Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Нікалета, якая суправаджала маладую пару ў невялікім вясельным падарожжы, параіла выдатны гатэль на беразе аднаго верхнебаварскага азярца. Барбара была тут вельмі шчаслівая: яна любіла гэтыя мясціны, тутэйшыя пагоркі, лясы, лугі і воды, такія просценькія і ўсё ж не без рамантычнага хараства, нешта гераічнае і смелае ўспрымалася ў іх як стыхія, як далейшая магчымасць. У ветранае надвор'е здавалася, быццам горы зусім блізенька, а пры захадзе сонца іх вострыя вяршыні і аснежаныя схілы здаваліся крывавымі. Але яшчэ прыгажэйшымі здаваліся Барбары гэтыя горы за гадзіну да змяркання, калі яны бляднелі ў ільдзяным спакоі, быццам створаныя з крохкай, каштоўнай субстанцыі не са шкла, металу альбо каменя, а з чагосьці зусім яшчэ нябачнага.
Гендрык не ўспрымаў прыгажосці і велічы краявіду. Атмасфера элегантнага гатэля непакоіла і мітрэнжыла яго. Ён паводзіў сябе з кельнерамі недаверліва і раздражнёна. Казаў, што яны абслугоўваюць яго горш, чым астатніх, і папракаў Барбару, што яна прымушае
яго жыць не па сродках. 3 другога боку, яму была пр яемная выбранасць аселенай у гатэлі публікі.
— Апрача нас, тут амаль толькі адны англічане! задаволена канстатаваў ён.
Нягледзячы на нервознасць Гендрыка, перажылі яны тут і вясёлыя гадзіны. 3 раніцы ўсе трое ляжалі на дашчаных мастках, якія далёка заходзілі ў блакітную ваду і да якіх удзень прычальваў маленькі, белы з золатам, пацешны параходзік. Нікалета займалася гімнастыкай і трэніравалася. Яна скакала цераз вяроўку, хадзіла на руках, выгіналася, аж даставала лобам да зямлі, а Барбара ляніва выгравалася на сонейку. Затое падчас купання Барбара давала сто ачкоў форы спрытнай Нікалеце: Барбара хутчэй і даўжэй плавала. Што да Гендрыка, дык ён увогуле не прыдаваўся на ніякія спартыўныя высцігі. Ён крычаў, толькі ступіўшы ў халодную ваду, і толькі пасля доўгіх угавораў і кпінаў Барбара прымушала яго зрабіць некалькі плавальных рухаў. He заходзячы на глыбокае, Гендрык моршчыўся і пакутаваў у небяспечнай стыхіі. Барбара весела назірала за ім. Аднаго разу крыкнула яму:
— Проста смешна, які ты падобны на маці, асабліва калі плаваеш. Божухны, у цябе ж рыхтык яе твар!
Гендрык ад смеху не мог ужо грэбці рукамі і так наглытаўся вады, што, каб крыху утапіўся б. Затое як бліскуча ён паказаў сябе ўвечары на танцах! Усе госці і нават кельнеры зайшліся ад захаплення, калі ён павёў у танга Нікалету, а пасля Барбару. Ніхто больш не ўмеў так грацыёзна і велічна рухацца.
Гэта быў сапраўдны канцэрт. Усе пляскалі, калі Гендрык закончыў. Ён раскланьваўся, усміхаўся, быццам на сцэне. Калі ён адчуваў сябе часткай публікі, чалаве-
кам сярод людзей, прыходзіла нясмеласць, яму рабілася не па сабе. Упэўненасць вярталася, упэўненасць пераможцы, калі выпадала магчымасць аддзяліцца ад публікі, уступіць у палосу яркага святла і ззяць. Пасапраўднаму бяспечна было толькі на ўзвышэнні, самнасам з натоўпам, які існаваў толькі дзеля таго, каб схіляцца перад ім, артыстам, захапляцца ім, апладыраваць яму.
Аднаго разу неяк выявілася, што на беразе возера, прыгажосць якога так горача расхвальвала Нікалета, стаіць віла Тэафіла Мардэра. Барбара прыціхла, і вочы ў яе пацямнелі ад задумлівасці, калі яна даведалася пра гэта. Спачатку яна адмовілася наведаць сатырыка. Але нарэшце дазволіла Нікалеце ўтаварыць сябе і згадзілася паўдзельнічаць у экскурсіі. Возера пераехалі на белым з золатам параходзіку, які так часта бачылі каля масткоў. Надвор'е было цудоўнае; лёгкі свежы ветрык варушыў сінюю, як неба ваду. Чым больш весялела Нікалета, тым больш цішэла Барбара.
