Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
давальненне, безмаль пахацімская радасць. Разбэшчаная фантазія авантурыстаў павяла іх на гэты нахабны, лёгкі для раскрыцця падман, які прынёс поспех толькі таму, што ніхто ў самой Германіі ўжо не смеліўся пратэставаць, а ўвесь свет, заклапочаны больш сваім спакоем, чым меркаваннямі высакародства і маральнасці, не быў схільны ўмешвацца ў злавесныя афёры глыбока падазронага рэйха.
«Якое яно моцнае, зло, — падумаў артыст Гёфген з вусцішным жахам. На што толькі не ідуць! I поўная беспакаранасць! Усё сапраўды ідзе як у фільмах і п'есах, дзе я так часта граў галоўныя ролі». Гэта былі самыя смелыя яго думкі. Але ён ужо ўгадваў, мала што не мог сам сабе прызнацца ў гэтым, таямнічую ўзаемасувязь паміж сабою і той сумніўнай, разбэшчанай сферай, дзе задумваюцца і здзяйсняюцца вульгарныя злачынныя акцыі накшталт падпалу рэйхстага. Спачатку, праўда, Гендрык наўрад ці быў здольны доўга разважаць над пахібнай псіхалогіяй нямецкіх злачынцаў і над тым, што яго асабіста магло яднаць з гэтымі выпаўзнямі са злачыннага свету, яго турбаваў свой лёс. Пасля падпалу рэйхстага ў Берліне арыштавалі шмат ліодзей, з якімі ён быў у прыяцельстве, у тым ліку Ота Ульрыхса. Роза Бэрнгард пакінула свой пост на Курфюрстэндам і паспешна выехала ў Вену. У пісьмах адтуль яна заклінала свайго сябра Гёфгена ні пры якіх умовах не ступаць на нямецкую зямлю.
«Ты паставіш пад пагрозу сваё жыццё!» — пісала Роза з гатэля «Брыстоль» у Вене.
Гендрык рашыў, што гэта рамантычныя перабольшанні. Тым не меней занепакоіўся. 3 дня на дзень адкладваў ад'езд. Вольны, нервовы хадзіў па парыжскіх
вуліцах. Ён не ведаў горада, але яму зусім не хацелася радавацца яго прыгажосці альбо нават заўважаць яе.
Гэта былі горкія тыдні, можа, самыя горкія. Ён ні з кім не бачыўся. Праўда, ведаў, што той-а-той з яго знаёмых цяпер у Парыжы, але не рашаўся ўступаць у кантакт ні з кім. Пра што з імі гаварыць? Яны толькі знясіляць яго сваім патэтычным жахам ад нямецкіх падзеяў, там жа і праўда адбываецца нешта жахлівае, і чым далей, тым больш жудаснае. Вядома, яны спалілі ўсе масты на радзіму, дзе тыраны іх так ненавідзелі. Яны ўжо эмігранты. «А я, хто я цяпер?»— пытаўся сам у сябе Гендрык Гёфген, увесь у страху. I ўсё ў ім пратэставала супроць такой думкі.
Але за доўгія адзінокія гадзіны ў нумары гатэля, на мастах, на вуліцах і ў кавярнях горада Парыжа ў ім выспявала змрочная ўпартасць — славутая ўпартасць, самае лепшае пачуццё з усіх, якія ён калі-небудзь меў. «Што ж мне — вымольваць дараванне ў гэтай банды забойцаў? — думаў ён тады. — Што ж я, не магу абысціся без іх? Што ж, маё імя не мае міжнароднага гучання? Я магу дзе хоч прабіцца, гэта, вядома, нялёгка, але нічога, неяк усё ўладзіцца. I якая палёгка, так, так, якое збавенне! Горда, па сваёй волі пайсці з краіны, дзе зачумленае паветра; і на ўвесь голас заявіць пра салідарнасць з тымі, хто хоча змагацца з крывавым рэжымам! Якім чыстым я адчую сябе, калі праб'юся да такога рашэння! Які новы сэнс, якую новую годнасць атрымае маё жыццё!»
3 такімі настроямі, што давалі яму моцную, нават цёмную радасць, хоць, праўда, і нядоўгую, увесь час спалучалася патрэба зноў убачыць Барбару і пра ўсё з ёю пагаварыць — Барбара ягоны добры анёл. Як яна
патрэбна яму цяпер! Ужо каторы месяц ён не меў пра яе ніякіх вестак, нават не ведаў, дзе яна. «Мусіць, сядзіць у маёнтку генераліхі і не дбае! — горка думаў ён. — Я ёй гэта прадказваў, яна яшчэ знойдзе цікавыя бакі ў фашысцкім тэроры. Усё ідзе як па пісаным: я пакутую, я блукаю па вуліцах чужога горада, а яна, нябось, цяпер балабоніць з якім-небудзь забойцам і катам, як балабоніла з Гансам Мікласам...»
Адзінота рабілася нясцерпнай, і ён пачаў суцяшаць сябе думкай выпісаць прынцэсу Тэбаб з Берліна ў Парыж. Як было б добра зноў пачуць яе раскацісты рогат, дакрануцца да яе моцнай рукі, такой шурпатай навобмацак, як кара! Як бы яго гэта падмацавала і асвяжыла! Напляваць бы на Германію і пачаць новае, дзікае жыццё з прынцэсай Тэбаб! Ах, як было б добра! Няўжо гэта немагчыма! Паслаць тэлеграму ў Берлін, і ўжо на другі дзень сюды явіцца Чорная Венера ў сваіх зялёных боціках і з чырвонай нагайкай у чамадане. У цэнтры салодкіх і мяцежных мрояў Гендрыка стаяла прынцэса Тэбаб. У рэзкіх, хвалюючых фарбах ён маляваў сабе жыццё, якое павядзе з ёю ўдваіх. Можна пачаць з таго, каб зарабляць свой хлеб у якасці танцавальнай пары ў Парыжы, Лондане, Нью-Йорку: «Гендрык і Джульета, два найлепшыя ў свеце майстры стэпу!» Але на адных танцах далёка не затанцуеш. Гендрыку мроіліся і больш смелыя магчымасці. 3 танцавальнай пары магла атрымацца пара аферыстаў, пацешна было б сыграць у жыцці ролю свецкага крымінальніка, якую так часта даводзілася іграць у кіно і тэатры,— з усімі небяспекамі і наступствамі! Побач з цудоўнай дзікункай круціць за нос ненавіснае, пагарджанае грамадства, якое пры фашызме раскрыла свой
сапраўдны мярзотны нораў! I не малімоніцца з імі — гэта чароўнае прадстаўленне! Некалькі дзён Гендрык быў апантаны гэтай ідэяй. Можа, ён і насамрэч зрабіў бы першы крок і паслаў бы тэлеграму цемнаскурай дачцэ правадыра, калі б не дайшло да яго паведамленне, якое адразу перакрэсліла ўсе планы.
Важнае пісьмо прыйшло ад маленькай Ангелікі Зіберт. Хто б мог падумаць, што менавіта Ангеліка, якую Гендрык так жорстка, так зняважліва не заўважаў, сыграе вырашальную ролю ў ягоным жыцці! Гендрык даўным-даўно забыў, што ёсць нейкая маленькая Зіберт, і, калі цяпер спрабуе ўявіць сабе яе твар, маленькі, баязлівы тварык трынаццацігадовага падлетка з блізарукімі светлымі вачыма, яму здаецца, быццам ён быў вечна заліты слязьмі, а маленькая Ангеліка плакала няспынна, не прасыхаючы. Але ж ці не давалі ёй даволі часта нагоды для слёз? Гендрык вельмі добра памятаў, як подла ён сам з ёю абыходзіўся... Але ўпартае, пяшчотнае сэрца заставалася яму верным. Гендрык здзіўляўся. I ў яго былі ўсе падставы — ён жа меркаваў пра іншых па сабе і заўсёды разлічваў на эгаізм і подласць у сваіх блізкіх. Добрыя ўчынкі заўсёды ўводзілі яго ў разгубленасць. У пустым гасцінічным нумары, вывучаным да драбніц, ён заплакаў над пісьмом Ангелікі. Слёзы на вочы нагнала не толькі нервознасць, не толькі стомленасць — ён быў шчыра расчулены. Якая шчаслівая была б Ангеліка, як бы яна была ўзнагароджана за свае пакуты, калі б магла пабачыць, як той, праз каго яна праліла столькі слёз, сам плача над яе пісьмом! Гэта ж яе каханне напоўніла дарагія, халодныя вочы салёнымі кроплямі.
У сваім лісце Ангеліка паведамляла, што яна ў Берлі-
не, часам здымаецца ў фільмах, і жывецца ёй няблага. Адзін малады ўдачлівы рэжысёр убіў сабе ў галаву ажаніцца з ёю, «але, вядома, я пра гэта і думаць не магу», — пісала яна, і Гендрык усміхаўся, чытаючы гэтыя радкі: вось якая яна недаступная, незачэпа, адхіляе ўсе прапановы і падкопы, якія б вабныя яны ні былі, утіарта апантаная недаступным і растрачвае свае пачуцці на таго, хто іх не заўважае, хто яе не цэніць. На здымках вялікай камедыі з жыцця пачатку XIX стагоддзя яна пазнаёмілася з актрысай Ліндэнталь — той самай дамай, якая была першай інжэню ў Ене і прыяцелькай лётчыка — нацыянал-сацыяліста. Гендрык прагна і з нянавісцю сачыў за нямецкімі падзеямі па газэтах і ведаў, што гэты лётчык належыць да ліку магутных верхаводаў новага рэйха. Выходзіць, Лота Ліндэнталь зрабілася ўплывовай асобай. Якраз перад ёю Ангеліка і хадайнічала за Гендрыка.
У летуценных тонах пісьмо паведамляла пра дзівоснуіо абаяльнасць, розум, далікатнасць і вытанчанасць Лоты Ліндэнталь. Ангеліка запэўнівала, што гэтая найдабрэйшая і мілая дама можа паўплываць на свайго магутнага сябра самым спрыяльным чынам. Яна і цяпер ужо многае зрабіла, асабліва для тэатра. Вялікі муж мае прыхільную цікавасць да драмы, аперэты і оперы. Яго каханыя — альбо дамы, якім ён праяўляў адмысловую павагу, — былі ў большасці актрысы пачуццёвага складу. Ён гатовы быў на любуто ласку дзеля іх, калі ішлося не пра штосьці сур'ёзнае, а толькі пра вясёлыя дробязі накшталт акторскай кар'еры. Маленькая Зіберт звярнула ўвагу Лоты Ліндэнталь на тое, што Гендрык сядзіць у Парыжы і не рашаецца вярнуцца ў Германію. Тут фаварытка валадара дабрадушліва засмяяла-
ся. «Чаго ж баіцца гэты чалавек?» — і яна зрабіла наіўныя вочы. Гёфген жа не яўрэй, хутчэй залатавалосы рэйнец, і не належыць ні да якой партыі? Дарэчы, ён сапраўдны майстар — фройляйн Ліндэнталь бачыла яго ў ролі Мэфіста.
— Без такіх людзей, як ён, нам проста не абысціся, — сказала гэтая дама і абяцала таго ж дня перагаварыць са сваім сябрам.
— Ах, ён наскрозь ліберальны, — гаварыла першая інжэню з Ены: ужо ж яна яго ведае! I ўсе прысутныя адчулі багавейнае трапятанне, калі яна такім інтымным тонам загаварыла пра свайго жахлівага волата.
— Ён не злапомны. Хай Гёфген раней і рабіў розныя выбрыкі і глупствы — ён гэта ўсё разумее, калі гаворка ідзе пра мастака вялікага маштабу. Бо галоўнае — здаровае зерне, — гаварыла Лота крыху бяссэнсава, але вельмі сардэчна.
I яна зрабіла, што абяцала. Калі ўсемагутны ўчыніў ёй вячэрнюю візітацыю, яна пачала яго ўмольваць:
Мілы, ну будзь добры, ну, калі ласка!
Яна ўбіла сабе ў галаву, што ў першай яе берлінскай ролі яе партнёрам павінен быць Гендрык Гёфген.
Ён жа так падыходзіць да гэтай ролі! — трашчала інжэню. Бо, зрэшты, ты і сам зацікаўлены, каб у мяне быў прыемны партнёр, калі я ўпершыню выступлю перад берлінскімі таварышамі па партыі!
Генерал спытаўся, ці не яўрэй Гёфген. Калі даведаўся, што не, што наадварот — чыстапародны светлавалосы рэйнец, ён абяцаў, што з «гэтым хлопцам» нічога не здарыцца, чаго б ён раней ні навычвараў.
Пра спрыяльны вынік гутаркі Ліндэнталь адразу паведаміла маленькай каляжанцы Зіберт, а тая, у сваю
чаргу, ледзьве дачакалася магчымасці паведаміць Гендрыку пра выдатны паварот справы.
Ну вось, змрочны перыяд парыжскіх пакутаў ззаду! 3 самотнымі шпацырамі ўніз па бульвары Сэн-Мішэль, па набярэжнай Сены ці па Елісейскіх палях пакончана! Годзе! Няўжо і праўда Гендрык Гёфген аддаваўся бунтарскім марам у пустым гатэльным нумары? Няўжо і праўда ён калі-небудзь адчуваў неадольную, змрочную і салодкую патрэбу ачысціцца, вызваліцца, пачаць новае, дзікае жыццё? Ён ужо і сам нічога не памятаў — пакуль пакаваў чамаданы, усё было забыта. Напяваючы ад радасці, спакусліва гатовы кінуцца ўпадскокі па пакоі, ён кінуўся ў бюро падарожжаў «Кук і сын», каб заказаць спальнае купэ на берлінскі цягнік.