Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
На раніцу ў Гёфгена ўзнікла новая ідэя — зрабіць візіт консулісе Мёнкенбэрг. Хай і яна пабачыць яго ў поўным бляску глорыі — менавіта яна, яна ж гадамі прыніжала яго сваімі салоннымі манерамі. Барбару, дачку тайнага радцы, яна, нябось, запрасіла на гарбату на другі паверх. А яму толькі пагарддіва ўсміхнулася. I Гёфгену зарупіла пад'ехаць да старое дамы з кутасамі — на сваім «мэрсэдэсе».
I быў расчараваны, даведаўшыся ад незнаёмага яму швсйцара, што фраў консуліха памерла. На яе гэта
падобна! Яна ўхілялася уцёкамі ад сустрэчы, якая магла б быць ёй непрыемная. Гэтыя буржуа старога высакароднага крою гэтыя патрыцыі без гроша ў кішэні, але з поўным высокай гардзелі мінулым і з тонкімі, адухоўленымі тварамі, няўжо яны вечна недаступныя? Няўжо мешчаніну, які стаўся Мефістофелем і заключыў здзелку з крывавай уладай, так і не дадзена цешыцца сваёй перамогай?
Гепдрык злаваўся. Эфекту, ад якога ён так шмат чакаў, не атрымалася. Але ва ўсім астатнім ён бьгў задаволены гамбургскай гастроляй. Гер фон Тотэнбах сказаў на развітанне:
— Уся мая трупа ганарыцца, што вы ў нас пабывалі, таварыш Гёфген!
А Моц паднесла яму маленькую Вальпургу з просьбай, каб ён дабраславіў расплаканую істоту.
— Дабраславі яе, Гендрык! — патрабавала Моц. — Тады з яе выйдзе толк! Дабраславі маю Вальпургу!
I Петэрсэн падтакваў ёй.
Калі Гендрык вярнуўся са свайго падарожжа, Лота Ліндэнталь паведаміла яму, што вакол яго персоны ў самых найвышэйшых колах ідуць моцныя дэбаты. Прэм'ер-міністр — «мой жаніх», як цяпер ужо называла яго Лота, — незадаволены Цэзарам фон Мукам. Гэта ведае кожны. Але не так шырока вядома, каго генерал авіяцыі выбраў у яго пераемнікі на пост дырэктара прускага дзяржаўнага тэатра: гэта Гендрык Гёфген. Супроць яго выступаюць міністр прапаганды і тыя высокапастаўленыя партыйныя бонзы, «стопрацэнтовыя нацыянал-сацыялісты», якія прытрымліваюцца «радыкальных» поглядаў, якія няўмольна супрацівяцца любому кампрамісу, асабліва ў пытаннях культуры.
— На такі важны прадстаўнічы пост не варта прызначаць чалавека, які не належыць да партыі ды яшчэ з падмочаным мінулым, — заявіў міністр прапаганды.
— Мне абсалютна ўсё адно — мастак член партыі, a ці не. Галоўнае — трэба, каб ён ведаў сваю справу, — пярэчыў прэм'ер-міністр, які ў сваёй сіле і славе дазваляў сабе неверагодныя ліберальныя капрызы. — У выпадку прызначэння Гёфгена прускія дзяржаўныя тэатры будуць рабіць поўны збор. Гаспадаранне гера фон Мука — надта вялікая раскоша для нашых падаткаплацельшчыкаў.
Калі гаворка зайшла пра кар'еру ягонага пратэжэ і любімца, генерал нечакана праявіў клопат пра падаткаплацельшчыкаў. У іншых выпадках ён пра іх забываў.
Міністр прапаганды запярэчыў, што Цэзар фон Мук — сябар фюрэра, выпрабаваны саратнік у барацьбе. Таму немагчыма проста ўзяць і турнуць яго за дзверы. Генерал авіяцыі весела прапанаваў, каб аўтара драмы «Танэнбэрг» паставілі прэзідэнтам акадэміі пісьменнікаў — «там ён нікому не будзе заважаць», а для пачатку паслалі ў вялікае падарожжа.
Міністр прапаганды па тэлефоне патрабаваў у фюрэра, які быў у адначынку ў Баварскіх Альпах, каб ён сказаў сваё дзяржаўнае слова і перашкодзіў таму, каб таленавітага, дасведчанага, але ў маральных адносінах непаўнацэннага камедыянта Гёфгена прызначылі першым тэатральным дзеячам рэйха. Але прэм'ер-міністр за два дні да гэтага паслаў нарочнага ў Баварскія Альпы. Фюрэр не ліобіў сам прымаць рашэнні. Ён адказаў, што яго гэты выпадак не цікавіць, у яго галава занятая больш важнымі рэчамі, так што геры таварышы хай самі ўсё і рашаюць.
Багі сварыліся. Гаворка ішла пра ўладу і прэстыж міністра прапаганды і прэм'ер-міністра — кульгавага і тоўстага. Гендрык чакаў, але сам не ведаў, якога рашэння яму хацець у гэтай спрэчцы багоў. 3 аднаго боку, перспектыва дырэктарства вельмі цешыла яго самалюбства і адпавядала імкненню валадарыць. Але з другога боку, былі і апасенні. Калі ён зойме высокую афіцыйную пасаду ў дзяржаве, яго цалкам і назаўсёды атаясамяць з рэжымам. На векі вечныя ён звяжа свой лёс з лёсам гэтых крывавых авантурыстаў. Ці варта хацець гэтага? Імкнуцца да гэтага? Ці не шэпча яму ўнутраны голас, што трэба засцерагчыся ад такога кроку? Голас нячыстага сумлення, голас страху?
Багі змагаліся паміж сабою, рашэнне было прынята. Перамог таўсцейшы. Ён загадаў Гёфгену явіцца да яго і па ўсёй форме аб'явіў пра назначэнне яго на дырэктара дзяржаўных тэатраў. Артыст, здавалася, хутчэй сумеўся, чым узрадаваўся, і выказаў хутчэй збянтэжанасць, чым энтузіязм, і прэм'ер-міністр разгневаўся.
— Я ўжыў дзеля вас увесь свой уплыў! He ладзьце мне спектакляў. Зрэшты, сам фюрэр за тое, каб вы былі дырэктарам, схлусіў генерал.
Гендрык усё яшчэ вагаўся, ці тое ад унутранага голасу, які не хацеў змаўкаць, ці тое таму, што яму было прыемна бачыць, як залітая крывёю ўлада выступае просьбітам. «Яны маюць ува мне патрэбу, — радаваўся ён. Я быў мала што не эмігрантам, і вось усемагутны ўмольвае, каб я выратаваў ягоныя тэатры ад краху».
Ён папрасіў дваццаць чатыры гадзіны на роздум. Тоўсты пабурчаў і адпусціў.
Уначы Гендрык раіўся з Нікалетай.
— Я не ведаю, — скардзіўся ён і з-пад паўапушчаных павекаў кідаў какетлівыя жамчужныя позіркі ў пустату. — Прыняць ці не прьшяць?.. Усё гэта так цяжка...
Ён адкінуў галаву і стомлена павярнуў гордае аблічча да столі.
— Вядома, прыняць! — адказвала Нікалета высокім, рэзкім і салодкім голасам.— Ты ж сам выдатна ведаеш, што ты проста павінен — ты мусіш. Гэта ж перамога, мілы, — буркатала яна, не толькі крывячы губы, але звіваючыся ўсім целам. — Гэта перамога! Я заўсёды ведала, што ты яе даб'ешся!
Ён спытаўся, усё яшчэ не зводзячы халоднага позірку са столі:
— Ты мне дапаможаш, Нікалета?
Скурчыўшыся на падушках, выпраменьваючы на яго святло сваіх прыгожых, шырока адкрытых кашэчых вачэй, яна адказала, выдзяляючы кожны склад, як каштоўнасць:
— Я буду ганарыцца табой.
Раніцай было выдатнае, яснае надвор'е. Гендрык рашыў прайсціся пейіа ад сваёй кватэры да палаца прэм'ер-міністра. Доўгае падарожжа да незвычайнай мэты падкрэсліць урачыстасць дня. Бо хіба дзень, калі Гендрык Гёфген цалкам аддасць свой талент, сваё імя, сваю асобу крывавай уладзе, не ўрачысты дзень?
Нікалета праводзіла сябра. Гэта быў прыемны шпацыр. Настрой у абаіх быў прыўзняты, бадзёры. На жаль, яго крыху азмрочыла выпадковая сустрэча па дарозе.
Непадалёк ад Тыргартэна праходжвалася пажылая дама, статная, прамая, з прыгожым, белым і высакамерным тварам. Да жамчужна-шэрага касцюма, крыху
старамоднага, але элегантнага крою яна надзела блішчаста-чорны трохвугольны капялюш. 3-пад капелюша выбіваліся на скроні тугія сівыя колцы. Галава пажылой дамы была акурат як у арыстакраткі XVIII стагоддзя. Дама ішла вельмі павольна, дробненькімі, цвёрдымі крокамі. Састарэлую, худзенькую, але энергічна падцягнутуто постаць азарала меланхалічная годнасць пагаслых эпох, калі людзі і ад сябе, і ад іншых патрабавалі паставы болып прыгожай і строгай, чым людзі нашых дзён — узбуджана-дзелавых, але выхалашчаных, нядбалых дзён, калі гонар не ў пашане.
— Гэта генераліха, — сказала Нікалета багавейна і ціха. I спынілася. I пачырванела. I Гендрык таксама пачырванеў, здымаючы свой шэры капялюш і адвешваючы генералісе глыбокі паклон.
Генераліха падняла ларнет, які вісеў у яе на грудзях на доўгім ланцужку з самацветных камянёў. Яна доўга і няўзрушна разглядвала маладую пару, якая стаяла ўсяго за некалькі крокаў. Твар цудоўнай старой заставаўся без руху. Яна не адказала на паклон артыста Гёфгена і яго спадарожніцы. Ці было ёй вядома, куды яны выправіліся — які дагавор збіраўся падпісаць Гендрык, калісьці жанаты з Барбараю? Можа, здомыслу яна была блізкая да ісціны. Яна ведала цану Гендрыку і Нікалеце. Яна сачыла за іх лёсам, яна цвёрда пастанавіла сабе не мець з імі нічога агульнага. Ларнет генераліхі, лёгка шчоўкнуўшы, апусціўся. Пажылая дама павярнулася да Гендрыка і Нікалеты спінай. I пайшла дробненькімі, крыху цяжкаватымі крокамі, але ў гэтых старэчых кроках былі гонар і нават парыў.
Пагроза
Дырэктар лысеў. Ён згаліў апошнія мяккія шаўкавістыя пасмы, пакінутыя яму прыродай. Яму не даводзілася саромецца высакародна вылепленага чэрапа. Годнасна і самаўпэўнена нёс ён мефістофелеўскую галаву, у якую ўтрэскаўся гер прэм'ер-міністр. На бледным, крыху аплылым твары, як ніколі, мігацелі каштоўныя камяні вачэй. Пакутна запалыя скроні абуджалі шанавальную спагаду. Шчокі крыху азызлі, падбародак з характэрнай ямкай пасярэдзіне, наадварот, захаваў усю сваю ўладную прыгажосць. Асабліва быў ён вабны, калі дырэктар задзіраў яго, калі ж дырэктар апускаў твар, на шыі паяўляліся складкі, і тады выкрывалася, што падбародак двайны.
Дырэктар быў прыўкрасны. Толькі людзі, якія глядзелі гэтак сама пранікнёна, як старая генераліха ў свой ларнет, заўважалі, што яго прыгажосць — хутчэй вынік намогаў, чым проста дар неразборлівай прыроды.
—	3 яго тварам адбываецца прыкладна тое самае, што і з рукамі, плявузгалі злыя языкі. — Рукі шырокія і грубыя, але ён умее іх так падаць, быццам яны вытанчана арыстакратычныя.
Дырэктар быў поўпы годнасці. Манокль змяніў на акуляры ў тоўстай рагавой аправе. Яго пастава заста-
лася простай, падабранай, амаль застылай. Яго чары прымушалі не заўважаць лішняга тлушчу. Ён больш гаварыў ціхім, глухім, спеўным голасам, і ў голасе гэтым непрыкметна змяняліся ўладныя, залётна-жаласныя і пачуццёвыя тоны, а ва ўрачыстых выпадках голас нечакана набываў ярка-металічнае гучанне.
Дырэктар бываў і вясёлы. У рэквізіце сродкаў спакушэння была і тыповая рэйнская вясёласць. Як ён умеў жартаваць, калі трэба было схіліць на свой бок раздражнёных рабочых сцэны, упартых актораў альбо непрыступных прадстаўнікоў улады! Ён нёс з сабою на сур'ёзныя пасяджэнні сонечнае святло, прыродным гумарам рассейваў нудоту рэпетыцыяў.
Дырэктара любілі. Мала што не ўсім ён падабаўся, усе хвалілі яго ветлівасць, многія казалі, што ён цудоўны чалавек. Нават палітычная апазіцыя, якая магла выказваць свае меркаванні толькі ў абсалютнай тайне, у шчыльна зачыненых памяшканнях, была да яго паблажлівая. «Проста пашанцавала, — думалі нязгодныя з рэжымам, — што такую важную пасаду займае яўны ненацыянал-сацыяліст». У змоўніцкіх групах казалі, быццам кіраўнік Дзяржаўнага тэатра дазваляў сабе мець волю і сяго-таго дамогся нават у міністраў. Ён выцягнуў Ота Ульрыхса на сцэну прускага тэатра, a гэта было настолькі ж рызыкоўна, наколькі і высакародна. 3 нядаўняга часу ён трымае пры сабе асабістым сакратаром яўрэя альбо, прынамсі, паўяўрэя: маладога чалавека завуць Ёганэс Леман, у яго пяшчотныя, залаціста-карыя, крыху масляністыя вочы, і ён адданы дырэктару, як верны сабака. Лемап — пярэкста, перайшоў у пратэстанцтва і зрабіўся вельмі пабожны. Разам з курсамі па германістыцы і па гісторыі тэатра