Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Барбара, якая раней бавіла вольны час за маляваннем, чытаннем цяжкіх кніг, у клопатах пра сяброў, у лёгкіх гульнях, летуценных роздумах, — Барбара стала актыўная. Яна працавала ў камітэце па справах палітычных бежанцаў з Германіі. Апрача таго, разам са сваім сябрам Себасцьянам і фраў фон Гэрцфэльд яна выдавала часопіс, які засцерагаў супроць фашызму, асвятляў ваенныя падрыхтоўкі Германіі, выкрываў яе зладзействы супроць культуры і права. Себасцьян і Гэрцфэльд былі адказныя за рэдактуру; Барбара адказвала за дзелавую частку. На сваё здзіўленне яна выявіла, што мае пэўныя здольнасці і спрыт у фінансавых аперацыях. Маленькі часопіс павінен быў сам сябе ўтрымліваць, ні адкуль не атрымліваючы падтрымкі. Ён выходзіў штотыдня, кожны нумар на нямецкай і французскай мовах. Спачатку ён разыходзіў-
ся толькі ў вузкім коле абанентаў і друкаваўся не ў друкарні, а на гектографе. Але праз паўтода з тонкіх лісткоў атрымалася выданне, якое мела сяброў ва ўсіх еўрапейскіх гарадах за межамі Германіі.
— Пяцьдзесят чалавек чытаюць нас у Стакгольме, у Мадрыдзе — трыццаць пяць, у Тэль-Авіве сто дзесяць,— гаварыла Барбара. Галандыяй і Чэхаславакіяй я задаволена. Са Швейцарыяй справа яшчэ не наладзілася. Мець бы нам спрытнага прадстаўніка ў Амерыцы! Сотні, тысяч павінны ведаць пра нас! А мы такія бедныя... — так яна гаварыла на «рэдакцыйнай канферэнцыі» ў маленькім нумары гатэля. — Нашы ворагі трацяць мільёны на распаўсюд сваёй хлусні, а нам ледзь хапае на паштовыя выдаткі.
Яна сціскала худыя загарэлыя рукі ў кулакі. Пагляд рабіўся грозным — як заўсёды, калі яна думала пра ненавісных ворагаў.
Змяніўся і Себасцьян, які раней цікавіўся толькі самымі выштукаванымі і складанымі рэчамі. Цяпер ён спрабаваў думаць і пісаць проста.
— У барацьбы свае законы, гэта не высокая гульня мастацтва, — гаварыў ён. — Закон барацьбы патрабуе ад нас, каб мы адкінулі тысячы дэталяў і засяродзіліся на адным. Мая задача зараз — не спазнаваць, не ствараць прыгожае, а дзейнічаць, у меру сваіх сілаў. I гэта самая цяжкая ахвяра, якую я прыношу.
Часам ён стамляўся. I тады казаў:
Мне агідна. I няма ніякага сэнсу. Яны ж намнога мацнейшыя за нас, супроць ражна не папрэш. Колькі можна строіць з сябе Дон-Кіхота? Я мару пра востраў, пра далёкі-далёкі востраў, куды не даходзілі б нават глухія водгукі таго, што так даймае нас...
— Але такога вострава няма! — крычала на яго Барбара. — Яго няма і быць не павінна, Себасцьян! А нашыя ворагі зусім не такія моцныя! I яны нас баяцца. Кожнае слова — любое слова праўды б'е па іх і на нейкую крохатку, на самуто маленькую, набліжае іх пагібель, іх непазбежную пагібель.
Калі яе сябар Себасцьян стамляўся, яна рабілася ўдвая больш перакананая, упэўненая.
— Можаш уявіць сабе,— расказвала яна яму, у нас два новыя абаненты ў Аргентыне, гэта ж здорава, яны нам нават грошы ўжо прыслалі.
Барбара паўдня траціла на тое, што пісала напаміны ў кнігарні і ў пункты распаўсюджвання Сафіі і Капенгагена, Токіо ці Будапешта з прычыны маленькіх сумаў, якімі там завінаваціліся.
3 Гедай Гэрцфэльд устанавіліся адмысловыя адносіны, не тое каб сяброўства, але ж і нешта большае, чым проста дзелавітыя адносіны. Барбара глыбока паважала фраў фон Гэрцфэльд. Тая праяўляла энергію і смеласць. Яна была вельмі адзінокая, і ёй заставалася толькі яе праца. Яна ставілася да іх маленькага часопіса, як маці да дзіцяці. Калі выйшаў першы нумар, надрукаваны друкарскім спосабам і, да таго ж, у палепшаным афармленні, Геда мала што не заплакала ад радасці. Яна абыяла Барбару і пачала гаварыць ёй ціха, на вуха, хоць у пакоі нікога не было, — як яна ёй за ўсё ўдзячная. Барбара доўга глядзела ў вялікі, мяккі, пушысты ад пудры твар фраў фон Гэрцфэльд і ўбачыла, што рысы яе сталі больш рэзкія, больш выразныя. Па іх можна было меркаваць пра ўнутраную барацьбу, пра душэўныя перажыванні, моцныя і горкія, якія сёлета выпалі ім усім на долю. На першых тыднях эміграцыі
Геда сустрэла свайго мужа, які даўным-даўно расстаўся з ёю. Можа, з гэтай сустрэчай яна звязвала нейкія свае надзеі? Выявілася, што ў мужа яе ў Маскве была сувязь з адной дзяўчынай. Што ж, цалкам натуральна. Геда была дастаткова цямкая, яна ўсё разумела. I ўсё такі гэта паведамленне яе закранула і развеяла яе надзеі, ды яна і сама сабе ў іх не зусім прызнавалася.
А Гендрык? Ці думала яна пра яго? Аднаго разу, адным адзін толькі раз яна згадала гэта імя ў гутарцы з Барбарай.
— Ці добра яму? — спыталася яна ціха, гэта было ноччу, позна, яны доўга працавалі разам. — Як яму тамтэйшае жыццё? Ці задаволены ён сваёй новай славай?
— Пра каго ты? — спыталася Барбара, не гледзячы.
Фраў фон Гэрцфэльд пачырванела, паспрабавала іранічна ўсміхнуцца.
— Як пра каго? Пра твайго былога мужа...
Барбара сказала ціха:
— А ён жывы? Я нават не ведала, што ён яшчэ ёсць. Я не люблю прывідаў мінулага, і менш за ўсё такіх сумніўных, як гэты.
I болып яны ні разу пра яго не згадвалі.
Часам Барбара наведвала свайго бацьку, які жыў зусім адзін на поўдні Францыі, каля Міжземнага мора. Ён пакінуў Германію адразу пасля падпалу рэйхстага на шаленне і расчараванне цэлай банды нацыянал-сацыялісцкіх студэнтаў, якія знайшлі яго дом пустым, уварваўшыся туды, каб паказаць «чырвонаму тайнаму радцу», што пра яго думае «сапраўдная нямецкая моладзь». Сапраўдная нямецкая моладзь была поўная рашучасці па-зверску пабіць славутага на ўвесь свет старца, а потым пасадзіць яго ў машыну і вы-
везці ў бліжэйшы канцэнтрацыйны лагер. Банда бушавала, бо на віле ў тайнага радцы была толькі ахмістрыня, якая дрыжала ад страху. Каб хоць штонебудзь зрабіць для Германіі і надаць пэўны сэнс гэтаму начному акту, яны крыху патрэслі старую і замкнулі яе ў склепе, а самі бушавалі ў бібліятэцы. Сапраўдная нямецкая моладзь таптала творы Гётэ і Канта, Вальтэра і Шапэнгаўэра, Шэкспіра і Ніцшэ. «Усё гэта марксізм!» — яглілі малойцы ў мундзірах. У распалены камін паляцелі працы Леніна і Фройда, a малойцы радасна скакалі. Па дарозе назад маладыя людзі гаварылі, што ўсё ж правялі некалькі прыемных гадзін у доме тайнага радцы.
— О, калі б стары асёл сам быў дома! — крычалі веселуны. — Во, была б пацеха!
Тайны радца вывез у чамаданах самыя важныя паперы і малую, але самую любімую частку бібліятэкі. Правёўшы некалькі тыдняў у падарожжы па Швейцарыі і Чэхаславакіі, ён асеў на поўдні Францыі. Зняў невялікі дамок, у садзе расло некалькі пальмаў, і былі прыгожыя кветнікі, і было відно мора.
Гаспадар рэдка выходзіў, усё больш сядзеў дома адзін. Гадзінамі хадзіў па садзе альбо сядзеў каля дзвярэй і не мог удосыць нагледзецца на бясконца разнастайныя фарбы мора.
— Гэтатакое суцяшэнне,казаў ён Барбары, — мне так добра, калі я бачу гэтуто цудоўную ваду. Увесь той час, што мяне тут не было, я не памятаў, якое сіняе яно бывае — Міжземнае мора... Усе немцы, якія заслугоўваюць гэтага імя, сумуюць па ім і шануюць яго як святую калыску нашай культуры. I вось раптам выяўляецца, што яго трэба ненавідзець. Немцы хочуць
сілком вызваліцца ад яго пяшчотнай улады, ад яго мілаты; яны думаюць, быццам могуць абысціся без яго цудоўнай яснасці. Яны крычаць, што яна ім абрыдла. Me ж гэта іх уласная культура. Значыцца, ім абрыдла ўласная культура. Значыцца, трэба знішчыць усё тое вялікае, што яны самі падарылі свету? Здаецца, усё выглядае на тое. Ах, гэтыя немцы! Колькі ім яшчэ давядзецца пакутаваць, і якія жахлівыя пакуты яны яшчэ прынясуць іншым!
Нацыянал-сацыялісцкая дзяржава канфіскавала дом і маёмасць тайнага радцы. Яна пазбавіла яго грамадзянства. Брукнер толькі з нататкі ў французскай газэце даведаўся, што ён пазбаўлены грамадзянства і што ён больш «не немец». Праз некалькі дзён пасля таго, як прачытаў гэтую нататку, ён зноў прыступіў да працы. «Гэта будзе тоўстая кніга, — пісаў ён Барбары, — і яна будзе называцца «Немцы». У ёй я збяру ўсё, што пра іх ведаю, усё пра мае пакуты і надзеі, звязаныя з немцамі, я шмат чаго пра іх ведаю, я шмат чаго апасаюся, і я ўсё яшчэ не трачу надзеі».
Пакутуючы і раздумваючы, ён праводзіў дні каля чужога любімага берага. Часам праходзілі цэлыя тыдні, і ён не вымаўляў ні слова, акрамя некалькіх французскіх — дзяўчыне, якая прыбірала ў доме. Ён атрымліваў шмат пісьмаў. Яго ранейшыя вучні, якія цяпер жылі ў эміграцыі альбо на грані роспачы ў Германіі, звярталіся да яго па слова суцяшэння і парады.
«Ваша імя застанецца для нас увасабленнем іншай, лепшай Германіі»,— адважыўся напісаць яму нехта з баварскай правінцыі — праўда, змененым почыркам і без свайго адраса. Такія прызнанні і запэўненні ў адданасці тайны радца чытаў з болем і ўдзячнасцю.
Ён думаў: «Усе ж гэтыя людзі, якія так адчуваюць і пішуць, цярпелі ўсё гэта, вінаватыя ва ўсім — у тым, што наша краіна зрабілася такою, якая яна сёння». Ён адкладваў пісьмы ўбок і зноў разгортваў свой рукапіс, які паступова рос і ўзбагачаўся любоўю і веданнем, смуткам і ўпартасцю, глыбокім сумненнем і яшчэ больш глыбокай, хоць і абумоўленай тысячай агаворак, перакананасцю.
Брукнер ведаў, што ў другім маленькім горадзе на поўдні Францыі, не далей чым за пяцьдзесят кіламетраў ад яго, жывуць Тэафіл Мардэр з Нікалетай. Неяк аднаго разу яны сустрэліся на шпацыры і павіталіся, але не дамаўляліся пра сустрэчу. Мардэр, як і Брукнер, не быў схільны да цеснага кантактавання. У старога прайшло яго вясёлае блазнаванне. Жах ад весткі пра нямецкую катастрофу прымусіў яго замоўкнуць. Як і Брукнер, гадзінамі сядзеў ён у садку, дзе былі пальмы і кусты ў квецені, і глядзеў на мора. Але ў вачах у Мардэра не было ціхай задуменнасці. Яны былі неспакойныя, яны палымнелі, яны няўцешна блукалі над велізарнай мігатлівай роўняддзю мора. Блакітнаватыя іубы не страцілі здольнасці рухацца, пасмоктваць і цмокаць. Толькі цяпер з іх не зляталі кленічы — засталіся толькі бязгучныя скаргі.
Тэафіл, які раней так проста трымаў галаву, сядзеў цяпер згорбіўшыся. Свінцовыя рукі ляжалі на худых каленях, такія стомленыя, быццам ён ужо ніколі не здолее паварушыць імі. Ён сядзеў нерухома, толькі вочы блукалі і іубы вялі жаласную бязгучную размову. Ma­caw ён уздрыгваў, быццам яго палохаў нечы жахлівы твар. Тады ён з цяжкасцю падымаўся і ўскрыкваў, глуха, па-старэчы крэкчучы: