• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

    Мэфіста

    Раман адной кар’еры
    Клаўс Ман

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 389с.
    Мінск 2006
    76.54 МБ
    Але хто найбольш упадніцкі на сцэне — гэта Гендрык Гёфген, за што яго і ўзнагароджваюць самай бурнай авацыяй. Па бледнай д'ябальскай фізіяноміі, па глухім, стомленым голасе ясна, што яму блізкія ўсе заганы і што ён умее здабываць з іх фінансавыя выгоды. Відавочна, ён вымагальнік высокага стылю; сцярвозна ўсміхаючыся, бессаромна губіць маладых людзей. Адзін з іх канчае самагубствам проста на сцэне, а Гендрык — рукі ў кішэнях, цыгарэта ў зубах, манокль у воку — абыякава праходзіць міма трупа.. Публіка ў жаху ўсведамляе: вось яна, інкарнацыя зла. Ён — такое поўнае, такое дасканалае зло, феномен зла! Часам здаецца, што яму самому вусцішна ад усведамлення абсалютнасці свайго злога генія. Тады твар яго робіцца нерухомым, белым, рыбіныя, брыльянтавыя вочы безнадзейна касавураць, а запалыя скроні выглядаюць асабліва пакутна. Гёфген іграе перад багатай публікай
    арыстакратычнага берлінскага Захаду крайнюю разбэшчанасць, і ён робіць сенсацыю. Подласць як далікатэс багатым — вось сродак Гёфгена, вось яго дарога да кар'еры. Але як ён гэта робіць! Расслабленая, але напружаная міміка выклікае ажыятаж, асабліва яго нядбала-мяккія, грацыёзна-падступныя жэсты.
    — У яго кашэчыя спанатры, — захапляецца фройляйн Бэрнгард, якая дазваляе яму называць яе Розачкай. Злы кот! Які ён нябесна злы!
    Яго манера гаварыць — хрыплы шэпт, што часамі пераходзіць у чароўны спеў. Гэтую манеру ўжо спрабуюць капіяваць у менш значных тэатрах.
    — Ну, а я што казала! Ён сваю справу ведае, — кажа Дора Марцін Прафесару, і той ужо не спрачаецца з ёю.
    — Ну, казала, казала, — кажа ён рыпучым голасам, цмокае языком і глядзіць летуценна. У глыбіні душы ён «гэтага Гёфгена» ўсё яшчэ не прымае сур'ёзна, як у свой час Оскар X. Кроге. «Камедыянт», — думае Прафесар. Гэтак сама думаў і Кроге.
    Асляпляльны камедыянт — так лічаць крытыкі, так лічаць дамы, так лічыць фройляйн Бэрнгард, так ужо не могуць не лічыць і яго калегі. П'еса «Віна» сваім незвычайным поспехам абавязана галоўным чынам Гёфгену. Спектакль праходзіць сто разоў падрад, Прафесар заграбае велізарныя грошы; с.талася небывалае: Гендрыку павышаюць зарплату яшчэ да канца сезону, у дагаворы такое не прадугледжана — фройляйн Бэрнгард і Кац выклапаталі гэта ў свайго славутага шэфа.
    Гэтую рэч можна было б пракруціць і сто пяцьдзесят, і дзвесце разоў. Але прасочваюцца чуткі пра аўтара, і яны цвярэзяць. Раптам усё пра яго робіцца вядома. I зусім ён не які там легендарны неўрапатолаг з
    Іспаніі, не старонні, які ведае толькі прадонні чалавечай душы і не ведае банальных містэрыяў тэатральных будняў. Ён зусім не высакародны інкогніта. Ён проста гер Кац, спрытны дзялок, згарбузаваў драму — і вось табе тая «Віна»! I тут раптам усе разам бачаць, што ўся п'еса набор вульгаршчыны і такая ж безгустоўная, як і пустая. Усе адчуваюць сябе заскочанымі, усе ўжо лічаць, што гер Кац — распуста і цынік. Дастаеўскі знайшоўся! 3 якога гэта часу? — раздражняюцца ў колах, якія задаюць тон. Гер Кац — адміністратар і кансультант Прафесара. Пасада зайздросная. I хто даў яму права выдаваць сябе за іспанскага неўрапатолага і апускацца ў бездані чалавечай душы? Драму «Віна» трэба зняць з рэпертуару!
    Капрызная грамадская думка адвярнулася ад Каца. Але справа зроблена. Гёфген прабіўся і сваёй дзівоснай злосцю канчаткова заваяваў усе сэрцы. Ён можа быць задаволены першым берлінскім сезонам, у яго ўсе падставы ддя выдатнага настрою: усе лічаць яго зоркай на ўзлёце.
    Яго дагавор на наступны сезон, 1929/1930, выглядае ўжо зусім інакш: зарплата павялічана безмаль у тры разы, Прафесар, крэкчучы і стогнучы, пайшоў на гэта, Гёфген — канкурэнтамі нарасхват.
    — Ну што ж, цяпер вы зможаце забяспечыць сябе свежымі кашулямі і лавандай, — віскліва-рыпучым голасам кажа Прафесар новай зорцы.
    I Гёфген, пераможна ўсміхаючыся, адказвае:
    Адэкалон, гер Прафесар! Я карыстаюся толькі адэкалонам!
    Вось і лета. Гендрык з'язджае з двух змрочных пакояў, здымае светлую кватэру на Новым Захадзе, на
    Рэйхсканцлерплац, — плошчы рэйхсканцлера, — купляе процьму кашуляў, жоўтыя туфлі і гарнітуры мяккіх тонаў, вучыцца вадзіць машыну, вядзе перагаворы з некалькімі фірмамі пра закупку элегантнага кабрыялета з адкідным верхам: ён хоча купіць яго па рэкламнай цане. Барбара едзе да генераліхі ў маёнтак. Удачлівы муж цікавіць яе менш, чым дзёрзкі, з дрыжыкамі ад незадаволенага славалюбства. Фраў фон Гэрцфэльд прыязджае ў госці, каб памагчы Гендрыку абставіцца ў новай кватэры. Яна выбірае модную сталёвую мэблю, а на сцены — рэпрадукцыі Ван Гога і Пікаса. Усё гола, элегантна, усё з заскокам у вытанчанасць. Гендрык упіваецца замілаванасцю фраў фон Гэрцфэльд, як заслужаную даніну прымае яе любоў, якая, здаецца, вырасла яшчэ больш. Геда адмовілася ад усякай іроніі. 3 прагным сумам, з пакорлівай палкасцю сочаць за любімым яе пяшчотныя, залаціста-карыя вочы.
    — Бедная маленькая Зіберт зусім сплакалася, уся перавялася ад тугі па вас, — паведамляе яна, утоіўшы пры гэтым, што сама дайшла да таго, што аднаго разу нават прыплакнула разам з Ангелікай, горка і доўга, па тым, што страціла, ніколі не меўшы.
    Фраў фон Гэрцфэльд дазволена праводзіць Гёфгена на кінастудыю. Гэтым летам ён упершыню здымаецца ў кіно. У дэтэктыве «Трымайце злодзея» ён іграе галоўную ролю вялікага Невядомага таямнічага злачынцы, які паяўляецца пераважна ў чорнай масцы. Усё на ім чорнае — нават кашуля; па колеры вопраткі можна здагадацца пра морак у ягонай душы. Яго ііазываюць Чорным Сатаной, ён атаман банды фальшываманетчыкаў, гандлюе наркотыкамі, рабуе банкі, і ў яго на сумленні ўжо некалькі забойстваў. Чорным Сата-
    ною кіруе не толькі карыслівасць і прага прыгодаў, але і меркаванні прынцыповага характару. Калісьці яму дужа не пашанцавала з маладзенькай дзяўчынай, і ён ператварыўся ў ворага чалавечага роду. Яму было ўжо сардэчнай патрэбай тварыць зло і няшчасці, ён злачынец па перакананні; у гэтым ён прызнаецца незадоўга да свайго арышту ў коле таварышаў, якія здзіўляюцца з яго і баяцца яго, бо яны крадуць, не ўдаючыся ў вельмі складаную матывацыю. Яны нешта бесталкова і збянтэжана балбочуць, даведаўшыся, як незвычайна ўсё складваецца з іхнім шэфам Чорным Сатаною, што ён, аказваецца, не заўсёды быў злачынны, а нават жа наадварот — быў гусарскім афіцэрам. У гэтай драматычнай сцэне ліхадзей здымае маску; яго твар пад кацялком, над зашпіленай цёмнай кашуляй — жахае сваёй бледнасцю, але ўсё яшчэ робіць уражанне арыстакратычнасці і трагізму, нягледзячы на пахібнасць.
    Аўтарытэтных дзеячаў кіно велвмі ўражвае гэтая жорсткая, пакутніцкая маска. Гёфген нечаканы, ён своеасаблівы, ён дае добры збор як у сталіцы, так і ў правінцыі. Так кажуць аўтарытэты, і прапановы Гендрыку ад іх вышэй за ўсе яго спадзяванні. Ад сяго-таго нават даводзіцца адмаўляцца; яго звязвае кантракт з Прафесарам. Але магутныя дзялкі ад кіно тым пільней палююць на яго. Яны звязваюцца з герам Кацам і фройляйн Бэрнгард, прапануюць значныя адступныя, калі ім на некалькі тыдняў у сезоне саступяць артыста Гёфгена. Колькі тэлефонных перагавораў, колькі ліставання, колькі сустрэчаў! Бэрнгард і Кац не саступаюць, нават за добры кавалак грошай яны не згодныя цурацца свайго любімца, Гёфгена дамагаюцца. Усім ён патрэбен. А той сядзіць у сваёй голай выштукаванай кватэ-
    ры са сталёвай мэбляю, сцярвозна ўсміхаецца, іранічна каментуе барацьбу паміж тэатрам і кіно за яго неацэнную асобу.
    Вось яна, кар'ера! Вялікая мара робіцца рэалыіасцю. Трэба толькі ўмець марыць, думае Гендрык, са смелай мары заўсёды нараджаецца рэальнасць. Ах, яна яшчэ больш цудоўная, чым ён марыў! У кожнай газэце, якую ён разгортвае, ён шукае толькі сваё імя — вопытная Бэрнгард клапоціцца пра такія публікацыі, і цяпер яго імя заўсёды пішуць правільна і амаль такім самым тлустым шрыфтам, як імёны тых даўно вьшрабаваных зорак, за славаю якіх калісьці ў кавяраньцы правінцыйнага тэатра ён сачыў з такой зайздрасцю. На тытульным лісце салідны ілюстраваны часопіс ставіць фотаздымак Гендрыка. Ну ж і фізіяномію скроіць Кроге, убачыўшы! Л консуліха Мёнкебэрг? А тайны радца Брукнер? Усе, хто ставіўся да Гёфгена скептычна і крыху звысоку, цяпер багабаязна здрыгануцца, убачыўшы, як крута і каркаломна ён сягае ўгору.
    У канцы сезона 1929/1930 Гендрык Гёфген стаіць значна вышэй, чым на пачатку. Усё яму ўдаецца скрозь адны трыумфы. У тэатрах Прафесара да яго прыслухоўваюцца мала што не больш, чым да самога шэфа (які, зрэшты, рэдка бывае ў Берліне, усё больш у Лондане, Галівудзе альбо Вене). Гёфген кіруе герам Кацам і мадам Бэрнгард; ён ужо даўно дазваляе сабе запанібратнічаць з імі, акурат як колісь з Шміцам і з фраў фон Гэрцфэльд. Гёфген вызначае, якія п'есы прымаць, ад якіх адмаўляцца, разам з Бэрнгард размяркоўвае ролі сярод артыстаў. Аўтары ўлешчваюць яго; артысты. якія стараюцца выступіць, улешчваюць яго;
    свет — альбо кліка багатых снобаў, якая так сябе называе, улешчвае яго: бо ён — чалавек дня.
    Усё зноў як у Гамбургу, але ў іншым стылі, у іншых вымярэннях. Шаснаццацігадзінны працоўны дзень, a ў перапынках цікавыя нервовыя крызісы. У элегантным начным рэстаране «У дзікага вершніка», дзе Гендрык з гадзіны ночы да трэцяй раніцы збірае вакол сябе паклонцаў, ён часам раптам падае, трымаючы ў руцэ шклянку з кактэйлем, з высокага зэдля. Невялікае мленне, нічога страшнага, аднак жа ўсе прысутныя дамы вішчаць. Фройляйн Бэрнгард спяшаецца з сальміякам. Калі артыст Гёфген у такім становішчы, заўсёды паблізу знаходзіцца рачлівая жанчына. Ён зноў даволі часта дазваляе сабе гэтыя маленькія спектаклі: спачатку дрыжыкі або ціхая бяспамяць — потым канвульсіўныя выкрыкі. Яны яму яўна на добрую карысць: костка хутка адыходзіць, ён устае пасвяжэлы, як з гаючай ванны, поўны новай сілы для цяжкага, стомнага, поўнага асалодаў жыцця.
    Зрэшты, цяпер яму няма патрэбы так часта хапацца за выратавальныя прыпадкі. Прынцэса Тэбаб зноў побач. У першую берлінскую зіму ён не адказваў на грозныя лісты чорнай дачкі правадыра, выкананыя ў велягурыстым стылі і поўныя арфаграфічных памылак. Але цяпер Барбара амаль канчаткова пакінула яго, яна не выносіць мітусні бліскучага мужа; усё радзей яна вяртаецца ў Берлін, яе пакой у рафінаваных апартаментах каля Рэйхсканцлерпляц амаль увесь час пустуе, яна любіць болын ціхія памяшканні ў доме тайнага радцы альбо на віле ў генераліхі. I Гендрык рашаецца паслаць сваёй Джульеце грошы на дарогу жыццё без яе страціла вастрыню, панылыя дамы, якія шпацыру-