• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

    Мэфіста

    Раман адной кар’еры
    Клаўс Ман

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 389с.
    Мінск 2006
    76.54 МБ
    У адказ авацыя публікі. На другі дзень марксісцкі крытык Ірыг піша ў «Новым біржавым весніку», што артыст Гёфген назаўсёды заваяваў сэрца берлінскага рабочага класа.
    Хваліоючыя падзеі ў пралетарскіх прыгарадах супакойваюць сумленне, якое інакш бы ныла праз тое, што ў багатых заходніх кварталах ставяцца толькі свецкія дробязі. Хочацца ж быць у авангардзе; і не толькі сумленне даводзіць табе, што ты на перадавой, гэта пацвярджаюць літаратары, а ім відней — вось, напрыклад, Ірыг, — і нападкі вылюдкаў накшталт Цэзара фон Мука толькі ўмацоўваюць яго веру ў сябе. Такі ж так, духоўны авангард! Пастаноўкі вагнераўскіх опер — смелае наватарства — не дзіва, што яны прыводзяць у шаленства адсталых. Зноў загаварылі і пра літаратурную «студыю» — серыю самых сучасных камерных пастановак; праўда, Гендрык гэтак сама мала рэалізуе гэты цудоўны план, як раней не рэалізаваў ідэю рэвалюцыйнага тэатра ў Гамбургу, але ён часта і прывабна гаворыць пра гэты праект, а маладыя артысты і пісьменнікі гадамі могуць суцяшацца смелай задумай. Калі належыш да рэвалюцыйнай эліты, гэта вымагае пэўных затратаў: праз Ота Ульрыхса Гёфген пераводзіць сумы — сумы нязначныя, але іх з радасцю прымаюць арганізацыі камуністычнай партыі.
    Хто ж тут прысягне, што ён жыве пажываючы, ні
    пра што не дбаючы, не думаючы, марна? Яго непасрэдны ўдзел у вялікіх праблемах часу вось ён кожнаму відзён. I Гендрык, усведамляючы свае бездакорна радыкальныя светапогляды, з пагардай глядзіць на такіх нерашучых людзей, як Барбара, — Барбара, якая ў доме тайнага радцы альбо ў маёнтку генераліхі вядзе пустое, эгаістычнае існаванне, уся загразла ў далёкіх ад жыцця інтэлектуальных забавах і турботах.
    Але што ведае Гендрык пра забавы і турботы Барбары? Што Гендрык ведае пра людзей? Хіба ён не такі ж бестурботны, калі заходзіцца пра лёс людскі, як у пытаннях грамадскага жыцця? Хіба ж быў ён калі-небудзь заняты тою, якую называў «сэнсам свайго жыцця», больш пільна і пяшчотна, чым маленькім Бёкам, які зрабіўся яму слугою, альбо мсье П'ерам Ляру , які ладзіць шыкарныя гасціны ў гатэлі «Эспланада» ў гонар «mes jeunes camarades communistes»?
    Ці клапоціцца Гендрык, скажам, пра духоўнае жыццё сваёй сяброўкі Джульеты? Яму ад яе патрэбна адно — каб яна заўсёды была з ім жорсткая і заўсёды ў гуморы. Яна мае ад яго салідныя сумы і хай сабе махае нагайкай; чаго ж ёй яшчэ, якога ражна? Гёфген ніколі не задумваецца пра тое, што маглі б азначаць гэтыя томныя позіркі, якімі чорная дзяўчына так часта на яго акідаецца. Можа, дзіця краёў далёкіх нудзіцца па родных берагах, якія па волі капрызнага лёсу ёй давялося змяніць на сумніўныя даброты цывілізацыі? Альбс загадкавае сэрца пачынае прыкіпаць да бледнага, прагнага да пакутаў сябра? Альбо пачынае ненавідзець яго? Гендрык не ведае нічога. Ддя яго прынцэса Тэбаб — спакуслівая дзікунка, якая асвяжае яго сілай, калі ён перад ёю прыніжаецца.
    Пра Джульету ён ведае гэтак жа мала, як пра Барбару альбо пра сваю маці Бэлу. Ён прабягае вачыма лісты беднай мамы, якой муж Кёбес і дачка Ёзі, гэтыя два бадзёрыя і небяспечна легкадумныя стварэнні, робяць столькі клопату. Бацька Кёбес цяпер зусім збанкрутаваны.
    «Крызіс! — скардзіцца ў лістах фраў Бэла. — Твой добры бацька — адна са шматлікіх ахвяраў крызісу».
