Мэфіста
Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
Вярнуўшыся ў гатэль, што непадалёк ад бульвара Манпарнас, Гендрык праходзіў міма «Кафэ дзю Дом». Стаяла пагода, многія сядзелі на адкрытым паветры, сталы і крэслы стаялі пад брызентам, на тратуары. Гендрыку ад хады зрабілася горача, захацелася прысесці на чвэрць гадзіны, выпіць апельсінавага соку. Ён спыніўся, але, праводзячы высакамерным позіркам па гаварлівым натоўпе, перадумаў. Ці мала каго туг можна сустрэць! Тут могуць аказацца старыя знаёмыя, а іх лепей абыходзіць бокам. Бо, здаецца, «Кафэ дзю Дом» — месца сустрэч эмігрантаў? He, не, лепей прайсці міма. Ён ужо намерыўся быў адвярнуцца, але тут пагляд яго спыніўся на групе людзей за круглым столікам. Гендрыкуздрыгнуў. Ён так спалохаўся, што яму балюча кальнула ў жывот, і некалькі секунд ён не мог варухнуцца.
Спачатку ён пазнаў фраў фон Гэрцфэльд; толькі потым заўважыў побач з ёю Барбару. Барбара ў Пары-
жы, яна ўвесь час была тут, ён сумаваў па ёй, яна яму была патрэбная, як ніколі, а жыла ў тым самым горадзе, у тым самым квартале, што і ён, — магчыма, усяго за некалькі дамоў! Барбара пакінула Германію, і вось яна сядзіць на тэрасе «Кафэ дзю Дом», сядзіць побач з Гедай фон Гэрцфэльд, з якой у Гамбургу зусім не сябравала. Але цяжкія абставіны іх звялі... Яны сядзяць за адным сталом. Абедзве маўчаць, абедзве глядзяць удалечыню аднолькава панылымі, задумлівымі і глыбокімі позіркамі.
«Як пабялела Барбара!» — падумаў Гендрык. Яму раптам падалося, што яны зусім тут і не сядзяць, што яны — існуюць толькі ў ягоным уяўленні. Калі яны жывыя, дык чаму не рухаюцца? Чаму сядзяць так нерухома, чаму ў іх такія журботныя вочы?
Барбара падпірала рукой бледны твар. Паміж цёмнымі брывамі пралегла рыса, якой Гендрык раней не заўважаў: магчыма, гэта ад напружаных, горкіх роздумаў? Рыса надавала твару замроены, амаль суровы выраз. На Барбары быў шэры плашч і ярка чырвоны шаль. У гэтай вопратцы з пакутніцкім, напружаным тварам яна рабіла крыху дзікае, амаль страшнае ўражанне.
Фраў фон Гэрцфэльд таксама была бледная, але на яе шырокім мяккім твары не было грознай пячаткі, была толькі пяшчотная журба. Апрача Барбары і Геды, за сталом сядзела яшчэ адна дзяўчына Гендрык раней ніколі не бачыў яе — і двое маладых людзей. Адзін з іх быў Себасцьян, Гендрык пазнаў яго выцягнутую шыю, замглёны, задумлівы пагляд і пасму попельнасветлых валасоў.
Гендрык хацеў крыкнуць, хацеў павітацца, першым
рухам яго душы было абняць Барбару, пагаварыць з ёю пра ўсё, пра ўсё пагаварыць з ёю. Як часта ён марыў пра гэта ў дні самоты! Але ў галаве ўжо круцілася: «Як яны прымуць мяне? Пачнуць задаваць пытанні — што мне адказваць? Тут, у кішэні пінжака, у мяне білет у спальнае купэ берлінскага цягніка, і ўсё гэта дзякуючы спрыянню дзвюх ласкавых светлавалосых дам. Я ўжо як бы прымірыўся з рэжымам, які прагнаў гэтых людзей, а я ж прысягаўся Барбары ў непрымірымай варожасці да яго. Якуіо пыхлівую ўсмешку скроіць Себасцьян! I як мне вытрымаць позірк Барбары, яе цёмны, пагардлівы, бязлітасны позірк? Трэба ўцякаць — здаецца, яны мяне пакуль не заўважылі, — яны ж усе глядзяць дзіўнымі позіркамі ў пустату. Трэба хутчэй уцякаць, гэтая сустрэча мне не па сіле...»
За столікам не рухаліся; здавалася, яны глядзяць праз Гендрыка Гёфгена, як праз паветра. Яны сядзелі застылыя, быццам ад невыноснага болю, пакуль Гендрык спяшаўся прэч дробнымі цвёрдымі крокамі, як чалавек, які ўцякае ад небяспекі і стараецца схаваць свой страх.
Пасля першай рэпетыцыі Лота Ліндэнталь сказала Гёфгену:
— Проста бяда, што генерал цяпер шалёна заняты. Калі б ён толькі змог, ён напэўна прыйшоў бы на рэпетыцыю паглядзець, як мы працуем. Вы сабе нават уявіць не можаце, якія бліскучыя парады ён часам дае нам, акторам. Мне здаецца, што ў пытаннях тэатра ён разбіраецца не горш, чым у сваіх самалётах, — а гэта нешта-такі значыць!
Гендрык мог сабе гэта ўявіць, і ён пачціва кіўнуў.
Пасля спытаўся ў фройляйн Ліндэнталь, ці дазволіць яна яму адвезці яе дамоў у яго машыне. Яна гэта яму дазволіла з мілай усмешкай. Падаючы ёй руку, ён ціха сказаў:
— Для мяне вялікая, вялікая радасць іграць разам з вамі. Апошнімі гадамі давялося шмат намучыцца з манернасцю партнёрак. Дора Марцін сапсавала нямецкіх актрыс дрэнным прыкладам свайго сутаргавага стылю, — гэта ўжо не ігра, а істэрычнае крыўлянне. I вось зноў я чую ваш ясны, просты і душэўны голас.
Яна ўдзячна паглядзела на яго пукатымі, фіялкавымі, дурнымі вачыма.
— Я так рада гэта чуць, — прашаптала яна і мацней сціснула яго руку. — Я ж ведаю, вы мне не ліслівіце. Чалавек, які так свята ставіцца да свайго паклікання, не ліслівіць у пытаннях мастацтва.
Гендрык проста жахнуўся ад думкі, што ягоныя словы маглі быць прынятыя за ліслівасць.
— О, прашу вас! — Ён прыклаў руку да сэрца,— Я — і ліслівіць! Mae сябры звычайна папракаюць мяне за самую горкую праўду!
Ліндэнталь радая была пачуць гэта.
— Вельмі люблю шчырых людзей,— адказала яна сціпла.
— Шкада, што мы ўжо прыехалі, — сказаў Гендрык, спыняючы машыну перад ціхім элегантным домам на Тыргартэнштрасэ. Тут жыла Лота Ліндэнталь. Ён нагнуўся да яе рукі, трошачкі ссунуў шэрую лайкавуіо пальчатку і дакрануўся губамі да малочна-белай скуры.
Здавалася, яна не заўважыла маленькай дзёрзкасці, у кожным разе не асудзіла яго за гэта, усмешка паранейшаму ззяла на яе твары.
— Тысяча падзяк за тое, што дазволілі вас правесці, — сказаў ён у сваёй схіленай позе.
Пакуль яна ішла да дзвярэй ён думаў: «Калі абернецца, усё добра. А калі яшчэ памахае мне рукою, — гэта трыумф, і я пайду далёка». Яна, трымаючыся проста, перасекла вуліцу. Падышоўшы да дзвярэй, павярнула галаву, паказала распраменены твар і — якое шчасце! — памахала рукой. Гендрык адчуў трапятанне, калі Лота Ліндэнталь хітравата крыкнула:
— Та-та!
Гэта было больш, чым ён мог спадзявацца. 3 глыбокім уздыхам палёгкі ён адкінуўся на скураным сядзенні свайго «мэрсэдэса».
Яшчэ раней, чым вярнуцца ў Берлін, Гендрык ведаў, што без пратэкцыі Ліндэнталь ён прапаў бы. Маленькая Ангеліка, якая сустрэла яго на вакзале, магла і не намякаць на гэта — сітуацыя была яму ясная і без намёкаў. У яго былі страшныя ворагі, сярод іх такія ўплывовыя, як пісьменнік Цэзар фон Мук — міністр прапаганды паставіў яго дырэктарам Дзяржаўнага тэатра. Драматург зрабіў Гёфгену, які заўсёды бракаваў яго п'есы, ледзяны прыём. На яго твары са сталёвымі вачыма і з'едліва сціснутымі вуснамі застыў выраз непрыступнай строгасці і годнасці. Ён сказаў:
He ведаю, ці зможаце вы ўжыцца з намі, гер Гёфген. Тут жа цяпер пануе зусім іншы дух, не той, да якога вы прывыклі. 3 бальшавіцкімі парадкамі пакончана. — Аўтар драмы «Танэнбэрг» пагрозліва выцягнуўся. — Вы ўжо не зможаце выступаць у п'есах вашага сябра Мардэра альбо ў так цанёных вамі французскіх фарсах. Цяпер наша мастацтва будзе не семіцкае і не гальскае, а нямецкае. I вам, гер Гёфген, прыйдзецца
даказаць, ці здольныя вы садзейнічаць нам у такой высакагоднаснай працы. Шчыра скажу, я не бачыў асаблівых падставаў выклікаць вас з Парыжа. — Пры слове «Парыж» у Цэзара фон Мука грозна бліснулі вочы. — Але фройляйн Ліндэнталь хоча, каб вы былі яе партнёрам у маленькай камедыі, выбранай для яе дэбюту. — Мук сказаў гэта крыху грэбліва. — Я не хацеў бы праяўляць няласкі ў адносінах да дамы, — працягваў ён з фальшывай зычлівасцю і высакамерна закончыў: — Зрэшты, я перакананы, што роля элегантнага сябра дома і спакушальніка вам не здасца цяжкай. — I па-ваеннаму скупым жэстам рукі дырэктар даў зразумець, што гутарка закончаная.
He вельмі прыемны пачатак! Тым болей калі ўзгадаць, што за помслівым выскачкам стаіць уласнай персонай міністр прапаганды. А ён якраз усемагутны ў пытаннях культуры. Ён бьгў бы і абсалютна ўсемагутны, калі б генерал авіяцыі, узведзены ў прускія прэм'ер-міністры, не ўбіў сабе ў галаву, што яму трэба ўмешвацца ў справы дзяржаўных тэатраў. А ў гэтых справах, хоць бы дзеля Лоты, таўстун моцна зацікаўлены. Так пайшла крывасць і ўзнікла нязгодзіца і звада, барацьба за ўладу паміж магутнымі валадарамі — галавой прапаганды і галавой авіяцыі. Гендрык піводнага з паўбагоў пакуль што на вочы не бачыў, але ведаў, што варожасць аднаго ён зможа вытрымаць, толькі заручыўійыся падтрымкай другога. Дарога да прэм'ерміністра вядзе праз актрысу. Гендрыку трэба заваяваць Лоту Ліндэнталь.
У першыя тыдні свайго новага берлінскага жыцця Гендрык жыў толькі адным помыслам: Лота Ліндэнталь павінна яго палюбіць. Бліскучым вачам і сцярвоз-
най усмешцы яшчэ ніхто не здолеў супрацьстаяць, a ўрэшце яна таксама толькі чалавек, не больш таго. Цяпер на карту пастаўлена ўсё, трэба пусціць у ход усё сваё майстэрства — Лоту трэба заваяваць, як крэпасць. Хай сабе ў яе занадта пухлыя грудзі і вочы, як у каровы, хай яна правінцыйная, празаічная, пляваць на яе двайное падбароддзе і хімічную андуляцыю: для яго яна жаданая болып за любую багіню.
I Гендрык змагаўся. Ён быў глухі і сляпы да ўсяго, што адбывалася навокал. Яго воля, увесь яго розум скіраваліся на адыу мэту: заваяваць бялявую Лоту. Толькі для яе ў яго былі вочы, больш ён нічога не заўважаў. Маленькая Ангеліка пралічылася, калі думала, што Гёфген з удзячнасці будзе хоць крышку дарыць яе сваёй увагай. Толькі першыя гадзіны пасля прыбыцця ён быў з ёю мілы. Але як толькі яна пазнаёміла яго з Ліндэнталь, дык тут жа і перастала існаваць. Ёй прыйшлося выплакацца на грудзях у свайго кінарэжысёра, а Гендрык адразу скіраваўся да адной мэты, імя якой — Лота.
Ці заўважыў ён, як змяніліся вуліцы Берліна? Ці бачыў ён карычневыя і чорныя кашулі, сцягі са свастыкай, калоны моладзі? Ці чуў ваяўнічыя песні, якія распявалі на вуліцах, ляцелі з радыёпрыёмнікаў, з кінаэкранаў? Ці браў да ўвагі прамовы фюрэра, яго пагрозы і пахвальбу? Ці чытаў газэты, якія прыхарошвалі, замоўчвалі, хлусілі, але тым не меней выплюхвалі даволі страшныя ісціны? Ці турбаваў яго лёс людзей, якіх раней ён называў сваімі сябрамі? Ён нават не ведаў, дзе яны. Можа, сядзяць у якой-небудзь кавярні ў Празе, Цюрыху ці Парыжы, можа, іх катуюць у канцэнтрацыйных лагерах, можа, хаваюцца на гарышчах
і ў сутарэннях Берліна? Гендрыка ані не цікавілі гэтыя змрочныя дэталі. «Я ж не магу ім патворыць, — гэтай формулай ён адганяў ад сябе ўсякую думку пра пакутнікаў. — Я сам у пастаяннай небяспецы, хто ведае, можа, Цэзару фон Муку ўжо заўтра ўдасца дабіцца майго арышту. Вось як буду ўпэўнены ў сваім становішчы, тады я змагу пасабляць іншым!»