Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Пакінем яго, вялікага мужа, на ягоным высокападазроным А\імпе, хай стаіць. Што там яшчэ круціцца каля яго? Маляўнічы збор багоў! Чароўная група гратэскавых, небяспечных тыпаў, перад якой выкляты Богам народ вывінчваецца ў трасцы богашаноўлівага пакланення. Любасны фюрэр скрыжаваў рукі на грудзях, з-пад грозна насупленага лоба сляпы, жорсткі і тупы позірк свідруе натоўп, які, укленчыўшы каля яго ног, шэпча малітвы. Міністр прапаганды кукарэкае, міністр авіяцыі выскаляецца. Што ж такое ўводзіць яго ў такі бадзёры настрой, дзе прычына такога гумору? Можа, ён думае пра кары, можа, фантазія маліое яму новыя, нечуваныя метады знішчэішя? Зірніце, вось ён павольна падымае велізарную, тоўстую руку! Вока ўсемагутнага зачапілася за кагосьці ў натоўпе. Ці
павядуць няшчаснага адразу да ката і на смерць? Наадварот, яго чакае даброць, яго чакае павышэнне. Хто ж ён? Артыст? Добра вядома, што магуты свету гэтага маюць слабасць да камедыянтаў. Сціплым, але цвёрдым поступам ён выходзіць наперад. Прызнайце, ён выдатна пасуе ў гэтую кампанію, у яго такая самая фальшывая годнасць, такое самае істэрычнае парыванне, такі самы славалюбны цынізм і танны дэманізм. Артыст выстаўляе падбародак і бліскае брыльянтавымі вачамі. I вось таўстун амаль любоўна працягвае да яго рукі. Артыст набліжаецца да групы божышчаў. Вось ужо ён можа купацца ў іх бляску. I з дасканалай грацыяй прыдворнага кавалера ён схіляе галаву і калені перад тлустым волатам.
На кватэры ў Гендрыка на Рэйхсканцлерплац не пераставаў званіць тэлефон. Бёк сядзеў каля апарата з нататнікам і запісваў імёны. Званілі дырэктары тэатраў і кінастудыяў, артысты, крытыкі, краўцы, прадстаўнікі аўтамабільных фірмаў і аўтографаманкі. Гёфген да тэлефона не падыходзіў. Ён ляжаў у ложку. 3 ім была істэрыка ад шчасця. Прэм'ер-міністр запрасіў яго на інтымную вячэру ў палацы.
— Будзе толькі некалькі сяброў, — сказаў ён.
Толькі некалькі сяброў! Гендрыка ўжо, значыцца, залічваюць да блізкіх, давераных. Ён дрыгаўся і ўпіваўся шчасцем у шаўковых падушках і коўдрах, ён пырскаўся парфумамі, разбіў вазачку, шпурнуў у сцяну пантофляй. Ён трыумфаваў. «Немагчыма апісаць! Цяпер я буду сапраўды вялікі! Таўстун зробіць мяне вялікімвялікім!»
Раптам ён скроіў заклапочаны твар і паклікаў Бёка.
— Бёк, міленькі, паслухай, Бёк, — сказаў ён расцягліва. — Я вельмі вялікі нягоднік? — I ўпіўся вачыма ў Бёка.
Вочы ў Бёка нічога не разумелі, былі вадзяніста-блакітныя.
— Чаму нягоднік? — спытаўсяён. Чаму нягоднік, гер Гёфген? Гэта ж проста поспех!
— Гэта проста поспех, — паўтарыў Гендрык і паглядзеў у столь. Соладка пацягнуўся. — Проста поспех... Я яго добра выкарыстаю. Я буду рабіць дабро, Бёк, міленькі, ты мне верыш?
Бёк яму верыў.
Гэта быў трэці ўзлёт Гендрыка Гёфгена. Першы быў самы салідны і заслужаны: бо ў горадзе Гамбургу Гендрык добра працаваў, і публіка мусіла быць яму ўдзячная за добрыя вечары. У другім, у Берліне «перыяду сістэмы», ужо праглядваліся нездаровыя, ліхаманкавыя прыкметы. А гэты, трэці, перыяд здаваўся нейкім узвядзеннем у чын, «маланкавым», як усе акцыі нацыяналсацыялісцкага ўрада. Яшчэ нядаўна Гендрык Гёфген быў эмігрант; яшчэ ўчора — сумніўны персанаж, з якім баяліся паказвацца разам на людзях. I вось літаральна за адну ноч ён узведзены ў вялікія — адным кіўком рукі таўстуна-міністра.
Дырэктар Дзяржаўнага тэатра адразу зрабіў яму прыемную прапанову. Магчыма, гэта і не было зусім стыхійна; можа, ён дзейнічаў нават і не з добрай ахвоты, але паводле вышняй волі; так яно ці не так, але ён скроіў самую прыемную міну, працягнуў толькі што ангажаванаму артысту абедзве рукі і загаварыў на саксонскім дыялекце — аж так распірала яго сардэчнасць.
— Цудоўна, што вы цяпер цалкам належыце да нашага кола, дарагі Гёфген. Мне вельмі важна сказаць вам, як я захоплены вашым развіццём. 3 даволі легкадумнага чалавека вы ператварыліся ў абсалютна сур'ёзнага, паўнацэннага.
Цэзар фон Мук выдатна разумеў «крывую росту», якую ён толькі што так эўфемістычна апісаў і так спрыялыіа ацаніў, — у самога ж яго была амаль такая самая. Праўда ягонае палітычна заганнае мінулае сышло ў нябыт намнога раней, чым грашкі Гёфгена. Але перш чым выбіцца ў сябры фюрэра і ў літаратурныя зоркі нацыянал-сацыялізму, Цэзар фон Мук паспеў праславіцца як аўтар драмаў з пацыфісцка-рэвалюцыйным пафасам.
Можа, драматург, які сумленна раскаяўся і дасягнуў пасады дырэктара Дзяржаўнага тэатра, успамінаў пра грахі свайго палымянага юнацтва? Ці не таму ён з такой павагай гаварыў пра развіццё Гендрыка Гёфгена? Гледзячы на яго цёплым позіркам, ён дадаў:
— Дарэчы, сёння ўвечары ў мяне будзе магчымасць прадставіць вас міністру прапаганды. Ён папярэдзіў, што будзе ў тэатры.
Гендрык пазнаёміўся з паўбагамі, і выявілася, што з імі можна рабіць справы гэтак сама добра, як з якімнебудзь Оскарам X. Кроге. 3 імі нават прасцей, чым з Прафесарам...
«А не такія ўжо яны і страшныя», — думаў Гендрык і адчуваў палёгку.
Вось ён, маленькі ўвішны герык, што кіраваў усім велізарным апаратам прапаганды, чалавек, які рабочым любіць прадстаўляцца «старым доктарам», які сваёй энергіяй, сваім прамоўніцкім талентам і з дапамо-
гай сваіх узброеных бандаў заваяваў нацыяналсацыялізму скептычны і кемлівы горад Берлін, — а горад Берлін не так проста ашукаць. Вось які ён, значыцца, — хітры розум партыі, які ўсё ведае наперад: калі трэба зладзіць факельнае шэсце, калі гамузам наваліцца на яўрэяў і калі ганіць католікаў. Дырэктар гаварыў па-саксонску, а міністр гаварыў з рэйнскім акцэнтам, і Гендрык адразу адчуў сябе ўтульна. Да таго ж прагінасты карлік, здавалася, быў нашпігаваны цікавымі і навамоднымі ідэямі. Ён гаварыў пра «рэвалюцыйную дынаміку», пра «містычны расавы закон жыц.ця», а потым проста пра баль у гонар прадстаўнікіў прэсы, дзе Гёфген мецьмецца з нечым выступіць.
Гэта мерапрыемства было першае, на якім Гендрыку належала адкрыта паказацца ў коле паўбагоў. На яго ўсклалі ганаровы абавязак увесці ў залу фройляйн Ліндэнталь, бо прэм'ер-міністр зноў прыпозніцца. На Лоце былі цудоўныя строі, тканыя з пурпуровых і срэбраных нітак. Гендрык амаль пакутаваў ад вытанчанасці і годнасці: увесь вечар яго фатаграфавалі, не толькі з генералам авіяцыі, але і з міністрам прапаганды, які падаў знак і пры гэтым паказаў славутую, чароўную ўхмылку, якою адорваў і тых, каго праз месяц-другі прыносілі ў ахвяру. Зласлівае блісканне вачамі ён усётакі не здолеў патушыць. Бо ён ненавідзеў Гёфгена, крэатуру прэм'ер-міністра. Але міністр прапаганды быў не той чалавек, які падупадае пачуццям і вызначае імі свае ўчынкі. Наадварот, яму хапіла рэзоііу падумаць: «Калі гэтага артыста калі-небудзь залічаць у зоркі трэцяй імперыі, дык няварта пакідаць таўстуну ўсю славу адкрыцця. Трэба сціснуць зубы і стаць, з ухмылкай, побач з ім перад фотаапаратам».
Як угладка ўсё ідзе! Як шчасліва ўсё абарочваецца! Гендрык адчувае сябе пястунчыкам лёсу. «Уся гэтая мілата як з неба звалілася, — думаў ён. — Ну, як можпа пагрэбаваць бляскам? На маім месцы ніхто гэтага не зрабіў бы, аніхто, а хто пачне сцінацца,— той проста ашуканец і крывадушны хлус. Жыць эмігрантам у Парыжы мне не па мне!» — задзірыста рэзюмаваў ён сам сабе. У віры падзеяў ён часам з агідай згадваў самотлівую няўцешнасць сваіх шпацыровак па парыжскіх вуліцах і бульварах. Дзякуй Богу, цяпер зноў навокал ліодзі!
Як бо тое завуць гэтага элеганта з сівой галавой і лупатымі блакітнымі вачыма, які так заўзята загаворвае яму зубы? Ага, правільна — гэта Мюлер-Андрэа, славуты пацешлівы блазан з «Цікавага часопіса». Цікава, як там у яго, усё яшчэ і цяпер заграбае грошы на сваіх павучальных артыкулах пад рубрыкай «Ці ведаеце вы?». He, «Цікавы часопіс» сканаў. Гер Мюлер-Андрэа, аднак, жыве і падбрыквае. У яго дом на шырокі размах. Ужо ў 1931 годзе ён апублікаваў кнігу «Верныя фюрэру», тады, праўда, пад псеўданімам. Але тым часам ён ужо прызнаў сваё аўтарства, і вярхі звярнулі на яго ўвагу. Гер Мюлер-Андрэа выдатна выкруціўся, яму не даводзіцца дужа бедаваць па «Цікавым часопісе», міністэрства прапаганды плаціць больш — вясёлы пажылы гер працуе цяпер у міністэрстве прапагаііды. Ён сардэчна паціскае руку артысту Гёфгену: «Вось і пабачыліся... Так, так, змяніўся час, але нам абодвум пафарціла». Гер Мюлер-Андрэа заўсёды быў за артыста Гёфгена.
А хто ж бо той недаростак, што размахвае нататнікам, як сцягам? Ба, гэта ж П'ер Ляру. Толькі цяпер
каля яго няма ніякага «jeune commumste»*, а, наадварот, толькі разадзетыя станістыя хлопцы ў спакушальназастрашлівых уніформах СС. На ўрачыстасцях і прыёмах высокіх нацысцкіх чыноўнікаў яму яшчэ весялей, чым на імпрэзах, колісь ладжаных яўрэйскім банкірствам. Ён проста расцвіў, аж столькі цікавых імёнаў запісаў у свой нататнік, пазнаёміўся асабіста — вельмі мілыя забойцы, яны цяпер займаюць самыя высокія пасады ў гестапа: настаўнік, якога нядаўна выпусцілі з дурдома, сёння міністр культуры; юрысты, якія называюць права ліберальнымі прымхамі; урачы, якія лічаць лячэнне жыдоўскім шарлатанствам; філосафы, якія абвясцілі расу адзінай аб'ектыўнай ісцінай. Усіх гэтых вытанчаных гергераў мсье Ляру запрашаў у «Эспланаду» на вячэру. Так, нацысты ўмеюць цаніць ягоную гасціннасць, яго далікатную дуіпу. Яму нават дазволена крыху інтрыгаваць у пасольствах, а ў падзяку дазваляюць выступаць у Палацы спорту. Спачатку людзі хіхікалі, калі бледны шкілецік выходзіў на трыбуну, пачыналі пішчаць нешта пра «глыбокую сімпатыю сапраўднай Францыі да Трэцяга рэйху»; але потым прымоўклі, бо «стары доктар» сам міністр прапаганды злосна цыкнуў і заклікаў да парадку. I П'ер Ляру пачынаў дэкламаваць нешта накшталт любоўнага гімна ў гонар Хорста Вэсэля, забітага сутэнёра і святога новай Гсрманіі, называў яго надзеяй і зарукай вечнага міру паміж дзвюма вялікімі нацыямі — Германіяй і Францыяй.
Мсье Ляру ледзь быў не кінуўся на шыю артысту Гёфгену, аж так ён узрадаваўся, убачыўшы яго!
’ «юнага камуніста» {франц.].
— Oh, oh, mon tres cher ami! Enchants, charme de vous revoir!’
Поціск рук, сардэчны смех. («Ну, ці ж не асалода жыць у Германіі? I мой новы любімец у сваім элегантным мундзіры СС куды як прыгажэйшы, чым брудныя маладыя камуністы, праўда ж?»)