Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
— Калі ласка, кланяйцеся ад мяне вашаму цесцю, — сказаў Прафесар, зноў заклаўшы рукі за спіну, каржакаваты, шчыльны, і напалеонаўскім крокам пайшоў па тоўстым кабінетным дыване..
Гер Кац быў у Прафесара за генеральнага сакратара. Ён вёў справы і фінансы маэстра, засвоіў такі самы рыпучы голас і гэтак сама прыцмокваў языком. Перагаворы паміж ім і акторам Гёфгенам адбыліся таго ж дня. Гендрык цалкам прыняў умовы дагавору, пра якія
дырэктар Шміц не адважыўся б нават заікнуцца. Уі-іовы былі самыя жахлівыя: семсот марак месячна за мінусам падатку. Прычым ніякіх роляў не гарантавалася. I ён гэта стрываў? Так, калі ж так трэба, раз ён хоча ў Берлін, а ў Берліне ён нікому не вядомы. Зноўусё спачатку! Гэта нялёгка, але трэба, куды ж ты дзенешся. Ідзі на ахвяры, калі хочаш славы.
Гендрык паслаў Доры Марцін вялізны букет чайных ружаў. Да прыгожых кветак ён прыклаў паперку, на якой буйнымі каравымі літарамі напісаў толькі адно слова: «Дзякую». А дырэктарам Шміцу і Кроге паслаў ліст. Коратка і суха ставіў іх да ведама, што, будучы дужа многім абавязаным ім абодвум, на жаль, не можа ўзнавіць кантракт з Мастацкім тэатрам, бо Прафесар запрасіў яго на бліскучых умовах. Кладучы ліст у канверт, ён на некалькі імгненняў уявіў сабе ўражаныя твары ў гамбургскім тэатры. Пры думцы пра заліты слязьмі твар фраў фон Гэрцфэльд ён захіхікаў. I вельмі развяселены паехаў у тэатр.
Ён далажыў пра сябе ў грымёрнай Доры Марцін, але пакаёўка намякнула яму, што актрыса якраз прымае Прафесара.
— Так, я зрабіў вам гэтую дзіўную паслугу, — сказаў Прафесар, задуменна гледзячы на худыя плечы Доры Марцін, схаваныя пад хусткай. Я ўзяў гэтага хлопца. Як бо там яго завуць?
Гёфген, засмяялася Марцін. — Гендрык Гёфген. Вы яшчэ запомніце гэта імя, дарагі.
Прафесар ганарыста перасмыкнуў плячыма, пацмокаў языком і выціснуў некалькі скрыпучых гукаў.
Ён мне не падабаецца, сказаў ён у заключэнне.— Камедыянт.
— А вы супроць камедыянтаў? Марцін паказала ва ўсмешцы зубы.
Я супроць кепскіх камедыянтаў. Прафесар, здавалася, гневаўся. — Супроць правінцыйных камедыянтаў, — сказаў ён злосна.
Марцін раптам пасур'ёзнела, позірк яе пацямнеў.
— Ён мне цікавы, — сказала яна ціха. — Такі бессаромны. — Яна пяшчотна ўсміхнулася. — Ён абсалютна нягодны чалавек. — Яна пацягнулася амаль палка і адкінула назад дзіцячую разумную галоўку. — Ён яшчэ няраз насюрпрызіць нам, — сказала яна, летуценна ўтаропіўшыся ў столь.
Праз некалькі секунд яна рэзка ўстала і замахала на Прафесара рукамі, праганяючы яго за дзверы.
— Хопіць! — сказала яна смеючыся. — Ідзіце! Ідзіце! Мне пара надзяваць парык!
Прафесар ужо ў дзвярах паспеў спытацца:
— А чаму нельга паглядзець, як вы надзяваеце парык? — I вочы ў яго загарэліся.
— He, не, нізавошта! — Марцін затрэслася ад гневу. — Пра гэта і гаворкі быць не можа. Раптам хустка з плячэй спаўзе! — і яна шчыльней захуталася ў стракатую хустку.
Голас Прафесара гучаў здушана.
— Шкада! — выдыхнуў ён.
Калі славуты чарадзей, якому амаль усе жанчыны яго атачэння абрыдлі надта вялікай саступлівасцю, пакідаў грымёрную, у яго было пачуццё, што, як толькі ён пакіне Дору Марцін, яна за яго плячыма ператворыцца ў русалку, альбо у гнома, альбо яшчэ ў якую істоту, ужо такую незвычайную, што ніхто нават не ведае, як яна называцьмецца. Рафінаваная і дзіўная
цнатлівасць вялікай актрысы наставіла Прафесара на задумлівы лад, і ён не адразу пазнаў наструненага хлопца, які, усміхаючыся, зняў перад ім стракаты капялюш з пяром. Толькі пасля зразумеў, што гэта Гёфген вітаў яго з такім дагодлівым какецтвам.
Новая, ашаламляльная сітуацыя рэзка амалоджвае Гендрыка Гёфгена. Правінцыйная слава, даволі-такі ўтульная, засталася ззаду. Ён зноў пачатковец, трэба зноў заявіць пра сябе. Каб дастацца да вярхоў, трэба натужыць усю сілу. Гендрык з прыемнасцю заўважае, што сіла ў яго ёсць, яна гатовая да ўжытку. Ён падабраўся, скінуў амаль увесь лішні тлушч, яго рухі — рухі воіна і танцора. Хто ўмее так усміхацца, хто ўмее так прамяніць вачыма, той даб'ецца поспеху. У яго голасе ўжо гучыць радасць перамог, якіх пакуль што няма, але яны не забавяцца.
3 удумлівай цікавасцю, у якой сапраўдны інтарэс змяшаны з халоднай цікаўнасцю, Барбара назірае за новым разбегам свайго мужа. Дзесь пагардліва, дзесь з захапленнем цікуе яна за Гендрыкам: ён увесь час у дарозе, увесь час у дзеянні, паблізу вялікіх здзяйсненняў, так і развяваецца крыссе скуранога паліто, так і мільгаюць сандалеты. Барбара вярнулася да Гендрыка, як гэта і раіў яе сябар Себасцьян. I не каецца. Ператвораны, увесь наструнена, Гендрык, у гэтых цесных мэбляваных пакойчыках падабаецца ёй куды больш за правінцыйнага куміра, што ўжо быў аплыў салам, што быў ладзіў прыёмчыкі ў «Г. М.» і спрабаваў строіць з сябе буржуазнага сужэнца ва ўтульнай кватэры консуліхі Мёнкебэрг. Барбара не так ужо й дрэнна пачуваецца ў двух цёмных пакоях, якія дзеліць са сваім
Гендрыкам. Ёй падабаецца сустракацца з ім вечарамі, пасля спектакля, у якой-небудзь цёмнай маленькай кавяраньцы, дзе электрычны раяль скардліва нудзіцца ў змроку, дзе пірожныя быццам рашчыненыя з гліны і кардону і дзе няма знаёмых.
Барбара з усё большай цікавасцю слухае, як Гендрык з дрыготкай у голасе мітусліва гаворыць пра далейшы лёт сваёй кар'еры. У такія хвіліны яна добра ведае: ён не прыкідваецца. Яго бледны твар у мораку лядашчай кандытарскай, поўнай сумніўных пахаў, быццам фасфарасцыруе, як гніляк уначы. Прагны рот з пачуццёвымі, прыгожа выгнутымі губамі ўсміхаецца. Моцны падбародак з ямкай пасярэдзіне ўладалюбна адтапыраны наперад. Блішчыць манокль. Шырокія з рыжымі валасамі рукі, якія праз нейкія чароўныя сілы здаюцца прыгожымі, усхвалявана паігрываюць з абрусам, запалкамі, з усім што папала.
Гендрык ліхаманкава расказвае пра свае надзеі, планы, разлікі. Тое, што Барбара не адхіляецца з пагардай, а, наадварот, ва ўсім бярэ ўдзел, дадае яму энергіі, падсцёбвае імпэт. О так, Барбара бярэ ўдзел у ягонай кар'еры самым актыўным чынам. Нездарма ў яе гэты хітры твар мадонны. Яна хітруе. Яна надзявае чорную шаўковую сукенку і робіць візіты Прафесару, перадае яму прывітанні ад бацькі, тайнага радцы. Вялікі валадар усіх тэатраў Курфюрстэндам літасціва прымае жонку маладога актора, бо яна дачка TaftHara радцы, а яго імя так часта мільгае ў газэтах, ’ нядаўна Прафесар сустрэў яго ў міністра. Палац Прафесара мог бы служыць палацам кіруючаму князю. I ўладальнік усёй гэтай барочпай мэблі, габеленаў і карцін старых майстроў зычліва глядзіць на смуглыя
рукі і хітравата-меланхалічны твар юнай візітанткі.
— Дык, значыцца, вы замужам за гэтым Гёфгенам, — кажа ён рыпучым голасам, канчаючы доўті агляд. — Таак, мусібыць, нешта ў ім ёсцека...
Усё гэта служыць Гендрыку, канечне, на карысць; з іншымі гаспадарамі тэатраў на Курфюрстэндам, з герам Кацам і фройляйн Бэрнгард у яго і без таго адносіны самыя найлепшыя. 3 герам Кацам, які вядзе ўсю адміністрацыйнасць, які далёка не заўсёды такі Напалеон, якім часам хоча здавацца, артыст Гёфген гуляе ў карты; з фройляйн Бэрнгард — уплывовай і энергічнай сакратаркай, здобна збітай кругленькай брунеткай у пенснэ і губамі негрыцянкі, ён трымаецца гэтак жа какетліва, як калісьці з дырэктарам Шміцам. Хто ведае? Можа, калі раптам адчыніш дзверы ў канцылярыю, рызыкуеш прыхапіць яго ў яе на каленях? У кожным разе, сёй-той чуў, як Гендрык Гёфген, які ўсяго толькі два тыдні ў гэтым тэатры, называе строгую фройляйн Бэрнгард Розачкай. I яму гэта дазваляюць. Далёка пайшоў! Ці мала каму з самых бліскучых артыстаў наогул перапаў гонар даведацца, што яе завуць Розай.
Някепскі пачатак берлінскай кар'еры — перашэптваюцца калегі. Яго прыгожая жонка наведвае Прафесара, з Кацам ён гуляе ў карты, і самой фройляйн Бэрнгард ён паказытвае падбародак. О, з яго нешта выйдзе неблагое! I выйдзе-такі — і ўжо выходзіць!...
Спачатку яго заўважаюць у маленькай ролі, але-такі заўважаюць, газэты ўжо ўпамінаюць пра «здолыіага гера Гендрыка Гёфгена», а ён жа сыграў толькі ў адной рускай п’есцы п'янага маладога бузука, які выходзіць хістаючыся, мармыча нешта няўцямнае, але затое, божа, як ён скача! Берлінская публіка ўжо млее
ад здольнага вучня прыпцэсы Тэбаб: калі ён канчае танец, зала грыміць і плешча, плешча... Як апантана гэты бэйбус выкідвае ногі і рукі! Усе ў адпадзе ад экстатычнай натхнёнасці, заўважанай на яго твары падчас танцу; Роза Бэрнгард, якую ў буфеце абступае прэса і дамы са свету, усклікае:
— У гэтым чалавеку ёсць нешта вакхічнае!
Публіка, адцягнутая тысячай клопатаў і асалодаў, неўзабаве забывае імя апантанага танцора. Але дасведчаныя, тыя, што задаюць тон, прыкмецілі першы берлінскі поспех Гендрыка. Пра другі яго поспех гаворыць ужо ўся сталіца.
У сенсацыйнай п'есе, у славутай пастаноўцы актору Гёфгену ўдаецца засяродзіць на сабе ўвагу публікі і прэсы. Пра яго гавораць нават больш, чым пра аўтара п'есы «Віна», якая ўсіх усхвалявала, — пра таямнічага інкогніта, чыя загадкавая асоба стала любімай тэмай дыскусіяў у салонах і рэдакцыях газэт. Хто крыецца пад псеўданімам Рыхард Лозер і ў сваёй трагедыі паказвае такую прорву пахібнай галечы, нэндзы і аблудаў? Дзе знайсці гэтага кудзесніка, які водзіць нас па пакручастых лабірынтах мораку і бруду, выкрывае псоту эпохі, хваравітыя жарсці, нездаровыя пакуты і цярпенні? Несумненна адно: аўтар змрочнай драмы, які смела і эфектна спалучае такія разнародныя плыні, як сімвалізм і натуралізм, яўна не прафесіянал, ён адзіночка, далёкі ад мітусні літаратурнага рынку. Літаратары, заўсёды датклівыя ў сваёй прафесіі, прысягаюцца: гэты — не літаратар, Ён не знаёмы з руцінай, усё ў ім — геніяльная непасрэднасць і шчырасць. Ён не пісаў ні радка, да гэтага дня. Ён малады неўрапатолаг кажуць некаторыя, асабліва тыя, што прэтэндуюць па
ўсёведнасць, — і жыве ён у Іспаніі, бо дзе ж яшчэ. На пісычы ён не адказвае, усе перагаворы з ім вядуцца праз шматлікіх пасярэднікаў. Усё гэта страшэнна цікава, пра ўсё ліхаманкава гавораць ў высокіх колах.
Малады неўрапатолаг, і жыве ён у Іспаніі: што ж, хай будзе так, версія праўдападобная, ёй вераць, яна выбіваецца на поспех. Бо толькі ж неўрапатолаг можа так тонка разбірацца ў выкрутах чалавечай душы, што прыводзяць да пачварных злачынстваў. Як ён усё разумее! У ягонай драме прадстаўлены ўсе магчымыя грахі! На сцэне — грамадства праклятых, яны дзейнічаюць і пакутуюць. Кожны персанаж п'есы быццам пазначаны змрочным кляймом на лобе, дамы Грунэвальда і Курфюрстэндам аж вывінчваюцца ад захаплення.