Мэфіста
Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
юць у высокіх боціках па Таўэнтцінштрасэ, не могуць яе замяніць. Прынцэса Тэбаб даецца не на доўгія ўгаворы, яна адразу яўляецца ў Берлін.
Гендрык здымае ёй пакой ў аддаленым раёне і мінімум раз на тыдзень робіць туды візіты; як затоены злачынец, захінуўшыся шалікам да самага падбародка і глыбока насунуўшы на лоб капялюш, ён крадзецца да каханай.
Як што мяне накрыюць у такім уборы, — шэпча ён, улазячы ў свой трэніровачны касцюм, — я прапаў! Мне хана!
Прынцэса Тэбаб забаўляецца ягоным страхам; яна смяецца сіпла і ад усяго сэрца. Дзеля прыемнасці бачыць, як ён трымціць, і каб вытрасці з яго больш грошай, яна ўжо соты раз прадказвае яму, што прыйдзе ў тэатр і завішчыць, як дзікая кошка, як толькі ён выйдзе на сцэну.
— Вось пабачыш, крошка, — дражніцца яна. — Праўда, я так і зраблю калі-небудзь на вялікай прэм'еры, вось хоць бы на тым тыдні. Надзену каляровую шаўковую сукенку, сяду ў першым радзе, — во, пярэпалаху будзе!
I цёмная паненка ўсхвалявана пацірае рукі. Потым яна патрабуе ад яго сто пяцьдзесят марак авансу, перш чым дазволіць яму рэпетыраваць новае па. Ён высока ўзнёсся — што ж, і яна цяпер болып патрабавальная. Цяпер яна карыстаецца даражэйшай парфумай, купляе каляровыя шаўковыя хусцінкі, звонкія бранзалеты і глазураваную садавіну, якою любіць ласавацца, дастаючы яе грубымі, спрытнымі пальцамі з вялікіх пакетаў. Калі яна жуе і, выскаляючыся, задаволеная, чэша ў патыліцы, яна вылітая малпа. Гендрык павінен
плаціць. I ён плаціць. Яму падабаецца, што Чорная Венера так цынічна абыходзіцца з ім.
— Я ж кахаю цябе, як у першы дзень! — кажа ён ёй. — Я кахаю цябе нават болып, чым у першы дзень. Толькі калі цябе няма, я па-сапраўднаму разумею, што ты для мяне значыш. Строгія дамы з Таўэнтцінштрасэ нязносна нудныя.
— А твая? высвятляе дачка джунгляў са змрочным хіхіканнем. — А твая Барбара?
— Ах, яна...— вымаўляе Гендрык гэтак сама горасна яе і пагардліва і адводзіць бледны твар.
Барбара ўсё радзей наязджае ў Берлін; ды і тайны радца амаль не паказваецца, а раней жа па некалькі разоў за зіму выступаў з дакладамі і бываў на прадстаўнічых сустрэчах. Тайны радца кажа:
— Бо і чаго мне цяпер бываць у тым Берліне. Ба, я ўжо пачынаю баяцца Берліна. Тут рыхтуецца нешта жудаснае, але самае жудаснае гэта — што людзі, з якімі стасутікуюся, здаецца, не заўважаюць небяспекі. Усе як аслеплі. Забаўляюцца, спрачаюцца, прымаюць сябе на поўным сур'ёзе, а тым часам неба цямнее, і ніхто не бачыць, што насоўваецца навальніца, а яна ўжо восьвось. He, бо і чаго я не бачыў у тым Берліне. Можа, я пазбягаю яго, каб не пагарджаць ім...
I ўсё-такі ён яшчэ раз прыязджае; але ўжо не каб пабываць на адказнай сустрэчы альбо чытаць лекцыі ва ўніверсітэце. He а каб выступіць з вялікай прамовай пра культуру і палітыку. Назва прамовы: «Пагроза варварства»; гэтай прамовай тайны радца хоча, апошні раз, асцерагчы інтэлігенцыю ад блізкай рэакцыі, якая нахабна называе сябе «абуджэннем» і «нацыянальнай рэвалюцыяй».
Стары паўтары гадзіны гаворыць перад публікай, і яна бушуе — бура воплескаў, але і шумны шэпт пратэстаў.
Падчас свайго апошняга побыту ў сталіцы буржуазны вучоны, чыя паездка ў СССР выклікала нянавісць правых і пэўную падазронасць сярод дэмакратаў, вядзе гутаркі з многімі сваімі сябрамі, з палітычнымі дзеячамі, пісьменнікамі, прафесарамі. Усе гэтыя гутаркі прыводзяць да рэзкіх рознагалоссяў. Сябры пытаюцца не без сарказму:
— Куды падзелася ваша духоўная цярпімасць, гер тайны радца? Дзе вашы дэмакратычныя прынцыпы? Мы не пазнаем вас. Вы ж разважаеце як радыкальны палітыкан, а не як культурны, рассудлівы чалавек. Усе культурныя людзі павінны згадзіцца, што да гэтых нацыянал-сацыялістаў ёсць толькі адзін падыход — выхаваўчы. Мы павінны зрабіць усё, каб утаймаваць гэтых людзей з дапамогай дэмакратыі. Мы павінны перацягнуць іх на свой бок, а не старацца перамагчы іх. Мы павінны пераканаць гэтых маладых людзей стаць на бок рэспублікі. Зрэшты, — дадае такі сацыял-дэмакратычны альбо ліберальны гер даверлівым, але ўжо прыглушаным голасам, пранізваючы Брукнера пранікнёным позіркам, — пагроза ідзе злева.
Брукнеру даводзіцца выслухоўваць тое-а-тое і пра «здаровыя канструктыўныя сілы», якія, «нягледзячы ні на што» маюцца ў нацыянал-сацыялізме; і пра горды нацыянальны пафас моладзі, якую «нам, старэйшым», пара ўжо не адштурхоўваць сваім неразуменнем, і пра «палітычны інстынкт нямецкага народа», пра яго «здаровы сэнс», які заўсёды здолее прадухіліць самае горшае («Германія — не Італія!»). Пасля чаго радца, рас-
чараваны, згарчэлы, пакідае сталіцу, у сэрцы рашыўшы ніколі туды больш не вяртацца.
Тайны радца Брукнер пазбягае кампаніяў, у якіх Гендрык Гёфген святкуе свае перамогі.
Берлінскія салоны гасцінна адчыняюць дзверы таму, у каго ёсць грошы, таму, чыё імя мільгае на палосах бульварнай прэсы. На паркетах Тыргартэна і Грунэвальда сустракаюцца спекулянты і аўтагоншчыкі, баксёры і славутыя артысты. Вялікі банкір горды, калі прымае ў сябе Гендрыка Гёфгена; вядома, яму было б прыемней бачыць у сябе Дору Марцін, але Дора Марцін да яго не пойдзе, адмовіцца альбо явіцца максімум на дзесяць хвілін.
Вядома, і Гёфген не заседжваецца да поўначы. Пасля вячэрняга прадстаўлення яму трэба яшчэ ў мюзікхол, дзе за трыста марак ён спявае шлягер на сем хвілін. Шыкарная кампанія, якой ён робіць гонар сваёй прысутнасцю, падпявае прыпеў шлягера, які дзякуючы Гёфгену зрабіўся папулярным:
Немагчыма апісаць — Што ж мне, трэба адзічаць? Божа, што са мной такое!...
Які прыгожы, які выштукаваны Гендрык — немагчыма апісаць! Раскланьваючыся, усміхаючыся, разам са сваімі вернымі спадарожнікамі герам Кацам і фройляйн Бэрнгард, ён праходзіць міма яўрэйскіх фінансавых верхаводаў, літаратараў, якія вызначаюцца палітычным спрытам і зайздросным творчым бясплоддзем, і спартсменаў, якія не прачыталі ніводнай кнігі і таму да нябёсаў узнесеныя менавіта гэтымі літаратарамі.
— Ну, чысты лорд! — шэпчуцца ўвешаныя брыльянтамі дамы ўсходняга тыпу. — I гэтая рыса заганнасці
каля рота, і гэтыя фанабэрыстыя вочы! А фрак у яго — ад Кніге, ён каштаваў яму тысячу дзвесце марак!
У адным куце салона кажуць, што ў Гёфгена сувязь з Дорай Марцін.
— Але ж не, ён спіць з фройляйн Бэрнгард! — пярэчаць дасведчаныя.
— А жонка? — распытвае крыху наіўны малады чалавек, навічок у берлінскім свеце. У адказ яму толькі пагардлівы смех. Сям'ю Брукнераў нельга прымаць сур'ёзна з таго часу, як стары тайны радца так непрыстойна і па-дурному паказаў сябе ў палітычных адносінах. Вучонаму не варта ўмешвацца ў справы, у якіх ён нічога не цяміць, — згаджаюцца ўсе,— і апрача таго, калі плывуць супроць плыні, дык гэта падобна на дурную ўпартасць. Вядома, у перспектыўным нацыяналсацыялісцкім руху побач са станоўчымі элементамі ёсць і сякія-такія дробныя памылкі, напрыклад, гэты непрыемны антысемітызм... Але калі хочаш быць сучасным чалавекам, трэба праявіць разуменне ўсяго руху ў цэлым...
— Тое, што лібералізм пройдзены этап, — гэта факт, пра які не мае сэнсу дыспутаваць, — кажуць літаратары і баксёры, і банкіры ім не пярэчаць.
— Як міла з вашага боку, што вы знайшлі гадзінку для нас, гер Гёфген! — звонкай флейтай пяе гаспадыня і працягвае чароўнаму госцю талерачку з ікрою. — Мы ж ведаем, як вы занятыя. Дазвольце пазнаёміць вас з двума вашымі палкімі прыхільнікамі? Гэта гер Мюлер-Андрэа, які вам напэўна вядомы чароўнымі гутаркамі ў «Цікавым часопісе». А гэта наш сябар, славуты французскі пісьменнік П'ер Ляру...
Гер Мюлер-Андрэа элегантны сівы чалавек з лу-
патымі вадзяніста-блакітнымі вачыма на чырвоным твары. Вам вядома, што ён працвітае дзякуючы сувязям сваёй прыгажуні жонкі, якая паходзіць з арыстакратычнага роду. Ад яе ён ведае ўсе берлінскія плёткі і адтуль чэрпае матэрыял для артыкулаў у «Цікавым часопісе». У гэтым скандальным лістку гер Мюлер-Андрэа штотыдня выступае са сваёй балбатнёй пад загалоўкам «А ці ведаеце вы?». Праз гэтыя займальныя артыкулы «Цікавы часопіс» і стаўтакі папулярны, бо ў іх паведамляецца, што жонка прамыслоўца А. з'ездзіла з лірычным тэнарам Б. у Біярыц і што графіня С. штодня паяўляецца на танцах у маленькай кавярні ў Адлоне, і не так з прычыны тамтэйшага добрага аркестра, як з прычыны тамтэйшага вядомага жыгала... Такімі адкрыццямі якраз вабіць і павучае чытачоў гер Мюлер-Андрэа. Даволі раскошны лад ягонага жыцця трымаецца, зрэшты, не на ганарарах за артыкулы; хутчэй на тых сумах, якія яму плацяць за непублікацыю сякіх-такіх чутак. Так, нейкія дамы ўжо праплацілі кучу грошай геру Мюлер-Андрэа за тое, што іх імя не паявілася пад рубрыкай «А ці ведаеце вы?». Гер МюлерАндрэа — гнюсны шантажыст, ніхто гэтага не адмаўляе, у тым ліку і ён сам; і ніхто праз гэта не ўчыняе гвалту.
Другі «палкі прыхільнік» артыста Гёфгена мсье П’ер Ляру — чалавечак недарослы. Ён падае Гендрыку маленькую, худуто ручку і гаворыць жаласным сапрана:
Ах, як цікава, дарагі гер Гёфген! Ці магу я запісаць ваш адрас?
I выпрабаваным рухам ён дастае тоўсты нататнік.
— Я спадзяюся, вы паабедаеце са мною днямі ў «Эспланадзе»? — усклікае ён жаласным голасам сірэны.
На старадзявочым, вострым, зморшчаным тварыку Ляру на дзіва вострыя і пранікнёныя вочы. Яны свецяцца захапленнем і цікаўнасцю. Яны свецяцца той прагай да ліодзей, імёнаў і адрасоў, якая складае галоўны імпульс і адзіны змест ягонага жыцця. Мсье Ляру памёр бы, як рыбіна, выцягнутая з вады, у першы ж дзень, калі б ні з кім не пазнаёміўся.
Але гэтая сумная сітуацыя не пагражае дробаму калекцыянеру славутасцяў, прынамсі, да таго часу, пакуль ён у Берліне. Бо зайшлым іншаземцам у берлінскіх салонах лёгка: госць, які гаворыць па-нямецку з моцным акцэнтам, амаль такая самая акраса, як і баксёр, графіня альбо кіназорка, а тым болей іншаземец з грашыма, які ладзіць цікавыя абеды ў гатэлі «Эспланада», прадстаўлены некалькім каралям і нават знаёмы з прынцам Уэльскім. Перад мсье Ляру адчыненыя ўсе дзверы, яго прыняў нават шаноўны гер рэйхспрэзідэнт. Ён вальготніцца ў таварыстве самых рэакцыйных і самых выбраных сем'яў у Потсдаме. Яго бачаць і ў кампаніі маладых радыкалаў, якіх ён як «mes jeunes camarades communistes»* любіць уводзіць у дамы дырэктараў банкаў.