Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
Нікалета, хадзем! Я прашу цябе, хадзем зараз жа! — I Нікалета выходзіла з дому.
На яе твар цяпер леглі стомленасць і меланхалічнае цярпенне, што вельмі не пасавала адважна выгнутаму носу, рэзка акрэсленым вуснам і пукатаму лобу. Шчокі пашырэлі і памякчэлі, у прыгожа раскрытых вачах не было ўжо таго дзёрзкага бляску, які раней так прыцягваў і так вярэдзіў. Нікалета ўжо здавалася не ўпартай і фанабэрыстай дзяўчынай, а жанчынай, якая ці мала кахала і ці мала пакутавала. Яна ахвяравала сваёй маладосцю. Ахопленая пачуццём, у якім сутаргавая істэрыка спалучалася з сапраўдным агнём, дарагім хваляваннем сэрца, яна падарыла сваю маладосць чалавеку, які цяпер ужо разваліна.
— Чаго табе, Тэафіл? — пыталася яна. Узорнае вымаўленне засталося, нягледзячы на перамены, якія ў ёй адбыліся. — Чым табе памагчы, мілы?
А ён стагнаў, быццам убачыў кашмарны сон.
— Нікалета, Нікалета, дзетка мая... Ах, як страшна... Вельмі страшна... Я чую крыкі тых, каго катуюць у Германіі. Я чую іх так выразна, вецер носіць іх стогны па моры... Каты заводзяць грамафон падчас пякельных працэдураў, гэта подды прыём, яны затыкаюць рот няшчасным падушкамі, заглушаюць крыкі... Але я ўсё роўна іх чую. Я ўсё чую... Бог пакараў мяне, ён адарыў мяне самым адчувальным слыхам сярод смяротных. Я — сумленне свету, я чую ўсё. Ах, Нікалета, Нікалета, дзетка мая!
Ён чапляўся за яе. Спакутаваныя вочы блукалі па паўднёвым ландшафце, і мірны краявід напаўняўся пачварамі. Нікалета дакраналася далоняй да яго гарачага, мокрага лоба.
— Я ведаю, мой Тэафіл. — казала яна яму пяшчотна. — Ты ўсё чуеш, ты ўсё бачыш. Табе трэба сказаць свету пра свае азарэнні, і гэта будзе карысна і табе і свету . Трэба пісаць, Тэафіл, табе трэба пісаць!
Цэлы год яна ўмольвала яго, каб ён працаваў. Яна пакутавала ад яго здранцвеласці, ад гэтага слупняку. Яна захаплялася ім, яна лічыла яго самым вялікім сярод жывых. яна не хацела бачыць яго ўбаку ад падзеяў, у сваіх марах яна бачыла яго чалавекам, які заклікае свет апамятацца, схамянуцца, чалавекам, які б'е ў набат. Але ён на ўсё адказаў ёй:
— Што ж тут яшчэ напішаш? Я ўсё сказаў. Я ўсё ведаў загадзя і наперад. Я выкрываў падман. Я адчуваў смурод гнілізны. Калі б ты толькі ведала, дзетка мая, як цяжка ўсё ведаць загадзя. Mae кнігі забытыя, быццам іх ніколі і не было. Зборы маіх твораў спалілі. Mae прароцтвы развеяў вецер — і ўсё ж тое, што робіцца сёння, увесь гэты невымоўны жах — гэта толькі пралог у маёй прароцкай творчасці. У маіх творах ужо ёсць усё, што прадбачана, нават тое, што яшчэ мае быць, — самае страшнае, апошняя катастрофа. Я ўжо гэта выпакутаваў, ужо надаў гэтаму форму. Што ж мне пісаць яшчэ? Я панёс у сабе цярпенні свету. У маім сэрцы разыгрываюцца ўсе катастрофы, і цяперашнія, і будучыя. Я, я, я...
У гэтых трох гуках, у гэтым «я» замутнёны розум заблытаўся, як у сетцы. і ён замоўк. Галава, увысакародненая пакутамі,— яна здавалася цяпер болып пяшчотнай, далікатнай, больш строгай, больш дасканала вылепленай, чым раней, — схілілася на грудзі. Тэафіл заснуў.
Нікалета вярнулася ў дом, спынілася ў цёмным халадку пярэдняга пакоя. Павольна падняла рукі і закрыла
твар. Яна хацела плакаць, але слёзы не ішлі. Яна надта многа плакала. Нікалета шаптала:
— Я больш не магу. Я больш не магу. Мне трэба з'ехаць адгэтуль. Я не вытрываю.
Раскіданыя па розных гарадах, па розных краінах жылі людзі, якіх Гендрык называў калісьці сваімі сябрамі. Некаторым жылося добра. Прафесару, напрыклад, не было на што скардзіцца, сусветная слава такога маштабу не прыядаецца, Прафесар мог разлічваць, што да канца сваіх дзён будзе жыць у замках з барочнай мэбляй і габеленамі альбо ў княскіх апартаментах найлепшых гатэляў. У Берліне не хочуць, каб ён ставіў там п'есы, бо ён яўрэй? Выдатна, і нават больш за тое: тым горш для берлінцаў. Прафесар, цмокаючы языком, сярдзіта бурчаў некалькі дзён і нарэшце рашыў, што ён і без таго апошнім часам быў надта заняты. Хай цяпер берлінцы абыходзяцца без яго і самі ставяць свае п'есы, хай «гэты Гёфген» разыгрывае камедыі перад сваім фюрэрам — яму, Прафесару, яшчэ ў гэтым сезоне трэба будзе паставіць вялікую аперэту ў Парыжы, дзве шэкспіраўскія камедыі ў Рыме і Венецыі і нешта накшталт рэлігійнага рэвю ў Лондане. Апрача таго, наперадзе гастрольныя паездкі з «Падступствам і каханнем» і «Кажаном» па Галандыі і Скандынавіі, а вясною яго чакаюць у Галівудзе, ён падпісаў кантракт на фільм.
Абодвума яго тэатрамі ў Вене заапекаваліся фройляйн Бэрнгард і гер Кац. За іх таксама не было чаго турбавацца. Часам гер Кац шкадаваў за мінулыя вясёлыя часіны, калі ён узбаламуціў берлінцаў змрочнай драмай «Віна», выдаўшы сябе за іспанскага неўрапатолага.
— Так, тыя жарты былі з размахам! — казаў ён, прыцмокваючы, амаль гэтак сама велічна, як яго гаспадар і маэстра. Цяпер ужо нічога такога пад Дастаеўскага не скляпаеш, гер Кац канчаткова сасланы ў нізкую дзелавую сферу. Прыціхла і фройляйн Бэрнгард, успамінаючы Курфюрстэндам, асабліва калі думала пра Гёфгена.
— Якія цудоўііыя злыя вочы ў яго! — успамінала яна летуценна. — Майго Гендрыка — вось каго мне больш за ўсё шкада аддаваць нацыстам, далібог, гэта занадта тлусты кавалак для іх, такое прыгожае стварэнне!
Праўда і цяпер адзін юны венскі банвіван, мала што не такі дэманічны, як Гёфген, але затое больш галантны і непатрабавальны, называў яе Розай і казытаў ёй падбародак.
Новы ўзлёт, новы трыумф, які зацьміў усе берлінскія поспехі, выпаў на долю Доры Марцін у Лондане і Нью-Йорку. Яна вучылася англійскай мове з руплівасцю славаліобнай школьніцы альбо авантурысткі, якая хоча заваяваць невядомую краіну. Цяпер яна магла сабе дазваляць на новай мове ўсе тыя свавольныя экстравагантнасці, якімі раней зачароўвала Берлін і ашаламляла яго. Яна буркатала, скардзілася, хіхікала, трыумфавала, спявала. Яна была дзікая і вуглаватая, як трынаццацігадовы паддетак, бязважкая, лёгкая, як эльф. Яе імправізацыі здаваліся нязмушанымі і капрызнымі. А насамрэч як старанна і дбайна быў вымераны кожны нюанс, як дакладна і прадумана былі разлічаны ўсе інтанацыі, што выклікалі смех і гналі слязу ў зачараванай публікі. Хітрая Дора ведала, што любяць англасаксы. Яна была роўна на каліўца сентыментальнейшая,
на каліўца болей жаноцкая і пяшчотная, чым у Германіі. Яна цяпер радзей дазваляла сабе грубыя і хрыплыя тоны. Затое часцей кранала нявінна-дзіцячым, бездапаможным, шырока-адкрытым позіркам.
— Я трошачкі змяніла сваю манеру, — казала яна і заляцальна ўцягвала галаву ў плечы. — Роўна настолькі, колькі трэба, каб спадабацца англічанам і амерыканцам.
Яна ездзіла з Нью-Йорка і назад і ў кожным горадзе іграла па сто разоў адну і тую самую рэч. Удзень здымалася ў кіно. Дзіўна, як яе на ўсё ставала. Вузкае дзіцячае цела, здавалася, не ведала стомы, быццам апантанае нейкай дэманічнай сілай. Амерыканскія і англійскія газэты праслаўлялі яе як найвялікшую актрысу свету. Калі яна пасля спектакля хвілін на пятнаццаць паяўлялася ў гатэлі «Савой», аркестр іграў у яе гонар туш, і ўсе ўставалі. Актрысу-яўрэйку, выгнаную з BepAina, шанавалі абедзве англасаксонскія сталіцы. Яна была прынята англійскай каралевай, прынц Уэльскі прыслаў ёй ружы, маладыя амерыканскія пісьменнікі прыязджалі з Вены, з Будапешта, каб узяць у яе інтэрвію і пыталіся, ці не з'ахвоцілася б яна зноў сыграць у нямецкай п'есе. Яна адказвала:
— He. Якая там тая ахвота! Я ўжо не нямецкая актрыса.