    Уся маёмасць была б закладзеная, і горкі сорам утіаў бы на сям'ю, калі б Гендрык у самы апошні момант не перавёў ім па тэлеграфе круглай сумы. Сястра Ёзі заручаецца раз кожныя паўгода. Фраў Бэла кожнага разу з палёгкай уздыхае, калі гэтыя злашчасныя заручыны рушацца.
    Вось у Берлін яўляецца Нікалета; але неўзабаве яна з'язджае, адкліканая назад грознай тэлеграмай мужа Мардэра.
    — Я вельмі шчаслівая з ім, — тлумачыць Нікалета, спрабуючы бліснуць прыгожымі вачыма, як колісь.
    Але потым высвятляецца, што Мардэр вось ужо два гады ў санаторыі; Нікалета бавіць час у клопатах пра яго. Яна ўсміхаецца мякка і шчыра, расказваючы пра дзіцячую ўдзячнасць, якуіо праяўляе да яе геніяльны чалавек.
    — Цяпер яму куды лепей, кажа яна з надзеяй. Мы неўзабаве зможам паехаць на поўдзень, яму патрэбна сонца.
    «Сэнс жыцця», якім хваліцца Гендрык... Нікалета кахае, у яе жыцці ёсць сэнс. I ў іншых... У Ота Ульрыхса, напрыклад, які цярпліва чакае свайго часу.
    — Ён настане! — абяцае ён, па-ранейшаму верачы сабе і сябрам.
    «Ён настане, гэты час», — прадказвае радасны ўнутраны голас і маладому Гансу Мікласу. Маецца на ўвазе той цудоўны дзень, калі нарэшце на трон сядзе фюрэр і яго ворагі будуць знішчаныя. Знішчаны будзе і самы злосны і агідны вораг Ганса Мікласа — Гёфген. Падзенне гэтага працмыгі, за чыёй кар'ерай здалёку, затаіўшыся, назірае Міклас, будзе самай шчаслівай падзеяй «вялікага суднага дня», сутнасцю яго.
    Ганс Міклас (як і Ота Ульрыхс, яго палітычны праціўнік) увесь па службе «вялікай справе», усеахопнай мэце. Ён даўным-даўно не працуе ў тэатры, увесь час аддае маладзёжным арганізацыям нацыянал-сацыялісцкага руху; уся яго дзейнасць у тым, што ў летніх тэатрах і залах ён развучвае агітацыйпыя п'есы з «моладдзю» свайго фюрэра. I гэтая дзейнасць наталяе яго недаспелае і палкае сэрца. Хлопцы хорам гарлаюць, што яны пераможна разгромяць французаў і будуць вечна верныя фюрэру; яны вывучылі гэты хор пад рэжысурай маладога Мікласа, і той цяпер выглядае намнога здаравей і свяжэй, чым у гамбургскія часы, нават цёмныя ўпадзіны на шчоках амаль прайшлі.
    Дзень блізіцца! Чароўная думка валодае Гансам Мікласам і Ота Ульрыхсам, запаўняе іх, натхняе, як мільёны іншых маладых людзей. Але якога дня чакаць Геіідрыку Гёфгену? Ён чакае толькі новай ролі.
    У сезоне 1932/1933 года гэта будзе роля Мефістофеля. Гендрык сыграе яго ў новай пастаноўцы «Фаўста», якую Дзяржаўны тэатр ставіць да стагоддзя з дня смерці Гётэ.
    Мефістофель, «хаосу выпладак лядачы»,вялікая роля артыста Гёфгена — ні ў адну сваю ролю ён не ўкладваў столькі імпэту. Мефістофель павінен быць
    яго шэдэўрам. Ужо самая маска яго сенсацыйная. Гёфген робіць з князя цемры шэльму, менавіта таго шэльму, якім уладар нябёсаў у бясконцай добрасці сваёй бачыць гэта ўвасабленне ліха, часам нават даючы яму аўдыенцыі, бо з усіх духаў адмаўлення ён той, каго «адорыць ласкаю Гасподзь». Ён грае яго трагічным клоўнам, д'ябальскім П'еро. Чыста паголены чэрап напудраны да белага, як і твар; бровы гратэскава выцягнутыя ўгору, крывава-чырвоны рот застыў ва ўсмешцы. Прамежак паміж вачамі і паднятымі брывамі пафарбаваны ў розныя колеры. Якая прастора спецыялістам у касметыцы! Нечуваныя навацыі грыму! Усе колеры вясёлкі змяшаныя на павеках Мэфіста і на дугах пад брывамі: чорнае пераходзіць у чырвонае, чырвонае у аранжавае, фіялетавае і блакітнае; тут жа і срэбраныя кропачкі, і разумна, прадумана нанесена крыху золата. Хвалюючы пейзаж фарбаў над спакуслівымі каштоўнымі камянямі — вачамі сатаны!
    3 грацыяй танцоўшчыка рухаецца па сцэне Гендрык-Мэфіста ў чорным шаўковым, шчыльным касцюме, лёгка і дакладна, бянтэжачы і спакушаючы; з крывава размаляваных, вечна ўсмешлівых вуснаў злятаюць хітрамудрыя двухсэнсіцы, рызыкоўныя досціпы. Хто ж засумняваецца, што гэты жудасны элегантны весялун здольны ператварыцца ў пудзеля, выбіць з драўлянага стала струмень віна, лунаць у паветры на плашчы, была б толькі яму ахвота? Гэты Мэфіста здольны на ўсё! Усе ў зале адчуваюць: ён магутны — магутнейшы за самога Госпада Бога, яму «ў дзядка штораз мілей», да яго ж ён і звяртаецца з пакеплівай куртуазнасцю. Хіба ж у яго недастаткова прычынаў глядзець на Бога зверху ўніз? Ён куды больш дасціпны на язык,
    куды больш адукаваны, і ў кожным разе, куды больш няшчасны, чым той, магчыма, ён мацнейшы менавіта таму, што няшчасны. Бясконцы аптымізм вялікага старца, які прымушае архангелаў спаборнічаць у хваласпевах яму самому і яго творыву, і хваравітая дабрадушлівасць бацькі сусвету робяць уражанне наіўнасці, калі не старэчага маразму, побач з жудаснай меланхоліяй, ледзяной скрухай, да якой любімец Госпада, выкляты і загіблы, раптам пераходзіць ад самай сумніўнай весялосці. Мароз паўзе па скуры ў публікі ў зале Берлінскага дзяржаўнага тэатра, калі з ярка размаляванага рота Гёфгена-Мефістофеля ляцяць словы:
    ... Бо ўсё жывое ў свеце Ператвараецца ж у смецце, To лепш няхай яго б і не было.
    Ён ужо не рухаецца, гэты занадта жвавы арлекін. Ён стаіць нерухома. Што гэта? Пакута? Пад стракатасцю грыму — глыбокі няўцешны позірк. Няхай анёлы цешацца вакол трона Гасподняга — яны зусім не ведаюць людзей. Чорт ведае людзей, ён прысвечаны ў іхнія ліхія таямніцы, і — ах! — боль за іх паралізуе яго, і на яго твары застывае маска роспачы.
    Пасля прэм'еры «Фаўста», пасля авацыяў артыст Гёфген замыкаецца ў сябе ў грымёрцы. Ён нікога не хоча бачыць. Але адной наведніцы маленькі Бёк адмовіць не можа. Рэдка здараецца, каб Дора Марцін глядзела спектаклі, у якіх сама незанятая. Яе сённяшняе з'яўленне на прэм'еры выклікала сенсацыю. Маленькі Бёк адвешвае ёй глыбокі паклон і адчыняе дзверы ў свяцілішча.
    Абое выглядаюць стомленымі, і Гёфген і яго суперніца па памостках. Ён выматаны і знясілены эк-
    стазам ігры. Яна — клопатамі, якія яму невядомыя.
    — Добра было, — кажа Марцін ціха, дзелавіта і адразу, не чакаючы запрашэння, сядае на крэсла. Яна ўся сціскаецца, твар з высокім лобам, шырокімі дзіцячымі летуценнымі вачыма глыбока апускаюцца ў бурае футра каўняра.
    Добра было, Гендрык. Я ведала, што ў вас атрымаецца. Мэфіста — ваша вялікая роля.
    Гёфген сядзіць да яе спінай за грыміравальным столікам і ўсміхасцца ёй у люстра.
    — Вы гэта кажаце без злосці, Дора Марцін.
    Яна адказвае гэтак сама спакойна, дзелавіта:
    — Вы памыляецеся, Гендрык. Я ні на каго не крыўджуся, я прымаю ўсіх такімі, якія яны ёсць.
    Тут Гендрык паварочвае да яе твар, з якога ўжо зняты д'ябальскія бровы і ўся раскоша фарбаў.
    — Дзякую, што прыйшлі,— кажа ён мякка, і вочы яго блішчаць.
    Але яна адмахваецца, быццам хоча сказаць: кінем гэтыя жарты! Ён, здаецца, не заўважае яе жэсту і пяшчотна пытаецца:
    — Якія ў вас бліжэйшыя планы, Дора Марцін?
    — Я навучылася англійскай мове, — адказвае яна.
    Ён робіць здзіўлены твар.
    — Англійскай? Чаму? Чаму менавіта англійскай?
    — Бо я буду іграць у Амерыцы, — кажа Дора Марцін, не адводзячы ад яго спакойнага, выпрабавальнага позірку.