Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
— He, вы толькі падзівіцеся, як мы распанелі! He апісаць! I падумаць толькі — аднаго разу нам давялося пазычыць сем з палавінай марак на вячэру!
I маленькі Бёк дагодліва хіхікаў, расчулены ўспамінамі.
— Мілае зверанятка, — казаў пра яго Гёфген. — Ён і ў былыя часы быў мне адданы.
У падкрэсленым дружалюбстве, з якім ён гаварыў пра маленькага Бёка, быў прыхаваны выклік. Каму? Ці не Барбара перашкаджала яму наняць маленькага Бёка, яго адданага раба? У гамбургскай кватэры яна трывала толькі фройляйн, якая дзесяць гадоў праслужыла ў маёнтку генераліхі, каб толькі нічога не мяняць у сваім жыцці — у жыцці дачкі тайнага радцы. Гендрык пры ўсім сваім бляску не мог забыць і самых дробных уколаў з мінулага.
Цяпер гаспадар у доме я! казаў ён.
Цяпер ён быў гаспадар у доме, і цераз парог маглі пераступаць амаль выключна людзі, якія глядзелі на яго з подзівам і як на дзіва. Сям'я, якой ён дазволіў узяць удзел у сваёй перамозе, неўзабаве адчула цяжар ягоных капрызаў. Гендрык часам ладзіў утульныя вечарыны каля каміна альбо мілыя нядзельныя ранішнікі ў садзе. Але часцей здаралася што ён дэманстраваў бледны, пакрыўджаны твар гувернанткі, замыкаўся ў сваіх пакоях і скардзіўся на страшную мігрэнь — «бо мне даводзіцца так многа працаваць, каб здабыць грошы на вас, гультаёў»; такога ён, праўда, не казаў уголас, але яўна намякаў на гэта пакутніцкім і раздражнёным выглядам.
— He турбуйцеся за мяне! — угаворваў ён сваіх дома і потым доўга крывіўся, калі на яго і праўда некалькі гадзін не зважалі.
Найлепей з ім ладзіла маці Бэла. Яна была са сваім «вялікім хлопчыкам» вельмі пяшчотная, але рашучая, і з ёю ён амаль ніколі не дазваляў сабе заядацца. Ён сапраўды быў да яе вельмі прывязаны, ганарыўся сва-
ёй высакапароднай мамай. Яна яўна перамянілася да лепшага, добра адпавядала новай адказнай сітуацыі. Яна вяла гаспадарку свайго славутага сына з годнасцю і тактам, з умелай абачлівасцю. Хто, гледзячы на элегантную матрону, паверыў бы, што яна была прадметам самых нізкіх плётак і набрэхаў, калі гандлявала шампанскім з дабрачыннай мэтай? Гэта было даўнымдаўно, ніхто ўжо і не згадваў старых і дурных гісторыяў. 3 фраў Бэлы выйшла сціплая і стрыманая, але разам з тым відная дама берлінскага свету. Яна была прадстаўлена геру прэм'ер-міністру, аціралася ў самых высокіх колах. Разумны, вясёлы твар пад акуратнай шэрай андуляцыяй, такі падобны на твар славутага сына, захаваў свежасць фарбаў. Фраў Бэла апраналася проста, але прадумана. Яна аддавала перавагу цёмнашэраму шоўку ўзіму, жамчужна-шэраму ў цёплы час. Касцюм на цудоўнай бабулі яе нявесткі, якім фраў Бэла захапілася шмат гадоў таму назад, быў жамчужна-шэры. Маці Гёфгена шчыра шкадавала, што генераліха не бывае на грунэвальдскай віле.
— Я з радасцю прыняла б шаноўную даму, — казала яна, хоць, здаецца, у ёй ёсць крыху яўрэйскай крыві. Мы маглі б гэтага не заўважыць, як ты лічыш, Гендрык? Але яна не палічыла патрэбным прыслаць нам картачку. Няўжо мы да гэтага часу недастаткова салонныя для яе? Наўрад ці ў яе цяпер шмат грошай, заключыла фраў Бэла і ці тое спачувальна, ці тое ўшчэмлена пахітала галавой. Іншая радавалася б, што прыстойная сям'я запабягаецца перад ёю!
На жаль, з татам Кёбесам было не так гладка, як з фраў Бэлай. Ён зрабіўся дзіваком, цэлымі днямі бегаў у нейкай фланелевай кофце, цікавіўся галоўным чы-
нам чамусьці чыгуначнымі даведнікамі, гадзінамі гартаў іх, даглядаў у сябе на падваконні маленькую калекцыю кактусаў, галіўся рэдка і хаваўся, калі прыходзілі госці. Сваю рэйнскую дасціпнасць зусім страціў. Звычайна ён маўчаў і тупа таропіўся ў адну кропку. Ён сумаваў па Кёльне, хоць усе яго негоцыі набылі там свой канец. Але барацьба за існаванне, якую ён вёў так легкадумна і ўпарта, ішла яму больш на карысць, чым гультайства каля ачага запанелага сынка. Слава і бляск Гендрыка былі прадметам пастаяннага захаплення, але і мала не скрухі таты Кёбеса.
— He, ну, як жа яно гэта аж так павялося, так не бывае!? — жаліўся ён, нібыта звалілася нейкае няшчасце.
Штораніцы ён у нейкім атлуменні дзівіўся на гару пісьмаў, якія прыходзілі на імя ягонага магутнага і шматлюбаснага дзіцяці. Калі Ёганэс Леман быў вельмі загружаны, ён часам прасіў тату Кёбеса вызваліць яго ад якой-небудзь дробнай працы. I стары часам цэлую раніцу надпісваў фотаздымкі сына, бо падрабляў почырк сына куды лепш, чым гэта рабіў яго сакратар. Калі дырэктару, бывала, часам аддягала, ён, здаралася, паблажліва пытаўся ў бацькі:
— Ну, як у цябе, тата? Чаго такі занураны? Ты здаровы? Табе ў мяне не нудна?
— He, не, мармытаў Кёбес, крыху пачырванеўшы пад шчэццем. — Вось не нарадуюся сваім кактусам і сабакам.
Сабак ён карміў заўсёды сам, не падпускаючы да іх слут. Кожны дзень ён выпраўляўся на выгулку з цудоўнымі леўрэткамі. Гендрык з імі толькі фатаграфаваўся. Жывёлы любілі тату Кёбеса, а Гендрыка баяліся: у глыбіні душы ён сам іх баяўся.
—	Яны кусаюцца, казаў ён; і як ні пратэставаў тата Кёбес, Гендрык гнуў сваё: Асабліва Хопі кусаецца. Напэўна, калі-небудзь загрызе мяне да паўсмерці.
У сястры Ёзі былі какетліва абстаўленыя пакоі на верхнім паверсе вілы. Але яна шмат падарожнічала. Кватэра пуставала. 3 таго часу, як яе брат выбіўся ў панства, фройляйн Гёфген увесь час спявала па радыё бойкія песенькі на рэйнскім дыялекце, яе мілы твар бачылі ва ўсіх радыёчасопісах, і ў яе часта ўзнікала магчымасць на змовіны. I яна свайго не прапускала, але цяпер, вядома, хто папала не мог прасіць яе рукі, — перавага аддавалася маладым людзям у эсэсаўскіх мундзірах, іх элегантныя постаці ажыўлялі «Гендрыкхол».
-	А я ўсё ж выйду за графа Донэрсбэрга, вось пабачыце, — абяцала Ёзі.
Брат яе глядзеў на ўсё гэта скептычным вокам, а Ёзі плакала. «Вечна ты з мяне смяешся»,— бедавала яна. Фраў Бэла, як магла, суцяшала дзіця. Гендрыку не падабалася, калі яна пралівала слёзы. Усе бажыліся, што яна стала вельмі прыгожая. А і напраўду, цяпер яна выглядала куды прывабней, чым у той дзень, калі Барбара пазнаёмілася з ёю на пероне паўднёвагерманскага універсітэцкага гарадка. Можа, усё было ў тым, што яна магла цяпер дазволіць сабе дарагія сукенкі. Ад канапацінак на задзёртым носіку ёй пасля працяглага касметычнага догляду ўдалося амаль цалкам пазбавіцца.
—	Дагобер прыгразіў мне, што парве заручыны, калі я не выведу канапацце, — казала яна.
У маладога Дагобера фон Донэрсбэрга былі свае бзікі, не толькі Гендрык мог сабе іх дазваляць. Гёфген пазнаёміўся з графам у доме Ліндэнталь, якая любіла аб-
стаўляцца арыстакратамі. Дагобера, такога ж прыгожага, як і немаёмаснага, такога ж дурнога, як і спешчанага, адразу запрасілі ў «Гендрык-хол». Фройляйн Ёзі прапанавала пакатацца вярхом. Гендрык рэдка выязджаў на сваіх цудоўных конях: час яму быў дарагі, ды і выездкі не давалі ніякай асалоды. Ён ледзьве навучыўся трымацца ў сядде для здымкаў у кіно і ведаў, што яму гэта кепска даецца. Што ж да коней, дык трымаў ён іх у сябе, зрэшты, таму, што яны вельмі добра выходзілі на фотаздымках у часопісах; у глыбокіх тайніках душы, нават не прызнаючыся ў гэтым самому сабе, ён звязваў гэтых жывёл, як і маленькага Бёка, з думкамі пра Барбару. Яны былі запозненым і бязглуздым адшкадаваннем, бо Барбара так часта злавала яго ранішнімі верхавымі выездкамі. Але Барбара далёка, яна нічога не ведае пра коней, яна ў Парыжы і мае клопат за палітычных бежанцаў і выдае маленькі часопіс, для якога вышуквае падпісчыкаў на Балканах і ў Паўднёвай Амерыцы, у Скандынавіі і на Далёкім Усходзе.
Фойляйн Ёзі і яе Дагобер ездзілі вярхом за горад. Малады граф заўпадаў за бойкай дзяўчынай. А як што яна надавала гэтаму значэнне, дык ён з ёю нават заручыўся, але, зразумела, і далей заглядаўся на дам, якія мелі большыя сумы на аплату ягонага тытула. Ён, аднак, не збіраўся пакідаць маленькую Гёфген і лічыў немэтазгодным крыўдзіць сям'ю, якая мела асабістыя зносіны з прэм'ер-міністрам. Да таго ж Дагоберу ўсё падабалася ў «Гендрык-холе».
Дырэктар спрабаваў завесці ў доме англійскі стыль; віскі і мармелад фраў Бэле дастаўлялі з самога Лондана. Елі многа, ці мала сядзелі каля каміна, гулялі ў тэніс
альбо ў кракет у садзе, а ў нядзелі, калі гаспадар не быў заняты ў спектаклі, госці сыходзіліся на ленч і заставаліся да глыбокай ночы. Пасля абеду танцавалі ў зале. Гендрык надзяваў смокінг, кажучы, што адчувае сябе ў ім вельмі ёмка. Ёзі і Нікалета таксама выглядалі вельмі элегантна. Часам у невялікай кампаніі нечакана паяўлялася якая-небудзь дзікая ідэя, і тады падвечар усе выпраўляліся на трох машынах у Гамбург, банкетаваць у Сант-Паўлі.
— Машын тут стачыць усім, — гаварыў граф Донэрсбэрг з ледзь прыкметнай доляй горычы.
Часам ён злаваўся, што камедыянт купаецца ў грошах, тым часам як у яго, арыстакрата, іх няма. У дырэктара былі тры вялікія машыны і некалькі маленькіх. Самая прыгожая — велізарны «мэрсэдэс» з бліскучым срабрыстым верхам — дарунак ад гера прэм'ерміністра. Тоўсты багароднік бьгў такі ўважлівы, што загадаў завезці раскошную машыну ў Грунэвальд, калі Гендрык перабіраўся ў свой дом.
Дырэктар неахвотна, толькі зрэдчас, ладзіў вялікія гасціны. Але ён любіў збіраць вузкае кола гасцей у сябе ў «Гендрык-холе». Нікалета стала членам сям'і. Яна без папярэджання яўлялася да вячэры, давала парады Гендрыку па прафесійных пытаннях, а ў канцы тыдня прыязджала з чамаданам. Чамадан быў даволі ёмісты — нават залішне вялікі для адной вячэрняй сукенкі, піжамы і пудраніцы. Ёзі, якая ўся звялася ад цікаўнасці, потайкам заглянула ў яго. I на сваё дзіва знайшла там пару высокіх ботаў з ярка-чырвонай эластычнай скуры.
Нікалета збіралася развесціся з Тэафілам Мардэрам.
«Я зноў актрыса, — пісала яна яму. — Цябе я кахаю
заўсёды, я буду маліцца на цябе да самай смерці. Але я шчаслівая, што зноў магу працаваць. У нашай новай Германіі пануе аіульны ўздым і энтузіязм, пра які ты ў сваёй самоце ніякага ўяўлення не маеш».
Адным з першых службовых актаў дырэктара Гёфгена было запрашэнне Нікалеты на службу ў Дзяржаўны тэатр. У яе яшчэ не было таго поспеху, які мог бы параўнацца з яе гамбургскім трыумфам. Але паступова скаванасць прайшла. Голас і рухі зрабіліся свабаднейшыя, жывейшыя.
— Вось пабачыш, ты зноў навучышся іграць! — абяцаў ёй Гендрык. — Шчыра кажучы, цябе не след было пускаць на сцэну, дурніца! Што ты тады ўчворыла ў Гамбургу! Гэта ж проста злачынства! Ну, канечне, не ў адносінах да Кроге, а да цябе самой.