Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
— Учора я захапляўся вамі ў Зімовым садзе, — кажа П’ер Ляру, запісаўшы тэлефон Гёфгена. I жартаўліва, але жаласна паўтарае папулярны прыпеў: «Немагчыма апісаць...». Потым коратка смяецца, і яго смех гучыць, як шалясценне восеньскага ветру ў сухой лістоце.
— Ха-ха-ха, — рагоча мсье Ляру . Ён пацірае бледныя кашчавыя рукі і апускае падбародак у тоўсты шар-
• «Сваіх юных сяброў-камуністаў» (франц.).
сцяны шалік, якім абматаў шыю над смокінгам, хоць у пакоях добра-такі цёпла.
Немагчыма апісаць — свет такога не бачыў — такое можа быць толькі адзін раз — такое не паўтараецца! У Германіі ўсё цудоўна, лепш і не бывае, жыві сабе пажываючы, жыві сабе не дбаючы. Крызіс? — дзе ён? Дзе яны, беспрацоўныя, дзе яны, палітычныя бітвы? I дзе яна сама, рэспубліка, што страціла сваю годнасць, больш за тое — страціла інстынкт самазахавання і перад абліччам усяго свету зрабілася прадметам паглумлення самым нахабным і жорсткім ворагам? (А вораг гэты на ўтрыманні ў багатых, якія патураюць яму і падкормліваюць яго, ведаючы толькі адзін страх — страх перад такім урадам, якому прыйшло б у галаву прымусіць іх крыху раскашэліцца.) Дзе яны, бітвы ў залах пасяджэнняў? Дзе яны, начныя вулічныя сутычкі?
Але хіба ўжо не бушуе грамадзянская вайна, кожны дзень патрабуючы ўсё новых і новых ахвяраў? Хіба малойчыкі ў карычневых кашулях не ладзяць разню рабочым, хіба кіраўнік «канструктыўных элементаў» — любімец магнатаў цяжкай прамысловасці і генералаў — не пасылае бессаромных віншавальных тэлеграмаў забойцам? I хіба правакатар, які заяўляе пра свой намер «легальна» захапіць уладу, не падбухторвае да ночаў «доўтіх нажоў» і не пахваляецца, што з яго прыходам да ўлады «галовы пакоцяцца»? I чаму яму дазволена штодня брахлівым голасам на ўвесь свет крычаць подлыя пагрозы?
Немагчыма апісаць! Міністэрствы рушацца, утвараюцца новыя, але ад гэтага не робяцца разумнейшымі. У палацы шаноўнага генерал-фельдмаршала буйныя землеўладальнікі інтрыгуюць супроць рэспублікі. Дэ-
макраты даюць галаву на адрэз, што вораг — злева. Шэфы паліцыі, якія называюць сябе сацыялістамі, загадваюць страляць у рабочых. А брахлівы голас штодня беспакарана прадказвае «сістэме» судовыя расправы і крывавую пагібель.
Такога яшчэ свет не бачыў. I няўжо ж высокааплатны камедыянт не бачыць, супроць каго шле праклёны гнюсотны голас ланцужнага сабакі? Няўжо артысту Гёфгену не кідаецца ў вочы той факт, што мерапрыемствы, сумніўным героем якіх ён з'яўляецца, злавесныя па сутнасці сваёй і што танец, які прынёс яму такую папулярнасць, гэта танец на краі прорвы?
Гендрык Гёфген, спецыяліст па ролях элегантных нягоднікаў, забойцаў у фраках, гістарычных інтрыганаў, нічога не бачыць, нічога не чуе, нічога не заўважае. Ён гэтак жа мала жыве ў горадзе Берліне, як раней мала жыў у горадзе Гамбургу. Ён не бачыць нічога, апрача сцэны, кінаатэлье, грымёрак, некалькіх начных рэстаранаў, некалькіх раскошных залаў і салонаў. Ці адчувае ён хоць бы змену пораў года? Ці ўсведамляе, што ідуць гады, апошнія гады сустрэтай такімі надзеямі і з такім жалю вартым канцом Веймарскай рэспублікі: гады 1930-ы, 1931-ы, 1932-і? АртыстГёфген жыве ад прэм'еры да прэм'еры, ад фільма да фільма; ён лічыць «здымачныя дні», «рэпетыцыйныя дні», але наўрад ці заўважае, як растае снег, як на дрэвах і кустах брыняюць і покаюць пупышкі, як вецер прыносіць пахі вясны, як распускаюцца кветкі і як бягуць ручаі. Замкнуты, як у турме, ва ўласнай славе, ненаедны і нястомны, заўсёды ў найвышэйшым істэрычным напружанні, артыст Гёфген радуецца і пакутуе ад свайго лёсу, які здаецца яму выключным. I не разумее, што
ягоны ўзлёт — гэта толькі вульгарная, бліскучая арабеска на краі асуджанага на пагібель знедухоўленага руху насустрач катастрофе.
Немагчыма апісаць — немагчыма нават пералічыць усе тыя выдумкі і неспадзяванкі, якімі ён прыцягвае да сябе грамадскую цікавасць. Дагавор з тэатрамі Прафесара ён скасаваў, на вялікае засмучэнне фройляйн Бэрнгард, каб быць свабодным для ўсіх прывабных магчымасцяў, якія адкрываюцца перад ім. Цяпер ён іграе і ставіць то тут, то там, калі прыбытковая дзейнасць у кіно пакідае яму час на сцэну. На экране і на сцэне яго бачаць то ў вельмі яму ўпасаванай вопратцы апаша (чырвоны шалік, чорная кашуля, валасы русага парыка нізка падаюць на лоб, ад чаго яго твар робіцца яшчэ больш падазроным); то ў расшытым гарнітуры элегантнага князя ў стылі ракако; то ў пышных строях усходняга дэспата; то ў рымскай тозе, то ва ўборы пачатку XIX стагоддзя; то ён выступае прускім каралём, то звыраднелым англійскім лордам; то ў апратцы для гольфа, то ў піжаме; то ў фраку, то ў форме гусара. У вялікай аперэце ён спявае бязглуздзіцу з такім засяроджаным тварам, што дурным яна здаецца дасціпнай; у класічных драмах ён рухаецца з такой далікатнай неахайнасцю, што творы Шылера альбо Шэкспіра здаюцца забаўнымі п'ескамі лёгкага жанру; свецкія фарсы, скялемзаныя ў Будапешце альбо Парыжы па танных рэцэптах, ён прыперчвае велягурыстымі эфектамі, якія прымушаюць забыць пра нікчэмнасць саміх аднадзёнак. Гэты Гёфген умее ўсё! Яго бліскучая, бязмежная, дзёрзкая здольнасць да пераўвасаблення проста геніяльная! Калі ягоныя дасягненні разглядаць паасобку, магчыма, прыйдзеш да высновы, што ніводнае
не беззаганнае: як рэжысёр Гёфген ніколі не дацягне да Прафесара; як актор ён не можа падняцца да сваёй канкурэнткі Доры Марцін, што застаецца першай зоркай на небасхіле, па якім ён ляціць яркай каметай. Але ўсё разам стварае яму славу. Публіка ў адзін голас паўтарае: «Фантастычна, як гэта яму ўсё ўдаецца!». I прэса ў больш акругленых фармулёўках вярзе тое самае.
Ён любімец левых газэтаў і пястунчык вялікіх яўрэйскіх салопаў. Менавіта тая акалічнасць, што ён не яўрэй, робіць яго асабліва каштоўным для гэтых колаў, бо берлінская яўрэйская эліта «любіць бландынаў». Правыя газэты, якія штодня прапагандуюць абнаўленне нямецкай культуры праз вяртанне да сапраўднай народнасці, да «крыві і глебы», ставяцца да артыста Гёфгена з недаверам; яны яго лічаць «бальшавіком». Той факт, што яго цэняць яўрэйскія рэдактары, спрычыняе да яго недавер у той самай меры, як і яго прыкіпеласць да французскіх п'есаў і эксцэнтрычна-антынародная свецкасць ягоных манераў. Драматургі-нацыяналісты ненавідзяць яго за тое, што ён адхіляе іхнія п'есы. Цэзар фон Мук, напрыклад, пясняр нацыянал-сацыялісцкага руху, у чыіх драмах задушаныя яўрэі і расстраляныя французы замяняюць далікатнасць дыялогаў, — Цэзар фон Мук, самы высокі аўтарытэт у пытаннях культуры ў лагеры самых рашучых яе ворагаў, піша пра новую пастаноўку оперы Вагнера, якою Гёфген толькі што ўтварыў сенсацыю. «Гэта самы агідны прыклад бульварнага мастацтва, гнілога эксперыментатарства пад жыдоўскім уплывам і нахабнае апаганьванне нямецкай культурнай спадчыны. Цынізм гера Гёфгена не ведае межаў, — піша Цэзар фон Мук. — Каб даць новую забаўку публіцы з Кур-
фюрстэндам, ён замахваецца знікчэмніць самага шаноўнага, найвялікшага нямецкага майстра — Рыхарда Вагнера». Гендрык разам з некалькімі радыкальнымі літаратарамі весела пацяшаецца са стылю гэтага пісакі, абаронцы «крыві і глебы».
Гёфген і не думаў парываць з камуністычнымі і калякамуністычнымі коламі. I калі ён частуе ў сваёй кватэры на Рэйхсканцлерпляц маладых пісьменнікаў і партыйных фуіікцыянераў, ён у новых і новых эфектных выразах запэўнівае іх у сваёй непрымірэнчай нянавісці да капіталізму і палымянай веры ў сусветную рэвалюцыю. Зносіны з рэвалюцыянерамі ён падтрымлівае не таму толькі, што думае, быццам яны ўсё-такі прыйдуць калі-небудзь да ўлады і тады ўсе яго непрыемнасці, глядзіш, абернуцца да лепшага з лішкам; не, гэта робіцца і дзеля заспакаення сумлення. Хочацца ж быць нечым болыпым, чым проста высокааплатным камедыянтам; не хочацца зусім распусціцца ў марнай мітусні, пра сваю пагарду да якое так шмат распінаешся, сам тым часам будучы ў яе абдымках.
Гендрык суцяшае сябе думкай, што яго жыццё мае змест, якім не могуць пахваліцца ягоныя калегі. Вось хоць бы Дора Марцін, напрыклад, непаўторная Дора, да гэтага часу ўсё яшчэ на нейкае каліва больш славутая за яго. Што ў яе на душы? Яна засынае з думкаю пра свае заробкі і прачынаецца з надзеямі на новыя кантракты ў кіно. Так суцяшае сябе Гендрык, нічога не ведаючы пра душу Доры Марцін. А вось у ягонай душы чаго толькі неверагоднага не адбываецца!
Сувязь з Джульетай, грубай дачкою дзікай прыроды, трымаецца не толькі на сексуальнай панадзе; яна складаная, таямнічая, і Гендрык надае гэтаму вялікае
зпачэнне. Часам ён думае, што ягоныя адносіны з Барбарай — з Барбарай, якую ён называў сваім добрым анёлам, ні ў якім разе не завершаныя, яны яшчэ нясуць у сабе шмат чаго загадкавага, цудоўнага, неспадзяванага. Калі, як у рэвю, перад яго ўнутраным зрокам праходзяць важныя падзеі яго жыцця, ён ніколі не ўпускае Барбару, з якой на самай справе ўсё больш і больш траціць кантактнасць.
Але самым галоўным нумарам у гэтым спісе найважнейшых перажыванняў застаецца ўсё-такі яго рэвалюцыйнае перакананне. Ад гэтага рарытэту, гэтай каштоўнасці, якая выгадна вылучае яго сярод астатніх зорак берлінскага тэатральнага небасхілу, ён нізавошта не хоча адмовіцца. Таму ён і шчыруе з Ота Ульрыхсам, які пакінуў сваю службу ў Гамбургскім мастацкім тэатры і цяпер трымае палітычнае кабарэ ў паўночнай частцы Берліна.
— Цяпер нам трэба ўсе сілы аддаваць палітычнай працы, — тлумачыць Ота Ульрыхс. — Мы не маем права марнаваць і ўпускаць час. Наш рашаючы час блізіцца.
У яго ў кабарэ, якое называецца «Буравеснік» і дзе якасць і вастрыня пастановак прыцягваюць увагу не толькі жыхароў рабочых кварталаў, побач са славутымі пісьменнікамі і артыстамі дэманструюць сваё майстэрства і маладыя рабочыя.
Гендрык лічыць, што ён можа дазволіць сабе паявіцца на цесных памостках «Буравесніка». Ульрыхс ладзіць свята з нагоды прыезду рускіх аўтараў, і публіцы ў якасці адмысловага атракцыёна падаецца славуты артыст Гёфген з Дзяржаўнага тэатра. Але не паспявае Ульрыхс абвясціць нумар, як Гендрык пругка
выскоквае з-за кулісы ў сваім сціплым шэрым гарнітуры. Дый прыехаў ён сюды не ў сваім «мэрсэдэсе», а на таксі.
— Якія тут яшчэ славутасці, якія тут дзяржаўныя тэатры! — выкрыквае ён звонкім голасам і раскошным жэстам выкідвае рукі,Я вам таварыш Гёфген!