Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
— Ідзі першая, дзіця маё, і пакажы твайму сябру, дзе яму пакласці гэты прыгожы капялюш.
У пярэднім пакоі панаваў прыценены халадок. Пачціва ўдыхаў Гендрык пах памяшкання: водар кветак, якія стаялі на сталах і на каміне, змешваўся з тым далікатным і сур'ёзным пахам, які ішоў ад кніг. Бібліятэка запаўняла ўсе сцены да столі.
Гендрыка павялі праз пакоі. Ён напускаў на сябе, нешта балбатаў, каб паказаць, што імпазантнасць памяшкання яго ані не бянтэжыць. Зрэшты, амаль нічога ён і не заўважаў. Так толькі сякія-такія дэталі кідаліся ў вочы: вялікі страшны сабака, ён забурчаў і падняўся, Барбара пагладзіла яго, і сабака адышоў, важна і сама-
віта; партрэт нябожчыцы-маці, якая ласкава глядзела з-пад высокай старамоднай прычоскі; пажылая пакаёўка ці ахмістрыня маленькая, дабрадушная і гаваркая — у неверагодна доўгім накрухмаленым фартуху. Яна прысела ў рэверансе перад жаніхом маладое гаспадынькі, потым доўга і шчыра ціснула яму руку і адразу ж пасля гэтага завяла з Барбарай нудную гаворку пра хатнія справы. Гендрык здзівіўся, як добра разбіралася Барбара ў кухні і ў садоўніцтве. Зрэшты, яму здалося дзіўным, што старая прыслута хоць і называе Барбару «ласкавай паненкай», але гаворыць з ёю на «ты».
I вось у гэтых панскіх палацах, засланых цудоўнымі дыванамі, увешаных кілімамі і карцінамі, застаўленых бронзай, жыла-пажывала Барбара; тут прайшла яе маладая краснасць. Гэтыя кнігі яна чытала; у гэтым садзе прымала сяброў. Ахаванае пяшчотнаю любоўю бацькі, прайшло яе дзяцінства, чыстае, запоўненае гульнямі, тайныя правілы якіх былі вядомыя толькі ёй, прайшлі і дзявочыя гады. Апрача кранальнай пяшчоты, безмаль багавейнай, Гендрык адчуў раптам, не рашаючыся прызнацца ў гэтым нават самому сабе, наплыў зайздрасці. Неадчэпнай пакутай засела думка, што заўтра ў гэтыя пакоі яму давядзецца ўвесці сваю маці Бэлу і сястру Ёзі. Ён загадзя, ужо цяпер, саромеўся іх мяшчанскасці. Шчасце яшчэ, што не зможа прыехаць бацька Кёбес.
Стол накрылі на тэрасе. Гендрык быў у захапленні ад прыгажосці саду, градаў, дрэваў і сцежак. Тайны радпа паказаў на статую Гермеса, які схаваў у кучаравай бярозавай лістоце статную худзізну памкнёнага ўгору, гатовага да палёту маладога цела. Гэтым выдат-
ным творам мастацтва, здавалася, гаспадар асабліва ганарыўся.
—	Так, так, ён прыгожы, мой Гермес,— сказаў ён, і ў яго ўсмешцы прамільгнула нешта падобнае на ўхмылку. — Кожны дзень я нанава радуюся, што ён мой і што так добра ўпісваецца ў мой бярэзнік.
Вядома, ён радаваўся і таму, што меў многа добрага віна і розных напояў; наліваў сабе ў меру, але даволіўся ўсім па чарзе і ўсё пахвальваў.
—	Люблю маліну, — задаволена, калі падалі дэсерт. — Добра. Адпавядае пары года і пахне прыемна.
Настрой, які ішоў ад яго, быў дзіўнай сумессю дамавітай урачыстасці і ўтульнасці, недаступнай халоднасці і зычлівай дагоды. Здаецца, зяць яму спадабаўся. Ён выказваў яму цёплую прыхільнасць, магчыма, не зусім свабодную ад іроніі. Ягоная ўсмешка нібы казала: «Такія тыпы, як ты, дарагі мой, таксама патрэбныя на гэтым свеце. He скажу, каб мне не было пацешна назіраць за імі, прынамсі, нуда не заесць. Праўда, ні ў калысцы мне пра тое не спявалі, ні сам я сасніць і ўзычыць сабе такога не мог, каб піжон накшталт цябе ў асобе майго зяця застольнічаў поплеч са мною. Але я прывык прымаць рэчы такімі, якія яны ёсць, трзба ўмець бачыць у феноменах лепшыя і смешныя бакі, a зрэшты, мая Барбара, відаць, мела свае разумна ўзважаныя рэзоны ісці за цябе...»
Гендрыку здалося, што ў яго ёсць шанцы на поспех. Далей ужо ён не мог адкладваць спакусу спадабацца, чаго б там таго ні было, не мог не пайсці выпрабаванай дарогай — страляць вачыма. Адкінуўшы галаву назад, шматзначна і пераможна ўсміхаючыся, ён зноў надаў вачам падабенства з каштоўнымі камянямі, і, яно
яму далося, — тайны радца быў зачараваны гэтым чозіркам. Пажылы чалавек застаўся ўважлівы і захаваў усмешку на твары, калі яго зяць Гёфген пачаў у завучаных словах эфектна выкладаць свае светапогляды, прычым знаходзіў самыя забойчыя фармулёўкі для эксплуататарскага цынізму буржуазіі і блюзнерчага шаленства нацыяналістаў. Стары не перабіваў яго ўзнёслай дэкламацыі. Толькі адзін раз падняў худую чырвоную руку, каб уставіць:
— Вы з такой пагардай гаворыце пра буржуазію, дарагі пане Гёфген. Але я таксама буржуа. Праўда, не нацыяналіст і, спадзяюся, не эксплуататар, — прыязна сказаў ён.
Гендрык, твар якога над ружовай сарочкай расчырванеўся ад жвавай гутаркі і віна, нешта прамармытаў, што, бач, існуе надбуржуазны тып людзей, якіх умеюць цаніць прыхільнікі ідэй камунізму, што вялікая спадчьша буржуазных рэвалюцый і лібералізму застанецца навечна ў пафасе бальшавізму, і гэтак далей, з самымі прымірэнчымі запэўніваннямі.
Тайны радца рухам рукі і ўсмешкай спыніў гэты паток красамоўства. Але потым, быццам сапраўды хацеў пераканаць Гёфгена ў сваёй палітычнай непрадузятасці, ва ўласцівай яму спаважнай, узважанай, велягурыста грунтоўнай і пераканаўчай манеры расказаў пра тыя значныя ўражаіші, якія ён атрымаў ад свайго падарожжа па Савецкім Саюзе.
— Кожны аб'ектыўны назіральнік павінен прызнаць, і ўсе мы павінны звыкнуцца з думкай, што там нараджаецца новая форма чалавечага суіснавання, павольна сказаў ён і паглядзеў блакітным позіркам удалеч, быццам бачыў там вялікія падзеі ў той краіне.
I строгім голасам дадаў: — Гэты факт могуць аспрэчваць толькі дурні альбо ашуканцы.
Але тут жа адразу перамяніў тон.
Папрасіў, каб яму пасунулі міску з малінай, і з хітраватай усмсшкай, схіліўшы галаву набок, сказаў:
— Зразумейце мяне правільна, дарагі гер Гёфген, натуральна, свет гэты мне чужы, нават, баюся, занадта чужы, але ж хіба гэта павінна азначаць, што я адмаўляю яго вялікую будучыню?
I ён кіўнуў Барбары, якая падавала яму вяршкі. Гендрык быў рады, што можна зноў гаварыць. Здавалася, яго не дужа цікавілі падрабязнасці пра Саветы. Затое ён палка загаварыў пра рэвалюцыйны тэатр і пра ганенні рэакцыі, якія выпалі яму ў Гамбургу. Ён стаў рэзкі, фашыстаў называў то «звярамі», то «д'ябламі», то «ідыётамі» і гнеўна бічаваў тых інтэлігентаў, якія з прычыны гнюсотнага прыстасаванства патураюць ваяўнічаму нацыяналізму.
— Іх усіх трэба перавешаць! — усклікнуў Гендрык, нават па стале стукнуў.
Тайны радца прымірэнча зазначыў:
— Так, так, непрыемнасці былі і ў мяне.
Гэтай заўвагай ён намякаў на вядомыя скапдальнасці: бурныя сцэны, якія яму ладзілі студэнты-нацыяналісты, на гнюсныя нападкі рэакцыйнай прэсы.
Пасля трапезы пажылы гаспадар папрасіў актора Гёфгена паказаць што якре з яго рэпертуару. Гендрык, зусім да таго не падрыхтаваны, доўга ўпіраўся. Але тайнаму радцу хацелася пазабавіцца: калі ўжо яго дачка выйшла замуж за камедыянта ў ружовай кашулі і з маноклем, дык ён, бацька, прынамсі, спадзяецца на прадстаўленне. I давялося Гендрыку дэкламаваць у гас-
цёўні вершы Рыльке. Нават пажылая ахмістрыня і ?абака прыйшлі паслухаць яго. Да маленькай аўдыторыі далучылася таксама і Нікалета, якая не абедала з імі і якую тайны радца прывітаў з іранічнай цырымонлівасцю. Гендрык вельмі стараўся, пусціўу ход усе сродкі, зрабіў сваю справу вельмі добра і заслужыў апладысменты. Калі ён закончыў выступ урыўкам з «Карнэта», тайны радца не без хвалявання паціснуў яму руку, а Нікалета, узорна артыкулюючы, пахваліла яго «выдатную вымаўку».
На другі дзень прымалі абедзвюх дам Гёфген — маці і дачку. Гендрык сказаў Барбары, чакаючы іх на пероне:
— Сама ўбачыш: Ёзі кінецца мне на шыю і раскажа, што зноў заручылася. Гэта жахліва яна заручаецца сама мала раз кожных паўгода, і з кім, абы з кім! Мы заўсёды радуемся, калі ўсё канчаецца разрывам. Мінулага разу гэта ледзь не скончылася смерцю бацькі. Жаніх быў аўтагоншчык, ён узяў бацьку з сабой у машыну, і паездка завяршылася ў яры. Аўтагоншчык, дзякаваць богу, сканаў, а бацька толькі нагу выкруціў. Вядома, ён вельмі шкадуе, што не можа быць сёння з намі.
Усё было, як і прадказаў Гендрык: сястра Ёзі у яркай жоўтай летняй сукенцы ў чырвоныя кветкі, выпырхнула з вагона, пакуль маці корпалася з чамаданамі ў купэ, кінулася брату на шыю і бурна запатрабавала, каб ён павіншаваў яе. Гэтым разам гаворка ішла пра некагась, хто працаваў на кёльнскім радыё.
— Я змагу спяваць перад мікрафонам! — радавалася Ёзі. — Ён казаў, што я вельмі здольная. Увосень мы пажэнімся, ты шчаслівы, Гайні? Гендрык! паправі-
лася яна вінавата. — Ты таксама шчаслівы? Гёфген строс яе, як настырлівага сабачку, і паспяшаўся насустрач маці, якая ў акно гукнула насільшчыка. Ёзі тым часам расцалавала Барбару ў абедзве шчокі.
Як я радая пазнаёміцца з табою, трашчала яна. Капечне, мы павінны перайсці на «ты». «Вы» было б занадта крута для нявестак. Вой, я такая радая, што Гендрык нарэшце жэніцца, дагэтуль толькі я заручалася! Геіідрык напэўна расказваў табе, як яно блага скончылася мінулага разу. Татава нага дагэтуль у гіпсе. А вось у Канстанціна сапраўды выдатнае становішча на радыё. Мы ў кастрычніку пабяромся! А ты цудоўна глядзішся, Барбара, і адкуль у цябе гэтая сукенка, напэўна сапраўдная парыжская мадэль!
Гендрык падвёў да Барбары маці, і яго твар заззяў, калі яна працягнула дзяўчыне абедзве рукі.
— Мілае, мілае дзіця, — сказала фраў Гёфген, і вочы яе павільгатнелі.
Гендрык усміхнуўся пяшчотна і горда. Ён любіў сваю маці — Барбара зразумела гэта і ўзрадавалася. Праўда, часам ён саромеўся за яе, яна была недастаткова далікатная, ён саромеўся яе вульгарных манераў. Але, тым не меней, ён любіў яе: гэта адразу было відаць па яго вясёлым выглядзе і па тым, як ён прыціснуў яе руку да сваёй.
Якія яны былі падобныя, маці і сын! Ад фраў Бэлы Гендрык успадкаваў доўгі, роўны, крыху мясісты нос з рухавымі ноздрамі, мяккі і пачуццёвы рот; моцны высакародны падбародак з характэрнай ямкай; вялікія шэра-зялёныя вочы; ускінутыя светлыя бровы. Толькі ўсё гэта ў прастадушнай дамы было без ніякіх прэтэнзіяў, больш сціпла, чым у сына: у яе абліччы не адчува-
лася нічога дэманічнага. Вочы ў яе не ззялі, на вусчы не прасілася ні сцярвозна-спакуслівая, ні пяшчотнажаласная ўсмешка. Фраў Бэла была энергічная, дабрадушная, выдатна захаваная жанчына пяцідзесяці з нечым гадоў, са свежым сімпатычным тварам, прыемнымі пышнымі грудзьмі, светлай завіўкай пад саламяным капялюшыкам з кветкамі і канапацінкамі на носе. У яе не было прычыны лічыць сябе старою і адмаўляцца ад радасцяў жыцця.