Тэафіл Мардэр чакаў гасцей на беразе. Ён быў у спартовым касцюме ў буйную клетку з шырокімі штанамі-гольф і ў белым трапічным шаломе, які глядзеўся на ім вельмі дзіўна. Гаворачы, ён не вымаў з рота кароткай англійскай люлькі. Калі Нікалета спыталася ў яго, з якіх гэта даўных-давён ён курыць люльку, той у адказ толькі рассеяна ўсміхнуўся.
— Новы чалавек — новыя звычкі. У мяне пераўтварэнні. Кожнай раніцы я палохаюся. Прачынаюся, і я ўжо не той, якім заснуў звечара. Мой розум мацнее за ноч. У cue мне ўдаюцца неверагодныя адкрыцці. Таму я так многа сплю: не менш чатырнаццаці гадзін.
Гэта паведамленне, якое наўрад ці было здольнае
зняць неспакой ад трапічнага шалома, было аздоблена шчырым бляяннем-смяшком. Але потым Тэафіл паводзіўся ўжо прыстойна. 3 Гендрыкам і Нікалетай ён быў элегантна ласкавы, а Барбары, здалося, проста не заўважаў.
Пасля таго як яны перакусілі ў вялікай, светлай і элегантнай сталовай, ашаляванай панелямі нефарбаванага дрэва, Тэафіл абняў Гёфгена за плячо і адвёў яго ўбок.
— Ну вось, між намі, мужчынамі, — сказаў драматург, палымнеючы вачыма і цмокаючы сінімі губамі. — Вы задаволеныя вашым эксперыментам?
— Якім эксперыментам? — пацікавіўся Гендрык.
Адказам быў рогат. Тэафіл яшчэ мацней зацмокаў прагным ротам.
— Як якім? Ну ясна ж, вашай жаніцьбай! — прашаптаў ён сіпла. — Вы тыпус што трэба. Гэта ж кінуцца ў такое! 3 гэтай дачкою тайнага радцы ўправіцца нялёгка. Я спрабаваў, — прызнаўся ён, і вочы яго злосна звузіліся. Яна вам радасці не прынясе, дарагі мой. Яна ж — качка-нязграба, паверце мне, самаму дасведчанаму знаўцу нашага часу, — яна качка.
Гендрыка так уразіла гэтае слова, што ў яго з вока выпаў манокль, Тым часам Мардэр весела тыцнуў яго ў жывот.
А, нічога, не крыўдуйце! — усклікнуўён, раптам здабыўшы выдатны настрой. — Можа, у вас нешта там як і склеіцца, хто яго ведае... Вы ж яшчэ той тыпус...
Пасля абеду ён увесь час скардзіўся на татальную адсутнасць дысцыпліны, што так смутна афарбоўвае эпоху. Пры гэтым ён не стамляўся бясконца паўтараць свае выпрабаваныя формулы, увесь час вёў сваё:
— Hi адной асобы! Толькі я адзін. Як ні азіраюся вакол! На цэлы свет толькі адзін я!
Ён запальчыва параўноўваў сябе з некаторымі вялікімі людзьмі мінулага, а менавіта з Гёльдэрлінам і Аляксандрам Вялікім. Потым пачаў раздражнёна хваліць «добры стары час», калі ён быў малады, і ў гэтай сувязі перайшоў да тайнага радцы Брукнера.
Каласальны зануда, гэты стары, — казаў Тэафіл. Але ўсё-такі салідная старая школа, не шарлатан. Усётакі ён варты павагі. А вось далей пайшло горш. Наш час ужо нараджае толькі крэтынаў і злачынцаў.
Потым ён павёў маладых людзей — Нікалету, Барбару і Гендрыка — у сваю бібліятэку, у якой было некалькі тысяч тамоў, і зажадаў, каб яны спачатку «крыху падвучыліся».
— Вы ж нічога не ведаеце! — закрычаў ён нечакана. — Татальная непісьменнасць, здзічэласць! Хоць ты крэчам крычы! Знечалавечанае пакаленне. А таму ўсеагульная еўрапейская катастрофа непазбежная, а з вышэйшага пункту бачання — цалкам заслужаная!
Калі ён пачаў правяраць, ці ведае Гендрык спражэнне няправільных грэчаскіх дзеясловаў, Барбара рашыла, што пара адкланьвацца.
Па дарозе дамоў, на параходзе, Нікалета заявіла, што яе авантурыст бацька, мусіць, быў такі самы, як Тэафіл Мардэр.
— У мяне не захавалася ніводнага яго партрэта, — сказала яна, задуменна гледзячы на ваду, ужо без сонечных блікаў, жамчужна-шэрую і ўжо прыспакоеную сутоннем. — Ані аднюткага — толькі люлька для опіуму. Але ж напэўна ў яго было шмат чаго агульнага з
Тэафілам. Я адчуваю. I таму адчуваю з Мардэрам такое сваяцтва.
Пасля маленькай паўзы Барбара сказала:
— Я ўпэўненая, што твой бацька быў куды мілейшы за гэтага Мардэра. Мардэр, згадзіся, не зусім прыемны.
Нікалета злосна, весела зірнула на яе кашэчымі вачыма і ціхенька ўсміхнулася.
Нікалета цяпер ледзь не кожнага дня ездзіла на той бераг, дзе была Мардэрава віла. Яна ад'язджала апоўдні і вярталася звычайна ўначы. Барбара рабілася ўсё больш ціхая і задуменная, асабліва ў тыя нядоўгія гадзіны, якія праводзіла з Нікалетай.
Зрэшты, неразумны і ўпарты флірт Нікалеты з Тэафілам быў не адзінай прычынай, якая прымушала Барбару задумвацца. Калі яна ўначы ляжала адна ў ложку — а яна ляжала адна, — яна прыслухоўвалася да сябе, спрабуючы зразумець, лягчэй ці цяжэй ёй ад дзіўных, крыху нават ганебных паводзінаў Гендрыка, якія можна было ахарактарызаваць як асечку. Так, ёй было лягчэй, але і горш...
Пакоі Барбары і Гендрыка злучалі дзверы. Познім часам Гендрык звычайна заходзіў да жонкі, карцінна апрануўшыся ва ўжо крыху патрапаны раскошны халат. Адкінуўшы галаву, прыкрываючы павекамі мігатлівы касы позірк, ён спяшаўся да Барбары і запэўніваў яе пявучым голасам, што ён так рады, такі ўдзячны ёй і што яна назаўсёды сэнс яго жыцця. Ён абдымаў яе, але неяк вокаўзам і, трымаючы яе ў абдымках, бляднеў. Ён пакутаваў, ён тросся, пот выступаў у яго на лобе. Сорам і злосць напаўнялі яго вочы слязьмі.
Ён не быў гатовы да такога фіяска. Ён думаў, што
кахае Барбару, ды, зрэшты, і кахаў яе. Магчыма, яго сапсавала дружба з прынцэсай Тэбаб? Ах, ён ніяк не мог уявіць зялёных боцікаў на прыгожых ножках Барбары. Марныя забегі абярталіся пакутай. У вачах Барбары, у якіх было толькі маўклівае і крыху здзіўленае пытлівай плягай, ён чытаў дакор і пагарду. I ён балбатаў, балбатаў усё, што на язык навернецца. Гэта яго крыху бадзёрыла, ён бегаў па пакоі, тросся ад нервовага смеху.
— А ў цябе таксама ёсць такія брыдкія ўспаміны, як у мяне? — пытаўся ён у Барбары, якая нерухома ляжала ў ложку і сачыла за ім. — Ведаеш, такія, што ад іх кідае то ў жар, то ў холад!
Прыхіліўшыся да яе пасцелі, ліхаманкава, з нездаровым румянцам на шчоках, зноў калоцячыся ад смеху, ён пачынаў:
— Мне было, мусіць, гадоў адзінаццаць альбо дванаццаць, калі я пачаў спяваць у хоры хлопчыкаў нашай гімназіі. Мне гэта давала вялікую радасць, і я, здаецца, уявіў сабе, што спяваю лепш за ўсіх. Але вось менавіта сюды і ўкліньваецца той жудасны, брыдкі ўспамін, вось паслухай, у пераказе гэта не так страшна. Наш дзіцячы хор павінен быў з нагоды нечайгась вяселля удзельнічаць у царкоўных урачыстасцях. Гэта была вялікая справа, усім яна страшэнна далягала. А мне собіла выставіцца асабліва. Калі прыйшла чарга спяваць нашаму хору, мне прыйшла ў галаву агідная ідэя ўзяць актаваю вышэй за ўсіх. Я вельмі ганарыўся сваім сапрана і рашыў, што мой звонкі голас пад скляпеннем храма прагучыць небывала эфектна. Я натужыўся і заспяваў, і тады настаўнік спеваў, які дырыжыраваў хорам, паглядзеў на мяне хутчэй з агідай, чым