Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Як што ён усё яшчэ іграе неразуменне: «Чаму? Чаму менавіта ў Амерыцы?» — яна кажа ўжо нецярпліва:
— Бо тут усё прапала, дарагі. Хіба вы гэтага яшчэ не заўважылі?
Ён гарачыцца:
Што вы кажаце, Дора Марцін? Для вас жа нічога не зменіцца! Ваша становішча непахіснае! Вас жа любяць — сапраўды любяць тысячы і тысячы! Ніхто з нас, вы ж ведаеце, ніхто з нас не карыстаецца такой любоўю, як вы.
Тут усмешка яе робіцца такою сумнаю і пакеплівай, што ён змаўкае.
— Любоў тысячаў! — кажа яна амаль бязгучна. I паціскае плячамі. I пасля паўзы міма Гендрыка, у пустату: — Знойдуцца іншыя любімцы.
Ён усхвалявана:
— Але тэатр прыносіць прыбыткі. Тэатр заўсёды будзе цікавіць людзей, што б ні сталася з Германіяй.
— Што б ні сталася з Германіяй, — ціха паўтарае Дора Марцін і раптам устае,Ну, дык я зычу вам усяго добрага, Гендрык, — кажа яна хутка. — Мы доўга не ўбачымся. Днямі я еду.
— Днямі? — пытаецца ён сумеўшыся.
I яна адказвае, гледзячы ўдалечыню:
— Больш чакаць няма чаго. Мне тут рабіць няма чаго.
Потым дадае:
Але вам заўсёды будзе добра, Гендрык Гёфген. Што б ні сталася з Германіяй.
На яе твары пад рыжай грывай — бадай, занадта вялікім для вузкага, маленькага цела — гордасць і скруха. Яна павольна ідзе да дзвярэй і пакідае грымёрнуіо Гендрыка Гёфгена.
VII
Пакт з д’яблам
О гора! Пацямнела неба над гэтай краінай. Адвярнуў Бог аблічча сваё ад гэтай краіны, патокі крыві і слёз ліюцца па вуліцах гарадоў.
О гора! Гэтая краіна заліта брудам, і ніхто не ведае, калі яна зноў ачысціцца — якою каятою, якімі ахвярамі яна зможа акупіць сваю ганьбу? На крыві і слязах рашчынена гразь на ўсіх вуліцах, ва ўсіх гарадах. Усё прыгожае — апаганена, усё праўдзівае — сплюгаўлена хлуснёю.
Брудная брахня рвецца да ўлады ў гэтай краіне. Яна ягліць, лямантуе ў залах сходаў, з мікрафонаў, з газэтных палосаў, з кінаэкрана. Яна раззяўляе пашчу, і з гэтай пашчы патыхае смуродам, гэты смурод многіх гоніць прэч з краіны, а тыя, што вымушана застаюцца, пакутуюць, як у смярдзючай катоўні.
О гора! Апакаліптычныя вершнікі лятуць па зямлі, туг яны зрабілі прывал і абвясцілі пра сваю мярзотніцкую ўладу. Яны хочуць зваяваць увесь свет. Гэта іхняя мэта. Яны хочуць валадарыць над землямі і акіянамі. Іх выроддівасці мусяць пакланяцца як новай прыгажосці. Там, дзе сёння з іх смяюцца, заўтра перад імі ўпадуць ніцма. Яны поўныя рашучасці захапіць увесь свет, прынізіць яго і загубіць, як сваю краіну, якую
яны ўпрыгонілі, зганьбілі і загубілі. Як нашу няшчасную радзіму, над якою пацямнела неба, ад якой Бог адвярнуў аблічча сваё. Цяпер на нашай радзіме ноч. Мярзотнікі раз'язджаюць па яе акрутах у раскошных аўтамабілях, на самалётах, у спецыяльных цягніках. Яны калесяць па ўсёй краіне. На рыначных пляцах гарлаюць сваю хлусню. I ў кожным куце, дзе толькі аб'явяцца яны альбо іх подлыя памагатыя патужнікі і саўдзельнікі, тухне святло розуму, робіцца цёмна.
Артыст Гендрык Гёфген быў у Іспаніі, калі дзякуючы інтрыгам у палацы шаноўнага рэйхспрэзідэнта і генерал-фельдмаршала чалавек з брахлівым голасам, якога Ганс Міклас і з ім ці мала раздураных невукаў называлі фюрэрам, зрабіўся рэйхсканцлерам. Артыст Гендрык Гёфген іграў элегантнага аферыста ў дэтэктыўным фільме. Непадалёк ад Мадрыда ішлі натурныя здымкі. Увечары пасля напружанага дня ён стомлены вярнуўся ў сваю гасцініцу, купіў у кансьержкі газэту і спалохаўся. Як? Балбатун, з якога так часта смяяліся ў колах адухоўленых і духоўна вытрыманых таварышаў, раптам зрабіўся самым магутным чалавекам у дзяржаве? «Жахліва,— падумаў артыст Гёфген, — агідны сюрпрыз! А я ж быў абсаліотна ўпэўнены, што нацыстаў няварта прымаць на сур'ёзе! Ну, вось табе й маеш!»
