Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
I што ж нам з усім гэтым рабіць? спытала Барбара, бездапаможна азіраючы раскладзеныя на стале даброты. Гендрык думаў пра тое, як элегантна глядзеліся б усе гэтыя штучкі ў ягоным гамбургскім пакоі. Але нічога не сказаў, усміхнуўся і паціснуў плячыма.
Падышоў малады чалавек, прысутнасць якога кры-
ху непакоіла Гендрыка, — Себасцьян. Ён гаварыў з Барбарай таропка, на нейкім цяжка зразумелым, багатым інтымнымі намёкамі жаргоне. Гендрык толькі з вялікай цяжкасцю ўлоўліваў сутнасць. Сам сабе зазначыў, што гэты хлопец, якога Барбара называе сябрам маладосці, пра якога кажа, што ён піша цудоўныя вершы і разумныя артыкулы, яму вой які несімпатычны. «Ён фанабэрысты і нязносны!» — думаў Гендрык, сумеўшыся ў прысутнасці Себасцьяна, хоць той быў з ім вельмі ветлівы. Але менавіта гэтая прыязная ветлівасць, якая ні да чога не абавязвала, абражала яго. Попельна-светлыя валасы Себасцьяна густа ападалі на лоб; у яго былі чыстыя, крыху стомленыя рысы, доўті hoc, а вочы шэрыя, прымглёныя. «Мабыць, яго бацька таксама які-небудзь прафесар чагось там, ці нешта такое падобнае,— рашыў сабе Гендрык. — Спешчанае, дасціпнае дзіцятка, менавіта з такіх, што псуюць маладых дзяўчатак, такіх, як Барбара».
Пасля застолля сядзелі разам у скляпку: на тэрасе было ўжо гарачавата. Фраў Бэла палічыла мусовым пагаварыць пра літаратуру. Яна расказала, што ў цягніку прачытала нешта страшна мілае, што літаральна ашаламіла яе, — як гэта яго, прозвішча аўтара, «ну, вось гэтага рускага, вялікага! Самага вялікага іхняга!» — усклікала нябога, уся ў пакуце.
— I як гэта я забыла прозвішча, гэта ж мой любімы пісьменнік!
Нікалета спыталася, ці не пра Талстога яна.
Айнутак, — Талстой! — радасна пацвердзіла фраў Бэла. — Я ж і кажу — самы вялікі! Гэта была нейкая яго зусім новая рэч...
Ыеўзабаве высветлілася, што гэтыя заханленні ў маці
Гёфгена выклікала апавяданне Дастаеўскага. Гендрык пачырванеў, як печаны рак. Каб змяніць тэму размовы і даказаць пыхліваму колу, што ў цяжкія моманты ён не здрадзіць сваёй маці, ён пачаў дэманстрацыйна гутарыць толькі з ёю і з вясёлым смехам перабіраў розныя пацешныя прыгоды са свайго мінулага. Як забаўна было, калі маці з сынам на масленіцу зладзілі маскарад і напалохалі бацьку Кёбеса! Фраў Бэла пераапранулася ў пашу, а маленькі Гендрык, якога тады звалі Гайнцам (але цяпер гэта не згадвалася), — у баядэру. Усё перавярнулі дагары нагамі. Тата Кёбес не верыў сваім вачам, калі явіўся дадому.
— Мама першая зразумела, што маё пакліканне — тэатр, — сказаў Гендрык, любоўна зірнуўшы на маці. — Тата доўга не хацеў пра гэта нічога чуць.
Потым ён расказаў гісторыю, як пачыналася яго тэатральная кар'ера. Гэта было яшчэ ў ваенныя часы, у 1917 годзе, і Геіідрыку толькі што споўнілася васемнаццаць, калі ён на абрыўку газэты знайшоў аб’яву, з якое вынікала, што франтавы тэатр на акупаванай тэрыторыі ў Бельгіі шукае маладых артыстаў.
— Але ў якім месцы я знайшоў гэты лёсавызначальны абрывак газэты, — сказаў Гендрык, — я не магу вам сказаць...Усе зарагаталі, ён зрабіў выгляд, што яму страх як няёмка, і, закрыўшы твар рукамі, сказаў: — Ну так, так, баюся, вы адгадалі...
— У клазеце! — трыумфальна ўсклікнула генераліха, і рогат яе закалыхаўся ад глыбокага басу да срабрыстых вышыняў.
Пакуль агульная весялосць усё болып закіпала, Гендрык перайшоў да прыгодаў з жыцця вандроўнага тэатра, дзе яму даводзілася іграць ролі бацькоў. Цяпер
ён мог, не саромеючыся, весела, запусціць увесь свой выпрабаваны рэпертуар і зноў ззяць: бо ў гэтых колах ніхто такіх сюжэтаў не ведаў. Толькі Барбара часткова іх ведала і таму здзіўлена і нават з нейкай агідай назірала за апавядальнікам.
Увечары прыйшло некалькі сяброў, і Гендрык здолеў надзець неаплачаны фрак, які дзівосна яму пасаваў. Пасля смажаніны тайны радца пастукаў відэльцам па келіху з шампанскім і сказаў прамову. Ён звярнуўся з вітаннем да ўсіх прысутных і найперш да маці Гендрыка і яго сястры — прычым фраў Бэлу ён з жартаўлівай ветлівасцю называў «яшчэ адной маладой фраў Гёфген»,— а пасля перайшоў да праблемаў шлюбу і асобы і, у прыватнасці, да заслугаў перад мастацтвам свайго новага зяця. Тайнаму радцу, які старанна і спрытна падбіраў словы, удалося акрэсліць артыста Гёфгена як нейкага казачнага прынца, які ўдзень здаецца непрыкметным, а ўвечары ўмее магічна пераўвасабляцца.
— Вось ён! — усклікнуў Брукнер і доўгім вузкім пальцам паказаў на Гендрыка, які адразу злёгку пачырванеў. — Вось ён сядзіць, падзівіцеся на яго! Ён здаецца статным маладым чалавекам — вядома, ён вельмі салідна глядзіцца ў сваім выдатна скроеным фраку, але тым не меней ён адносна непрыкметны. Непрыкметны менавіта ў параўнанні з той складанай чароўнай постаццю, якая ўвечары ў святле рампы рухаецца па сцэне. Тады ён ззяе, тады перад ім не ўстаяць!
Натхнёны тэмай, вучоны параўнаў артыста Гёфгена, хоць ні разу не бачыў яго на сцэне, а ведаў толькі як чытальніка вершаў Рыльке, са светляком, які ўдзень сціпла крыецца, каб тым больш ярка пераўтварацца
начамі. Тут Нікалета зарагатала, а генераліха задзынькатала ланцужком ларнета.
У завяршэнне прамовы тайны радца падняў тост у гонар маладой пары. Гендрык пацалаваў Барбару ў руку.
— Якая ты прыгожая! — сказаў ён і душэўна ёй усміхнуўся.
На Барбары была сукенка з цяжкага жаўтлявага шоўку. Нікалета яе раскрытыкавала, даказвала, што сукенка нямодная, надуманая, што адразу відаць рука хатняй краўчыхі. Але ніхто не мог аспрэчыць, што сукенка ёй вельмі да твару. Над шырокім каўняром са старадаўніх карункаў — адзін з вясельных дарункаў генераліхі — кранальна і статна падымалася загарэлая шыя. Усмешка, якою яна адказала Гендрыку, была крыху рассеяная. I на каго скіраваны гэты яе чорна-блакітны, мяккі, выпрабавальны, крыху заклапочаны позірк? У кожным разе не на яго, Гендрыка. Збіты з панталыку ён азірнуўся. I ўбачыў Себасцьяна, сябра Барбары: нехлямяжы, з паніклымі плячмі, выцягнуўшы наперад галаву, стаяў ён за некалькі крокаў ад маладых. Твар у яго быў азмрочаны, на ім чыталася насцярожаная чуласць. Ён неяк дзіўна перабіраў пальцамі абедзвюх рук, быццам іграў на раялі. Што гэта? Можа, падае Барбары таемныя знакі, толькі ім дваім зразумелыя? I да чаго ён прыслухоўваецца, праныра? I чаму такая туга на ягоным твары? Можа, ён кахае Барбару? Ну, вядома ж, ён кахае Барбару. Мабыць, хацеў ажаніцца з ёю. Можа, калісьці даўным-даўно янь: па-дзіцячы заручыліся? «А я яму ўсё сапсаваў! — падумаў Гендрык, не ведаючы, радавацца, а ці не.— Як ён, мабыць, ненавідзіць мяне!»
Ён адвярнуўся ад Себасцьяна і паглядзеў на іншых гасцей — сяброў славутага дома. I знайшоў раптам, што ва ўсіх былі сумныя твары. Гендрык не запомніў імёнаў, калі яму прадстаўлялі гасцей, але ясна, гэта былі прафесары, пісьменнікі, славутыя ўрачы. Некалькі маладых людзей, як яму здалося, былі містычна падобныя на Себасцьяна. Дзяўчаты ў вячэрніх туалетах здаваліся выстраенымі ў маскарадныя касцюмы, як калі б яны звычайна насілі шэрыя штаны з фланэлі, белыя халаты, як лабаранты, альбо зялёныя фартухі садоўнікаў. У позірках, скіраваных на яго, Гендрыку мроілася зайздрасць, замяшаная на пагардзе. Няўжо яны ўсе аж так любяць Барбару? I ён ва ўсіх адабраў яе? Значыцца, з ім, хто ўварваўся ў іхняе жыццё падазроным тыпам, сядаюць за адзін стол толькі дзеля загадкавага і, відаць, мімалётнага капрызу Барбары? Абгаворвалі процьму нейтральных рэчаў: новую кнігу, новую тэатральную пастаноўку, палітычнае становішча, якое ўсіх непакоіла. А Гендрык думаў, што ўсе занятыя толькі ім адным. Гавораць толькі пра яго, смяюцца толькі з яго...
Яму хацелася схавацца, аж так, бачыце, брыдка зрабілася. Тайны радца проста рашыў паздзекавацца з яго ў сваёй прамове. I тут раптам усё, што ён перажыў сёння, здалося яму варожым, пакеплівым і прыніжальным. I смешная іранічная зычлівасць тайнага радцы, яшчэ зусім нядаўна прыемная яму, па сутнасці больш крыўдзіць і абражае, чым любая суровасць і адкрытая пыха... Цяпер толькі Гендрыку зрабілася ясна, колькі пагарды і здзеку і ў вясёлай бесцырымоннасці генераліхі. Праўда, яна імпазантная, яна сапраўдная гранддама і выглядае шыкоўна, вось хоць бы і цяпер, калі
велічнай паходкай, басклапотна пазвякваючы ланцужком ларнета, набліжаецца да маладых, уся ў белым, на шыі ў тры рады шнурок вялікіх, з матавым адлівам жамчужын, Калі за абедам у сваім чорным касцюме яна нагадвала маркізу XVIII стагоддзя, дык цяпер у белай сукні, упрыгожанай каштоўнымі камянямі, была больш падобная на Папу Рымскага. Велічнасць манераў і паставы кантраставала са смелай нязмушанасцю яе слоў.
— Мне трэба чокнуцца са светляком і з маёй бубачкай Барбарай! — усклікнула яна. I памахала келіхам з шампанскім.
3 другога кута да іх падышла Нікалета, таксама з келіхам. Яна бліскала вачыма, а ярка нафарбаваныя губы тонка крывіліся.
— За здароўе маладых! — усклікнула генераліха.
— За ваша здароўе! — усклікнула Нікалета.
Гендрык чокнуўся спачатку з велікакняскай бабуляй. Потым з Нікалетай, дзяўчынай, якую занесла ў гэтыя колы такая самая незвычайная доля, як і ягоная. Гэтую дзівосную, каго з цікаўнасці і паблажлівасці трывалі тайны радца і фанабэрыстая генераліха, ахоўвала глыбокая Барбарына любоў. У гэты момант Гендрык ясна адчуў блізкасць — нешта накшталт братавай сімпатыі да Нікалеты. Ён зразумеў: яны роўныя. Праўда, бацька яе быў літаратар і авантурыст, які зачароўваў багему на пераломе стагоддзяў жыццяздольнасцю і цынічным розумам, тым часам як мяшчанская несаліднасць таты Кёбеса не магла зачараваць нікога і толькі выклікала нянавісць крэдытораў. Але сяродусіх гэтых адукаваных, багатых (праўда, большасць прысутных зусім не былі багатыя, але Гендрык усіх іх лічыў страш-
на багатымі), сярод самаўпэўненых, іранічных, дасціпных людзей, з якімі Барбара была свая, абое яны з Нікалетай гралі адну ролю, роліо белых варон. I абаім у глыбіні душы хацелася скарыстаць гэтыя колы дзеля свайго ўзвышэння, а потым, узнёсшыся, парахавацца з усімі разам.
— За ваша здароўе! — адказаў Гендрык. Яго келіх, ціха пазвоньваючы, сутыкнуўся з Нікалеціным.
Барбара смяялася і нешта балабоніла, абыходзячы стол, і падышла тым часам да свайго бацькі. Яна моўчкі абвіла рукамі яго за шыю і пацалавала.