Але часам сама думала: «Што кажуць у Берліне пра мае новыя поспехі? Ці ведаюць? Вядома, ведаюць. Спадзяюся, яны хоць крышку злуюцца. Бо радавацца за мае поспехі там няма каму. А то ж сотні тысяч людзей прыкідваліся, быццам палка любяць мяне. Дык хай цяпер хоць пазлуюцца, каб ужо не зусім забыліся».
Вялікі англійскі фільм, у якім яна іграла галоўную ролю, паказалі ў Берліне. Але ён ішоў усяго некалькі
дзён. Потым выбухнуў скандал. Міністр прапаганды загадаў арганізаваць «стыхійнае абурэнне». У кінатэатры сядзелі пераапранутыя ў цывільнае штурмавікі. Калі твар Доры Марцін паявіўся на экране буйным планам, гэтыя тыпы, якія сядзелі па ўсёй зале, засвісталі, загарлалі, пачалі кідаць смярдзючыя бомбы.
— Далоў з нямецкага экрана пархатую жыдоўку! — раўлі пераапранутыя хуліганы.
Запалілі святло, сеанс сарваўся. Цікаўныя, якія адважыліся паглядзець небяспечна крамольны фільм, у вялікай паніцы пакідалі кінатэатр. Усе падобныя на яўрэяў — а паглядзець Дору Марцін прыйшло шмат яўрэяў — былі затрыманыя і пабітыя. Міністэрства прапаганды перадало ў Лондан паведамленне, што ліберальна прыхільны нямецкі ўрад дазволіў фільм, але берлінская публіка не пераносіць такога роду відовішчаў.. Грамадскае абурэнне непасрэднае, моцнае, але цалкам зразумелае. 3 гэтага часу ўсе фільмы з удзелам Доры Марцін забараняюцца. Калі Дора даведалася, што праз яе, альбо ж, прынамсі, за яе выяву на экране, білі яўрэяў, яна курчылася ад агіды, быццам яе ванітавала атручанай ежай.
— Лайдакі, — мармытала яна, і вочы яе палалі гневам. — Подлыя, нізкія прахвосты.
Яна трэсла кулакамі, яна была падобная — твар, аблямаваны рыжай грывай,— на народную гераіню, якая заклікае да помсты.
У многіх гарадах жылі яны, у многіх краінах шукалі прытулку. Оскар X. Кроге, напрыклад, пакуль што заставаўся ў Празе. Ён не быў ні яўрэем, ні камуністам, гэты стары паборца літаратурнага авангарду. Ён верыў у тэатр як у маральную ўстанову, ён верыў у вечныя
ідэалы справядлівасці і свабоды; насуперак так многім расчараванням ён не хацеў адмаўляцца ад сваёй наіўнай даверлівасці — яму не было месца ў новай Германіі. Поўны рашучасці працягваць высокаэстэтычныя традыцыі добрага старога франкфурцкага часу, ён у Празе адразу выправіўся на пошукі тых, хто мог бы зразумець ягоны энтузіязм і даў бы яму некалькі тысячаў чэшскіх кронаў. У адным падвальчыку каля Прагі ён хацеў адчыніць літаратурныя памосткі. Ён знайшоў крэдытораў — грошай яны далі мала. Ён знайшоў скляпок, і некалькі маладых актораў, і п'есу, у якой вельмі шмат гаварылася пра «чалавецтва», пра «зару лепшага жыцця». Ён працаваў з маладымі акторамі, п'еса была пастаўленая. Шміц, які застаўся верны свайму сябру, загадваў фінансамі, а Кроге, упарты ідэаліст, марыў пра высокае і прыгожае і хацеў заставацца, нічым не патрывожаны, у чыстай сферы мастацтва. Ах, не заўсёды ўдавалася Шміцу пакідаць яго на гэтых вышынях. He хапала самага патрэбнага, школі Кроге — стары прадстаўнік багемы, знаёмы з грашовымі цяжкасцямі, але не з сапраўднай беднасцю, — ніколі б ён не паверьгў, што на такую смеху вартую суму можна ўтрымліваць хоць бы самы сціплы тэатр. Але пакуль што ўсё ішло болып-менш. Пакуль што, хоць да эканамічных цяжкасцяў дадаліся і палітычныя. Бо нямецкая амбасада ў Празе, якой надакучыла пацыфісцкая экзальтацыя гамбургскага эмігранта, тэатральнага дырэктара, настаўляла супроць яго мясцовыя ўлады. Кроге і Шміц бараніліся, стаялі цвёрда, не саступалі. Але пры гэтым абодва блажэлі і старыліся. Шміц ужо зусім не выглядаў такім ружовым, а на заклапочаным лобе і вакол кашэчага рота Кроге залягалі ўсё больш глыбокія складкі.