Мэфіста
Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
семіцкім уплывам...» Гендрык проста не ведаў, пра што гаварыць. Фізічная блізкасць улады бянтэжыла і палохала яго. Неверагодная слава чалавека, які сядзеў насупраць, палохала славалюбца.
А пад нізкім пукатым лобам улады, на які спадала легендарная сальная пасма, быў мёртвы, нерухомы, быццам сляпы пагляд. Твар ва ўлады быў шэра-белы, аплылы, порысты. Ва ўлады быў вельмі вульгарны нос — «гнюсны нос», асмеліўся падумаць Гендрык. Да захаплення дамешвалася пачуццё пратэсту, нават пагарды. Артыст заўважыў, што ўлада не мае патыліцы. Пад карычневай кашуляй выступаў мяккі жывот. Гаварыла ўлада ціха, берагла свой асіплы, хрыпаты голас. Яна ўжывала цяжкія словы, дэманстравала артысту «адукаванасць».
— Інтарэсы нашай нардычнай культуры патрабуіоць ад энергічнага, гордага ў сваім расавым усведамленні, упарта скіраванага да мэты індывідуума поўнай аддачы, — павучала ўлада, стараючыся па магчымасці заглушыць свой паўднёванямецкі акцэнт і спрабуючы гаварыць на далікатнай літаратурнай мове, якая ў яго вуснах гучала як мова руплівага школьніка, які тараторыць вызубраны тэкст.
Гендрык увесь узмакрэў ад поту, калі праз дваццаць пяць хвілін выходзіў з палаца. Яму здавалася, што ён быў у агіднай форме і ўсё сабе сапсаваў. Але таго ж вечара ён даведаўся праз генерала авіяцыі, што зрабіў на ўладу вельмі нават неблагое ўражанне. Наадварот, дыктатара прыемна ўразіла менавіта нясмеласць дырэктара. Фюрэр не любіў, лічыў непрыстойнай дзёрзкасцю, калі хто-небудзь пры ім спрабаваў быць нязмушаным альбо нават заззяць. Перад абліччам улады
трэба багавейна маўчаць. Распраменены Гендрык напэўна выклікаў бы прыкрасць у месіі ўсіх германцаў. Пра збянтэжанага, знясмеленага дырэктара ўсемагутны даў паблажлівы водгук.
— Чаго ж, вельмі нават прыстойны чалавек гэты Гендрык Гёфген, — сказала ўлада.
Прэм'ер-міністр, які збіраў тытулы, як іншыя збіраюць маркі альбо матылькоў, думаў, што і сяброў яго больш за ўсё могуць парадаваць такога роду адзнакі. Ён узвёў Гёфгена ў дзяржаўныя радцы, узвёў яго ў сенатары. Дырэктар меў важныя пасады ва ўсіх кулыурных інстытуцыях Трэцяга рэйха. Разам з Цэзарам фон Мукам і некаторымі асобамі ў мундзірах ён належаў да кіраўніцтва «культурнага сената». Першы таварыскі вечар гэтага аб'яднання праходзіў у «Гендрык-холе». Прысутнічаў і міністр прапаганды. Ён выскаляўся ўсім тварам, калі фройляйн Ёзі выканала адну сваю песеньку ў народным стылі. He хто іншы, а Цэзар фон Мук акампанаваў юнай спявачцы на раялі. Частунак быў падкрэслена сціплы. Гендрык папрасіў сваю маці Бэлу падаць толькі піва і лусцікі з каўбасою. Элегантныя госці ў мундзірах былі расчараваныя, бо ці мала чаго чулі пра дзівосную раскошу, якая панавала на віле ў дырэктара. Але што толку ад выкультураных лёкаяў, калі яны падавалі адны лусцікі, якія можна з'есці і дома? Увесь культурны сенат быў бы расчараваны цалкам, калі б міністр прапаганды не падняў агульнага настрою сваёй бадзёрасцю. Толькі няясна было, на жаль, пра што гаварыць. Праблемы культуры большасці сенатараў былі даволі чужыя. Геры сенатары ганарыліся тым, што зроду не прачыталі ніводнай кнігі. Яны маглі дазволіць сабе гэтым задавацца, бо і ўсімі шана-
ваны цяпер нябожчык і аблашчаны ў прысутнасці фюрэра гер генерал-фельдмаршал і рэйхспрэзідэнт свайго часу хваліўся тым самым. Але вось адзін пажылы раманіст, высока шанаваны афіцыйнымі коламі, і аўтар кніг, якіх ніхто ніколі не чытаў з прычыны жахлівай нудоты, прапанаваў прачытаць раздзел са сваёй трылогіі «Народ падымаецца». Усчалася невялікая паніка. Некалькі гераў у мундзірах падхапіліся з месцаў, несвядома, але грозна паклаўшы кулакі на кабуры пісталетаў. Ухмылка міністра прапаганды перакасілася. Бэньямін Пэльц застагнаў, быццам яго з размаху саданулі ў грудзі. Фраў Бэла кінулася ў кухню. Нікалета рэзка і нервова зарагатала. Сітуацыя была б катастрафічная, калі б яе не выратаваў Гендрык. Сваім пявучым, ліслівым голасам ён прамовіў:
— Усе мы палічылі б за гонар, проста за шчасце пачуць гэты абшырны і значны раздзел з трылогіі «Народ падымаецца». — Тут Гендрыкаў твар асвяціўся сцярвознай усмешкай. — Але цяпер ужо даволі позна і, апрача таго, трэба абмеркаваць шмат актуальнага, неадкладнага, і прысутным цяжка засяродзіцца на вялікім творы, каб як след нацешыцца ім.
Ён, Гёфген, дазволіць сабе прапанаваць наступнае: трэба дзеля гэтага адвесці спецыяльны вечар, і тады ўсе прысутныя змогуць унутрана да яго падрыхтавацца.
Сенатары з палёгкай уздыхнулі. Стары эпік дарма што не плакаў ад расчаравання і крыўды. Гер МюлерАндрэа пачаў расказваць сальныя анекдоты, успадчыненыя ад той эпохі, якую ён аўтарытэтным тонам і з шчырым асуджэннем назваў «гадамі карупцыі». To было некалькі перлаў з калісьці славутай рубрыкі «Ці ведаеце вы?». Таго ж вечара высветлілася, што харак-
тарны актор Ёахім умее вельмі смешна імітаваць сабачы брэх і кудахтанне курэй. Лота Ліндэнталь ад смеху аж клалася, ледзь з крэсла не спаўзла, калі Ёахім імітаваў пагіугая. Перш чым разысціся, Бальдур фон Тотэнбах, таксама сенатар, спецыяльна для гэтага культурнага мерапрыемства прыехаўшы з Гамбурга ў Берлін, унёс прапанову стоячы паспяваць песню Хорста Вэсэля і соты раз прысягнуць на вернасць фюрэру. Усе прынялі гэтую ідэю з пэўнай няёмкасцю, але, вядома, і ўсталі, і паспявалі, і прысягнулі.
Прэса падрабязна паведаміла пра такую інтымную, але духоўна плённуіо таварыскую вечарыну сенатараў культуры ў доме ў дырэктара. Наогул газэты не ўпускалі магчымасці паведамляць публіцы пра мастацкія альбо патрыятычныя дзействы Гендрыка Гёфгена. Яго адносілі да ліку самых важных і актыўных «выказнікаў нямецкай культуры». Яго фатаграфавалі не радзей, чым якога міністра. Калі знакамітыя людзі сталіцы збіралі грошы на «зімовую дапамогу» на вуліцах і ў рэстаранах, дырэктар меў ці не такі самы поспех, як і члены ўрада. Але тыя былі акружаны ўзброенымі да зубоў дэтэктывамі і служкамі гестапа, так што народ са сваімі ахвяраваннямі з цяжкасцю да іх прадзіраўся, а Гёфген мог сабе дазволіць хадзіць без ніякай аховы: вось ён, жывы, на! — памацай, пацалуйся. Праўда, ён выбраў сабе такі раён, дзе яму, бадай, амаль не пагражала сустрэча з небяспечнымі прадстаўнікамі пралетарыяту: дырэктар збіраў ахвяраванні ў вестыбюлі гатэля «Адлон». Ён не ўпусціў нагоды спусціцца ў гаспадарчыя памяшканні, і кожны кухарчук мусіў кінуць свой грош у скарбонку, куды Лота Ліндэнталь толькі што апусціла сваімі далікатнымі пальчыкамі сто марак. Дырэктар
сфатаграфаваўся пад руку з кумпячыстым шэфкухарам. Здымак змясцілі на вокладцы часопіса «Берлінэр ілюстрыртэ».
I ўжо літаральна затапілі прэсу фотаздымкамі Гёфгена, калі дырэктар справіў вяселле. Сведкамі на вяселлі Гендрыка і Нікалеты былі Мюлер-Андрэа і Бэньямін Пэльц. Прэм'ер-міністр прыслаў як вясельны дарунак двух чорных лебедзяў для маленькай сажалкі ў парку «Гендрык-хола». Пара чорных лебедзяў! Журналісты захлёбваліся ад захаплення такой арыгінальнасцю. Толькі нямногія старыя напрыклад, генераліха — успомнілі, што ўжо і раней адзін высокапастаўлены прыяцель музаў аднаго разу падарыў свайму пратэжэ тое самае: баварскі кароль Людвіг падарыў чорнага лебедзя кампазітару Рыхарду Вагнеру.
Сам дыктатар павіншаваў маладых тэлеграмай; міністр прапаганды прыслаў кош архідэяў, такіх ядавітых з выгляду, быццам атрымальнікі з іх водарам павінны былі ўнюхнуць смерць; П'ер Ляру напісаў даўжэзны верш на французскай мове; Тэафіл Мардэр прыслаў па тэлеграфе свой праклён; маленькая Ангеліка, якая, дарэчы, толькі што нарадзіла, паплакала апошні разок па сваім загубленым каханні; ва ўсіх рэдакцыях прыхавалі матэрыял пра Гёфгена і прынцэсу Тэбаб ў самыя доўтія патаемныя шуфляды, а доктар Ірыг прадыктаваў сваёй сакратарцы артыкул, у якім вітаў Нікалету і Гендрыка, «у самым цудоўным і глыбокім значэнні слова нямецкую пару», «дваіх маладых і разам з тым сталых людзей чыстай расы і беззаганнай душы, якія ўсе сілы аддаюць служэнню новаму грамадству». I толькі адна-адзіная газэта — лічылася, што яна цесна звязана з міністэрствам прапаганды, —
адважылася намякнуць на падазронае мінулае Нікалеты. Маладую жанчыну павіншавалі з тым, што яна пакінула «эмігранта, яўрэйскага атожылка і бальшавіка Тэфіла Мардэра», каб зноў узяць актыўны ўдзел у культурным жыцці нацыі. Гэта была горкая пілюля, балазе — хай сабе і падсалоджаная. Імя Тэафіла прагучала непрыемным дысанансам у зладжаным хоры вітальных артыкулаў.
Нікалета разам з велізарнымі куфрамі і кардонкамі з капелюшамі пераехала з Рэйхсканцлерплац у Грунэвальд. Яе пакаёўка, якая пасабляла распакавацца, крыху разгубілася, убачыўшы высокія чырвоныя боцікі; але маладая гаспадыня патлумачыла, рэзка вымаўляючы кожны склад, што гэтыя боты патрэбныя ёй для ролі амазонкі.
— Я буду насіць іх у ролі Пэнтэсілеі! — крыкнула Нікалета дзіўна пераможным голасам. Пакаёўка так спалохалася незразумелага, гучнага імя і бліскучых кашэчых вачэй гаспадыні, што ўстрымалася ад далейшых роспытаў.
Увечары ў «Гендрык-холе» наладзілі вялікі прыём. Якая сціплая была маленькая ўрачыстасць ў доме TaftHara радцы, калі святкавалася першае вяселле Гендрыка, у параўнанні з гэтым урачыстым святкаваннем! Ззяючы небяспечнымі чарамі, праходзілі Абэрон і Тытанія праз натоўп гасцей. Яны трымаліся вельмі чынна, ён — падняўшы падбародак, яна — фанабэрыстым жэстам падабраўшы бліскучы звонкі шлейф металічнай вячэрняй сукні і горда несучы на плячах і ў валасах вялікія фантастычныя шкляныя кветкі. Твар Нікалеты свяціўся жорсткімі штучнымі фарбамі; бледны, зеленаваты твар Гендрыка, здавалася, фасфарасцыраваў.
Было відаць, што ўсмешка абаім давалася цяжка. Абодва твары былі падобныя на маскі. Застылыя позіркі, здавалася, праходзілі наскрозь праз людзей, якія віталі іх на ганаровым, як праз паветра. Што ж яны бачылі за гэтымі фракамі, ордэнамі, галунамі і дарагімі аздобамі? Чаго так ашклянелі іхнія позіркі пад прыапушчанымі павекамі? Што за цені тлуміліся перад імі і якой журботнай сілай былі яны надзеленыя? Чаму ўсмешкі на вуснах у Гендрыка і Нікалеты застылі, сказіліся пакутніцкай грымасай?
Магчыма, іх позіркі апусціліся ў выпрабавальны позірк Барбары, іхняй і блазенскай пыхі сяброўкі, далёкай, недаступнай Барбары, аддзеленай ад іх прорвай, праз якую няма ніякіх кладак, яна была далёка і выконвала на чужыне сур'ёзны і цяжкі абавязак. Магчыма, яны ўбачылі дзівакаваты, пакутніцкі твар Тэафіла Мардэра, аслеплага, цямкага, які тысячамі пакутаў акупіў усе грахі свайго злачыннага пагардніцтва, які жаласна і гнеўна глядзеў на Нікалету, якая выраклася яго і свайго лёсу з такім упартым самахоцтвам. Але можа, яны й не бачьілі нейкага пэўнага твару, а толькі вобраз сваёй маладосці? I ён быў не вельмі прыглядны, але ўразіў іх як прымара няздзейсненых магчымасцяў, упушчаных у злачынным славалюбстве; брыдкі вобраз здрады, здрады не толькі іншым, але і самім сабе, той больш высакароднай, лепшай і чыстай іх частцы? Альбо яны ў думках сваіх чыталі поўную горычы ганебную і змрочную хроніку сваёй пагібелі, свайго краху, які ў дурным свеце здаваўся ўзлётам. Узлёт, так думаў гэты прыдуркаваты свет, прывёў абаіх да гэтай пераможнай вясельнай гадзіны; але менавіта гэтая гадзіна зрабілася гадзінай іх паразы. Цяпер яны двое,