Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Мноства сяброў аб'явілася ў Гендрыка, сярод іх вельмі пацешныя асобы. Напрыклад, паэт Пэльц, прэтэнцыёзнай, цьмянай, змрочлівай і чароўнай лірыкай якога да экстазу ўпіваліся маладыя людзі, большасць
якіх цяпер у выгнанні. Бэньямін Пэльц, маленькі каржакаваты чалавек з мяккімі блакітнымі, халоднымі вачыма, азызлымі шчокамі і вялікім, ліота пажадлівым ротам, тлумачыў у інтымнай гутарцы, што ён любіць нацыянал-сацыялізм, бо ён начыста вынішчыць цывілізацыю, механічны парадак якое проста нязносны і вядзе да прорвы, яна, цывілізацыя, прасмердла смерцю і нясе невыносныя пакуты той частцы зямлі, якая інакш вырадзілася б ці тое ў бездакорна арганізаваііую фабрыку, ці тое ў санаторый для недавумкаў.
— Жыццё ў дэмакратыях стала бяспечнае, — абураўся паэт Пэльц. I нашаму існаванню ўсё больш і больш бракавала гераічнага пафасу. Спектакль, гледачамі якога мы цяпер робімся, — гэта спектакль пра народзіны новага чалавечага тыпу не, куды больш: пра адраджэнне старажытнага, магічна ваяўнічага чалавечага тыпу. Які выдатны, велічны спектакль! Які хвалюючы працэс! Вы павінны ганарыцца, дарагі Гёфген, што можаце актыўна браць у ім удзел!
Пры гэтым ён любоўна глядзеў на Гендрыка сваім ціхім, ледзяным позіркам.
— Жыццё зноў набывае рытм і чароўнасць, яно прачынаецца са здранцвення, неўзабаве яно зноў, як у былыя цудоўныя, пагаслыя эпохі, набудзе імклівасць і парыў. Тым, хто не мае ў сабе сілы бачыць і адчуваць гэты новы рытм, танец можа здацца страявым маршам. Дурні памыляюцца. Дурняў падводзяць вонкавыя прыкметы архаічна мілітарнага стылю. Якая грубая памылка! Бо насамрэч гэта ніякая не муштроўка, а захапленне, цяпер ужо не маршыруюць, а ўпіваюцца экстазам. Наш любасны фюрэр штурхнуў нас у цемру, у нішто. Як жа нам не захапляцца ім — нам, паэтам, у
якіх свае адмысловыя адносіны да цемры і бездані? Бо калі мы называем нашага фюрэра боскім, гэта ніякае не перабольшанне. Ён — боства апраметнай, боства, якое для ўсіх народаў, прысвечаных у магію, было самым галоўным. Я бясконца захапляюся ім, бо бясконца ненавіджу нудную тыранію розуму і мяшчанскую фетышызацыю прагрэсу. Паэты, усе паэты, якія заслугоўваюць гэтага імя, — прыроджаныя і заклятыя ворагі прагрэсу. Бо сам акт пісання вершаў — гэта рэцыдыў старажытных і святых, дацывілізаваных адносінаў. Тварыць і забіваць, кроў і песня, забойства і гімн — усё рыфмуецца. Рыфмуецца ўсё, што па-за межамі цывілізацыі, якая зыходзіць углыбіню, у тайныя пласты, насычаныя трывогай. Так, я люблю катастрофы, — гаварьгў Пэльц, схіляючы твар з меланхалічна абвіслымі шчокамі і ўсміхаючыся, быццам адчуваючы на тоўстых губах слодыч цукеркі ці пацалунка. — Я прагну смертаносных прыгодаў, прагну бездані, прагну крайнасцяў, якія ставяць чалавека паза цывілізаваныя сувязі, прыводзяць яго ў той край, дзе няма страхавых кампаніяў, няма паліцыі, няма камфартабельнах лазарэтаў, якія лечаць яго ад бязлітасных стыхіяў і драпежных ворагаў. Нам гэта яшчэ будзе наперадзе, будзьце пэўныя, мы яшчэ нацешымся жахамі. Але мне ніякія жахі не стачаць. Мы ўсё яшчэ занадта ручныя — наш вялікі фюрэр яшчэ не можа дзейнічаць зусім так, як бы яму хацелася. Дзе яны, публічныя тартуры? Дзе публічныя спаленні красамоўных шчабетуноў і тупых асталопаў, нізкапаклонцаў розуму? — На гэтым месцы Пэльц нецярпліва падзынькаў лыжачкай па філіжанцы, быццам падклікаючы кельнера, які прымушае яго надта доўга чакаць абяцанага
аўтадафэ. — Бо ўсё яшчэ жыве даўно недарэчная сакрэтнасць, фальшывая сарамяжлівасць, навошта хаваюць за сценамі канцлагераў прыўкраснае свята катаванняў? — пытаўся ён строга. — А палілі, як мне вядома, да гэтага часу толькі кнігі, але ж гэта нішто! А наш фюрэр пакажа нам і іншае, я цвёрда на гэта разлічваю. Зарава пажару на даляглядзе, крывавыя ручаі па ўсіх дарогах і шалёныя скокі пазасталых у жыцці, танец ацалелых сярод трупаў! — Паэт увесь свяціўся радаснай верай у вусцішнасць блізкага апакаліпсісу. Са шляхетнай ветлівасцю, пабожна склаўшы рукі на грудзях, ён настаўляў Гендрыка: — Авы, дарагі васпане Гёфген, вы застаняцеся сярод тых, хто будзе асабліва грацыёзна, артыстычна скакаць над падлай. У вас гэта напісана на твары, а чытаць я ўмею. Вы — наймілейшы сын апраметнай, і невыпадкова гер прэм'ер-міністр вас прывячае. У вас закладзены сапраўдны пладаносны цынізм абсалютнага генія. Я вас надзвычай цаню і люблю, мой дарагі васпане Гёфген.
Гэтыя вычудлівыя і сумніўныя кампліменты Гендрык слухаў са сцярвознай усмешкай і з загадкава бліскучымі вачыма. He ў кожнага такія глыбокія і тонкія падставы любіць нацыянал-сацыялізм, як у паэта Пэльца. Іншыя проста казалі:
— Я заўсёды быў і застаюся нямецкім мастаком і нямецкім патрыётам, хто б ні кіраваў маёй краінай. Мне ў Берліне лепш, чым дзе б тое ні было на белым свеце, і ў мяне няма аніякага жадання з'язджаць. Да таго ж яшчэ, скажыце, дзе я зараблю столькі грошай, як не тут?
Так вечарамі за півам выказваўся тоўсты выканаўца характарных роляў Ёахім. Тут, прынамсі, ўсё было
ясна. Ён бы эміграваў і стаў бы тэмпераментным антыфашыстам, калі б Галівуд зрабіў яму выгадную прапанову. Але на жаль, Галівуд яму такое прапановы не рабіў: Ёахім, які калісьці ззяў у плеядзе самых славутых нямецкіх артыстаў, быў ужо не зусім той. Якраз таму ён і тлумачыў з прастадушнай мінай сярод калегаў:
— Дзе яшчэ знойдзеш такое добрае піва, як не ў нашых старых нямецкіх скляпах? Можа, мне хто скажа, дзе?
I з выклікам, нават каварна азіраўся навокал. Яго вялікі, выразлівы твар з апоўзлымі шчокамі і недаверлівымі вачыма падманлівай дабрадушнасцю нагадваў храпу мядзведзя, які здаецца пацешна няўклюдным, але з усіх драпежнікаў самы спрытны і жорсткі. Падхалюзнікі бажыліся характарнаму артысту Ёахіму, што ў яго самае-самае падабенства з герам прэм'ерміністрам. I тады актор выскаляўся. Але западаў у жахлівы гнеў, калі да яго вуха даходзіла, што нехта там казаў, быццам ён напалавіну яўрэй.
— Прывядзіце да мяне гэтага вылюдка! — крычаў Ёахім, і твар яго рабіўся барвовы. — Хай ён у вочы мне паўторыць сваю нахабную брахню! Якая подласць! Зняважыць гонар сапраўднага немца!
Але жахлівыя погудкі пра імя характарнага актора не аціхалі. Перашэптваліся: з адной з ягоных бабуль не ўсё чыста. «Сапраўдны немец» праз дэтэктываў высветліў, хто гэтыя подлыя паклёпнікі. Некалькі чалавек паплаціліся канцэнтрацыйным лагерам за тое, што падазравалі бабулю характарнага актора.
— Подласць у нас цяпер не застаецца без пакарання! — задаволена ўздыхаў Ёахім.
Ён наведваў уплывовых сяброў і калегаў, каб самнасам раз і назаўсёды пераканаць іх, што можа гарантаваць бездакорнасць крыві сваіх продкаў.
— Паклаўшы руку на сэрца, казаў Ёахім Гёфгену, якому ён зрабіў урачыстую візітацыю пасля аднаго нядзельнага ранішніка, у мяне ўсё ў парадку, усё як след, мне чаго там тое за што папікаць сябе.
Ён вернымі сабачымі вачыма глядзеў на Гёфгена знізу ўгору, як прывык рабіць гэта, граючы на сцэне ролі неабчасаных, але дабрадушлівых татуляў, якія спрачаюцца з сынамі і тут жа зарумзана з імі цалуюцца..
— Кожнага, хто гаворыць інакш, я загадаю арыштаваць, — сказаўу заключэнне саладжавым голасам «сапраўдны немец». — Мы ж такі жывём у прававой дзяржаве.
Да гэтага пункту погляду Гендрык Гёфген мог толькі далучыцца. Ён прапанаваў калегу, які з такой пахвальнай руплівасцю змагаўся за свой гонар, цыгары і выдатны стары каньяк. Два майстры сцэны прабавілі раніцу весела і сардэчна. На развітанне Ёахім абняў калеіу Гёфгена няўклюдна, як мядзведзь, які душыць ворага, і папрасіў перадаць сардэчнае вітанне фройляйн Ліндэнталь.
Вось такія сябры былі цяпер у Гёфгена часам цікавыя, як Ёахім. Але дзе ж тыя, каго ён раней менаваў сябрамі? Што з імі сталася?
Барбара напісала яму з Парыжа просьбу пра развод. Судовыя фармальнасці былі хутка ўладжаны ў адсутнасць мужа і жонкі. На развод не патрабавалася асаблівых прычынаў: суддзі паставіліся з разуменнем да таго факту, што чалавек са становішчам і поглядамі Гёфгена — выдатнага дзеяча прускага Дзяржаўнага
тэатра і асабістага сябра гера прэм'ер-міністра ні ў якім разе не можа заставацца ў шлюбе з дамай, якая пражывае ў якасці эмігранткі за мяжою, не робіць сакрэту са сваіх варожых дзяржаўнаму ладу поглядаў і, да таго ж, як нядаўна высветлілася, яшчэ і нячыстай расы. Абвінаваціць яе скампраметаванага бацьку, тайнага радцу, у тым, што ў яго жылах цячэ яўрэйская кроў, не адважваліся нават прафесійныя хлусы нацыянал-сацыялісцкай прэсы. Але знайшлося, у чым яго абвінаваціць і без таго, і гэта было, бадай, яшчэ болып крута: ён быў вінаваты ў «апаганьванні расы», — яго жонка, дачка генерала, не была бездакорная арыйка. Невыпадкова ў дзядулі Барбары, які займаў высокі пост афіцэра, пра ваенныя заслугі якога раптам ніхто не захацеў ведаць, — невыпадкова ў яго былі падазроныя ліберальныя схілкі. Цяпер самым натуральным, хоць і самым непрыемным чынам патлумачылася кіпучая інтэлектуальная дзейнасць генераліхі, што пераўзыходзіла ўсе прынятыя і нармальныя ддя афіцэрскага кола маштабы. Генерал не быў сапраўдны немец, ён быў недачалавек і семіт. Вільгельм II паблажліва гэтага не заўважаў. Але адзін нюрнбергскі антысеміцкі лісток гэта выявіў. Паўяўрэйка была і генераліха, аказваецца. Пагромны лісток браўся даказаць гэта. He дапамагло ні яе бліскучае мінулае, ні яе царская прыгажосць, ні яе шляхетная годнасць! Брудны пісака, выскачка няўмыты, свіння няскрэбтаная, які за ўсё сваё жыццё не напісаў ніводнай нямецкай фразы без памылкі, цяпер з садысцкім задавальненнем канстатаваў, што яна не належыць да германскага грамадства.
У Барбары, значыцца, было больш за трыццаць працэнтаў кепскай крыві. Аднаго гэтага ўжо было б да-
статкова нямецкаму суду ў якасці абгрунтавання разводу. Светлавалосыя рэйнцы маюць права разлічваць на жонку беспахібнай расавай чысціні. Але такой жонкі, як Барбара, Гендрык не мог сабе дазволіць нават у тым выпадку, калі б яна была чыстапароднай арыйкай. Гэта ж проста ганьба і адкрыты скандал — усе яе паводзіны!
Яна не пакідала Парыжа з таго часу, як прыехала туды ў лютым 1933 года. Кожны, хто ведаў яе раней, заўважыў бы, што яна перамянілася. Летуценнае начыста знікла з яе, яна ўжо болып не была дацеклівая ні да сумных, ні да вясёлых забавак. На твары пралегла рысачка рашучасці — паміж брывамі і на лобе. Нават яе паходка, раней нядбалая, цяпер выдавала энергію. Так рухаецца той, хто бачыць перад сабою мэту і не супакойваецца, пакуль яе не дасягне.