Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Па многіх гарадах, па многіх краінах...
Джульета Мартэнс — прынцэса Тэбаб, дачка правадыра з Конга, знайшла месца ў маленькім кабарэ на Манмартры. 3 паўночы да трэцяй раніцы яна дэманстравала амерыканцам, якія ўсё радзей і радзей наязджалі ў Парыж з таго часу, як упаў долар, некалькім падпітым мсье з французскай правінцыі і некалькім сутэнёрам сваё цудоўнае цела і свой вытанчаны стэп. Яна выступала ледзьве не голая, толькі маленькі бюстгальтэр з зялёных пацерынак і купальныя штонікі з зялёнага атласу, зусім маленькія, але затое з вялікім пукам зялёных страўсіных пёраў ззаду. Намякаючы на ўсю гэтую птушыную раскошу, прынцэса казала, што яна птушка. Яна паўтарала гэта і паўтарала. «Я птушка, я прыляцела з-за акіяна, каб тут, на Манмартры, звіць сабе гняздзечка». Але яна вельмі мала была падобная на птушку. А панылы пакойчык на ру дэ Марцір ані блізка не нагадваў гняздзечка. Ён бьгў змрочны і выходзіў на цесны, брудны двор. Адзінай акрасай на голых плямістых сценах было фота актора Гендрыка Гёфгена. Аднаго разу ў прыступе шаленства і болю Джульета яго падрала, але потым акуратна склеіла абрыўкі. Праўда, рот у Гендрыка атрымаўся крыху скасабочаны, надаючы твару вераломны выраз, і папярок лоба, як шнар, праходзіла палоска клею, але ў астатнім яго прыгажосць была беззаганна адноўленая.
На пачатку кожнага месяца Джульета брала ў швейцара аднаго дома, уладальніка якога яна не ведала, маленькую грашовую суму, пасыланую Гендрыкам. Жалаванне ў кабарэ на Манмартры і падтрымка з Берліна складалі разам якраз столькі, колькі трэба было на пражытак. Можна было абысціся без панелі. Яна
амаль ні з кім не бачылася, каханка ў яе не было. Пра свае берлінскія прыгоды яна ні з кім не гаварыла: часткова ад страху пазбавіцца жыцця альбо, прынамсі, маленькай месячнай рэнты, часткова каб не рабіць непрыемнасцяў Гендрыку. Бо сэрца яе належала яму.
Яна нічога не забылася і нічога не даравала. Кожны дзень, хоць адзін раз, яна з нянавісцю і жахам успамінала цёмную камеру, у якой так шмат выпакутавала. Яна думала пра помсту, але помста гэтая павінна быць вялікая і салодкая, а не ўбогая і вартая жалю. Гадзінамі прынцэса Тэбаб валялася на бруднай пасцелі і марыла. Вось яна вернецца ў Афрыку, збярэ вакол сябе ўсіх чарнаскурых, будзе іх каралевай і гаспадыняй і павядзе свой народ на вялікае паўстанне, на вялікую вайну супроць Еўропы. Белая частка свету выспела на пагібель. 3 таго часу як да Джульеты прыйшлі служкі берлінскай тайнай паліцыі, яна ведала гэта абсалютна дакладна і пэўна. Белая частка свету павінна загінуць, прынцэса Тэбаб марыла прайсці пераможным маршам са сваімі цёмнымі братамі па сталіцах Еўропы. Крывавая лазня павінна змыць ганьбу, якая пакрыла гэтую частку свету. Нахабныя паны будуць рабамі. I любімым рабом дачка правадыра бачыла каля сваіх ног Гендрыка. Ах, як яна паздзекуецца з яго! Ах, як яна яго распесціць! Яна ўвянчае лысы чэрап кветкамі, але гэты вянок ён будзе насіць, поўзаючы на каленях. Прыніжаны, паганьбаваны, увянчаны, як самая каштоўная здабыча, ён гэты лайдак, яе каханы будзе хадзіць за ёю ў яе почаце.
Так марыла Чорная Венера, і моцныя, грубыя пальцы перабіралі чырвоную скураную нагайку.
Аднаго разу падчас вечаровага шпацыру Джульета
згледзела ў патоку людзей, які ліўся да плошчы Згоды, Барбару. Жонка Гендрыка, якая так доўга была прадметам зайздрасці і шкадавання Джульеты, ішла шпарка, задуменная. Джульета кончыкамі пальцаў дакранулася да яе рукава і сказала глыбокім, тоўстым голасам: «Бонсуар, мадам».
I пры гэтым крыху нахіліла галаву. Калі тая здзіўлена падняла вочы, негрыцянка ўжо прайшла. Барбара ўбачыла толькі шырокую спіну, але і тая хутка знікла за іншымі спінамі, за іншымі целамі.
Па розных гарадах, па розных краінах...
Некаторыя жылі ў Даніі, некаторыя ў Галандыі, хто ў Лондане, хто ў Барселоне, хто ў Фларэнцыі, іншыя падаліся ў Аргентыну, некаторыя апынуліся ў Кітаі.
Нікалета фон Нібур — Нікалета Мардэр раптам аб'явілася ў Берліне. 3 чырвонымі куфрамі і кардонкамі, даволі абтрапанымі і патрэсканымі, яна паявілася ў кватэры Гендрыка Гёфгена каля Рэйхсканцлерпляц.
— А вось і я, — сказала яна і паспрабавала бліснуць вачыма. — Я больш не магу. Тэафіл цудоўны, ён геній, я кахаю яго больш, чым калі-небудзь. Але ён паставіў сябе па-за часам, па-за рэаліямі. Ён зрабіўся летуцейнікам, фантазёрам. Парсіфалем — а я не маю сілы вытрымаць гэта. Ты разумееш, Гендрык, — сілаў маіх нямашака!
Гендрык гэта разумеў. Ён усёй душой быў супроць летуцейнікаў і, сваёй чаргою, цалкам захаваў кантакт і з часам, і з яго абставінамі.
— Уся гэта зміграцыя — на слабакоў, — строга заявіў ён. — Людзі на курортах паўднёвай Францыі лічаць сябе пакутнікамі, а па праўдзе яны дэзерціры. Мы тут на перадавой, а яны іуляюцца па тылах.
— Я мусова хачу на сцэну, — сказала Нікалета, пакінуўшы мужа.
Гендрык сказаў, што гэта можна ўладзіць без вялікіх праблемаў.
У Дзяржаўным тэатры я магу дабіцца практычна ўсяго. Цэзар фон Мук ну, так, ён пакуль што дырэктар... Але прэм'ер-міністр не любіць яго, а міністр прапаганды пакрывае толькі з самалюбства. Ужо адкрыта гавораць, што наш Цэзар нічога не варты. У яго вельмі нудны рэпертуар, больш за ўсё яму хочацца ставіць свае п'есы. У акторах ён таксама не разбіраецца. Адзінае, што ўмее, — гэта ўсё заваліць.
Нікалета магла разлічваць на ангажэмент у Дзяржаўным. Але спачатку Гендрыку хацелася паехаць з ёю на гастролі ў Гамбург і выступіць у п'есе ўсяго на дзве дзейныя асобы, з якой яны выступалі падчас турнэ па курортах Балтыйскага мора перад самым вяселлем Гёфгена з Барбарай Брукнер. Гамбургскі Мастацкі быў шчаслівы прыняць у сябе свайго былога артыста, які так праславіўся і наблізіўся да ўладаў. Новы кіраўнік, пераемнік Кроге, гер Бальдур фон Тотэнбах, сустрэў Гёфгена і яго спадарожніцу на вакзале. Гер фон Тотэнбах быў франтавым афіцэрам, на яго твары засталося многа шнараў, сталёвыя блакітныя вочы былі рыхтык як у гера фон Мука. Ён, як і той, гаварыў на саксонскім дыялекце. Ён усклікнуў:
— Сардэчна запрашаем, дарагі гэносэ! быццам і ў Гёфгена быў за плячыма слаўны лёс афіцэра, а не падазронае мінулае «бальшавіка».
— Сардэчна запрашаем! — падхапілі і іншыя, якія разам з герам фон Тотэнбахам явіліся на вакзал вітаць калегу Гёфгена. Сярод іх была Моц, яна абняла Генд-
рыка, і на вачах у яе выстуііілі слёзы шчырага хвалявання.
Колькі вады сплыло! — усклікнула слаўная жанчына і бліснула золатам зубоў. — I чаго мы толькі не перажылі!
Яна нарадзіла дзіця, маленькую дзяўчынку — позні, ужо нават крыху неспадзяваны плод яе шматгадовых адносінаў з выканаўцам роляў татуляў Петэрсэнам.
— Нямецкая дзяўчынка, сказала яна, — мы назвалі яе Вальпурга.
Петэрсэн зусім не змяніўся. Яго твар па-ранейшаму здаваўся голым ад адсутнасці барады. Па яго прадпрымальным абліччы было відаць, што ён зусім не страціў прызвычайкі мантачыць з цяжкасцю заробленыя грошы і бегаць за маладзенькімі дзяўчаткамі. Мусіць, Моц усё яшчэ кахала яго больш, чым ён яе. Фарсун Банэці ў чорным мундзіры СС глядзеўся асляпляльна: было ясна, што цяпер ён атрымлівае яшчэ больш любоўных пісулек ад публікі, чым раней. Морэнвіц прагналі з тэатра.
— У ёй жа ёсць яўрэйская кроў, — шапнула Моц, прыкрыўшы рот рукою, і заганна засмяялася, быццам сказала нешта непрыстойнае.
Рольф Банэці паказаў тварам агіду — можа, таму, што згадаў сваю ганебную, пахібную для расы сувязь з Рахэлліо. Дэманічная дзяўчына — гэта таксама паведамілі Гендрыку — спрабавала пакончыць жыццё самагубствам, калі адкрылася сапсутасць яе крыві, і ўрэшце выйшла замуж за чэхаславацкага абутковага фабрыканта.
— Што да матэрыяльнага боку, дык ёй, мабыць, за мяжой жывецца няблага...гаварыла Моц з адцен-
нем грэблівасці і вялікім пальцам паказала праз плячо кудысьці, дзе, мабыць, была тая мярзотная «замяжа».
Новыя сябры трупы — светлавалосыя, крыху неабчасаныя хлопцы і дзеўкі, якія спалучалі грубую весялосць са строгай ваеннай дысцыплінай, — былі прадстаўленыя вялікаму Гёфгену і прадэманстравалі яму сваю дагодлівасць. Ён быў казачны прынц, зачараваны прыгажун, які прымае зайздрасць і захапленне, як заслужаную даніну. Так, ён зноў апусціўся да іх жалю вартага свету. Аднак ён быў прыветлівы, просты і нават абняў Моц за плечы.
— А ты ж, ну, зусімачкі пе змяніўся, — сказала яна замроена і сціснула яго руку.
Тут умяшаўся Петэрсэн:
— Гендрык заўсёды быў выдатным таварышам.
Тут гер фон Тотэнбах заявіў строга:
— У новай Геманіі ўсе мы таварышы, як бы нас ні круціў лёс.
Гендрык захацеў прывітаць гера Кнура — таго самага швейцара, які заўсёды насіў свастыку пад штрыфлем пінжака і міма каморкі якога Гендрык Гёфген — «гэты бальшавік» — заўсёды праходзіў з неахвотай і нячыстым сумленнем. Стары партыец, нябось, задрыжыць ад радасці, калі яму будзе зроблены гонар паціснуць руку сябра і фаварыта прэм'ер-міністра! На здзіўленне Гёфгена, гер Кнур прыняў яго даволі холадна. У каморцы швейцара не вісела партрэта фюрэра, хоць цяпер гэта было б дарэчы і нават пажадана. Хоць Гендрык спытаўся ў гера Кнура пра яго здароўе, той нешта буркнуў праз зубы — нешта не вельмі ласкавае — і позірк яго пры гэтым быў поўны яду. Было ясна: гер Кнур глыбока расчараваны фюрэрам-вызволь-
нікам, усёй веліччу нацыянальнага руху — ён горка ашуканы ва ўсіх сваіх спадзяваннях, як многія. Гёфгену, сябру генерала, зноў, як і раней, было непрыемна праходзіць міма ягонай каморкі. Адносіны з герам Кііурам не наладзіліся.
Гендрык адчуў палёгку, даведаўшыся, што з камуністаў, рабочых сцэны, якіх раней ён сустракаў вітаннем «Рот-Фронт!», са сціснутым кулаком,— нікога ў тэатры не засталося. Распытвацца пра іх ён не адважыўся. Можа, іх забілі, можа, пасадзілі ў турмы, можа яны ў эміграцыі... На вячэрні спектакль усе білеты былі прададзеныя, гамбуржцы віталі старога любімца, які зрабіў такую незвычайную кар'еру ў Берліне спачатку пад Прафесарам, пасля пад тоўстым прэм'ер-.міністрам. Нікалета ўвогуле ўсіх расчаравала. Яе знайшлі скаванай, ненатуральнай і нават крыху страшнаватай. I не дзіва, яна развучылася іграць. Яе рухі былі несвабодныя, а голас дзіўна глухі і жаліо варты. У ёй нешта замарозілася і зламалася. Да таго ж публіку цяпер шакіраваў яе вялікі нос. «А ці няма ў ёй яўрэйскай крыві?» — шапталіся ў партэры. «Ну не! — гаварылі другія. — Хіба ж бо Гёфген паказваўся б з ёю!»