Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
—	Ота Ульрыхс памёр, — сказаў Гендрык, спыніўшыся ў дзвярах.
—	Вядома, — адказаў таўстун з-за пісьмовага стала. I калі ўбачыў, што бледнасць, быццам водбліск белага полымя, заліла Гендрыкаў твар, дадаў: — Відаць, самагубства.
Прэм'ер-міністр вымавіў гэтыя словы без запінкі, не пачырванеўшы.
Гендрык пахіснуўся. Міжвольным рухам, які надта ж яўна паказваў ягоны жах, ён схапіўся за лоб. Гэта, здаецца, быў першы абсалютна шчыры, ані блізка не стылізаваны жэст, які прэм'ер-міністр убачыў у артыста Гёфгена. Вялікага чалавека расчаравала такая адсутнасць самавалодання ў яго спрытнага любімца. Ён устаў, выцягнуўся на ўвесь свой жахлівы рост. Разам з ім падняўся страшны дог і завурчаў.
— Я ўжо неяк быў даў вам добрую параду, — грозна сказаў генерал авіяцыі, — і я паўтараю, хоць і не пры-
вык што-небудзь гаварыць двойчы: не суйцеся вы ў гэтую прычыну!
Формула не мела патрэбы ў тлумачэнні.
Гендрык з жахам адчуў блізкасць прорвы, па краі якой ён увесь час хадзіў, куды таўстун мог яго сапхііуць, як толькі яму ў галаву стукне. Прэм'ер-міністр стаяў, апусціўшы галаву. На бычыным карку набрынялі тры тоўстыя складкі. Маленькія вочкі блішчалі, павекі запаліліся, бялкі вачэй пачырванелі, быццам кроў, якая кінулася ў галаву гнеўнага тырана, замгліла яму вочы.
— Справа нячыстая, — дадаў ён яшчэ. — Гэты Ульрыхс быў замяшаны ў брудныя афёры, у яго былі ўсе падставы пакончыць самагубствам. Дырэктар маіх дзяржаўных тэатраў не павінен праяўляць надта вялікую цікавасць да дзяржаўнага злачынцы.
Словы «дзяржаўны злачынца» генерал ужо рыкнуў. Гендрыку нядобра зрабілася, так блізка ўбачыў ён прорву. Каб не ўпасці, ён схапіўся за ручку цяжкага крэсла ў стылі рэнесанс. Калі ён папрасіў дазволу выйсці, прэм'ер-міністр адпусціў яго незычлівым кіўком.
Ніхто ў тэатры не рашаўся гаварыць пра «самагубства» калегі Ульрыхса. Але нейкім таямнічым, некантраляваным спосабам усе, тым не меней, даведаліся, як ён памёр. Яго не застрэлілі, яго замардавалі да смерці, спрабуючы вырваць з яго імёны пасобнікаў і сяброў. Але ён маўчаў. Злосць і расчараванне гестапаўцаў не ведала межаў. На кватэры Ульрыхса не знайшлі ніякага кампраметуючага матэрыялу, ніякіх папер, ніводнай нататкі, ніводнай цыдулкі з адрасам. Страціўшы надзею што-небудзь з яго выцягнуць, проста дзеля таго, каб пакараць за ўпартасць, яны ўзмацнілі катаванні.
Можа, каты і не атрымалі непасрэднага ўказання забіць яго. Ён памёр у іх на трэцім допыце. Цела ператварылася ў крывавую непазнавальную масу, і маці, якая жыла ў правінцыі і страціла розум пасля весткі пра самагубства, — гэтая нябога-маці ніколі не пазнала б заплылы, патрэсканы, падраны, вымазаны гноем, крывёю і калам твар, які быў калісьці тварам яе сына.
— Ты прымаеш гэта так блізка да сэрца? — спыталася Нікалета з дзіўнай халоднай і быццам нават пакеплівай цікаўнасцю. — Цябе гэта хвамое?
Геіідрык не адважыўся адказаць на яе позірк.
— Я так даўно яго ведаў, — сказаў ён ціха, нібы перапрашаючыся.
— Ён разумеў, чым рызыкуе, — сказала Нікалета. — Калі гуляеш, трэба ўлічваць магчымасць пройгрышу.
Гендрык, якому гаворка была пакутліва непрыемная, прамармытаў толькі:
— Небарака Ота! — каб хоць неяк прарэагаваць.
Яна адрэзала:
— Чаму небарака? — I дадала: — Ён памёр за справу, якая здавалася яму правілыіай. Можа, яму зайздросціць трэба. — I пасля паўзы: — Хачу напісаць Мардэру. Расказаць яму пра смерць Ота.. Мардэр захапляецца людзьмі, якія ставяць на карту жыццё ў імя ідэі. Ён любіць упартых. Ён і сам здольны з упартасці ахвяраваць жыццём. Можа, ён палічыць, што гэты Ульрыхс быў сапраўднай асобай з адчуваннем дысцыпліны.
Гендрык нецярпліва павёў рукою.
— Ота не быў асаблівай асобай, — сказаў ён. — Ён быў проста чалавек — проста салдат вялікай справы...
Тут ён змоўк, і яго бледны твар крыху пачырванеў. Яму было сорамна за свае словы. Яму было сорамна,
бо ён сказаў словы, сур'ёзнасць якіх усвядоміў глыбей, чым калі-небудзь, — праз смерць Ота. I як што ў гэты кароткі момант ён зразумеў важкасць і вартасць гэтых слоў, ён адчуў, што з яго боку было блюзнерствам вымаўляць іх. Ён адчуваў, што гэтыя сур'ёзныя словы ў ягоных вуснах гучалі глумам.
На пахаванне артыста Ота Ульрыхса, які «па сваёй добрай волі сышоў з жыцця, баючыся справядлівай кары народнага суду», нікому не дазволілі явіцца. Дзяржава закапала б знявечаны труп, як закопваюць здохлага сабаку. Але маці нябожчыка, пабожная каталічка, прыслала грошы на труну і на маленькі помнічак. У пісьме, неразборлівым ад пралітых слёз і плямаў тлушчу, яна прасіла, каб яе дзіця пахавалі па-хрысціянску. Царква вымушаная была адмовіць: за целам самагубцы не можа ісці святар. Старая жанчына малілася ў сваёй жабрачай каморцы за неаболенага нябожчыка сына.
— Ён не верыў у Цябе, Божа літасцівы, і ён быў грэшны. Алс ён быў неблагі. Ён ішоў няправільнай дарогай, але не з благога намеру. Ён лічыў гэтую дарогу правільнай. А ўсякая дарога вядзе да Цябе, Божа літасцівы, калі па ёй ідзе чалавек з добрым сэрцам. Ты ж даруеш яму, Тыж здымеш з яго вечны праклён, Ты ж пранікаеш у сэрцы, святы Божа, а сэрца майго заблуднага сына было чыстае.
Старая жанчына не магла набраць грошай на труну і на помнік; у яе не было грошай, ані пфеніга, і не было чаго прадаць. Яна жыла з таго, што цыравала падраную бялізну, і часта клалася спаць галодная. Цяпер Ота не зможа падтрымліваць яе, ёй будзе яшчэ горш. Сябар памерлага, які не назваў свайго імя, прыслаў ёй з Берліна грошай на пахаванне з дакладным
указаннем, на які адрас трэба перавесці гэтую суму.
«Даруйце, што я не называю свайго імя, — пісаў незнаёмы. — Але вы напэўна зразумееце прычыны, чаму я павінен быць асцярожны».
Старая жанчына нічога не зразумела. Яна крыху паплакала, здзівілася, пахітала галавой, памалілася і паслала грошы, толькі што атрыманыя з Берліна, назад у Берлін.
«Відаць, яны там, у гарадах, усе павар'яцелі, — рашыла яна. — Навошта гэта пасылаць грошы праз усю Германію, а потым зноў туды сама, у Берлін? Але, мабыць, гэта добры чалавек. Напэўна добры і багабаязны чалавек». I яна ўключыла невядомага ахвяравальніка ў свае малітвы.
Такім чынам помнік на магілу і труна забітага рэвалюцыянера былі аплачаныя з вялікае пенсіі, якую гер дырэктар атрымліваў ад нацыянал-сацыялісцкай дзяржавы. Гэта было апошняе і адзінае, што Гендрык Гёфген яшчэ мог зрабіць дзеля свайго сябра Ота Ульрыхса: гэта была апошняя абраза, якую ён яму нанёс. Але, адправіўшы грошы маці Ота Ульрыхса, Гендрык адчуў палёгку. Сумленне яго крыху супакоілася, і на той старонцы, дзе ў яго памечана «перастрахоўка», зноў паявіўся запіс прыходу. Напружанне, у якім ён жыў апошнія некалькі жахлівых дзён, спакваля спадала. Цяжар спаўзаў з плячэй. Яму ўдалося ўсю энергію сканцэнтраваць на «Гамлеце».
Гэтая роля аказалася цяжкай, ён і не ведаў, якая яна цяжкая. Як легкадумна ён тады ў Гамбургу імправізаваў ролю дацкага прынца! Добры Кроге кіпеў ад гневу, хацеў адмовіцца ад пастаноўкі ўжо ў час генеральнай рэпетыцыі.
— Я не пацярплю ў сваім доме такога свінства! — роў паборца інтэлектуальнага тэатра. Гендрык успамінаў пра гэта, усміхаўся.
Цяпер не было нікога, хто пры ім асмеліўся б гаварыць пра «свінства». Але калі ён заставаўся сам-насам з сабою, калі ніхто не мог яго пачуць, Гендрык стагнаў:
— У мяне не атрымаецца!
Калі ён рэпетыраваў Мэфіста, ён з самага пачатку загадзя быў упэўнены ў кожным тоне, у кожным руху. А вось прынц дацкі не даваўся. Гендрык змагаўся з ім.
— Я спраўліося з роляй! — усклікаў артыст.
I Гамлет адказваў яму, адвярнуўшыся, журботна, пагардліва, звысоку, словамі Духа Зямлі з «Фаўста»:
Ты блізкі Духу, свет якога Уразумеў! He мне!..—
Камедыянт крычаў на прынца:
— Я здолею цябе сыграць! Калі ты не атрымаешся, значыцца, я абсалютна не адбыўся. Ты — выпрабаванне агнём, якое я павінен вытрымаць. Усё маё жыццё, усе мае грахі — мая вялікая здрада, мая ганьба — можна апраўдаць маім мастацтвам. А мастак я толькі тады, калі я — Гамлет.
— Ты не Гамлет, — адказваў яму прынц. — У табе няма сапраўднага высакародства; яно асягаецца толькі пакутай і пазнаннем. Ты недастаткова пакутаваў, а тое, што ты спазнаў, было для цябе не важнейшае за прыгожы тытул і салідны аклад. Ты не высакародны; бо ты — блазан, які весяліць уладу, клоўн, які забаўляе забойцаў. Ты і вонкава ані блізка не падобны на Гамлета. Паглядзі на свае рукі — хіба ж гэта рукі чалавека, ушляхетненага пакутамі і пазнаннем? Твае рукі грубыя, як бы ты ні намагаўся падаць іх далікатна і
вытанчана, арыстакратычна. Да таго ж, ты занадта тоўсты. Прабач, што даводзіцца звяртаць тваю ўвагу на гэта, — але Гамлет з тваёй задніцай — смеху варта! — 1 тут з таямнічай далечыні непагаснай гамлетаўскай славы пачуўся глухі і пагардлівы смех прынца.
— Ты ж ведаеш, на сцэне я да гэтага часу ўмею быць вельмі прыглядным і статным! — крыкнуў пакрьгўджаны камедыянт. — Я заказаў сабе такі касцюм, у якім нават найзласлівейшы вораг не заўважыць маіх тоўстых сцёгнаў. I вельмі гнюсна, што ты нагадваеш мне пра іх, калі я і без таго ўвесь на нервах. I чаму табе мусова зарупіла прынізіць мяне? Няўжо ты так ненавідзіш мяне?
— Зусім я цябе не ненавіжу. — Прынц пагардліва паціснуў плячыма. — Я да цябе зусім ніяк не стаўлюся. Ты — не кампанія мне. У цябе, даражэнькі, быў выбар паміж высакароднасцю і кар'ерай. Ты зрабіў свой выбар. Будзь шчаслівы, а ў маю душу не лезь!
I вузкая постаць прынца пачала расплывацца.
— Я не пушчу цябе! — пыхцеў камедыянт, працягваючы да прынца рукі, пра якія цень выказаўся так пагардліва. Але рукі хапалі пустату.
— Ты не Гамлет! — ужо здалёк паўтараў яму чужы голас.
Ён не быў Гамлетам. Але ён сыграў яго, спрактыкаванасці яму хапіла.
— Цудоўна! — казалі яму рэжысёр і калегі ці тое праз недахоп пранікнёнасці, ці тое, каб паддізацца да дырэктара. — 3 часоў вялікага Кайнца нямецкі тэатр такога выканання не ведаў.
Але сам ён ведаў, што не перадаў ні сэнсу, ні таямніцы вершаў. Ягонае выкананне не выходзіла за межы
рыторыкі. А як што ён сябе адчуваў няўпэўнена і пасапраўднаму не прасякнуўся вобразам Гамлета, яму давялося эксперыментаваць. 3 нервозным напружаннем ён выдумляў нюансы, маленькія нечаканыя эфекты, але паміж імі не было ўнутранай сувязі. Ён рашыў акцэнтаваць мужчынскія, энергічныя рысы дацкага прынца.