• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

    Мэфіста

    Раман адной кар’еры
    Клаўс Ман

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 389с.
    Мінск 2006
    76.54 МБ
    Фраў фон Гэрцфэльд спалохалася.
    — He, вы не з'едзеце, Гендрык?
    I яна дакорліва акругліла залаціста-карыя, мяккія вочы, і вялікі, пяшчотны, пушыста напудраны твар сцепануўся.
    Яшчэ нічога не вырашана. Гендрык строга паглядзеў міма фраў фон Гэрцфэльд і нервова перасмыкі-іуў плячыма. — Спачатку з'езджу на гастролі ў Вену.
    Ён сказаў гэта нядбала, як бы мімаходзь, быццам пра факт, які даўным-даўно вядомы Гедзе. А між тым яна, як і Кроге, Ульрыхс ды і Барбара нават і не падазравалі, што Гендрык збіраецца на гастролі ў Вену.
    — Мяне запрасіў Прафесар, — сказаў ён і пачаў праціраць манокль шаўковай хусцінкай. — Вельмі мілая роля. Калі шчыра, дык спачатку я хацеў адмовіцца, бо сезон дужа няўдалы выдаўся: ну, хто цяпер будзе ў Вене, у чэрвені месяцы? А\е ўрэшце я такі згадзіўся. Бо і як тут скажаш наперад, да чаго прывядуць гастролі ў Прафесара... Дарэчы, партнёркай у мяне будзе Марцін,— дадаў ён яшчэ, устаўляючы ў вока манокль.
    Прафесар быў рэжысёр і тэатралыіы кіраўнік, чалавек легендарнай славы, нечуванага сусветнага аўтарытэту, кіраўнік многіх тэатраў у Берліне і Вене. I на самай справе яго сакратарыят прапанаваў актору Гёфгену сярэднюю ролю ў старым аўстрыйскім фарсе, які Прафесар надумаў паставіць летам у адным сваім венскім тэатры з удзелам Доры Марцін. Me запрашэнне прыйшло не нянаджана-нечакана. He, Гёфген знайшоў заступніка ў асобе драматурга Тэафіла Мардэра. Гэты, праўда, быў у страшэнным канфлікце з Прафесарам, як і з усім астатнім чалавецтвам. Але славуты рэжысёр захаваў да сатырыка, чые п'есы ён раней з
    такім поспехам ставіў, прыхільнасць і пашану, змяшаную з іроніяй. Сталася так, што Мардэр раздражнёным і пагрозлівым тонам расхвальваў тэатральным дырэкцыям маладуіо даму, якой цікавіўся. Але амаль ніколі не здаралася, каб ён хадайнічаў за мужчыну. Таму пахвальныя словы, знойдзеныя ім для Гёфгена, не маглі не зрабіць уражання на Прафесара, мала што былі прыперчаныя знявагамі ў яго адрас. «У тэатры вы амаль гэтак жа мала петрыце, як і ў літаратуры, — пісаў Тэафіл усемагутнаму. — Прадказваю вам, што кончыце вы дырэктарам блышынага цырка дзе-небудзь у Аргентыне, папомніце маё слова, гер Доктар, калі гэта станецца. Але казачнае шчасце, якога я чакаю ад жыцця з маладой, адданай мне да мозгу касцей жонкай, схіляе мяне да паблажлівасці, і я гатовы мякка паставіцца нават да вас, хоць вы ўжо каторы год падрад ці тое з глупства ці з нікчэмных меркаванняў байкатуеце мае геніяльныя п'есы. Вы ведаеце, што ў наш жалю варты час толькі ў мяне аднаго захавалася беспамылковае адчуванне сапраўднай мастацкасці. Мая велікадушнасць сягае так далёка, што я гатовы ўзбагаціць мізэрны ансамблік вашага, як я і прадбачыў, стратнага балагана новай фігурай, якой нельга адмовіць у пэўных арыгінальных рысах. Артыст Гендрык Гёфген заслужыў прызнанне ў маёй класічнай камедыі «Кнорке». Несумненна, Гендрык Гёфген вартасны больш за ўсіх вашых іншых камедыянтаў праўда, для гэтага многага і не трэба».
    Прафесар аж качаўся ад рогату. Але потым на некалькі хвілінаў задумаўся. Пацмокаў языком. Нарэшце патэлефанаваў сваёй сакратарцы і сказаў ёй звязацца з Гёфгенам.
    — Што ж, можна паспрабаваць, сказаў Прафесар рыпучым голасам, расцягваючы словы.
    Нікому, нават Барбары, Гендрык не прызнаўся, што мілымі запросінамі Прафесара ён абавязаны Тэафілу; ніхто не ведаў, што ў яго засталіся сувязі з мужам Нікалеты. Гендрык рыхтаваўся да так хітра здабытых венскіх гастроляў з высакамернай нядбаласцю.