Ён стаяў у сваім прыгожым вясновым гарнітуры бэж у холе гатэля «Рыц», дзе публіка абмяркоўвала злавесныя падзеі ў Германіі і рэакцыю на іх біржы. Небараку Гендрыка кідала то ў жар, то ў холад, калі ён думаў пра тое, што ў яго наперадзе. Многія, каму ён прычыніўся злом, цяпер мецьмуць нагоду паквітацца.. Цэзар фон Мук, напрыклад. Ах, навошта гэта ён дарэшты
сапсаваў адносіны з песняром «крыві і глебы» і так рашуча адхіляў ягоныя п'есы? Якая недаравальная памылка! Цяпер усё ясна, але ўжо занадта позна. Занадта позна, бо сярод нацыстаў — адны ворагі. Уражанаму Гендрыку давялося ўспомніць і пра маленькага Ганса Мікласа — чаго б ён не даў, каб сцерці, закрэсліць той злашчасны інцыдэнт у Гамбургскім мастацкім тэатры! I пасварыліся ж у сутнасці за дробязь! Але ж хто б мог падумаць! А Лота Ліндэнталь? Вельмі нават магчыма, што яна зрабілася важнай персонай і можа памагчы яму альбо напаскудзіць...
Гсндрык увайшоў у ліфт, у яго дрыжалі калені. Ад сустрэчы з калегамі, назначанай на сённяшні вечар, ён адмовіўся. Загадаў падаць абед у нумар. Выпіў паўбутэлькі шампанскага. Настрой крыху палепшыўся. Трэба заставацца халодным і цвярозым, не панікаваць. Так званы фюрэр, значыцца, цяпер рэйхсканцлер — паскудна. Але як бы там ні было, ён пакуль яшчэ не дыктатар і, трэба думаць, ніколі ім не будзе. «Людзі, якія заклікалі яго да ўлады, нямецкія нацыяналісты, ужо ж такі паклапоцяцца, каб ён не сеў на карак»,— думаў Гендрык. Потым ён успомніў пра вялікія апазіцыйныя партыі, яны ж пакуль што ёсць. Сацыял-дэмакраты і камуністы будуць супраціўляцца, магчыма, нават са зброяй, так, не без прыемнасці і не без страху рашыў Гендрык Гёфген, седзячы ў нумары за бутэлькай шампанскага. He, да нацыянал-сацыялісцкай дыктатуры яшчэ далёка! Можа нават, сітуацыя рэзка пераменіцца: спроба аддаць нямецкі народ на гвалт фашызму можа закончыцца сацыялістычнай рэвалюцыяй. Гэта вельмі нават магчыма, і вось тады якраз і выявіцца, што артыст Гёфген няма ладу які хітры і
прадбачлівы. Але дапусцім нават, што нацысты застануцца ва ўладзе: чаго, зрэшты, Гёфгену іх баяцца? Ён не ўваходзіць ні ў якую партыю, ён не яўрэй. Тое, што ён не яўрэй, раптам здалося Гендрыку шчаслівым і поўным значнасці суцяшэннем. Якая неспадзяваная і важная перавага! Раней гэта неяк недацэньвалася! Ён не яўрэй, значыцца, яму могуць дараваць усё, нават той факт, што ў кабарэ «Буравеснік» яго віталі як «таварыша». Ён залатавалосы рэйнец. Бацька яго залатавалосы рэйнец, пакуль фінансавыя клопаты не зрабілі яго сівым.. А маці Бэла і сястра Ёзі беззаганна залатавалосыя, з берагоў Рэйна. «Я — залатавалосы рэйнец»,— напяваў Гендрык Гёфген, развяселены шампанскім і сваімі развагамі. I ў выдатным настроі лёг у ложак.
На раніцу, праўда, на душы зрабілася зноў неспакойна. Як паставяцца да яго калегі, якія, са свайго боку, ніколі не выступалі ў «Буравесніку» і якіх паэт Мук ніколі не называў «бальшавікамі»? Калі ўсе разам выпраўляліся на здымкі, яму нават здалося, што з ім трымаюцца халаднавата. Толькі комік-яўрэй завёў з ім доўгую размову, і гэта хутчэй можна было прыняць за трывожны знак. Геіідрык адчуваў сябе ізаляваным і ўжо крыху пакутнікам і таму пачаў гарачыцца і зрывацца. Коміку ён сказаў, што нацысты неўзабаве праваляцца і аскандаляцца. Але маленькі гумарыст апасліва адказваў:
— Ай не, калі ўжо яны дарваліся да ўлады, дык трымацьмуць яе доўга. Дай Божа, каб хоць крышачку разумней і спакайней паставіліся да нашага брата, яўрэя. Трэба паводзіцца цішэй, і, дасць Бог, бура пройдзе міма, нічога з намі не станецца,— так разважаў
комік. I Гендрык увогуле з ім згаджаўся, але з гонару маўчаў.
Некалькі дзён дрэннае надвор'е не давала нямецкім артыстам пачаць здымкі на адкрытым паветры; усе заставаліся ў Мадрыдзе да канца ліотага. 3 радзімы даходзілі супярэчлівыя, трывожныя весткі.. Складвалася ўражанне, што Берлін у гарачцы захаплення перамогай вітае нацыянал-сацыялісцкага рэйхсканцлера. Зусім інакш, калі верыць газэтам і прыватным весткам, было ў паўднёвай Германіі і асабліва ў Мюнхене. Сцвярджалі, што трэба чакаць аддзялення Баварыі ад рэйха і абвяшчэння манархіі Вітэльсбахера. Але магчыма, гэта толькі беспадстаўныя чуткі і тэндэнцыйныя пераболыпванні. Бадай, не варта надта пакладацца на іх, лепей ужо дэманстрацыйна падкрэсліваць сімпатыю да новай улады. Так і паводзіліся нямецкія артысты, якія сабраліся ў Мадрыдзе на пастаноўку дэтэктыўнага фільма. Малады палюбоўнік — прыгажун мужчына з доўгім славянскім прозвішчам — раптам заявіў, што ўжо каторы год ён сябар германскай нацыянал-сацыялісцкай рабочай партыі, пра што раней упарта маўчаў. Яго партнёрка, мяккія цёмныя вочы і мякка выгнуты нос якой змушалі засумнявацца ў чысціні яе германскага паходжання, дала зразумець, што ўжо мала не заручана з відным дзеячам той самай партыі, а яўрэйскі комік ўсё больш аціхаў і засмучаўся.
А Гёфген трымаўся самай простай і бяспечнай тактыкі ён накінуў на сябе таямнічае маўчанне. Хай ніхто і не падазрае, колькі клопату ў ягонай галаве. Бо паведамленні ад фройляйн Бэрнгард і іншых верных ліодзей з Берліна проста ашаламлялі. Роза пісала, што трэба рыхтавацца да самага горшага. Яна падкідала
змрочныя намёкі на «чорныя спісы», якія нацысты складалі некалькі гадоў і ў якіх фігуруюць і тайны радца Брукнер, і Прафесар, і Гендрык Гёфген. Прафесар быў у Лондане і пакуль што не збіраўся вяртацца ў Берлін. Фройляйн Бэрнгард настойліва раіла свайму Гендрыку трымацца пакуль далей ад нямецкай сталіцы — у яго мароз прабег па скуры, калі ён прачытаў гэта. Толькі што ён яшчэ быў сярод самых паважаных людзей — і раптам павінен стацца ссыльным. Яму нялёгка было захаваць халодны выгляд перад злараднымі калегамі і на здымках быць прасцецкім і сцярвозным, як ад яго чакалі.
Калі трупа пачала рыхтавацца да ад'езду дамоў і нават заклапочаны яўрэй-комік пачаў пакавацца, Гендрык заявіў, што важныя перамовы па справах кіно змушаюць яго пад'ехаць у Парыж. Трэба было выйграць час. Наўрад ці разумна акурат цяпер паказвацца ў Берліне. А праз некалькі тыдняў усё хутчэй за ўсё ўтрасецца...
А тым часам грозныя ўзрушэнні былі яшчэ наперадзе. Першае, пра што пачуў Гёфген, прыехаўшы ў Парыж, было паведамленне пра падпал германскага рэйхстага. Гендрык, які шмат гадоў іграў злачынцаў, меў вопыт у разгадванні крымінальных камбінацыяў і, апрача таго, ад прыроды меў нюх на нізкія памкненні злачыннага свету, адразу зразумеў, хто задумаў і здзейсніў гэтую бандыцкую правакацыю: гнюсная і прытым дзіцячая хітрасць нацыстаў падагравалася менавіта фільмамі і тэатральнымі спектаклямі, у якіх Гсндрык звычайна граў галоўныя ролі. Гёфген не мог не прызнацца сабе, што да пачуцця жудасці ад грубага труку з падпалам дамяшалася іншае адчуванне — за-