Мэфіста
Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
камеры. Яна толькі кіўнула. Ты паразумнела, канстатаваў Гендрык і з палёгкай усміхнуўся. Пры гэтым падумаў: «Мой строгі падыход зрабіў яе згаворлівай. Мне ўжо чаго там тое баяцца. Але як жа шкада, як бясконца шкада, што я яе трачу...»
Прынцэса Тэбаб з'ехала. Можна перавесці дух, неба зноў раз'яснілася. Жахлівыя тэлефанаванні больш не будзяць Гендрыка. Але якое дзіўнае адчуванне? Ці толькі гэта палёгка?
Джульета знікла. Барбара знікла. Абедзвюм ён запрысягаўся на вечнае каханне, Барбару нават называў сваім добрым анёлам! «Шкада яе, што табе такому дасталася»,— так пра яе сказала прынцэса Тэбаб. «Што ведае пра мяне грубая негрыцянка і пра маё складанае душэўнае жыццё?» — спрабаваў у думках пярэчыць ёй Гендрык. Але такія танныя выкруткі ўдаваліся яму не заўсёды. Часам бывала брыдка. Можа, перад самім сабою. Можа, перад Джульетай; яна так жаласна глядзела на яго ў паўцёмнай камеры — так дакорліва, так пагрозліва, так умольна. А ён яе страціў. Прагнаў і здрадзіў. Былі хвіліны, калі Гендрык успамінаў пра сваю Чорную Венеру. Ён чэрпаў асалоду з яе праклятай, неадухоўленай сілы, якая асвяжала, абнаўляла яго. Ён стварыў сабе з яе куміра, гэта ж пра яе, пра яе, мусіць, сказана:
Viens-tu du ciel profond ou sors-tu de 1'abime — 6 Beaute? I ўсклікаў y эгаістычным захапленні: — Tu marches sur des morts, dont tu te moques... Але, можа, ніякі яна не дэман. Зрэшты, яна зусім нават не ідзе па трупах. Самотная, у горкіх слязах, яна паехала ў чужы горад. Чаму! Таму што нехта іншы часам можа хадзіць па трупах...
«Ён ідзе па трупах» — так нетактоўна выказваўся малады Ганс Міклас пра свайго славутага калегу актора Гендрыка Гёфгена. He хацеў упарцісты хлопчык лічыцца з тым, што яго стары смяротны вораг быў пад адмысловай аслонай прэм'ер-міністра і вялікай Ліндэнталь. Міклас дазваляў сабе самыя неасцярожныя выбрыкі: лаяў не толькі калегу Гёфгена, але і гаспадароў, якія стаялі намнога вышэй за яго. Няўжо не разумеў, якія рызыкоўныя гэтыя яго дзёрзкія, неадумныя словы? Альбо ж разумеў, але зусім пра тое не дбаў? Значыцца, ён паставіў на карту ўсё? Па ягоным твары відаць было, што наважьгўся хлопец на нешта цвёрда. Ніколі раней, нават у гамбургскі перыяд, ён не быў такі азлоблены і такі ўпарты, як цяпер. А тады ж былі яшчэ надзеі, была вялікая вера. Цяпер не засталося нічога. Ён паўтараў:
— Усё гаўно. Нас ашукалі. Фюрэр хацеў улады, і болып нічога. Што палепшылася ў Германіі з таго часу, як ён яе хапнуў? Багатыя пабагацелі. Толькі меліоць патрыятычную лухту, спраўляючы свае махлярствы, — вось і ўся розніца. А інтрыганы як жылі, так і жывуць прьшяваючы. — Міклас меў на ўвазе Гёфгена. — Прыстойны немец хоць ты здохні — ніхто пра яго і не згадае, гаварыў Міклас. — А бюракратам жывецца прывольней, чым калі. Падзівіцеся на таўстуна, як раз'язджае ў залатым мундзіры, у раскошным лімузіне! А сам фюрэр таксама не лепшы! Зараз дык мы ўжо ведаем! Хіба ж бо інакш ён трываў бы такое? Такія несправядлівасці? Наш брат змагаўся за гэтую справу, калі ў яе яшчэ ніхто не верыў, а цяпер нас у каршэнь. А былы бальшавічок таварыш Гёфген цвіце і пахне...
Такія неацугляныя і пахібныя казані вёў цяпер ма-
лады Міклас. Пры ўсіх. He дзіва, што супрацоўнікі Дзяржаўнага тэатра пачалі пазбягаць яго. Дырэктар раз выклікаў яго да сябе і папярэдзіў:
Я ведаю, што вы шмат гадоў у партыі, — сказаў Цэзар фон Мук. — Менавіта таму вы павінны былі навучыцца дысцыпліне, і мы прад'яўляем вам асабліва высокія патрабаванні.
Міклас зрабіў каменны твар. Ён апусціў упарты падбародак, адкапыліў надта чырвоныя губы і сказаў ціхім хрыплым голасам:
— Я выйду з партыі.
Куды ён хіліць?
Мук абурана павярнуўся да маладога актора спінай, Міклас закашляўся. Кашаль трэс яго худое цела, з якім ён столькі гадоў так бязлітасна абыходзіўся. Усё яшчэ кашляючы, ён пакінуў кабінет дырэктара. Твар яго зрабіўся шэры, шчокі запалі. Вочы, абведзеныя чорнымі кругамі, блішчалі яркім і злым агнём. He без здзіўлення, нават не без шкадавання глядзеў дырэктар услед маладому чалавеку. «Беднае, прапашчае дзіця», — думаў Цэзар фон Мук.
Бедны юны Ганс Міклас, прапашчае дзіця! Пасля такога напружання, пасля такой растратлівай веры што табе засталося? Толькі нянавісць, толькі смутак і дзікая змуста прыспешыць канец. Ах, ён і так не за гарамі, у гэтым ты, прынамсі, можаш не сумнявацца, нядоўга ўжо табе ненавідзець, нядоўга бедаваць. Ты адважыўся кінуць выклік уладзе і асобам, пра ўзвышэнне якіх марыў. Але ты слабы, юны Міклас, і ў цябе няма багародных заступнікаў і спагаднікаў.
Улада, якую ты любіў, — лютая. Яна не трывае крытыкі, і хто ёй супрацівіцца, таго яна знішчае. Цябе
знішчаць, хлопча, знішчаць твае ж божышчы, на якіх ты так зацята маліўся. Ты ўпадзеш як падкошаны, з маленькай раны выцеча крыху крыві ў траву, і губы пабялеюць, зробяцца белыя-белыя, як твой высакародны лоб.
I ніхто не аплача тваю пагібель, твой канец — канец такой вялікай, такой палкай, так горка падманутай надзеі. I каму цябе аплакваць? Ты ж амаль заўсёды быў адзін. Маці сваёй не пісаў гадамі, яна выйшла за чужога мужчыну, бо твой бацька загінуў, загінуў у сусветнай вайне. Каму ж плакаць па табе? Каму галасіць над марна растрачанай маладосцю? Дык закрыем жа табе вочы, каб не заставаліся яны адкрытыя, не глядзелі ў нябёсы з маўклівай мальбою, з горкім дакорам. Можа, смерць замірыла цябе, беднае, прапашчае дзіця? Можа, ты падабрэў за час свайго суворага жыцця? I, можа, ты даруеш нам — ворагам тваім, што мы, толькі мы схіляемся над тваім трупам.
Бо доля твая збылася, усё прайшло хутка і спраўна. Ты сам наклікаў свой канец. Навошта табе было збіраць вакол сябе іншых юнакоў, яшчэ маладзейшых, яшчэ наіўнейшых, чым ты сваім часам, і гуляць з імі ў змоўшчыкаў? Супроць каго? Супроць самога фюрэра? Альбо супроць аднаго з ягоных сатрапаў? Вы думалі, што ўсё павінна быць «зусім інакш» — вось жа пра што вы тады марылі! Нацыянальная рэвалюцыя, так вы думалі, сапраўдная, шчырая, бескампрамісная рэвалюцыя! Толькі яна, яна адна ўсё пераверне, усё выратуе. А вас толькі подла ашукалі! I хіба не адправілі вы пісьмо за мяжу аднаму эмігранту, які калісьці быў сябрам фюрэру, а потым у ім зняверыўся?
I вось аднаго разу раніцай у твой пакой явіліся хлоп-
цы ў уніформах. Ты ўжо і раней з імі кампанаваўся, гэта былі старыя знаёмыя, і яны запхнулі цябе ў машыну, яна чакала ўнізе. Ты нядоўга супраціўляўся. Цябе адвезлі за некалькі кіламетраў ад горада, у лясок. Раніца выдалася свежая, ты празябнуў, але ніхто з тваіх сяброў не даў табе пледа ці паліто. Машына спынілася, табе загадалі прайсці некалькі крокаў. Ты зрабіў гэтыя некалькі крокаў. Ты яшчэ раз удыхнуў водар травы, ранішні ветрык пагладзіў цябе па лобе. Ты трымаўся проста. Можа, людзі ў машыне спахапіліся б, спалохаліся б, убачыўшы твой фанабэрысты твар; але яны не бачылі твайго твару, яны бачылі толькі тваю спіну. Потым грымнуў стрэл.
Дзяржаўнаму тэатру, дзе ты выступаў ужо каторы тыдзень, было паведамлена, што ты загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Паведамленне гэта прынялі стрымана, ніхто не верыў у яго праўдзівасць. Фройляйн Ліндэнталь сказала:
— Жахліва! Такі малады! Праўда, мне ён ніколі асабліва не падабаўся. Надта ж бо неспакойны. Вы так не думаеце, Гендрык? I да таго злыя вочы...
Гэтым разам Гендрык не адказаў сваёй уплывовай сяброўцы. Ён баяўся ўявіць сабе твар маладога Ганса Мікласа. Але ён яму яўляўся, хацеў ён таго ці не. Вось ён стаіць перад ім зусім выразна ў змроку калідора. Вочы заплюшчаныя, на лобе ззянне. Упартыя вусны варушаца. Што ж яны кажуць? Гендрык адвярнуўся і пабег, ратуючыся ў мітусні дня, каб не чуць, не чуць таго, што кажа гэты строгі, цудоўна ператвораны сконам пасланец смерці.
IX
Па многіх гарадах...
Месяцы праходзяць, мінуў 1933-і, вялікі год, калі верыць журналістам, чые меркаванні і думкі прадыктаваны ім міністэрствам прапаганды. Год спаўнення жаданняў, год перамогі; год, калі абудзілася нямецкая нацыя і ў славе здабыла сама сябе і свайго фюрэра.
Радасны, бліскучы год у артыста Гёфгена — гэта як мае быць! Пачаўся з непрыемнасцяў, а закончыўся поўным трыумфам. Упэўнена і ў найлепшым гуморы ўступае Гендрык у год 1934-ы. Ён упэўнены ў прыхільнасці магутаў улады. Ён можа пакласціся на ласку прэм'ер-міністра. Вялікі чалавек прасцёр над ім сваю шырокую ахоўную далонь. Ён лічыць Гёфгена-Мефістофеля нечым накшталт хатняга блазна і бліскучага прайдохі, пацешнай цацкай. Артысту даўным-даўно даравалі яго падазронае мінулае — свавольныя выбрыкі мастака. Негрыцянку з нагайкай ён збыў з рук, шчасліва збаёдаў. Гёфген будзе іграць шмат-шмат выдатных роляў. Ён можа здымацца ў кіно і заграбаць вялікія грошы. Прэм'ер-міністр яго часта прымае. Амаль гэтак жа нязмушана, як ён, бывала, заходзіў у кабінет дырэктара Шміца альбо фройляйн Бэрнгард, заходзіць камедыянт у рабочыя памяшканні альбо ў хатнія пакоі генерала.
Твой скептыцызм, тваю хандру Умомант з твару я сатру, —
гэтай дзёрзкай цытатай з «Фаўста» вітае Гендрык усемагутнага. А ўсемагутны не ведае больш прыемнага адпачынку пасля сваіх крывавых і бліскучых клопатаў, чым пацешыцца з прыдворнага блазна. У фройляйн Ліндэнталь, можна сказаць, амаль ёсць прычына рэўнасці. Але ж яна дабрадушная, дый сама са слабасцю на Гендрыка Гёфгена. Якую вагу, які німб надае яму ў шырокіх колах усім вядомая, паўсюдна абгаворваная дружба з грозным таўстуном!
He дзіва, што не адрыгнецца Такая страва смачная, ані... —
так часта думалася Гендрыку, калі калегі і пісьменнікі, першыя дамы рэжыму і нават палітыкі трактавалі яго ліслівымі лёстачкамі. Ці так ужо яму важная тая «страва смачная», тыя лёстачкі ў колах нямецкіх нацыяналістаў, ці так ужо патрэбная салодзенькая пачцівасць тыпаў накшталт мсье П'ера Ляру? Ці такая ўжо асалода выслухваць тонкія, вытанчаныя кампліменты доктара Ірыга, свецкія манернасці гера Мюлера-Андрэа? У гутарках са старым сябрам Ота Ульрыхсам ён выказваецца пра ўсю гэтую «праклятую хеўру» з пагардай. Але ці не такія ўжо несалодкія яго вушам гэтыя запэўненні ў адданасці, гэтыя праявы ўвагі? I ці такое ўжо дрэннае шампанскае за сталом у П'ера Ляру ў гатэлі «Эспланада», пітае ў цудоўным коле дэкаратыўна разубраных хлопцаў-малойцаў з СС?