Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Ну што, старое пудзіла, пазнала Свайго вялікага гаспадара?
Паб'ю, патрушчу, каб прапала
Хлам'ё тваё і ўся нара!
Забыла мой убор, крывая морда?
На капялюш з пяром зірнула б хоць!
Гляджу, задрала нос завельмі горда, Што без візіткі ўжо і не заходзь!
Гэта тычылася ведзьмы, старое порхаўкі. I тая ў жаху сцепнулася. Генерал авіяцыі ад радасці пляскаў сябе па сцёгнах: бліскучая пыха сатаны, які задаецца сваім мярзотным чынам, яго ўжо й зусім развесяліла. Тлустаму, рохкатліваму рогату падпяваў срабрысты смех
Лоты Ліндэнталь. Пасля сцэны «Кухня ведзьмы» быў антракт. Прэм'ер-міністр загадаў прывесці Гёфгена да яго ў ложу.
Гендрык увесь збялеў і некалькі секундаў стаяў, заплюшчыўшы вочы, калі маленькі Бёк перадаў яму гэта прыемнае запрашэіше. Вось яно, вялікае імгненне! Ён будзе стаяць твар да твару з паўбогам... Ангеліка, якая круцілася ў яго грымёрнай, прынесла яму шклянку вады. Ён выпіў яе ўсю і ўжо вярнуў сабе здольнасць сцярвозна ўсміхацца. I нават здолеў вымавіць: «Значыцца, ўсё ідзе як след, па праграме!»,— быццам смяяўся з гэтай вырашальнай падзеі; а ў самога губы белыя.
Калі Гендрык увайшоў у ложу да ўсемагутнага, таўстун сядзеў наперадзе каля бар'ера і барабаніў мясістымі пальцамі па чырвоным аксаміце. Гендрык застаўся стаяць каля дзвярэй.
«Смешна, што ў мяне так бухае сэрца!» — падумаў ён і некалькі імгненняў маўчаў. Тут яго заўважыла Лота Ліндэнталь. Яна соладка прамовіла:
— Мілы, ты дазволіш прадставіць табе майго таленавітага таварыша па працы Гендрыка Гёфгена?
Вялікі павярнуўся. Геіідрык пачуў даволі высокі, тлусты і рэзкі голас:
— А-а-а, наш Мефістофель...
Далей быў смех.
Яшчэ ні разу ў жыцці Гендрык так не бянтэжыўся, ён сам засаромеўся сваёй разіубленасці і таму яшчэ больш сумеўся. Яго памутнёным вачам Ліндэнталь таксама бачылася ў фантастычным святле. Можа, вінаватае было яе бліскучае калье, якое надавала ёй застраіпліва велікасвецкі выгляд, альбо тая акалічнасць, што
яна так проста ў такой давернай блізкасці са сваім каласальным заступнікам і патронам, але ўся яна была цяпер па-манаршы грозная. На Гендрыка яна зрабіла ўражанне феі, праўда, пышнацелай і ласкавай, але зусім не бяспечнай. Яе ўсмешка, якая раней здавалася яму дабрадушлівай і дурнаватай, аказваецца, была поўная загадкавай хітрыны.
Што да тлушчэры ў яркай форме, што да раскошнага паўбога, дык Гендрык ад страху і напружання яго амаль і не бачыў. Велізарную постаць усемагутнага быццам прыкрываў вэлюм — містычнае мроіва, якое спакон веку замгляе моцных упраўцаў лёсу, багоў, ад нясмелага позірку смяротных. Толькі ордэнская зорка блішчала праз туман ды праступаў застрашлівы абрыс бычынага карка, але вось зноў пачуўся камандны голас, рэзкі і тлусты:
— Падыдзіце ж бліжэй, гер Гёфген.
Людзі, якія соўгаліся па партэры, утаропіліся наложу прэм'ер-міністра. Шапталіся, выварочвалі шыі. Ніводзін рух магутнага ўладара не ўнікаў ад увагі раззяваў, якія тлуміліся паміж радоў. Перадавалі, што твар генерала авіяцыі ўсё больш цяплеў, весялеў. О, ён смяецца, іста канстатавалі ў зале. Вялікі чалавек рагатаў, сардэчна, шырока раззяўляючы рот. I Лота Ліндэнталь выдала жамчужна-каларатурны смяшок, а артыст Гёфген, у вышэйшай меры дэкаратыўна драпіруючыся ў чорную накідку, паказаў пераможную ўсмешку, якая на масцы Мефістофеля здавалася хваравітай вышчаркай.
Гутарка ўсемагутнага з камедыянтам рабілася ўсё больш жвавай. Несумненна, прэм'ер-міністр весяліўся. Якія ж цудоўныя анекдоты расказваў Гёфген? Як ён дабіўся таго, што генерал авіяцыі літаральна ап'я-
неў ад дабрадушнасці? Усе ў партэры стараліся ўхапіць хоць бы некалькі слоў, што зляталі з крывава-чырвоных вуснаў. Але Мэфіста гаварыў ціха, толькі ўсемагутны мог разабраць яго выштукаваныя жарты.
Прыгожым жэстам Гёфген раскінуў рукі пад накідкай так, быццам у яго выраслі чорныя крылы. Усемагутны паляпаў яго па плячы; усе ў партэры гэта заўважылі, багавейны шолах нарастаў. Але ён адразу аціх, як музыка ў цырку перад небяспечным нумарам, калі здарылася нешта надзвычайнае.
Прэм'ер-міністр устаў; вось ён стаіць ва ўсёй сваёй велічы і бліскучай паўнаце і падае камедыянту руку! Віншуе яго з выдатным выкананнем? Падобна, усемагутны уступіў з камедыянтам у хаўрус — спрыяцеліліся!
У партэры ўсе расхлябенілі раты і вочы. Усе літаральна глыталі жэсты траіх там, у ложы, як нейкі казачны спектакль, як чарадзейную пантаміму пад загалоўкам «Артыст спакушае ўладу». Ніколі яшчэ Гендрыку так не зайздросцілі. Шчаслівы!
А ці здагадваўся хто з цікаўных, што насамрэч адбывалася ў грудзях у Гендрыка, пакуль ён глыбока схіляўся над мясістай, валасатай рукой? Ці толькі бо шчасце і гонар прымушалі яго здрыгацца? Альбо ён, на сваё здзіўленне, адчуваў і нешта іншае?
Што ж менавіта? Страх? He, мала што не агіду... «Я выкачаўся ў брудзе, — сам сабе здзіўляючыся, падумаў Гендрык, — цяпер у мяне на руцэ пляма, яе ніколі не сатрэш... Я запрадаўся... Цяпер я — пазначаны!»
VIII Па трупах
На раніцу ўвесь горад ведаў: прэм'ер-міністр у сваёй ложы прыняў артыста Гёфгена і дваццаць пяць хвілін гутарыў з ім. Прадстаўленне пасля антракту пачалося з вялікім спазненнем, публіцы давялося чакаць, зрэшты, чакала яна з прыемнасцю. Сцэна ў ложы прэм'ерміністра ўражвала куды болып за «Фаўста».
Гендрык Гёфген, які ў «Буравесніку» выступаў як «таварыш», на якога амаль махнулі рукой, адкід нацыі, эмігрант, — вось ён ува ўсіх на вачах побач з усемагутным таўстуном, якому выдалася быць у самым жывым гуморы. Мефістофель фліртаваў і жартаваў з усемагутным, той некалькі разоў паляпаў яго па плячы і пры развітанні доўга не выпускаў рукі. Дзяржаўны тэатр усхвалявана бурліў пры гэтым прадстаўленні. Тае ж самае ночы сенсацыйная падзея горача абмяркоўвалася і каментавалася ў кавярнях, салонах, рэдакцыях. Імя Гёфгена, якое ў апошнія месяцы не вымаўлялі без злараднай ухмылкі альбо паціскання плячыма, пачалі ўпамінаць пашанліва. На яго ўпаў водбліск ззяння ад улады.
Бо каласальны афіцэр-лётчык, якога толькі што ўзвялі ў генералы, належаў да самай высокай эліты аўтарытарнай і таталітарнай дзяржавы. Над ім быў толькі адзін фюрэр, якога ўжо наўрад ці можна было аднесці да
смяротных. Як Госпада нябеснага акружаюць архангелы, так дыктатара акружалі паладыны. Праваруч быў увішны карлік з драпежным пыскам, гарбаты прарок, лізун, шаптун, прапагандыст і манюка з рассечаным гадзючым языком. А леваруч масціўся шыкоўны трыбухач: ён стаяў, шырока расставіўшы ногі, велічна абапершыся на свой меч правасуддзя, увесь у ордэнах, стужках і ланцугах, кожны дзень у новым раскошным уборы. Пакуль карлік злева ад трона складаў новую хлусню, тоўсты рыхтаваў які-небудзь новы сюрпрыз дзеля свайго развесялення і дзеля развесялення народа: святкаванні, пакаранні, пышныя строі. Ён збіраў калекцыі ордэнскіх зорак, фантастычных тытулаў. Вядома, калекцыянаваў таксама і грошы. Ён рагатаў, разняволена парохкваючы, выслухваючы пра гэтую ягоную прагу да раскошы розныя анекдоты, якія народу дазвалялася прыдумляць. Часам, калі быў не ў настроі, ён загадваў каго-небудзь арыштаваць і катаваць за надта доўгі язык. Але часцей за ўсё ён дабрадушліва выскаляўся. Быць прадметам грамадскага гумару здавалася яму знакам папулярнасці, а да яе ён якраз і імкнуўся. Ён не ўмеў так бліскуча перакладаць языком, як канкурэнт, д'ябал ад рэкламы, і таму даводзілася дамагацца папулярнасці праз масіўныя і дарагія экстравагантнасці. Ён не мог нарадавацца сваёй славе і ладу свайго жыцця. Ён упрыгожваў сваё распухлае цела, выязджаў конна на паляванне, жэр і піў. Ён загадваў красці яму карціны з музеяў і развешваў іх у сваім палацы. Ён падтрымліваў знаёмства з багатымі людзьмі, за яго сталом бывалі прынцы і знакамітыя дамы. А ён жа быў бедны і жалю варты, і гэта зусім яшчэ нядаўна! Тым болып прагна цешыўся з усведамлення таго, што гро-
шай і цудоўных рэчаў у яго цяпер заваліся колькі. «Ну, ці ж не казачнае жыццё?» — думаў ён часта. Ён быў схільны да рамантычнага. Таму любіў тэатр, пажадліва прынюхваўся да закуліснай атмасферы і з прыемнасцю сядзеў у аксамітнай ложы, напаказ выстаўляючыся публіцы, перш чым убачыць што-небудзь прыемнае на сцэне.
Яго жыццё і цяпер ужо здавалася яму выдатным, але зусім цікавым, па гусце яно зробіцца толькі тады, калі зноў выбухне вайна. Вайна — так лічыў таўстун — была б яшчэ больш вострай пацехай, чым усе асалоды, якія ён сабе дазваляў. Вайне ён радаваўся, як малое дзіця Калядам, і галоўную сваю задачу бачыў у тым, каб падрыхтаваць яе хітра і скрупулёзна. Хай карлік ад рэкламы мітусіцца, робячы сваю справу, хай выкідае мільёны на подкуп і хабар, хай пляце сваю сетку шпіёнаў і правакатараў на ўсіх пяці кантынентах, хай напаўняе эфір нахабнымі пагрозамі і яшчэ больш нахабнымі прысягамі за мірныя планы, — яго, таўстуііа, цікавіць толькі авіяцыя. Бо самае першае, што павінна мець Германія, — самалёты. Бо, зрэшты, атручваннс атмасферы подласцю — толькі падрыхтоўчае цацканне. Прыйдзе такі дзень — таўстун палка марыў, што дзень гэты прыйсці не забавіцца! і паветра еўрапейскіх гарадоў будзе атручана ўжо не толькі ў пераносным сэнсе. Пра што — пра што, а пра гэта ўжо патурбуецца ён, генерал авіяцыі. Бо такі ж не ўвесь свой вольны час траціць на тэатры і пераапрананні.
Вось ён стаіць на тоўстых, бы калоны, нагах, выпінаючы велізарны трыбушыска і ззяе. На яго і на ўвішнага шэфа рэкламы падае амаль столькі сама святла, як і на фюрэра пасярэдзіне. А той, сваім цягам, здаецца,
анічагусенькі не заўважае — яго вочы пустыя і тупыя, як у сляпога. Можа, ён глядзіць ссярэдзіны? Альбо слухае сваім унутраным слыхам? I што ён там чуе? Ужо ці не спяваюць, ужо ці не нашэптваюць галасы ў яго сэрцы ўвесь час адно і тое самае — тое, што не перастаюць далдоніць міністр прапаганды і ўсе кіраваныя ім газэты: што ён памазаннік Божы, што яму толькі трэба ісці за сваёй зоркай, а і Германія, а з ёю і ўвесь свет будуць шчаслівыя пад ягонай упраўнай рукою? Няўжо такі ён гэта чуе? А ці верыць у гэта? Па яго твары, азызлым твары абываталя, пазначаным экстазам самазадаволенасці, можна падумаць, што і чуе, і верыць. Але пакінем яго ягоным захапленням і паняверкам. Гэты твар не хавае таямніц, якія надоўга маглі б прыкаваць да сябе нашу ўвагу і заінтрыгаваць. Няма ў ім духоўнай вышыні, ён не ўвысакароднены пакутамі. Адвернемся ж ад яго.