    — Трэба пад'ехаць у Вену, на гастролі да Прафесара, — сказаў ён як бы між іншым.
    Ён усміхнуўся сваёй сцярвознай усмешкай і заказаў у найлепшага краўца летні гарнітур. Напазычана было шмат — у консуліхі Мёнкебэрг, у таты Ганзэмана, у бакалеі і віннай лаўцы, — таму чатырыста марак краўцу ўжо нічога не мянялі.
    Раптоўны ад'езд Гендрыка пакінуў ашаламленне на тварах грамадзянаў добрага горада Гамбурга, дзе ягоны шарм заваяваў так шмат сэрцаў. Але магчыма, яшчэ больш, чым дамы Зіберт і Гэрцфэльд, азадачаны быў дырэктар Шміц, бо Гёфген з дапамогай мноства какетлівых выкрунтасаў адмовіўся прадоўжыць кантракт з Мастацкім тэатрам на наступны сезон. Ружовы твар Шміца пажаўцеў і выявіў раптам тоўстыя мяшкі пад вачыма, калі Гендрык жорстка, як толькі гэта дапускаецца пры какецтве, упарта паўтараў:
    — Я не магу вязаць сабе рукі, тата Шміц... Мне млосна, калі я адчуваю сябе звязаным, мае нервы не вытрымліваюць... Можа, я вярнуся, а можа, і не... Я і сам яшчэ не ведаю. Тата Шміц... Я павінен быць свабодны, зразумейце мяне, калі ласка...
    Гендрык паехаў у Вену, а Барбара — да бацькі і ў маёнтак да генераліхі. Гёфген здолеў з развітання з маладой жонкай зрабіць цудоўную, уражлівую сцэну.
    — Мы ўбачымся ўвосень, мая дарагая, — сказаў ён, стоячы перад Барбарай з апушчанай галавою, у позе гонару і пакоры,— Мы ўбачымся, і я буду, мабыць, ужо іншым чалавекам. Я павінен ехаць, павінен... I ты ж сама ведаеш, дарагая, дзеля каго я так гонару прагну. Ты ж ведаеш, дзеля каго мне трэба паказаць сябе...
    Яго голас, які гучаў пераможна з дамешкам скаргі, аціх. Гендрык схіліў умільны белы твар над смуглай рукою Барбары.
    Камедыя ўсё гэта была, ці было ў сцэне і сапраўднае пачуццё? Барбара разважала над усім гэтым на верхавых выездках раніцай і папаўдні ў садзе, стомлена апусціўшы на калені кнігу. Дзе ў гэтага чалавека пачынаецца фалыіі і дзе яна канчаецца? Так разважала Барбара. I яна гаварыла пра гэта з бацькам, і з генераліхай, і са сваім разумным, адданым сябрам Себасцьянам.
    — Мне здаецца, я разумею яго, — сказаў Себасцьян. — Ён хлусіць заўсёды і не хлусіць ніколі. Ягоны фальш — гэта ягоная сапраўднасць, гэта гучыць складана, але гэта абсалютна проста. Ён верыць ва ўсё, і ён ні ў што не верыць. Ён артыст. Ты яго яшчэ да канца не раскусіла. Ён яшчэ табе цікавы. Ён дагэтуль будзіць у табе цікаўнасць. Ты яшчэ павінна заставацца з ім, Барбара...
    Венская публіка была ў захапленні ад Доры Марцін, якая паяўлялася на сцэне ў славутым фарсе то ў ролі далікатнай дзяўчыны, то ў ролі шаўцовага хлопца-чалядніка. Яна заварожвала загадкавымі, шырока расплюшчанымі дзіцячымі вачыма, галубінымі, хрыплымі тонамі голасу. Яна свавольна расцягвала галосныя, убірала галаву ў плечы і рухалася па сцэне з чароўнай
    бязважкасцю, баязліва, — то як нехлямяжы трынаццацігадовы хлапчук, то як мілы, палахлівы эльф. Яна скакала і пырхала, луііала і павольна плыла. Поспех яе быў такі вялікі, што ніхто іншы не мог з ёю патузацца. У газэтных справаздачах — даўжэзных панегірыках яе геніяльнасці — толькі бегла згадваліся яе партнёры. А Гендрыка, які іграў фатаватага, гратэскавага кавалера, нават і лаялі — папракалі за утрыраванасць і манернасць.
    — Гэта правал, мой дарагі! — вуркатала Марцін, хітравата памахваючы газэтнымі выразкамі. — Самы сапраўдны правал. Але найгоршае, што вас усё яшчэ называюць Генрыкам — гэта ж вас асабліва злуе. Ах, як шкада... — I яна спрабавала зрабіць абражаны твар. Але яе прыгожыя вочы усміхаліся з-пад высокага лоба, сабранага ў амаль скрушлівыя складкі. — Праўда, як шкада. Але вы і насамрэч жахлівы ў гэтай ролі, — сказала яна амаль пяшчотна. — Вы сноўдаеце па сцэне, як арлекін, — мне так страшэнна шкада. Але, канечне, я ж бачу, што ў вас каласальны талент. Я скажу Прафесару, каб узяў вас у Берлін.
    На другі дзень Гёфгена выклікалі да Прафесара. Вялікі чалавек глядзеў на яго блізка пасаджанымі, задуменнымі, вельмі вострымі вачыма; пацмокаў языком і, заклаўшы рукі за спіну, пачаў хадзіць па пакоі; потым выдаў некалькі скрыпучых гукаў, нешта накшталт:
    — Угу, ага, ну, вось які ён гэты Гёфген... — і, схіліўшы галаву, стоячы ў напалеонаўскай позе каля пісьмовага стала, закончыў: — У вас ёсць сябры, гер Гёфген. Некалькі чалавек, якія нешта кемяць у тэатры, звярнулі маю ўвагу на вас. Мардэр, напрыклад... — Тут ён коратка, рыпуча засмяяўся. — Так, Мардэр,— паўта-
    рыў ён ужо сур'ёзна і, паважліва падняўшы броі ы, дадаў: Ваш цесць, тайны радца, таксама гаварыў мне пра вас, калі я нядаўна сустрэў яго ў міністра культуры. I яшчэ Дора Марцін...
    I Прафесар на некалькі хвілінаў замоўк, толькі зрэдзь парушаючы цішыню дзіўнымі гукамі. Гёфген то бялеў, то чырванеў, усмешка крывіла губы. Задумлівы, халодны, як бы з нянавісцю, пранізлівы позірк мясістага каржакаватага мужчыны цяжка было выносіць. Гендрык раптам зразумеў, чаму Прафесара празвалі «магам»: менавіта за гэты моцны, пранізлівы позірк.
    Нарэшце Гёфген перапыніў пакутлівы маўклівы экзамен, пявуча, лісліва сказаўшы:
    — У жыцці я непрыкметны, гер Прафесар. Затое на сцэне...
    Ён выпрастаўся на ўвесь рост, нечакана раскінуў рукі, у голасе загучаў метал:
    — На сцэне я магу быць забаўным. Да гэтых слоў ён дадаў сцярвозную ўсмешку. 1 не без урачыстасці сказаў: — Гэтую маю здольнасць да пераўвасаблення аднаго разу вельмі міла ахарактарызаваў мой цесць.
    Пры ўпамінанні старога Брукнера бровы ў Прафесара шаноўна падняліся. Але голас гучаў холадна, калі праз некалькі секундаў спаважнага маўчання ён сказаў:
    — Ну што ж, можна разок і рызыкнуць.
    Гёфген радасна ўскочыў. Прафесар зрабіў ацвярэзлівы рух рукой.
    He чакайце лішне многага, — сказаў ён сур'ёзна і глянуў на яго выпрабавальна і гэтак жа холадна. Я вам прапаную не дужа што. У ролі, якую вы тут сыгралі, вы не здаліся мне забаўным. Хутчэй даволі нікчэмным.
    Гендрык уздрыгнуў. Прафесар ласкава яму ўсміхнуўся.
    Даволі-такі нікчэмным, паўтарыў ён бязлітасна. — Але гэта нічога. Можна яшчэ паспрабаваць. А што да ганарару...
    Тут усмешка Прафесара стала амаль як у шэльмы, і ён зноў зацмокаў языком.
    — Мабыць, у Гамбургу вы прывыклі да адносна прыстойнага заробку. А ў нас на першым часе давядзецца абыходзіцца меншым. Вы вельмі распешчаны?
    Прафесар спытаўся пра гэта так, быццам ім кіравала чыста тэарэтычная цікаўнасць. Гендрык паспяшаўся запэўніць:
    — Грошы мяне абсалютна не цікавяць. Праўда, зусім не цікавяць, — паўтарыў ён вельмі праўдападобным тонам, бо заўважыў, што Прафесар скруціў скептычную грымасу. — Я зусім не раздураны. Мне трэба няшмат — свежая кашуля ды флакон адэкалону на тумбачцы.
    Прафесар яшчэ раз засмяяўся.
    -Дэталі абмяркуеце з Кацам. Я яму ўсё скажу. — I аўдыенцыя закончылася, Гендрыка адпусцілі кіўком рукі.