Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
— Паміж намі, — сказаў далей дырэктар даверліва, — гэта мне вы абавязаны тым, што зноў будзеце граць
Мэфіста. — У яго вымаўленні сёння быў асабліва адчувальны саксонскі акцэнт. Магчыма, такім спосабам ён хацеў падкрэсліць сваю прастадушную шчырасць,— Былі сякія-такія сумненні, — ён прыглушыў голас і скроіў грымасу шкадавання, — сякія-такія сумненні ў міністэрскіх колах, вы ж разумееце, мой мілы Гёфген... Баяліся, каб дух папярэдняй пастаноўкі «Фаўста» (у пэўным сэнсе балыпавіцкі дух, так там сказалі) вы не перанеслі ў нашу новую пастаноўку. Але мне ўдалося абвергнуць гэтыя апасенні, пераадолець іх! — радасна закончыў дырэктар і рашуча паляпаў артыста па плячы.
Гёфгену ў гэты такі паспяховы дзень давялося перажыць і моцны пярэпалах.. Ступіўшы на сцэну, ён твар у твар сутыкнуўся з маладым чалавекам. Гэта быў Ганс Міклас. Колькі тыдняў Гендрык наогул не ўспамінаў пра яго. Вядома, Міклас жывві-здаровы, яго нават прынялі ў Дзяржаўны тэатр, і ён грае Вучня ў новай пастаноўцы «Фаўста». Да гэтай сустрэчы Гендрык не быў гатовы. Пра размеркаванне малых роляў ён неяк яшчэ і не думаў. Цяпер імгненна: «Што мне рабіць? Як трвімацца? Гэты ўбоіна ўсё яшчэ ненавідзіцв мяне. Гэта ясна. Злосны позірк, які ён толькі што кінуў на мяне, даволі красамоўны. Ён ненавідзіць мяне, ён нічога не забыў, і ён можа мне напаскудзіць, калі захоча. Гэта ж возьме ды ляпне Лоце Ліндэнталь, за што мы тады пасварыліся ў «Г. М.». Калі раскажа, я прапаў. Але не, не адважыцца, так далёка не пойдзе. Зраблю выгляд, быццам мне на яго напляваць, спалохаю яго сваёй пыхай. Тады ён падумае, што я ўжо зноў на кані, што ў мяне на руках усе казвіры і што ён супроць мяне нуль».
Ён уставіў у вока манокль, зрабіў пагардлівую міну і сказаў у нос:
— Ба, гер Міклас, гэта ж трэба! Дык вы яшчэ жывы!
I пачаў аглядаць свае пазногці, сцярвозна ўсміхнуўся, пракашляўся і адышоў.
Ганс Міклас сцяў зубы. Яго твар заставаўся нерухомы, але, як толькі Гендрык адвярнуўся, сказіўся нянавісцю і болем. Ніхто не зважаў на яго, і ён адзінока прыхіліўся да кулісы. Ніхто не бачыў як ён сціснуў кулакі, як светлыя вочы напоўніліся слязьмі. Ганс Міклас дрыжаў усім вузкім худым целам вулічнага хлапчука-заморка альбо перанапружанага акрабата. Чаго ён дрыжаў? Чаго плакаў?
Можа, пачаў усведамляць, што яго ашукалі, — ашукалі подла, нахабна і цынічна? Ай не, ён яшчэ не дайшоў да таго, каб зразумець гэта. Але магчыма ў яго ўжо прабіліся першыя падазрэнні і благія прадчуванні. I ўжо ад гэтых прадчуванняў рукі яго сціскаліся ў кулакі, і вочы заплывалі слязьмі.
Першыя тыдні пасля перавароту, калі да ўлады прыйшлі нацыянал-сацыялісты з іх фюрэрам, малады чалавек адчуваў сябе на сёмым небе. Цудоўны, вялікі дзень, дзень абяцаны, якога так доўга і так палка чакалі, — вось ён, настаў, памацай! Якое шчасце! Юны Міклас плакаў і скакаў ад радасці. Твар яго ззяў, вочы блішчалі. I калі рэйхсканцлера, фюрэра, ратавальніка нацыі віталі факельным шэсцем, як крычаў Ганс на вуліцы, як махаў рукамі ў тым ап'яненні, што і ўвесь той вулічны збой! Нарэшце-такі абяцанні спраўдзяцца! Вось яна настае — залатая эра! Германія зноў здабыла свой гонар, неўзабаве народ уведае сапраўднае братэрства. Гэта сотні разоў абяцаў фюрэр, і пакутнікі
нацыянал-сацыялісцкага руху змацавалі яго абяцанні пралітай крывёю.
Чатырнаццаць гадоў ганьбы ззаду. Усё мінулае было толькі барацьбой і падрыхтоўкай, цяпер якраз і пачынаецца жыццё. Цяпер трэба працаваць — працаваць разам з усімі над стварэннем магутнай бацькаўшчыны. Ганс Міклас з пратэкцыі высокага партыйнага чыну атрымаў не вельмі добра аплатную пасаду ў Дзяржаўным тэатры. Гёфген сядзіць у Парыжы, Гёфген — эмігрант, а ў Мікласа месца на прускай дзяржаўнай сцэне. Чароўнасць сітуацыі была такая вялікая, што малады чалавек не заўважаў нічога, што іншым часам магло б яго расчараваць.
Гэта лепшы свет? Але ж ці вылечыўся ён ад заганаў мінулага? Ці ж не дадалося і новых хваробаў, раней не вядомых? He хацелася прызнавацца сабе ў гэтым. Але часамі на маладым змучаным і бледным твары з занадта яркімі губамі і цёмнымі кругамі вакол светлых вачэй зноў паяўляўся той замкнёны, пакутніцкі выраз упартасці, такі ўласцівы яму раней. Натурысты хлопец злосна адварочваўся, каб не бачыць, як усе падхалімнічаюць перад дырэктарам Цэзарам фон Мукам бессаромней, чым раней лізаліся да Прафесара. А сам Цэзар фон Мук увесь перагінаецца, быццам хоча растаць у пакорлівай дагодлівасці, калі міністр прапаганды наведвае тэатр! Глядзець і бачыць гэта — пакута. Парадак, які нацыянал-сацыялісцкія агітатары любілі называць «плутакратыяй», значыцца, яшчэ не перамяніўся, а набыў яшчэ больш расцугляныя формы. Дый сярод артыстаў па-ранейшаму красуюцца «славутасці», яны глядзяць на іншых зверху ўніз, пад'язджаюць да тэатра ў велізарных лімузінах і носяць дарагія футры.
Вялікая дзіва цяпер называецца не Дора Марцін, a Лота Ліндэнталь. Толькі гэтым разам ужо не добрая, a дрэнная актрыса. Затое яна фаварытка магутнага чалавека. Як даўно, як даўно тое было? Калі ж бо тое было? — Міклас ледзь не пабіўся з Гёфгенам, заступіўшыся за яе гонар, і страціў праз яе месца. Але яна гэтага не ведае, я ён надта горды, каб намякнуць. Ён упарта надзімаў губы, рабіў непрыступны твар і стараўся, каб вялікая дама яго не заўважала.
Германія адрадзіла свой гонар, камуністы і пацыфісты рассаджаныя па канцэнтрацыйных лагерах, многія ўжо забітыя, і свет пачынае баяцца народу, у якога такі фюрэр. Абнаўленне грамадскага жыцця, аднак, прыпазняецца. Сацыялізмам пакуль і не пахне. «Ну што ж, не ўсё адразу»,— думалі маладыя людзі, якія надта глыбока верылі, каб адважыцца так рана на расчараванне. «Нават мой фюрэр не можа адным махам з усім справіцца. Трэба пачакаць. Спярша Германіі трэба адчуліцца пасля доўгіх гадоў ганьбы». Хлопчыкі былі наіўныя і даверлівыя. Ганс Міклас быў наіўны і даверлівы. Але калі даведаўся, што Гендрык Гёфген будзе граць Мефістофеля, ён быў уражаны. Стары вораг, неверагодны спрытнюга, бессаромны цынік і мардахлыст, які ўсюды прапхнецца, усім робіцца любімцам, Гёфген — вечны супраціўнік! Жанчына, праз якую Ганс ледзь не пабіўся з ім, сама яго паклікала, бо ён спатрэбіўся ёй як партнёр у свецкай камедыі. А цяпер яна ў дадатак дастала яму прэстыжную класічную ролю, а з ёю і велізарныя шанцы на поспех... Вось узяць бы ды падысці да яе, ды расказаць гэтай Лоце Ліндэнталь, як Гёфген тады ў кавярні пра яе выказваўся? Хто ж яму перашкодзіць? Але ці вартая аўчынка вырабу?
Хто табе паверыць? Проста сам сябе выставіш на смех! Ды, зрэшты, ці так ужо і не меў Гёфген рацыі, калі назваў гэтую Лоту дурной бабай? Ну, вы ж толькі гляньце на яе...
Міклас маўчаў, сціскаў кулакі і адварочваўся, каб ніхто не бачыў ягоных слёз.
Праз гадзіну яму трэба было рэпетаваць сцэну з Гёфгенам-Мефістофелем. У пакорлівай позе трэба было наблізіцца да вучонага, які насамрэч быў чортам, і сказаць:
Прабачце, што прыходжу рана 3 павагай шчыраю да пана, Турбуючы для кансультацый Асобу, вартую авацый.
Голас Вучня гучаў сіпла і перайшоў у стогн, калі на мудрагошчы і пагардлівыя сафізмы, якія толькі збівалі з панталыку, хлопец адказваў замаскаванаму сатане:
Вам гэта ўсё як «раз-два-тры», А мне — спрабуй перавары.
На прэм'еры «Фаўста» ў Дзяржаўным тэатры прысутнічаў і прэм'ер-міністр, генерал авіяцыі са сваёй прыяцелькай Лотай Ліндэнталь. Спектакль пачаўся са спазненнем на пятнаццаць хвілін: магутны валадар прымусіў сябе чакаць. 3 палаца патэлефанавалі, што яго затрымлівае нарада з міністрам рэйхсвера. Але артысты шапталіся ў грымёрных, што ён, як заўсёды, проста яшчэ не ўправіўся са сваім туалетам.
— Якое туг дзіва, яму ж трэба цэлая гадзіна, каб пераапрануцца, — хіхікала выканаўца ролі Грэтхен, настолькі светлавалосая, што магла сабе дазволіць некаторыя вольнасці. Зрэшты, паяўленне высокай пары было абстаўлена з падкрэсленай сціпласцю. Прэм'ер-
міністр трымаўся ў глыбіні ложы, пакуль у зале было святло. Толькі ў першых радах партэра яго заўважылі і багавейна глядзелі на прыгожую уніформу з пурпуровым каўняром і шырокімі срэбранымі манжэтамі і на блішчастую брыльянтавую дыядэму ў валасах высакагрудай, светлавалосай, як сноп пшаніцы, дамы. Толькі калі паднялася заслона, прэм'ер-міністр сеў, прычым пачулася крактанне, бо такую тлустую масу цяжка як след умясціць на адносна вузкім крэсле.
Падчас «Пралогу на небе» прасветлы па абавязку рабіў усхваляваны твар. Наступныя сцэны трагедыі і ўвесь яе працяг да таго месца, дзе Мефістофель пудлікам залез у кабінет Фаўста, здаліся яму крыху нуднаватымі. Падчас першага вялікага маналогу Фаўста ён некалькі разоў пазяхнуў, і нават сцэна велікоднага шпацыру яго не пацешыла. Ён шапнуў на вуха Ліндэнталь нешта, відаць, не дужа ўхвальнае.
Затое як ажывіўся ўсемагутны, калі на сцэне паказаўся Гёфген-Мефістофель. Калі доктар Фаўст усклікнуў:
Дык вось дзе сутнасць пса! Шкаляр Вандроўны! Казус смеху варты! —
тут засмяяўся і магутны ўладыка, ды так гучна і ад душы, што ўсе гэта пачулі. Смеючыся, таўстун пасунуўся наперад, абаперся рукамі на чырвоны аксаміт ложы і з гэтага моманту пачаў з вясёлай увагай сачыць за развіццём дзеі, дакладней — за скочна-спрытнай, хітра-грацыёзнай ігрой Гендрыка Гёфгена.
Лота Ліндэнталь, якая ведала свайго мужа, адразу зразумела: «Вось яна, любоў з першага вока. Гёфген закруціў галаву майму таўстунку — о, я яго разумею, нават занадта разумею. Бо той, на сцэне, сапраўды
чарадзей, і ў гэтым чорным шаўковым уборы, у д’ябальскай масцы П'еро ён яшчэ больш прывабны, чым заўсёды. I забаўны, і значны, і як ён падскоквае, і якія ў яго часам грозныя вочы, якія глыбокія, палымяныя, вось хоць бы калі ён вымаўляе:
А што для вас — грахі ліхія, Знішчэнне, страта, проста зло — Ёсць родная мая стыхія.
Тут прэм'ер-міністр шматзначна кіўнуў. Потым, у сцэне з Вучнем, у якой Ганс Міклас, дарэчы, вызначыўся скаванасцю і няўпэўненасцю, — вялікі муж весяліўся, быццам гэта бьгў самы смешны фарс. Яго добры настрой яшчэ больш падняўся пры бурлескнай сцэне «Скляпок Аўэрбаха ў Лейпцыгу», калі Гёфген са злым задорам выканаў песню пра блыху і ўрэшце выбіў са стала струмяні салодкага такайскага і пеністага шампанскага п'яным асталопам. I ўжо зусім заліваецца таўстун, калі з цемры ведзьмінай кухні чуецца рэзкі, звонкі голас князя цемры: