Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Раптоўны ад'езд Нікалеты прычыніў Барбары не толькі боль. Ёй зрабілася і лягчэй. Паведамленне пра «ціхае, без шырокай агалоскі шлюбаванне» Нікалеты з Тэафілам Мардэрам яе не вельмі ўсхвалявала. «Няшчасная Нікалета» — вось, бадай, і ўсё, што яна падумала. Сэрца яе ўжо спакваля прымірылася са стратаю сумнеўнай радасці, якую ёй давала гэтая дружба, што столькі гадоў перапаўняла, сагравала і мучыла яе. Барбара ўжо не звязвала сябе з Нікалетай у думках пра
будучыню. Аднак яна ўсё ж любіла ўспамінаць іх агульнае мінулае і перабіраць у памяці этапы прывязанасці, якая нарадзілася так незвычайна і развівалася па такіх дзіўных законах.
Вілі фон Нібур, бацька, які пражыў вельмі неспакойнае, хоць, магчыма, і не такое авантурнае жыццё, як сабе ўяўляла ягоная дачка, ніколі асабліва Нікалетай і не займаўся. Калі ён памёр у Кітаі, дзяўчынцы было ўсяго трынаццаць гадоў. Пад гэты час яе якраз са скандалам выгналі з інтэрната ў Лазане. Нібур, ведаючы ўжо, што жыць яму засталося нядоўга, напісаў з Шанхая Брукнеру, з якім сябраваў у часы студэнцтва: «Паклапаціся пра дзіця!» Тайны радца рашыўузяць дзяўчынку да сябе ў дом на некалькі тыдняў, пакуль не знойдзе іншага інтэрпата альбо іншай магчымасці прыладзіць яе. Так Нікалета паявілася ў доме Брукнера — велічна-сур'ёзнае, разумнае і ўпарцістае юнае стварэнне з вялікім гарбатым носам, кашэчымі вачамі, худым і пругкім целам і гордай, пераможнай пасадкай галавы. Тайнага радцу ўсё палохала ў гэтай новай госці: спакуслівы і пагрозлівы позірк, занадта выразная мова, агяаль застрашлівая халодная выхаванасць. Назіраць цэлымі днямі за дзіўнай дачкою цікавага сябра было пацешна, прыемна, але і пакутліва.
Яго здзівіла і тое, як моцна Барбара прыкіпела да Нікалеты, але ён гэтаму не заважаў. Што прывабіла яго любімае дзіця ў чужой, рэзкай і дзіўнай дзяўчынцы? Можа, гэта закон прыцягнення супрацьлеглых полюсаў? Тым не меней бацьку трывожыла гэтая дружба, і ён увесь час думаў, як пазбыцца Нікалеты. Яе паслалі ў пансіён на французскай Рыўеры. Але і там неўзабаве выбухнуў скаіідал, і Нікалета вярнулася ў
брукнераўскую вілу. Гэтая гульня паўтаралася часта. Ад безлічы прыгодаў маладога, бурлівага і бяздумнага жыцця яна заўсёды адпачывала ў Барбары, Барбара заўсёды чакала яе і адчыняла ёй дзверы, калі б яна ні пастукалася. Тайны радца ўсё бачыў, здзіўляўся, магчыма, засмучаўся, але цярпеў. Зрэшты, ён меў магчымасць пераканацца, што яго прыгожая разумная дачка, беручы такі гарачы ўдзел у дзіўным жыцці сяброўкі, зусім не запускала свайго жыцця. Яна займалася, гуляючы, ці сур'ёзна, тысячай розных рэчаў. У яе былі сябры, з капрызамі і клопатамі якіх яна насілася. Яна бывала легкадумнай і задуменнай, то амазонкай, то сястрой міласэрнасці, халоднай і добрай, напышлівай і заўсёды гатовай да пяшчотаў, якія, аднак, не пераходзілі пэўнай мяжы. Так жыла Барбара, і, відаць, была свая прычына, што чаканне Нікалеты, гатоўнасць у любы момант прыняць яе, магчыма, надавала яе жыццю той таемны сэнс, даць яму той загадкавы цэнтр, якога ёй якраз і бракавала..
Раней Нікалета заўсёды вярталася. Барбара адчувала, што гэтым разам яна не вернецца. Гэтым разам здарылася нешта рашучае, канчатковае. У Тэафіле Мардэры Нікалета знайшла чалавека, роўнага яе бацьку альбо таму легендарнаму вобразу, які яна сабе стварыла замест бацькі. Цяпер ёй Барбара не патрэбная. Зноў знойдзенаму бацьку, новаму каханаму яна з уласцівым ёй драматычным бляскам даверыла сваё жыццё. Нікалета, якая так высока насіла галаву, але ўсё ж прагнула, каб ёю памыкалі, падпарадкавалася неацуглянай, бязмежнай волі. Што ж заставалася Барбары? Надта гордая, каб навязвацца, надта ганарыстая, каб скардзіцца, яна захавала ясны, радасны твар.
«Бедная Нікалета,думала яна. — Цяпер табе прыйдзецца выкручвацца самой. Нялёгкае будзе ў цябе жыццё, бедная Нікалета».
Зрэшты, Барбары не было калі доўта раздумваць пра сваю сяброўку Нікалету; яе ўласны лёс, новыя будні ў чужым горадзе з чужым мужчынам займалі і час і думкі. Трэба было прывыкаць да жыцця разам з Гендрыкам Гёфгенам. Ці навучыцца яна пакрысе кахаць гэтага чалавека, чыім патэтычным дамогам ці тое з цікаўнасці, ці ад спагады — яна паддалася? Але перш чым пытацца ў самой сябе пра гэта, трэба паспрабаваць знайсці адказ на другое пытанне — самае вырашальнае, як ёй здавалася, — а менавіта: ці кахае яе сам Гендрык, дый ці кахаў наогул калі-небудзь? Барбара, скептычная дзякуючы свайму прыроднаму розуму і досведу ў людскіх справах, цяпер сумнявалася ў шчырасці пачуццяў, якія Гендрык выказваў а можа, разыгрываў ролю закаханага — у першыя тыдні знаёмства. «Мяне ашукалі, — часта цяпер думала Барбара. Я далася на ашуку камедыянту. Яму здалося выгадным дзеля кар'еры ажаніцца са мною, каб нехта быў пад бокам. Але ён ніколі мяне не кахаў. Можа, ён наогул не ўмее кахаць...»
Гонар, выхаванасць і спагада не давалі ёй паказаць сваю крыўду, сваё расчараванне. Але Гендрык быў дастаткова датклівы, каб адчуць тое, што яна хавала хутчэй з пагарды, чым з дабрыні. А яна, разумная, не заўважала, што ён пакутуе.
Ён пакутаваў болесна, не могучы даказаць свае пачуцці да Барбары, пакутаваў ад сваёй фізічнай непаўнавартасці, якая часта праяўлялася самым ганебным і гратэскавым чынам. Ён стагнаў ад сваёй паразы; бо
ўздым пачуццяў, сардэчны пажар былі ў ім шчырыя альбо, прынамсі, амаль шчырыя — шчырыя да самай даступнай яму меры. «Мацней і чысцей, чым у тыя вясновыя дні пасля прэм'еры «Кнорке», я ўжо ніколі не змагу кахаць, — думаў Гендрык. — Калі і гэтым разам я аканфужуся, тады я чалавек прапашчы. I значыцца, усё жыццё буду прабаўляцца дзяўчаткамі, накшталт Джульеты...»
Але самабічаванне, якое б шчырае і горкае яно ні было, амаль ува ўсіх людзей з пэўнага моманту пераходзіць у самаапраўданне; і неўзабаве ён пачаў унутрана збіраць аргументы, якія мог бы ўжыць супроць Барбары і якімі мог бы апраўдацца перад сабою. Бо калі разважаць справядліва: ці ж Барбара не халодная, ці ж не яе пыхлівая халоднасць спаралізавала ўзнёсласць ягоных пачуццяў? I ці не занадта занеслася Барбара са сваім радавітым паходжаннем, са сваім тонкім інтэлектам? Ці ж не насмешка і халодная пагарда ў яе выпрабавальных позірках, якімі яна апошнім часам так часта акідае яго? Гендрык ужо пачаў баяцца гэтых вачэй, якія яшчэ зусім нядаўна здаваліся яму самымі прыгожымі на свеце. Нават у самых раўнадушных і неістотных Барбарыных заўвагах яго самаліобства і пакрыўджаны гонар падазравалі нейкі іншы, зневажальны падтэкст. Звычкі Барбары і ціхая спакойнасць, з якою яна заставалася ім верная, нервавалі яго, абражалі і выводзілі з раўнавагі настолькі, што ён нават сам у добрыя хвіліны разумеў неразумнасць сваёй крыўды.
Да першага снедання Барбара рабіла выезды вярхом і каля дзевятай яўлялася ў сталовую і ўносіла з вуліцы водар і подых свежай раніцы. А Гендрык ся-
дзеў, уткнуўшы твар у далоні, стомлены, пануры, у халаце, усё больш і больш патрапаны, і вельмі бледны. У гэты час, так рана, ён яшчэ не быў здольны ні на сцярвозную ўсмешку, ні на спакушальнае блісканне вачыма. Гендрык пазяхаў.
— Здаецца, ты ўсё яшчэ спіш! — весела гаварыла Барбара і вылівала ў келіх яйцо. Бо яна прывыкла так есці з раніцы сырыя яйцы: у вінным келіху, з соллю і перцам, з вострым англійскім соўсам, таматным сокам і крыху алею. Гендрык рэзка адказваў:
— Я даўно ўжо прачнуўся і нават папрацаваў — напрыклад ужо сазваніўся з бакалейшчыкам, там непакояцца наконт нашага доўгу. Даруй, што з раніцы я не прамянюся свежасцю. Калі б я штораніцы ездзіў вярхом, як ты, я, напэўна, глядзеўся б больш прывабна. Але баюся, што нават ты не здольная прывучыць мяне да такой элегантнасці. Я надта стары, каб выпраўляцца. Да таго ж, у колах, да якіх я палежу, не прынята займацца такім панскім спортам.
Барбара, якой не хацелася псаваць сабе настрой, старалася ўспрымаць ягоныя словы з гумарам.
— Табе на дзіва ўдаецца гэты тон, — смяялася яна. — Падумаць можна, што ты гэта сур'ёзна.
Гендрык злосна маўчаў. Каб дадаць сабе рашучасці, ён уставаў і ўстаўляў у вока манокль.
Але Барбара тут жа зноў яго крыўдзіла, хоць яўна не наўмысна. Са смакам з'ядаючы яйцо з келіха, яна казала:
— Паспрабуй есці яйцо так. Мне здаецца, што есці яйцо без прыправаў проста нудна.
Пасля паўзы Гендрык пытаўся ветліва, але ўнутрана сумеўшыся ад раздражнення:
— Ці можна скіраваць тваіо ўвагу на адну рэч, дарагая?
Яна адказвала:
— Але ж ну вядома.
I тады Гендрык, барабанячы пальцамі па стале, высока падымаў падбародак і сціскаў губы, адразу робячыся падобным на гувернантку.
— Твая наіўная і прэтэнцыёзная манера, — казаў ён павольна, — здзіўляцца альбо насміхацца, калі іншы робіць нешта не так, як прынята ў доме ў твайго бацькі альбо ў бабулі, здзівіла б, а можа, і адпрэчыла любога, хто не настолькі вывучыў цябе, як я.
Вочы ў Барбары, якія толькі што свяціліся радасцю, рабіліся задуменнымі і выпрабавальнымі. Пасля паўзы яна ціха цікавілася:
— Чаму ты раптам загаварыў пра гэта?
Ён адказваў, усё яшчэ строга барабанячы пальцамі па стале:
— Усюды прынята есці яйцо са шкарлупіны і з соллю. На віле ў Брукнера яйцо ядуць з келіха з шасцю рознымі прыправамі. Напэўна, гэта вельмі арыгінальна. Але я не бачу прычыны смяяцца з чалавека, які непрывычны да такой арыгіналыіасці.
Барбара маўчала, здзіўлена пахітваючы галавою, і ўставала. Ён глядзеў ёй услед, калі яна сваёй нядбалай паходкай, крыху падвалакаючы ногі, павольна рухалася па пакоі. Раптам яму прыходзіла ў галаву: «Дзіўна, на ёй высокія боцікі, якія мне так падабаюцца, але на яе нагах яны мяне не ўражваюць так, як мне трэба. На ёй боцікі — гэта проста частка спартыўнага касцюма. На Джульеце яны — нешта зусім іншае...»
Думаючы пры Барбары пра Джульету, ён адчуваў злосную задаволенасць і помсту за ўсе крыўды.
«Ездзі сабе вярхом, — думаў ён з'еддіва, — рабі сабе кактэйлі з яец! А ты вось і не ведаеш, каго я сёння сустрэну перад рэпетыцыяй!»
I пакуль Барбара горда і моўчкі пакідала пакой, ён адчуваў перамогу мужа, які ашуквае сваю жонку і ганарыцца тым, што робіць гэта так спрытна.
Ужо праз тыдзень пасля вяртання Гендрык зноў сустрэўся са сваёй Чорнай Венерай. Яна чакала яго ўвечары каля тэатра. 3 якім трапятаннем, з якім жахам ён уздрыгнуў, калі з падваротні яго гукнуў сіплы, такі знаёмы голас: