Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
маралыіы абавязак у барацьбе за абуджэнне бацькаўшчыны.
— Прападае ахвота думаць пра людзей пасля таго, як бачыш іх у такім стане, казаў Ульрыхс. Але ён любіў людзей, і вобраз ягоных думак зводзіўся да непахіснай веры, што з іх — калі-небудзь — усё ж можна будзе стварыць нешта разумнае. I ён адольваў скрушлівую апатыю.
— Калі пабываеш сведкам гэтага жахоцця, — казаў ён, — застаецца толькі адно выйсце: пакончыць з сабой альбо працаваць з яшчэ большым запалам, чым раней.
Ён быў просты, мужны чалавек. Яго здаровыя нервы аправіліся ад шоку. Ён працаваў далей.
Яму не цяжка было аднавіць сувязь з падпольнымі апазіцыйнымі коламі. Сярод рабочых і інтэлігентаў, нянавісць якіх да фашызму была дастаткова прадуманая і палкая і праяўлялася ў дзеянні нават у гэтых небяспечных і, як здавалася, амаль безнадзейных умовах, у яго было шмат сяброў. Артыст прускага Дзяржаўнага тэатра браў удзел у падпольных акцыях супроць рэжыму. Ці тое гаворка ішла пра тайныя сустрэчы, пра складанне і распаўсюджванне забароненых улётак, газэтаў і брашураў, альбо пра публічныя святы дыктатуры, альбо пра сабатаж на фабрыках, артыст Ота Ульрыхс быў сярод тых, хто рашуча ўплываў на ўсе гэтыя падрыхтаванні, пры гэтым рызыкуючы жыццём.
Ён вельмі сур'ёзна ставіўся да ўсіх дэманстрацыяў антыфашысцкага духу і цаніў псіхалагічнае ўздзеянне, якое яны павінны рабіць на запалоханую, скаваную страхам масу.
— Мы прымушаем уладу адчуваць неспакой і кіраваць носам, мы паказваем мільёнам, якія засталіся ворагамі дыктатуры, але не рашаюцца адкрыта заявіць пра свае погляды, што іхняя воля да свабоды не аслабла, нягледзячы на пастаянную сочку цэлай арміі шпікаў.
Так думаў, гаварыў і пісаў артыст Ота Ульрыхс. Пры гэтым ён не забываў, што гэтыя дзеянні не самае галоўнае, а толькі сродак для дасягнення мэты. Гэтай мэтай, гэтай вялікай надзеяй заставалася сабраць раздробленыя сілы супраціву, аб'яднаць інтарэсы сацыяльна і духоўна раз'яднанай апазіцыі, пашырыць і актывізаваць фронт народны фронт супроць дыктатуры.
— Усё ў гэтым і толькі ў гэтым, — гаварыў артыст Ота Ульрыхс.
Таму ён не абмяжоўваў сваю дзейнасць зносінамі са сваімі самымі блізкімі сябрамі па партыі і барацьбе. Куды важнейшай ён лічыў сувязь з апазіцыйнымі каталікамі, былымі сацыял-дэмакратамі альбо беспартыйнымі рэспубліканцамі. Камуніст спачатку натыкаўся на недавер буржуазна-ліберальных колаў. Але настойлівым і палкім красамоўствам яму ўдавалася адольваць іх апасенні.
— Але ж вы гэтак сама супроць свабоды, як і нацысты! дакаралі яго дэмакраты.
Ён адказваў:
— He! Мы за свабоду, за вызваленне краіны ад фашызму. А ўжо які парадак паставіць пасля, пасля ж і дамовімся.
Вам не вядомае пачуццё патрыятызму, казалі яму патрыятычныя рэспубліканцы. Вы ведаеце толькі клас, а ён інтэрнацыянальны.
— Калі б мы не любілі радзімы, — пярэчыў Ота Ульрыхс, — хіба ж маглі б мы так моцна ненавідзець тых, хто яе знішчае і губіць? Хіба ж рызыкавалі б мы кожны дзень жыццём дзеля таго толькі, каб вызваліць яе, нашую радзіму?
Неяк яшчэ ў першыя тыдні сваёй падпольнай дзейнасці Ульрыхс зрабіў спробу даверыцца Гендрыку Гёфгену. Але дырэктар спалохаўся, занерваваўся.
— Я нічога не хачу пра гэта ведаць, — сказаў ён рэзка. — Мне не трэба нічога ведаць, ты мяне зразумеў? Я заплюшчыў вочы, я не бачу, што ты там робіш. Але ні ў якім разе не прысвячай мяне ў свае планы.
Пераканаўшыся, што іх не падслухоўваюць, ён здушаным голасам сказаў сябру пра тое, як цяжка і пакутліва яму так доўга і паслядоўна прыкідвацца.
— Але я ўжо рашыўся на гэтую тактыку, бо лічу яе адзіна слушнай і дзейснай, — шаптаў Гендрык і спрабаваў яшчэ раз змоўніцкім зірканнем паўплываць на Ульрыхса, але той нічога не заўважаў. — Тактыка нязручная, але мне трэба яе вытрымаць. Я ў самым логаве ворага. I я падточваю іхнюю ўладу...
Ота Ульрыхс амаль не слухаў. Магчыма, менавіта ў гэты момант ілюзія знікла.. Ён зразумеў Гендрыка Гёфгена.
О, як па-майстэрску прыкідваўся дырэктар! Гэта было сапраўды варта вялікага артыста! I сапраўды складвалася ўражанне, быццам Гендрыка Гёфгена цікавяць толькі грошы, улада і слава, а зусім не падточванне ссярэдзіны нацыянал-сацыялісцкага рэжыму.
За шырокай спінай прэм'ер-міністра ён пачуваўся так упэўнена, у такой бяспецы, што яму здавалася, што
можна нават пакакетнічаць з небяспекай і заклінаць жахі катастрофы блазнаваннем. Калі ён гаварыў па тэлефоне з дырэктарам тэатра ў Вене, каб папрасіць у яго на час нейкага артыста, ён гаварыў плаксівым, пявучым голасам, паныла расцягваючы галосныя:
— Так, дружа мой, праз некалькі тыдняў я, магчыма, ужо паяўлюся ў вас у Вене... Я не ведаю, ці пратрымаюся я тут і два тыдні. Мой званок вам гэта ўжо кавалак здароўя, — вы мяне разумееце? — маё здароўе жахліва падарванае...
На самай справе толькі дзве рэчы маглі прывесці яго да падзення: калі б генерал авіяцыі адмовіў яму ў пратэкцыі альбо калі б генерал авіяцыі раптам страціў сваю ўладу. Аднак таўстун быў верны свайму Мэфіста — незвычайна ў нацыянал-сацыялісцкіх колах і таму дзіўна. I зорка тлустага волата не думала закочвацца: прыхільнік гвалту і светлавалосай інжэню набываў усё новыя тытулы, усё новыя багацці, усё больш уплыву на кіраўніцтва дзяржавы.
А пакуль сонца таўстуііа ззяла над ім, Гёфген мог не прымаць на поўным сур'ёзе хітрых атак кульгавага. Міністр прапаганды не рашаўся адкрыта выступіць супроць дырэктара. Наадварот, ён надаваў вялікае значэнне магчымасці пры зручным выпадку паказвацца з ім разам. He абыходзілася і без пэўнага інтэлектуальнага кантакту з акторам Гёфгенам. Калі таму ўдалося д'ябальскай свецкасцю, цынічна пацешнай дасціпнасцю зачараваць і схіліць на свой бок генерала авіяцыі, дык чаму б яму не пасябраваць і з шэфам прапаганды, «старым доктарам» — яны ж абодва гаварылі на тым самым рэйнскім дыялекце, з чаго іхнія гутаркі набывалі сур'ёзны інтымны характар, але і выкарыстоўвалі адну
тэрміналогію. Пра «рэвалюцыйную дынаміку», пра «гераічнае жыццёвае пачуццё», пра «паўнакроўны ірацыяналізм» мог жа, калі трэба было, балбатаць і артыст Гёфген. Вось яму і здаралася бавіць гадзіну-другую ў жывой гутарцы са сваім смяротным ворагам. Што, вядома, зусім не перашкаджала таму супроць яго інтрыгаваць.
Цэзар фон Мук, які вярнуўся з прыемнага замежнага падарожжа, рабіў усё, што мог, каб разнесці чуткі пра нейкую негрыцянку, з якою Гендрык нібыта меў нездаровую сексуальную сувязь і якая на яго грошы вяла ў Парыжы непрыстойна раскошную жытку. 3 гэтай дамай, паводле чутак, Гёфген меў тайныя зносіны, і не толькі дзеля таго, каб прадоўжыць ганебнае апаганьванне расы, але і дзеля сувязі праз яе з самымі цёмнымі і небяспечнымі эмігранцкімі коламі, дзе жанчына, з якою Гендрык развёўся толькі дзеля блізіру і адводу вачэй, Барбара Брукнер, грала вядучую ролю.
У Дзяржаўным тэатры толькі і гамонкі было, што пра чарговую палюбоўніцу дырэктара, і ў буйных рэдакцыях і ў асяродку, які задаваў тон, добра ведалі пра цёмную даму, якая паказала сябе ў Парыжы ва ўсім бляску вялікай вавілонянкі. «У яе тры малпы, малады леў, дзве дарослыя пантэры і тузін кітайскіх кулі, — гаварылі пра яе, — і яна разам з французскім генеральным штабам, Крамлём, масонамі і яўрэйскімі магнатамі броіць подступы супроць нацыянал-сацыялісцкай дзяржавы». Сітуацыя складвалася для Гёфгена вельмі непрыемная. Ён рашыў ажаніцца з Нікалетай, каб пакласці канец чуткам. Прэм'ер-міністр вельмі нават пахваліў рашэнне свайго хітрага пратэжэ. Ён строга асцярог
тых, хто і далей мецьме намер падазраваць дырэктара.
— Хто супроць маіх сяброў, той супроць мяне,— пагрозліва падкрэсліў таўстун.
Хто спамяне пра існаванне нейкай негрыцянкі яшчэ раз, будзе мець справу са страшнай асобай генерала авіяцыі і яго тайнай паліцыяй. У тэатры каля самага выхаду на сцэну на чорнай дошцы павесілі аб'яву, і там было сказана, што кожны, хто будзе пашыраць альбо толькі нават слухаць плёткі пра прыватнае жыццё альбо пра мінулае гера дырэктара, учыняе злачынства супроць дзяржавы. Усе і без таго дрыжалі перад прыватным шпіёнскім апаратам Гёфгена. Немагчыма было ўтоіць ад небяспечнага, хітрага чалавека штонебудзь, што датычылася альбо цікавіла яго. Ён даведваўся пра ўсё з дапамогай маленькай арміі ўласных шпіёнаў. У яго былі ўсюды свае людзі. Гестапа мела ўсе падставы зайздросціць такой дасканалай і дакладнай сістэме. Нават сам Цэзар фон Мук занепакоіўся. Стваральнік трагедыі «Танэнбэрг» палічыў разумным нанесці візіт у «Гендрык-хол» і цэлую гадзіну інтымна, на саксонскім дыялекце, балабоніў з гаспадаром. Сама фраў Бэла сервіравала смачную і лёгкую закусь, да абодвух далучылася Нікалета. Высокім хітрым голасам яна раптам загаварыла пра неграў. Гер фон Мук і вокам не павёў, калі разведзеная фраў Мардэр пачала настойваць, што і Гендрык, і яна сама літаральна гідзяцца чарнаскурымі.
— Гендрыку дрэнна робіцца, калі ён хоць здалёк бачыць каго-небудзь з гэтай мярзотнай расы, — заявіла яна, бязлітасна працінаючы Цэзара бліскучымі вачыма. — Чаго варты хоць бы іхні пах! Проста невыносна, — з выклікам працягвала яна.
— Так, так, — падтакваў Цэзар фон Мук. — Гэта праўда, негры смярдзяць.
I раптам усе трое зарагаталі ад усяго сэрца дырэктар, паэт і яркая дзяўчына.
He, да гэтага Гёфгена даступіцца не так проста. Гер фон Мук зразумеў гэта, міністр прапаганды зразумеў гэта, і абодва рашылі быць з ім у самых сяброўскіх стасунках, пакуль калі-небудзь не надарыцца нагода зваліць яго і пакончыць з ім. А цяпер ён непрыступны.
Таўстун зладзіў яму аўдыенцыю ў дыктатара: чуткі пра прынцэсу Тэбаб дайшлі нават да вушэй аўгусцейшай асобы. Пасланец Бога з агідай выказаўся пра гэты выпадак. Пра чарнаскурых ён мала не такой самай думкі, як і пра яўрэяў.
— Як жа чалавек, які бывае з людзьмі, у расавых адносінах непаўнацэннымі, можа быць маральна сталым, што так важна ддя пасады дырэктара? — недаверліва распытваў фюрэр сваё атачэнне.
I вось Гендрык мігатлівымі позіркамі, пявучым голасам, высакародна пакутніцкімі манерамі павінен прыхіліць да сябе найвялікшага з немцаў, якія калінебудзь жылі, і пераканаць яго ў сваёй маральнай паўнавартасці.
Паўгадзіны, якія дырэктар правёў на прыватнай аўдыенцыі ў месіі ўсіх германцаў, былі для яго вельмі цяжкія, нават пакутлівыя. Гаворка атрымалася крыху нацягнутая, фюрэр не цікавіўся тэатрам, ён любіў оперы Вагнера і фільмы УФА. Пра свае оперныя пастаноўкі, якія мелі такі поспех у пракляты час «сістэмы», Гёфген не адважваўся гаварыць ад страху, каб фюрэр не ўзгадаў тадыташніх разгромных водгукаў Цэзара фон Мука: «Распадніцкія эксперыменты, памечаныя