Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
бесхрыбетны радыкалізм споўз і перарадзіўся ў нешта рэакцыйнае, пяяў славу фізічным і маральным якасцям прускіх генералаў і раздражнёным голасам унтэра здзекаваўся з трухлай мяккацеласці цяперашняга пакалення.
— Hi пароды! Hi дысцыпліны! — грымеў ён так голасна і злосна, што пажылое герства за чырвоным ротвейнам здзіўлена павярнула галовы. — Жанчыны — і тыя выйшлі з-пад дысцыпліны! — крычаў ашалелы Мардэр. — Нічога не валакуць у каханні, з аддачы зрабілі гешэфт, яны такія ж плоскія і вульгарныя, як і мужчыны. — На гэтым месцы Нікалета засмяялася з такім выклікам, што Мардэр галантна дадаў: — Ёсць, вядома, і выключэнні!
I зноў пачаў аплёўваць. На яго думку, нямецкія мужчыны начыста страцілі ўсякае паняцце пра парадак і паважлівасць з таго часу, як адменена ўсеагульная вайсковая абавязанасць. Сёння праз гэтую трухлявуто дэмакратыю ўсё зрабілася мішурой, падробкай, падманам, рэкламным штукарствам.
— Калі б гэта не было так, — з горыччу пытаў Мардэр, — ці ж не быў бы я першым чалавекам у дзяржаве? Хіба ж звышчалавечая сіла і здольнасць майго мозгу не пакліканы вырашаць самыя істотныя праблемы грамадскага жыцця, а тым часам сёння, калі страчаны ўсе стымулы і маштабы правільнага разумення, мой голас, хай сабе і ледзь чутны, зрабіўся голасам нячыстага сумлення грамадства!
Вочы яго палалі, худы твар, які бледнасцю кантраставаў з чорнымі вусамі, сказіўся. Каб супакоіць яго, Нікалета нагадала яму, што ніводзін сучасны драматург не ставіцца сёння так часта, як ён. Ён злёгку ўлеш-
чана ўсміхнуўся, але ўжо праз некалькі хвілін згоў азмрочыўся. I раптам закрычаў на Гендрыка Гёфгена, які заглыбіўся ў задушэўную гутарку з Барбарай:
— А вы служылі, мілы пане?
Гендрык, збіты з панталыку і абураны такім пагрозлівым зваротам, павярнуў да яго даволі разгублены твар. Мардэр грымеў:
— Адказвайце, мой пане!
Натужліва ўсміхаючыся, мой пан адказаў:
— He, вядома, не... Дзякуй богу, не!...
I Мардэр пераможна зарагатаў:
— Вось вам і на! Ніякай дысцыпліны! Дзе тут асоба! Альбо ж вы мне скажаце, што ў вас ёсць дысцыпліна? Альбо, можа, вы асоба? Усё суцэльная мура, усё эрзац, чыстае плябейства і смердзь, куды вокам ні кінь, куды ні плюнь!
Гэта ўжо было бессаромнае нахабства; Гендрык і сам не ведаў, як яму рэагаваць. Ён адчуваў, што закіпае; але дзеля дам, а яшчэ і таму, што яму імпанавала слава Мардэра, ён рашыў ухіліцца ад скандалу. Яму яшчэ падалося, што ў пісьменніка нешта з нервамі. Але як дзівосна і непазнавальна перамяніўся Мардэр -голас набьгў злавесна прыглушаны тон, вочы зрабіліся прарочымі:
— Усё гэта скончыцца жахліва. Ён прашаптаў гэта, але ў якія далячыні, у якія глыбіні заглянулі цяпер ягоныя вочы, што так адразу набылі такую пранікнёнасць? — Здарыцца самае страшэннае, папомніце маё слова, дзеткі, калі гэта здарыцца, я гэта прадбачыў, наперад адгадаў. Наш час гніе, ён смярдзіць. Успомніце мяне — я ўнюхаў гэта загадзя. Мяне круці не круці — не абкруціш! Я прадчуваю катастрофу, яна блі-
зіцца. Яна будзе беспрэцэдэнтная. Яна праглыне ўсіх і ўсё, і нікога не будзе шкада, апрача мяне. Усё, што сёння стаіць, рассыплецца ўшчэнт. Усё прагніло. Я ўсё абмацаў, усё праверыў і пракляў. Калі ўсё грымнецца, пахавае і нас пад сабою. Мне і вас шкада, дзеткі, бо вы не зможаце пражыць ваша жыццё. А я пражыў прыгожае, цудоўнае жыццё.
Тэафілу Мардэру было пяцьдзесят. Ён быў тры разы жанаты. Яго ненавідзелі і высмейвалі, ён зведаў поспех, славу і багацце.
Ён змоўк і цяжка дыхаў, астатнія за сталом таксама не азваліся ні гукам. Нікалета, Барбара і Гендрык апусцілі вочы.
Раптам настрой у Мардэра зноў крута перамяніўся. Ён разліваў чырвонае віно і зрабіўся нязбыт галантны. Гёфгена, якога ён толькі што зняважыў, цяпер абсыпаў кампліментамі за яго ігру.
— Я, канечне, разумею,— сказаў ён, як добры патрон, — яно й не дзіва, роля ж бліскучая, дыялог бясконца дасціпны. Але гэтыя няшчасныя, што сёння называюць сябе акторамі, настолькі бяздарныя, што нават у маіх п'есах ім удаецца быць бяскрылымі і нуднымі. А вы, Гёфген, прынамсі, хоць нешта петрыце ў тэатры. Сярод сляпых вы мне здаяцеся аднавокім. Ваша здароўе! — I ён падняў чарку. Здаецца, вы няблага станцаваліся з нашай Барбарай, — весела дадаў ён.
Барбара сур'ёзна падняла вочы, зірнула на яго з'едлівую ўхмылку. Гендрык памарудзіў, перш чым чокнуцца з Тэафілам: задзірысты тон драматурга, што да Барбары, ён прыняў як недарэчнасць. Здавалася, Мардэр, які гучна хваліўся не толькі сваімі ведамі ў вінах і соўсах, але і беспамылковым нюхам на жанчын, гэтым
разам зусім не заўважае Барбару. Ён глядзеў толькі на Нікалету, а тая ўсяляк пазбягала пяшчотных і заклапочаных позіркаў Барбары.
Мардэр заказаў шампанскага да салодкага, толькі што прынесенага выдалікатненым обер-кельнерам. Было ўжо за поўнач. Салідны рэстаран, дзе не засталося ўжо гасцей, апрача гэтых чатырох дзівакоў, даўно ўжо зачыніўся б. Але Мардэр паказаў афіцыянтам, што яны атрымаюць прыстойныя чаявыя, калі затрымаюцца крыху больш звычайнага. Вялікі сатырык, пільнае, няўсыпнае сумленне сапсаванай цывілізацыі, цяпер дэманстраваў свой талент лагоды і дабрадушлівасці. Ён расказваў анекдоты з жыцця прускай ваеншчыны і са славянска-яўрэйскага быту. Час ад часу пазіраў на Нікалету, каб сказаць:
— Шыкарная дзяўчына! Дысцыплінаваная асоба! Сёння гэта такая рэдкасць!
Альбо разглядваў Гёфгена і бадзёра крычаў:
— Гэты так званы Гендрык — тыпаж, пашукай такога іншага! Каласальны феномен! Такі па мне, павінен сказаць вам!
Гендрык не перабіваў яго — хай хваліцца, хай гарэзуе і ззяе. Ён не зайздросціў ягонаму вяршэнству. У яго не было аніякай ахвоты складаць яму канкурэнцыю. Хай сабе Мардэр пануе за сталом: Гендрык шчыра смяяўся з яго жартаў. У гэтай сітуацыі Гендрык меў сваю пяшчотную і дзіўную асалоду: побач з раскручаным Тэафілам ён сам здаваўся прыціхлым і далікатным — а гэта ўдавалася рэдка. Такім ціхім і выхаваным ён павінен быў здацца і Барбары, якой наўрад ці падабалася Мардэрава шумната. Гёфген адчуваў, што выпрабавальны позірк Барбары з цікаўнасцю і сімпа-
тыяй скіраваны на яго. Ён ведаў, што спадабаўся дзяўчыне. Самыя радасныя надзеі нарадзіліся ў яго ўсхваляваным сэрцы.
Разышліся позна. Гендрык пайшоў дамоў пеша. Яму хацелася падумаць пра Барбару. Пачуццё чыстай закаханасці было для яго абсалютна новае, да таго ж яно памацнела ад дарагіх напояў. «У чым яе сакрэт? — думаў Гёфген. — Думаю, у абсалютнай прыстойнасці. Яна самы прыстойны чалавек з усіх, каго мне давялося пабачыць. Яна самы натуральны чалавек з усіх, каго я сустракаў. Яна магла б быць маім добрым анёлам».
Ён спыніўся сярод вуліцы, цемра была пяшчотная, духмяная. Ужо ж бо амаль лета. А ён і не заўважыў, як прайшла вясна. Сэрца яго спалохалася шчасця, пра чкое і не падазравала, да якога не было падрыхтаванае папярэднім пяшчотным досведам.
«Барбара будзе маім добрым анёлам».
Сустрэчы з прынцэсай Тэбаб на другі дзень ён чакаў з жахам. Ён павінен быў папрасіць сваю настаўніцу танцаў на некі час спыніць урокі. Да гэтага рашэння яго падвяло новае, вялікае пачуццё да Барбары. Але ён загадзя пакутаваў пры думцы, што болып не ўбачыць Джульету, і дрыжаў, прадчуваючы ўспышку яе шалу. Ён спрабаваў растлумачыць ёй перамену сітуацыі ў самым спакойным тоне, але голас яго дрыжаў, і сцярвозная ўсмешка не ўдавалася, наадварот, ён то бялеў, то чырванеў, і вялікія кроплі поту збегліся ча лобе. Джульета бушавала, гарлала, што не дасца, каб яе выкінулі як нейкую такую, што яна гэтай фройляйн Нікалеце, праз якую ён пайшоў на такое нахабства, вочы выдзера. Гендрык падрыхтаваўся адразу зведаць
нагайкі і ўмольваў яе супакоіцца, бажыўся, што фройляйн фон Нібур тут ніякага дачынення не мае.
— А хто мне казаў, што я сэнс твайго жыцця, і ўсякую такую бздуру? — лютавала прынцэса Тэбаб.
Гендрык закусіў губу, спрабаваў перапрасіцца.
— Ты мне хлусіў! — ягліла дачка правадыра. — Я заўсёды думала, што ты хлусіш сам сабе, але ты хлусіў мне, — божа, ніколі не ведаеш, якім подлым можа быць чалавек!
У яе раскацістым голасе і твары былі сапраўднае абурэнне і горкае расчараванне.
— Але я за табою не пабягу, — закончыла яна горда. — Я табе не тая, што як сучка бегае за кабялямі, хай другая, калі такую знайшоў, хвошча цябе нагайкай колькі табе ўлезе, — калі ласка!
Гендрык быў рады, што яна не будзе бегаць за ім. Ён зрабіў ёй грашовы дарунак, яна, буркліва, прыняла яго. Але ўжо з парога яшчэ раз акінулася сваёй пераможнай усмешкай.
— Толькі не думай, што мы ўжо так сабе і паквіталіся, — сказала яна і весела кіўнула яму. — Калі спатрэблюся, сам ведаеш, дзе мяне знайсці!
Тэафіл Мардэр з'ехаў пасля бурных, катастрафічных перамоваў з Оскарам X. Кроге. Аўтар «Кнорке» дабіваўся, каб дырэктар натарыяльна заверанай паперай абяцаў яму, што п'еса будзе паказана сама мала пяцьдзесят разоў. Кроге, натуральна, адмовіўся даваць такую гарантыю, на што Мардэр спачатку прыгразіў яму пракурорам, а потым, калі пагроза не памагла, абвясціў кіраўніка Гамбургскага мастацкага тэатра абсалютным нулём без асобы, без дысцыпліны, — ашуканцам, махляром, нікчэмным халтуршчыкам і тыповым
прадстаўніком прасмердлай, асуджанай на здыхату эпохі.
На гэтыя знявагі нават такі згаворлівы чалавек, як Кроге, не мог рэагаваць спакойна. Сварыліся добрую гадзіну. Пасля чаго Мардэр у выдатным гуморы сеў у берлінскі экспрэс.
Гендрык, Нікалета і Барбара сустракаліся кожны дзень. Здаралася, што Гендрык бачыўся з Барбарай і без Нікалеты. Прагульваліся, каталіся на лодцы па Альстэры, сядзелі на тэрасах, наведвалі галерэі. Шмат балбаталі, зблізіліся, Гендрык расказваў Барбары, што лічыў ёй патрэбным адкрыць: ён патэтычна выказваў ёй свае перакананні, свае надзеі на сусветную рэвалюцыю і на місію рэвалюцыйнага тэатра. У драматычна прыхарошанай форме ён расказаў ёй гісторыю свайго дзяцінства, абмаляваў свой хатні побыт, бацьку Кёбеса, маці Бэлу і сястру Ёзі.
Пра сваё дзяцінства расказвала і Барбара. Гендрык зразумеў, якія дзве асобы былі да таго часу ў яе жыцці цэнтральнымі: любімы бацька і Нікалета, сяброўка, да якое яна ставілася з клапатлівай пяшчотай. Гэтая прагная да авантурных прыгодаў дзяўчына давала ёй ці мала прычын пераймацца. Але самую вялікую трывогу Барбары прыносілі яе цяперашнія адносіны з Мардэрам. Барбара адчувала да яго агіду, Гендрык адразу адчуў гэта. Па яе незнарок кінутых пагарддівых намёках можна было зразумець, што Тэафіл, перш чым пазнаёміцца з Нікалетай, палка ўгоньваўся за Барбарай. А яна рэзка яго адшыла. I Тэафіл яе ўзненавідзеў, тым больш яму пашанцавала з Нікалетай. Яна тлумачыла кожнаму, хто хацеў гэта чуць, вельмі выразна артыкулюючы, што Тэафіл Мардэр адзіны паўнацэнны, сапраўды