу тэатрам,— спакойна адказаў Ульрыхс. Голас у яго быў прыемны, густы і цёплы.
Пакуль ён гаварыў, Кроге з бацькоўскай сімпатыяй глядзеў на яго інтэлігентны, поўны сілы твар. Ота Ульрыхс быў прыгожы мужчына. Яго высокі, прыветлівы лоб, адкінутыя назад чорныя валасы, вузкія цёмнакарыя, разумныя і вясёлыя вочы схілялі на давер. Кроге любіў яго. Таму цяпер амаль раззлаваўся.
— Што вы, Ульрыхс! — усклікнуў ён. — Пра тое і мовы быць не можа. Вы ж добра ведаеце, што я вас ніколі не адпушчу!
— Мы не можам без вас! — дадаў Шміц. Таўстун
Шміц часам аглушаў сваім дзіўна вібрыруючым, светлым і прыгожым голасам.
На гэтую заўвагу фраў Гэрцфэльд сур'ёзна кіўнула.
— Я прашу ў вас толькі пэўнай стрыманасці, — запэўніў Кроге.
— Вы ўсе вельмі шчырыя са мною, — сардэчна сказаў Ульрыхс, — сапраўды вельмі добрыя, і я буду вельмі старацца не надта кампраметаваць вас.
Гэрцфэльд даверліва ўсміхнулася яму і ціха сказала: