Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
ён праслухаў і курс тэалогіі. Палітыка яго ніколі не забірала.
— Гендрык Гёфген — вялікі чалавек, — казаўёнзвычайна з гарачым пачуццём у яўрэйскіх колах, да якіх належаў па сямейных сувязях, і ў апазіцыйна-рэлігійных, да якіх належаў дзякуючы сваёй пабожнасці.
Гендрык плаціў яму з уласных рэсурсаў. Ён абмяжоўваў сябе ў выдатках толькі дзеля таго, каб яму служыў чалавек з расы парыяў, такім чынам ён мог імпанаваць праціўнікам рэжыму. Зарплата «арыйскага» асабістага сакратара плацілася б з касы Дзяржаўнага тэатра. Але дырэктар не мог карыстацца паслутамі касы, каб плаціць «неарыйцу». Можа, прэм'ер-міністр дараваў бы яму і гэты капрыз. Але Гендрык надаваў вялікае значэнне сваёй фінансавай ахвяры. Дзвесце марак, якія ён выплачваў штомесяца, у яго бюджэце гралі мінімальную, мала прыкметнуіо ролю і акупляліся з лішкам, бо яны надавалі ягонаму ўчынку вагу. Малады Ёганэс Леман складаў важны артыкул у балансе перастраховак, якія Гёфген рабіў без вялікай рызыкі. Яму гэта было патрэбна, без гэтага ён не вытрымаў бы, шчасце яго было б атручана нячыстым сумленнем, якое на вялікае дзіва не хацела супакойвацца, і страхам перад будучым, які пераследаваў вялікага чалавека нават у сне.
А ў самым тэатры, там, дзе ён выступаў як высокая афіцыйная асоба, ён не лічыў разумным дазваляць сабе занадта многа: міністр прапаганды і яго прэса сачылі за кожным яго крокам. Дырэктар павінен быў радавацца, калі яму ўдавалася выратаваць тэатр ад поўнай мастацкай катастрофы, ад пастаноўкі абсалютна дылетанцкіх п'ес, ад прыёму на службу ў тэатр бяздар-
ных, але ў расавых адносінах бездакорна светлавалосых актораў.
Вядома, тэатр быў гаранатавана аслонены ад яўрэяў — ці тое там рабочыя сцэны, памочнікі рэжысёра ці швейцары, ужо не кажучы пра зорак. Вядома, пра пастаноўку новай п'есы не магло быць і гаворкі раней, чым правяралася бездакорнасць радаводу і аўтара аж да чацвёртага і пятага калена. ІТесы, у якіх можна было западозрыць погляды, якія маглі быць успрынятыя як асуды вартыя, — пра такія п'есы, натуральна, гаворкі не было. Скласці рэпертуар было нялёгка. Бо і класікам даверыцца нельга. Вось, у Гамбургу на «Доне Карласе» выбухнулі апладысменты, амаль бунтарскія апладысменты, калі маркіз Поза запатрабаваў ад караля Філіпа «свабоды думкі». А ў Мюнхене ўмомант прадалі ўсе білеты на новую пастаноўку «Разбойнікаў», але ўрад тут жа забараніў п'есу: юнацкі твор Шылера прагучаў як актуальная рэвалюцыйная драма і выклікаў захапленне. Дырэктар Гёфген не адважваўся ставіць ні «Карласа», ні «Разбойнікаў», хоць і марыў сыграць і маркіза Позу, і Франца Моора. Амаль усе сучасныя п'есы, якія да студзеня 1933 года стаялі ў рэпертуары патрабавальнага нямецкага тэатра, раннія, энергічныя творы Гергарда Гаўптмана, драмы Вэдэкінда, Стрындбэрга, Геарга Кайзера, Штэрнгайма, з абурэннем адкідаліся за іх разбэшчвальны «бальшавіцкі» дух. Дырэктар Гёфген не мог прапанаваць да пастаноўкі ніводнай з іх. Маладыя драматургі з таленавітых амаль усе без выключэння эмігравалі, а каторыя і жылі ў Германіі, дык не інакш, як на становішчы ссыльных. Што ж мог ставіць дырэктар Гёфген у сваіх цудоўных тэатрах? Нацыянал-сацыялісцкія пісьменнікі — бравыя хлопчыкі
ў чорных альбо карычневых уніформах — пісалі рэчы, ад якіх кожны, хто хоць крыху разбіраўся ў драматургіі, з жахам адварочваўся. Дырэктар Гёфген рабіў заказы тым ваяўнічым хлопцам, у якіх заўважаў хоць бы іскрынку здольнасцяў. Ён загадаў выплаціць па дзве тысячы марак авансам пяці такім геніям, каб атрымаць нарэшце п'есу. Але вынік быў нікчэмны. Яму прынеслі патрыятычныя трагедыі на ўзроўні сачыненняў істэрычных гімназістак.
—	Та-ак, у гэтай Германіі цяжка паставіць што-колечы прыстойнае, — казаў Гендрык у коле інтымных сяброў, з выразам агіды падпіраючы рукамі бледны, стомлены твар.
Сітуацыя склалася цяжкая, але дырэктар Гёфген быў чалавек спрытны. Сучасных камедыяў не было. I ён знаходзіў старыя фарсы. Поспех быў гучны. Месяцамі ён меў поўныя зборы на якой-небудзь запыленай французскай камедыі. Ён сам іграў галоўную ролю, паказваўся публіцы ў выдатных строях у стылі ракако. Яго дзівосна загрыміраваны твар з мушкай на падбародку выглядаў так пікантна, што ўсе дамачкі ў партэры хіхікалі ад асалоды, быццам іх казыталі, яго жэсты былі такія акрыленыя, гаворка такая натхнёная, што фарс, з якога смяяліся яшчэ нашыя бабулі, здаваўся верхам сучаснага. Шылер са сваімі вечнымі заклікамі да свабоды быў на падазрэнні, і дырэктар аддаваў перавагу Шэкспіру, якога ўплывовая прэса абвясціла вялікім германцам, так бы мовіць, народным героем. Лота Ліндэнталь — фаварытка паўбога і «ўвасабленне душы новай Германіі» — рашылася выступіць у ролі Міны фон Барнгэльм у камедыі, аўтар якой заслужыўся на няласку ўладаў сімпатыяй да яўрэяў і недарэчным па-
кланеннем сіле розуму. Але Ліндэнталь спала з генералам авіяцыі, і Готхальду Эфраіму Лесінгу даравалі яго «Натана Мудрага». I «Міна фон Барнгэльм» дала добрыя зборы. Прыбыткі дзяржаўных тэатраў, такія мізэрныя пры Цэзары фон Муку, яўна пайшлі ўгору дзякуючы растароплівасці новага дырэктара.
Цэзар фон Мук, які па асобым даручэнні фюрэра рабіў прапагандысцкае турнэ па Еўропе, меў усе падставы быць незадаволеным трыумфам свайго пераемцы. Ён і праўда злаваўся, але не паказваў выгляду, а, наадварот, пасылаў паштоўкі з відамі Палерма і Капенгагена «сябру Гендрыку». У іх ён не пераставаў падкрэсліваць, як яму прыемна вольным часам турнуцца па розных краінах. «Бо ўсе паэты — вандроўнікі», — пісаў ён з «Гранд-гатэля» ў Стакгольме. Ён меў пры сабе дастаткова валюты. У лірычных, але і ваяўнічых фельетонах, якія пад сенсацыйнымі загалоўкамі друкаваліся ў газэтах, Мук шмат пісаў пра раскошныя рэстараны, пра забраніраваныя тэатральныя ложы і прыёмы ў пасольствах. Творца трагедыі «Танэнбэрг» адкрыў у сабе поцяг да жыцця ў вялікім свеце. 3 другога боку, ён лічыў гэтую вясёлую паездку высокамаральнай місіяй. Агент нямецкай дыктатуры за мяжою любіў характарызаваць сваю падазроную дзейнасць як духоўны подзвіг і падкрэсліваць, што ён агітуе за трэці рэйх не хабарам, як яго кульгавы шэф, а, наадварот, пяшчотнымі любоўнымі песнямі. Усюды яго чакалі прыгоды, такія ж прыемныя, як і значныя. У Осла, напрыклад, яму патэлефаі'лвалі з самай паўночнай будкі Еўропы. Заклапочаны голас спытаўся з далёкага запалярнага краю:
Ну, што там у Германіі?
I місіянер і падарожнік спрабаваў сфармуляваць некалькі малітоўных фразаў, якія меліся расцвісці ў палярнай цемры, як букет нарцысаў, пралесак альбо першых братак. Усюды ўсё ішло вельмі міла. Толькі ў Парыжы пясняр бітвы на Мазурскіх балотах адчуваў сябе няўтульна. Бо там яго збіў з панталыку чужы яму і непрыемны ваяўнічы дух. «Парыж падступны»,— пісаў паэт дамоў і з шчырай расчуленасцю ўспамінаў пра ўрачысты мір, які панаваў у Потсдаме. I ўжо зусім між іншым сярод усіх уражанняў ад паездкі гер фон Мук крыху паінтрыгаваў — у пісьмовай форме і па тэлефоне — супроць свайго сябра Гендрыка Гёфгена. Нямецкі паэт у Парыжы праз шпіёнаў — агентаў TaftHan паліцыі і супрацоўнікаў германскай амбасады — высветліў, што там жыве чарнаскурая, якая раней была ў недазволенай і мярзотнай сувязі з Гёфгенам, а цяпер ягонай утрыманкай. Цэзар перабароў у сабе прыродную агіду да французскай амаральнасці і выправіўся ў сумніўную ўстанову на Манмартры, дзе прынцэса Тэбаб пырхала ў якасці птушкі. Ён заказаў шампанскае сабе і чорнай даме. Даведаўшыся, што ён прыехаў з Берліна і хоча сёе-тое разведаць пра сексуальнае мінулае Гендрыка Гёфгена, яна сказала некалькі грэблівых і грубых словаў, устала, паказала яму сваю цудоўную задніцу, на якой калыхалася аздоба з пёраў, і дадала да гэтага жэсту гук выцягнутых трубачкай губоў, які павінен быў выклікаць самыя фатальныя асацыяцыі. Увесь рэстаран ад смеху клаўся: нямецкага барда згаўнялі начыста самым ганебным чынам. Ён пагрозліва бліснуў сталёвымі вачыма, грукнуў кулаком па стале, сказаў некалькі фразаў з саксонскім акцэнтам і абурана пакінуў рэстаран, у тую самую ноч па
тэлефоне далажыўшы міністру прапаганды, што з інтымным жыццём новага дырэктара не ўсё ў парадку, тут, несумненна, крыецца цёмная таямніца, любімец прэм'ер-міністра небеспахібны. Міністр прапаганды сардэчна падзякаваў свайму сябру-паэту за цікавае паведамленне.
Але як цяжка зрабіць што-небудзь такое супроць першага тэатральнага дзеяча рэйха, вялікага любімца магутнага кіраўніка і куміра публікі. Гендрыка ўсюды цанілі, ён цвёрда сядзеў у сядле. I яго прыватнае жыццё рабіла самае добрае ўражанне. Малады гер дырэктар у рамках хатняга быту быў амаль патрыярхальны, хоць крыху арыгінальны і нервозны.
Гендрык выпісаў з Кёльна ў Берлін бацькоў і сястру Ёзі. Ён заняў з імі разам вялікую падобную на замак вілу ў Грунэвальдзе. У кватэры на Рэйхсканцлерплац, за якую было заплачана за некалькі месяцаў наперад, часова жыла Нікалета. Віла з паркам, тэніснымі кортамі, цудоўнымі тэрасамі і прасторнымі гаражамі надала маладому дырэктру панскі фон, у якім ён меў патрэбу і пра які марыў. Ці даўно тое было, як ён спяшаўся па вуліцах у лёгкіх сандалетах на спражках, у скуранцы, з маноклем у воку — кідкая, амаль камічная постаць? Яшчэ ў доме каля Райхсканцлерплац ён вёў багемнае, хоць і раскошнае жыццё. А ў Грунэвальдзе адразу панства зазнаў. Грошы ўжо ролі не гралі: калі гаворка заходзіла пра фаварытаў, апраметная не скупілася, пекла плаціла, артыст Гёфген, які нічога не зыскваў з жыцця, апрача чыстай кашулі і флакона адэкалону на начным століку, цяпер мог сабе дазволіць скакавых коней, велізарны штат прыслугі і цэлы аўтамабільны парк. Нікога альбо амаль нікога не бянтэжы-
ла гэтая пышната. Ва ўсіх ілюстраваных часопісах фотаздымкі цудоўнай абстаноўкі, у якой малады гер дырэктар адпачываў пасля напружанай працы. «Гендрык Гёфген у садзе свайго маёнтка корміць славутага пародзістага сабаку Хопі», «Гендрык Гёфген у сталовай стылю рэнесанс на сваёй віле снедае з маці». I многія лічылі толькі справядлівым, што чалавек, які мае такія заслугі перад дзяржавай, добра зарабляе. Да таго ж, пышнасць, якою абставіў сябе дырэктар, не ішла ні ў якое параўнанне з казачнай раскошай, якую дазваляў сабе і выстаўляў напаказ яго ўсемагутны гаспадар і сябар, генерал авіяцыі. Віла ў Грунэвальдзе была ўласнасцю маладога дырэктара; ён называў яе «Гендрыкхол» і купіў у яўрэя, дырэктара банка, за даволі сціплуто суму. У «Гендрык-холе» ўсё было выштукавана і не горш, чым у замку ў Прафесара. Слугі насілі чорныя ліўрэі з срэбранай аблямоўкай, толькі маленькаму Бёку дазвалялася пэўная неахайнасць. Часцей за ўсё ён паяўляўся ў бруднай у блакітную і белую палоску курце; часам у карычневай форме СА. Гэты ёлуп з вадзяністымі вачыма і шорсткімі валасамі, якія ўсё яшчэ тырчалі шчотачкай, меў адмысловыя прывілеі ў «Гендрык-холе». Гаспадар замка пакінуў яго пры сабе як пацешны напамін пра мінулыя часы. Маленькага Бёка дзеля таго толькі і трымалі, каб ён увесь час захапляўся дзівосным ператварэннем гаспадара. Ён гэта спраўна рабіў і па некалькі разоў на дзень усклікаў: