Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
— Вядома, вы маеце рацыю, я прызнаю.... Паводзіны гэтага хлопца нецярпімыя... Але ўсё-такі як жа гэта так... Хворага чалавека, без сродкаў, вось так узяць і выкінуць на вуліцу...
Гендрык і Геда гарачыліся і даказвалі, што такая нерашучасць, гэтая схільнасць да кампрамісаў падобная на маладушнасць і баязлівасць урадавых партыяў Веймарскай рэспублікі ў адносінах да бессаромнага фашысцкага тэрору.
— Мы павінны паказаць бандзе гэтых забойцаў, што ім не ўсё дазволена.
Гендрык грукнуў кулаком па стале.
Здавалася, Кроге ўжо паддаўся довадам сваіх супрацоўнікаў, але Міклас, усім на здзіўленне, здабыў нечаканага хадайніка, гэта быў Ота Ульрыхс, які раптам далажыў пра сябе і прасіў дазволу ўзяць удзел у размове.
— Заклінаю вас, не рабіце гэтага! — крычаў ён. — Хлопцу даволі і той кары, калі мы яго не ангажуем на наступны сезон. Учора ўвечары ён проста ляпнуў лішняе па дурасці. Ну, нервы здалі, з кожным бывае.
— Дзіву даюся,— сказаў Гендрык і кінуў праз манокль пакаралыіы позірк на свайго сябра Ота. — Дзіву даюся, што ты, менавіта ты чаўпеш такое.
Ульрыхс сярдзіта адмахнуўся.
— Ну добра, — сказаў ён, — адкінем убок меркаванні гуманнасці. Ясна, мне шкада небаракі такі кашаль, такія запалыя шчокі. Але толькі з асабістых меркаванняў я б за яго не заступаўся — ты мяне добра ведаеш,
Гендрык. He, у першую чаргу ў мяне меркаванні палітычныя. He трэба ствараць пакутнікаў. Менавіта сёнпя, пры цяперашняй палітычнай сітуацыі, абсалютна няправільна...
Тут Гендрык падняўся.
— Даруй, што перапыняю, — сказаў ён са знішчальнай ветлівасцю.— Але мне ўяўляецца бессэнсоўнай гэтая цікавая тэарэтычная дыскусія. Выпадак вельмі просты: вам трэба выбраць паміж мною і герам Гансам Мікласам. Калі ён застанецца ў тэатры, сыду я.
Гэтыя словы ён вымавіў з той ганарыстай, падкрэсленай прастатой, якая не давала магчымасці сумнявацца ў яго рашучасці. Ён стаяў каля стала, нахіліўшыся наперад і абапіраючыся на рукі. Вочы ён апусціў, быццам сціпла не хацеў выпрабоўваць на прысутных сілы свайго позірку.
Ад страшных словаў Гендрыка ўсе ўздрыгнулі. Кроге закусіў губу. Фраў фон Гэрцфэльд не магла ўтрымацца і прыклала руку да сэрца. Дырэктар Шміц збялеў: ён адчуў млосць ад адной толькі думкі, што Мастацкі тэатр можа застацца без незаменнага Гёфгена, ды яшчэ адразу пасля таго, як страціў цудоўную Нікалету фон Нібур.
— He гаварыце глупства, — прашаптаў таўстун Кроге і абцёр пот з лоба. I дадаў нечакана мяккім, прыемным голасам: — Можаце супакоіцца — хлопец вылеціць...
I Міклас вылецеў — Кроге толькі з вялікай цяжкасцю і дзякуючы руплівасці Ульрыхса дабіўся, каб звольнены малады актор атрымаў ганарар за два месяцы наперад. Ніхто не ведаў, куды з'ехаў Міклас, нават
бедная Эфой яго больш не бачыла. Пасля таго непрыемнага інцыдэнту ён сышоў, ляпнуўшы дзвярыма, і больш не паяўляўся ў Мастацкім тэатры. I вось ён знік зусім.
Міклас, ахвяра сваёй дзіцячай запальчывасці, палкіх і пачварных перакананняў, знік. Гендрык Гёфген знішчыў неакілзанага супраціўца, прыбраў з дарогі ўпартага: гэта быў трыумф, ім захапляліся ўсе сябры Мастацкага тэатра, ад Моц да Бёка. Камуністы — рабочыя сцэны — у сваёй сталовай хвалілі ягоную энергію і прынцыповасць. Швейцар Кнур хадзіў са змрочным тварам, але не адважваўся сказаць ні слова і старанней звычайнага хаваў фашысцкі знак пад штрыфлем пінжака. Праўда, калі Гёфген прыходзіў у тэатр, на яго са змроку швейцарскай глядзелі страшныя вочы, у якіх можна было прачытаць: «Пачакай, пракляты бальшавік, прыйдзе і на цябе ўправа! Наш фюрэр і збаўца ўжо ў дарозе! I вялікі дзень месіі блізка!» Гендрык жахаўся, рабіў каменны, непранікальны твар і праходзіў міма, не вітаючыся.
Ніхто не мог засумнявацца, што ён робіць надвор'е: ён валадарыў у «Г. М.», у канцылярыі, на сцэне. Яго ганарар павысіўся да тысячы пяцісот марак. Гендрыку ўжо не давялося рабіць сабе клопату і бураю ўрывацца ў кабінет дырэктара Шміца, строіць з сябе гарэзлівае дзіця і падражнівацца; ён выбіў падвышку стрымана, без лішніх слоў. 3 Кроге і Гэрцфэльд ён абыходзіўся амаль як з падначаленымі, маленькай Зіберт, здавалася, зусім не заўважаў, а да таварыскага тону, пакінутага для Ота Ульрыхса, дадалася нотка панібрацкай, крыху паблажлівай неахайнасці.
I толькі аднаго чалавека яму не ўдалося пераканаць,
задобрыць і зачараваць. Недавер, з якім глядзела на Гендрыка Барбара, пасля гісторыі з Мікласам, толькі паглыбіўся і абвастрыўся. Але ён не трываў, каб побач з ім доўга быў чалавек, які не захапляўся б ім, не верыў бы ў яго. Яны з Барбарай за зіму зусім аддаліліся адно ад аднаго. I Гендрык з новым імпэтам узяў разбег, каб цалкам адолець гэтуто адчужанасць. Ці не самалюбства прымушала яго так рупліва адваёўваць Барбару? Ці не дамяшалася якое новае пачуццё? Чаму ён зноў заклікаў на дапамогу ўвесь свой дар спакушэння, каб скарыць яе? Ён называў яе сваім «добрым анёлам». Але гэты добры анёл зрабіўся дакорам нячыстага сумлення. Ціхая незадаволенасць Барбары азмрочвала ўсе яго перамогі. Каб спакойна цешыцца з перамогаў, трэба было ацерці гэты цень, і Гендрык заваёўваў Барбару амаль з такім самым запалам, як і ў першыя тыдні іх адносінаў. Ён ужо не дазваляў сабе распускацца пры ёй. He, цяпер у яго заўсёды гатовыя і жарты, і досціпы, і сур'ёзныя словы.
Каб яна часцей бачыла яго ў хвіліны самых яркіх праяваў яго магутнасці, ён пачаў часта запрашаць яе на рэпетыцыі.
— Ты ж даеш такія каштоўныя парады, — гаварыў ён жаласным, слухмяным голасам і апускаў павекі над мігатлівым позіркам.
Аднаго разу, калі Гендрык кіраваў прымеркай касцюмаў для сваёй новай апрацоўкі адной афенбахаўскай аперэты, Барбара ціха ўвайшла ў глядзельную залу і села ў апошнім радзе цёмнага партэра. На сцэне стаялі танцоўшчыцы, выкідвалі ногі і выкрыквалі прыпеў нейкага шансона. Перад іх беззаганна выцягнутым фронтам скакала маленькая Зіберт — Амур: са смешнымі
крылцамі на голых плечыках, са стралой і лукам на шыі і чырвоным носам на бледным перапалоханым і прыгожым тварыку.
«Якую нявыйгрышную ролю прыдумаў ёй Гендрык, — уздыхнула сама сабе Барбара. — Меланхалічны Амур». I яна адчувала нешта накшталт шкадавання і спачування беднай Ангеліцы, якая дрыгала ножкамі і скакала па сцэне. Можа, Барбара ў гэты момант зразумела, што гэтым жаласным і спалоханым выразам твару Ангеліка абавязана Гендрыку.
Гёфген стаяў у позе тырана, раскінуўшы рукі, у правым куце сцэны і кіраваў усімі. Ён тупаў нагамі ў адпаведнасці з рытмам аркестра, яго бледны твар скараў рашучасцю.
— Стоп! Стоп! Стоп! — бушаваў ён, і, калі аркестр нечакана аціх, Барбара спалохалася амаль гэтак сама, як застылыя на памосце дзяўчаты з кардэбалету, як маленькая Ангеліка, якая змагалася са слязьмі.
А рэжысёр выскачыў на сярэдзіну сцэны.
— У вас свінец у нагах! — закрычаў ён на дзяўчат, і тыя сумна звесілі галовы, як кветкі пад парывам ледзянога ветру.
— Вам не Афенбаха танцаваць, а жалобны марш!
Ён загадна кіўнуў дырыжору і, калі той зноў махнуў палачкай, пачаў танцаваць сам. He, гэта ўжо быў не лысы герык у шэрым, крыху паношаным будзённым касцюме! Якое бессаромнае, хвалюючае ператварэнне! Сярод белага дня! Ужо ці не Дыяніс гэта, бог віна, у экстазе выкідвае рукі і ногі. Барбара глядзела на яго ашаломленая. Вось жа толькі што Гендрык Гёфген быў палкаводцам — раздражнёны, фанабэрысты, няўмольны, стаяў ён перад сваім войскам — перад дзяўчатамі
з кардэбалету. I раптам, без усякага пераходу, аддаўся вакхічнаму шалу. Канвульсіі прабягалі па бледным твары, брыльянтавыя вочы закаціліся, з губоў ляцелі жарасныя хрыплыя стогны. Танцаваў ён бліскуча, дзяўчаты з захапленнем глядзелі на беззаганную тэхніку рэжысёра, сама прынцэса Тэбаб не нарадавалася б, гледзячы на яго.
«Адкуль гэта ў яго? — думала Барбара. — I што ён цяпер адчувае? I ці адчувае што-небудзь наогул? Альбо проста дэманструе дзяўчатам, як трэба падкідаць ногі?»
Тут шалёныя практыкаванні Гендрыка былі спынены. Малады чалавек з канцылярыі асцярожна прайшоў па партэры і падняўся на сцэну. Ён мякка дакрануўся да пляча натхнёнага рэжысёра і шапнуў, што гер Гёфген павінен прабачыць за турботу, але дырэктар Шміц просіць гера Гёфгена паглядзець эскіз афішы да прэм'еры аперэты, яго трэба неадкладна адправіць у друкарню. Гендрык даў знак музыцы спыніцца, ён ужо стаяў у вольнай позе, уставіў у вока манокль: ніхто б веры не даў, што гэты гер, які крытычным вокам азіраў нейкую паперыну, дзве хвіліны таму назад тросся ў дыянісійскім трансе. Але раптам ён згамтаў паперу і крыкнуў незадаволеным, рыпучым голасам:
— Усё трэба перабраць нанава! Нечувана! Зноў імя перакруцілі! Няўжо нельга дабіцца, каб мяне называлі правільна? Я вам не Генрык!
I раз'юшана шпурнуў паперу на падлогу.
— Мяне завуць Гендрык, запомніце нарэшце: Гендрык Гёфген!
Малады чалавек з канцылярыі ўнурыў галаву і прамармытаў нешта наконт новага наборшчыка, праз не-
абазнанасць якога і атрымалася недаравальная памылка. Дзяўчаты нішчачкам захіхікалі, быццам пяшчотна зазвінелі званочкі. Гендрык выцягнуўся на ўвесь рост, і срабрысты перазвон адразу аціх пад яго грозным позіркам.
VI
«Немагчыма апісаць...»
Гендрык Гёфген пакутаваў, чытаючы ў «Г. М.» берлінскія газэты; сэрца сціскалася і балела ад зайздрасці і рэўнасці. Трыумфальны поспех Марцін! Новая пастаноўка «Гамлета» ў Дзяржаўным тэатры, сенсацыйная літаратурная прэм'ера ў тэатры на Шыфбаўэрдам... А ён сядзіць у правінцыі! Сталіца абышлася без яго! Кінастудыям, буйным тэатрам ён не патрэбен. Яго не паклікалі. Ягонага імя ў Берліне не ведалі. А калі аднаго разу яго ўзгадаў гамбургскі карэспандэнт берлінскай газэты, дык і тое пераблытаўшы: «У ролі хітрага ліхадзея запомніўся нейкі Генрык Гопфген...» Нейкі Генрык Гопфген! Проста рукі апускаліся, галава нурылася. Прага славы — вялікай, сапраўднай славы, славы сталічнай — грызла яго, як фізічны боль. Гендрык трымаўся за шчаку, быццам яму балеў зуб.
—	Быць першым у Гамбургу от жа вялікая мне штука! — жаліўся ён фраў фон Гэрцфэльд, якая заклапочана распытвалася, чаго ён так блага выглядае, і спрабавала супакоіць яго разумнай ліслівасцю.
—	Быць любімцам правінцыйнай публікі — вялікае вам дзякуй. Лепей ужо пачаць усё нанава, але ў Берліне, чым валтузіцца тут у правінцыйнай мітусні.