• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

    Мэфіста

    Раман адной кар’еры
    Клаўс Ман

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 389с.
    Мінск 2006
    76.54 МБ
    — Bonsoir, mon cher, je suis tout a fait ravi", хай жыве фюрэр, яшчэ сёння ўвечары я перадам у Парыж, як весела, як мірна жыве цяпер Берлін, ніхто ні пра што іншае не думае, о, якая чароўная фройляйн Ліндэнталь, а вось і доктар Ірыг, дзень добры, дзень добры!
    Новыя поціскі — да іх падышоў доктар Ірыг. I яго твар таксама прамяніўся шчасцем. I ўсе падставы на тое былі: яго адносіны з нацыянальным рэжымам паляпшаліся цяпер дзень у дзень.
    Прывітанне, Ірыг, як паводзіцца, стары дружа! — Гёфген і Ірыг усміхаліся адзін аднаму, як два закадычныя сябры. Цяпер яны зноў могуць не бянтэжыцца, могуць паказвацца разам у грамадскіх месцах, яны ўжо не кампраметуюць адзін аднаго, не саромеюцца адзін аднаго. Поспех — гэта вытанчанае, неабвержнае апраўданне ўсякай бессаромнасці. Ззяючы, усміхаючыся, раскланьваліся ўсе чацвёра — мсье Ляру, Ірыг, Мюлер-Андрэа і Гёфген, бо прэм'ер-міністр, праходзячы міма іх у рытме вальса з Лотай Ліндэнталь, ім кіўнуў.
    Адносіны Гендрыка з Лолай Ліндэнталь набывалі людскую цеплыню. У камедыі «Сэрца» абое зыскалі
    ’ Ох, ох, мой найдаражэйшы дружа! Я шчаслівы, я рады вас зноў убачыць (франц.).
    " Вечар добры, мой дарагі, я абсалютна зачараваны (франц.).
    вялікі поспех. Страхі Лоты што да строгасці берлінскай прэсы не мелі падставы. Наадварот, усе артыкулы былі поўныя пахвалаў жаночай грацыі, аскетычнай сціпласці і сапраўды германскай задушэўнасці яе ігры. Ніхто не задаў ёй датклівага пытання, чаго яна так смешна адтапырвае мезенец. Наадварот, доктар Ірыг у вялікай рэцэнзіі выказаў меркаванне, што Лота Ліндэнталь увасабляе чалавечую душу ў новай Германіі.
    — Вось жа бачыце, Гендрык, гэтым я абавязана галоўным чынам вам, — казала дабрадушлівая бландынка. — Калі б вы не працавалі са мною так самааддана, так міюга, я не мела б поспеху.
    Гендрык падумаў, што сваім поспехам яна куды больш абавязана тоўстаму генералу авіяцыі, але змоўчаў. Ён іграў разам з Лотай камедыю «Сэрца» і ў многіх вялікіх гарадах правінцыі, у Гамбургу, Кёльне, Франкфурце і Мюнхене. Па ўсёй краіне ён выступаў партнёрам Лоты, якая «ваісціну ўвасабляла чалавечую душу ў новай Германіі». Падчас доўгіх паездак чыгункай высокая дама дазволіла яму глыбей зазірііуць у тайнікі гэтай душы. Таўстун бываў, аказваецца, вельмі часта такі грубы!
    — Вы не ўяўляеце сабе, што мне часам даводзіцца цярпець, — казала Лота. — Але па сутнасці, — запэўнівала яна, — ён добры чалавек. Што б там ні казалі пра яго ягоныя ворагі — ён па сутнасці сама дабрыня! I ён такі рамантычны!
    У Лоты слёзы на вочы набягалі, калі яна расказвала, як прэм'ер-міністр апоўначы, у мядзведжай скуры, з аголеным мячом на баку, моліцца перад партрэтам сваёй нябожчыцы жонкі.
    — Яна ж была шведка, — казала Ліндэнталь, нібыта
    гэта ўсё тлумачыла. — Нардыйка. I яна правезла яго ў машыне па ўсёй Італіі, — пасля ранення падчас мюнхенскіх падзеяў. Вядома, я разумею, ён да яе так прывязаны. Ён жа такі рамантычны. Але цяпер у яго ёсць я, дадавала яна ўсё-такі крыху пакрыўджаным голасам.
    Артыст Гёфген браў удзел у прыватным жыцці багоў. Калі ўвечары пасля спектакля ён сядзеў у Лоты ў яе цудоўных пакоях каля Тыргартэна і гуляў з ёю ў шахматы альбо ў карты, здаралася, раптам уваходзіў прэм'ер-міністр. Ну, ці ж не добрая душа? I хіба ж відаць па ім, якія страшныя справы ўчыніў ён сёння і якія запланаваў на заўтра? Ён жартаваў з Лотай, выпіваў шкляначку чырвонага віна, выцягваў велізарныя ногі і гутарыў з Гёфгенам пра сур'ёзныя рэчы, часцей пра Мефістофеля.
    — Я толькі дзякуючы вам правільна зразумеў гэтага тыпа, — казаў генерал. — Вось гэта мне хлопец! I ці ж не сядзіць у кожным з нас яго часцінка? Я маю на ўвазе: хіба ў кожным сапраўдным немцы няма часцінкі Мефістофеля, драбочка шэльмы і прахвоста? Калі б у нас была толькі адна фаўстаўская душа, многае мы з ёю патрапілі б, далёка б заехалі? Такое было б толькі на руку нашым ворагам! He, не, Мэфіста — гэта таксама германскі нацыянальны герой. Толькі людзям пра гэта казаць не трэба, — завяршаў міністр авіяцыі, з асалодаю рохкаючы.
    Інтымныя вячэрнія гадзіны ў доме Ліндэнталь Гендрык выкарыстоўвае, каб дамагчыся, чаго яму трэба ад патрона, аматара прыгожага. Так, напрыклад, ён убіў сабе ў галаву выступіць на сцэне Дзяржаўнага тэатра ў ролі Фрыдрыха Вялікага — такі вось найшоў на яго бзік.
    — Мне абрыдда вечна граць адных толькі дэндзі і
    злачынцаў, — крывячы нос, тлумачыў ён таўстуну. — Публіка пачынае мяне атаясамліваць з гэтымі тыпамі, я ж увесь час іх іграю. А мне патрэбна вялікая патрыятычная роля. I кепская п'еска пра старога Фрыца, якую прыняў да пастаноўкі наш прыяцель Цэзар фон Мук, мне якраз і падыходзіць. Як па мне пісаная!
    Генерал пярэчыў, што Гёфген зусім не падобны на славутага Гогенцолерна, Гендрык настойваў на сваім патрыятычным капрызе. Дарэчы, яго падтрымлівала і Лота.
    — Але ж я ўмею ствараць маску! — усклікаў ён. — Я яшчэ і не такое вычвараў! Падумаеш — паказаць старога Фрыца!
    Таўстун цалкам давяраў таленту пераўвасаблення ў сваім упадабанцы. Ён загадаў, каб Гёфген іграў старога Фрыца. Цэзар фон Мук, які ўжо быў прызначыў іншага выканаўцу, спачатку закусіў губу, а потым патрос Гёфгену абедзве рукі і ад душараднасці загаварыў з ім з саксонскім акцэнтам. Гендрык атрымаў ролю свайго прускага караля, наклеіў накладны нос, хадзіў з мыліцаю і гаварыў крэкчучы. Доктар Ірыг пісаў, што ён усё больш і больш робіцца выказнікам духу новага рэйха. П'ер Ляру паведамляў у адзін фашысцкі часопіс у Парыжы, што берлінскі тэатр дасягнуў цяпер дасканаласці, пра якую і не марыў чатырнаццаць ганебных гадоў і палітыкі пацыфікацыі.
    Гендрык дабіваўся і не такіх дробязяў у свайго магутнага апекуна. Адзін асабліва прыемны вечар Лота якраз згатавала крушон, а таўстун удаўся ў ваенныя ўспаміны — Гёфген адважыўся на поўную шчырасць і расказаў пра сваё жахлівае мінулае. Гэта была вялікая споведзь, і ўсемагутны літасціва прыняў яе.
    — Я артыст! — усклікаў Гендрык, бліскаючы вачыма, і як бура нервова насіўся па пакоі,— I як кожны мастак, я тварыў глупствы.
    Ён спыніўся, закінуў галаву, раскінуў рукі і абвясціў патэтычным голасам:
    — Вы можаце мяне знішчыць, гер прэм'ер-міністр. Я вам прызнаюся ва ўсім. — I ён прызнаўся, што быў закрануты пахібнымі бальшавіцкімі плынямі і какетнічаў з «левымі».Гэта быў капрыз мастака! — заявіў ён з ганарлівай пакутай. — Альбо, калі вам заўгодна, пакепства мастака!
    Канечне, таўстун усё гэта ведаў і нават болып за тое, ведаў ужо даўно, і гэта яму ані не далягала. У краіне павінна быць жалезная дысцыпліна, трэба караць як мага болып людзей. Але што да больш цеснага атачэння — тут вялікі чалавек быў ліберальны.
    — Ну і што? — сказаў ён. — Кожны можа ўхляпацца ў якое-небудзь гаўно. Час быў паскудны, ніякага парадку!
    Але Гендрык яшчэ не скончыў. Цяпер ён рашыў растлумачыць генералу, што і іншыя заслужаныя артысты чынілі такія ж самыя глупствы, як і ён.
    — Але яны акупляюць свае грахі, а мне яны велікадушна адпушчаны. Бачыце, гер прэм'ер-міністр, мяне гэта вельмі мучыць. Я прашу за аднаго чалавека. За калегу. Я магу абяцаць вам, што ён выправіцца. Гер прэм'ер-міністр, я прашу за Ота Ульрыхса. Казалі, што ён памёр. Але ён жывы. I ён мае права жыць на волі.
    Пры гэтым ён непамысна прыгожым жэстам прыкладна да вышыні носа падняў абедзве рукі, якія насуперак сваёй форме рабілі ўражанне арыстакра-
    тычных. Лота ўздрыгнула. Прэм'ер-міністр буркнуў:
    Ота Ульрыхс... а хто гэта? — Потым ён успомніў, што гэта былы кіраўнік камуністычнага кабарэ «Буравеснік». — Але ж гэта небяспечны тып! — сказаў ён з прыкрасцю.
    Ай, ды не, зусім ён не небяспечны! Гендрык заклінаў генерала не верыць гэтаму. Крыху неадумны гэта праўда, крыху неразважлівы — і тое праўда. Але каб небяспечны тып!? I ён жа перамяніўся.
    Ота цяпер зусім іншы чалавек, запэўніваў Гендрык, у якога доўгія месяцы не было з Ульрыхсам ніякага кантакту.
    Але як што сама Лота Ліндэнталь падтрымала Гендрыка ў гэтай далікатнай справе, урэшце ўдалося дабіцца ад таўстуна немагчымага: Ульрыхса выпусцілі і нават прапанавалі яму невялікія ролі ў Дзяржаўным тэатры. Ульрыхс сказаў:
    — He ведаю, ці магу я на гэта пайсці. Мне агідна карыстацца літасцю забойцаў і строіць з сябе пакайнага грэшніка. Мне наогул усё агідна.
    Няўжо яшчэ чытаць старому сябру даклад пра рэвалюцыйную тактыку? Гендрык усклікаў:
    — Ну, Ота! Ты таго... Ну, як сёння абысціся без хітрасці, як не прыкінуцца? Бяры прыклад з мяне!
    — Ведаю,— сказаў Ульрыхс дабрадушна. — Ты хітрэйшы.. А мне гэта цяжка...
    Гендрык адрэзаў:
    — Прыйдзецца прымусіць сябе. Я сябе таксама прымушаю. — I ён расказаў сябру, якія намогі даводзіцца яму рабіць, каб з ваўкамі выць па-воўчы. Даводзіцца, на жаль. — Даводзіцца лезці ў логвішча льва, тлумачыў ён. — Калі мы застанемся вонкі, мы зможам
    толькі лаяцца і нічога не дасягнем. А я — у самай сярэдзіне. I сяго-таго дамагаюся.
    Гэта быў гіамёк на тое, што Гендрык дабіўся вызвалення Ульрыхса.
    — Цяпер, калі цябе прынялі ў Дзяржаўны тэатр, ты зможаш аднавіць старыя сувязі і будзеш працаваць зусім інакш, не з якой-небудзь сумніўнай катакомбы.
    Гэты аргумент пераканаў Ульрыхса. Ён кіўнуў.
    — I наогул, — разважаў Гендрык, — чым ты думаеш жыць, калі ў цябе не будзе ангажэменту? He збіраешся ж ты зноў адчыніць «Буравеснік»? — пытаўся ён пагардліва. — Альбо хочаш здохнуць з голаду?
    Яны сядзелі ў кватэры Гёфгена на Рэйхсканцлерплац. Гендрык зняў сябру, які толькі некалькі дзён назад выйшаў на волю, пакойчык па суседстве.
    — У мяне табе жыць няварта, — казаў ён. — Гэта пашкодзіла б нам абодвум.
    Ульрыхс з усім згаджаўся.
    — Рабі, як лепей.
    Позірк у яго быў сумны і рассеяны, твар зблажэў. Ён часта скардзіўся на боль.
    — Гэта ныркі. Мне здорава не павялося.
    Гендрык з крыху пажадлівай цікаўнасцю распытваўся пра падрабязнасці, але Ота адмахваўся і маўчаў. Ён неахвотна гаварыў пра канцэнтрацыйны лагер. Спамянуўшы якую-небудзь дэталь, ён адразу як бы саромеўся і перадумваў. Прагульваючыся з Гендрыкам па Грунэвальдзе, ён паказаў на дрэва і сказаў:
    — Вось на такое дрэва мне аднаго разу давялося залазіць. Было даволі цяжка. Я залез на самы верх, a яны ў мяне кідалі камянямі. Адзін пацэліў у лоб — вось шнар. Згары мне трэба было сто разоў крыкнуць: