• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

    Мэфіста

    Раман адной кар’еры
    Клаўс Ман

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 389с.
    Мінск 2006
    76.54 МБ
    «Я камуністычны гаўнюк». Калі мне дазволілі злезці, унізе ўжо чакалі з нагайкамі.
    Ота Ульрыхс — ад стомы, ці з апатыі, ці таму, што яго пераканалі аргументы Гендрыка, — згадзіўся працаваць у Дзяржаўным тэатры. Гёфген вельмі ўзрадаваўся.
    «Я ўратаваў чалавека, — думаў ён горда. — Гэта добрая справа». Такімі разважаннямі ён ушчуньваў сваё сумленне, яшчэ не канчаткова аглухлае, нягледзячы на непасільныя выпрабаванні, якія ён яму ўчыняў. Зрэшты, заходзілася тут не толькі пра сумленне, якое часпарою ўгрызала яго, уся штука была ў іншым пачуцці. Гэта быў страх. Ці вечная будзе гэтая валтузня? А раптам прыйдзе дзепь вялікіх пераменаў, вялікай помсты? На той выпадак няблага было б падстрахавацца. А добры ўчынак у адносінах да Ульрыхса вельмі і вельмі яму залічыўся б. I Гендрык радаваўся.
    Усё ішло бліскуча, у Гендрыка не было прычыны засмучацца. Толькі адно, на жаль, турбавала яго. Ён не ведаў, як яму агрэбціся ад Джульеты.
    Па сутнасці, яму зусім не трэба было адмаўляцца ад яе, і калі б можна было жыць, як хочацца, ён пакінуў бы яе пры сабе; бо яшчэ кахаў. Можа, нават ніколі так не сумаваў па ёй, як цяпер. Ён зразумеў, што ніводная жанчына не заменіць яе. Але ўжо не адважваўся на адведзіны. Надта вялікая рызыка. Даводзілася думаць, што гер фон Мук і міністр прапаганды сочаць і шпігуюць за ім, гэта вельмі нават магчыма, хоць дырэктар ад поўніцы душзўнай гаворыць з ім на саксонскім дыялекце, а міністр з ім фатаграфаваўся. Калі яны даведаюцца пра ягоныя зносіны з негрыцянкай, ды яшчэ дазваляючы бічаваць сябе, — ён прапаў. Чорная! Такое ў
    любым выпадку гэтак сама паскудна, як і яўрэйка. Гэта менавіта тое, што цяпер называюць «расавай ганьбай» і моцна асуджаюць. Немец павінен рабіць дзяцей са светлавалосай жанчынай, фюрэру патрэбныя салдаты. I ні ў якім разе нельга браць урокі танцаў у нейкай прынцэсы Тэбаб. Якая вычудная прыхамаць! Ніводзін немец, які паважае сябе, такога сабе не дазволіць. I Гендрыку таксама не след!
    Нейкі час ён яшчэ бяздумна спадзяваўся, што Джульета не даведаецца, што ён у Берліне. Але ж, вядома, яна пра ўсё даведалася ўжо ў першы дзень яго прыезду. Яна цярпліва чакала яго. Ён не падаваў ніякага знаку, і яна перайшла ў наступ. Патэлефанавала яму. Гендрык загадаў Бёку сказаць, што яго няма дома. Джульета шалела, зноў званіла, пагражала, што прыйдзе сама. I што ж яму, о Госпадзе! — Гендрыку, заставалася рабіць? Пісаць ёй пісьмо здалося неразумным: яна магла б выкарыстаць яго на шантаж. Нарэшце ён рашыўся запрасіць яе ў тую ціхую кавяраньку, дзе адбылося яго сакрэтнае спатканне з крытыкам Ірыгам.
    На Джульеце, калі яна ва ўмоўлены час явілася, не было ні зялёных ботаў, ні кароткай кофты, а, наадварот, вельмі сціплая шэрая сукенка. Вочы ў яе былі чырвоныя і прыпухлыя. Яна плакала. Прынцэса Тэбаб, дачка правадыра з Конга, пралівала слёзы па сваім няверным белым сябры.
    «Раўла ад шалу», — рашыў Гендрык. Ён не мог паверыць, што Джульеце вядомыя і іншыя пачуцці, апрача злосці, прагнасці, пражэрлівасці і пачуццёвасці.
    — Значыцца, ты мяне праганяеш, — сказала цёмная дзяўчына, апусціўшы павекі над рухавымі і кемлівымі вачыма.
    Гендрык спрабаваў вытлумачыць ёй сітуацыю ў асцярожных, але пераканаўчых словах. Ён выказваў бацькоўскую заклапочанасць яе будучыняй і мяккім голасам параіў ёй як мага хутчэй з'ехаць у Парыж. Там яна знойдзе працу танцоўшчыцы. А ён абяцае кожны месяц пасылаць ёй крыху грошай. Спакусліва ўсміхаючыся, ён паклаў на стол буйную купюру.
    — He хачу я ў Парыж, — упіралася прынцэса Тэбаб. — Мой бацька быў немец. I я сябе адчуваю немкай. У мяне светлыя валасы — праўда, я іх не фарбавала. А па-французску я не ведаю ані слова. Што мне рабіць у Парыжы?
    Гендрык пасмяяўся з яе патрыятызму, яе гэта ўзлавала. Яна адкрыла свае дзікія вочы, пачала круціць імі.
    — Нядоўга табе смяяцца, — закрычала яна, падняла цёмныя шурпатыя рукі і працягнула да яго, быццам хацела паказаць светлыя далоні. Гендрык з жахам азірнуўся на кельнерку, а Джульета, голасна прыгаворваючы, амаль выкрыквала папрокі. — На ўсё, на ўсё, на ўсё пляваць, — крычала яна. — На ўсё, на ўсё, апрача тваёй паскуднай кар'еры! На мяне пляваць і на палітыку тваю табе напляваць, а ты мне ўвесь час пра яе далдоніў! Калі б ты сапраўды быў за камуністаў, ці ж бы ты знюхаўся з людзьмі, якія расстрэльваюць камуністаў?
    Гендрык пабялеў як палатно. Ён устаў.
    — Годзе! — сказаў ён ціха.
    Яна залілася пагардлівым рогатам, на ўсю кавярню, дзе на Гепдрыкава шчасце, апрача іх, нікога не было.
    — Годзе! — змалпавала яна, выскаліўшыся. — Годзе! — Ого, як бы табе ўпасавала: годзе! Гадамі я мусіла строіць з сябе дзікунку, не хочучы гэтага! I вось, гляньце
    на яго, закарцела яму быць крутым мужыком! Годзе! Так, годзе! Цяпер я табе не патрэбная. Ці не таму, што сёння па ўсёй краіне так моцна лупцуюць? Так што і без мяне мецьмеш свой барыш!?... Але ж і свалата ты! Свалата сцярвозная!
    Яна закрыла твар рукамі, усё яе цела трэслася ад плачу.
    — О, я разумею, чаму твая жонка, гэтая Барбара, цябе не вытрывала, — галасіла яна. — Я ж яе бачыла. Шкада яе, што табе такому дасталася...
    Гендрык ужо дайшоў да дзвярэй. Купюра засталася на стале перад Джульетай.
    Але не, так проста ад прынцэсы Тэбаб ты не адчэпішся, дабром яна табе не пойдзе. Калі яна саступіць гэтым разам, — яна гэта добра зразумела, — тады лічы ўсё прапала, не бачыць ёй больш Гендрыка, яе белага раба, яе пана, яе Гайнца, у яе ж нікога, апрача яго, няма. Калі ён ажаніўся з Барбарай, Джульета не разгубілася, яна ведала, што ён вернецца да яе, да сваёй Чорнай Венеры. Цяпер усё інакш. Цяпер вядзецца пра яго кар'еру. Ён адсылае яе ў Парыж. Але ж яе завуць Мартэнс, і яе бацька, напэўна, быў бы відным нацыянал-сацыялістам, не падчапі ён тады ў Конга малярыю, туіо трапічную трасцу...
    Джульета не хацела здавацца. Але Гендрык быў мацнейшы. Ён быў у хаўрусе з уладаю.
    Нябогая дзяўчына яшчэ колькі часу турбавала яго пісьмамі і тэлефоннымі званкамі. Пасля падсочвала каля тэатра.
    Калі аднаго разу пасля спектакля ён пакінуў памяшканне — дзякуй Богу за выпадковасць: ён быў адзін — яна ўжо стаяла тут, як на варце, у зялёных боціках,
    кароткай спаднічцы, з грудзьмі тырчком і жахліва бліскучымі зубамі. Гендрык у паніцы развёў рукі, быццам праганяючы прывід. Адным скачком ён дабег да свайго «мэрсэдэса». Джульета зычна зарагатала яму ўслед.
    — Я яшчэ прыйду! — крычала яна, калі ён ужо сядзеў у машыне.— Я буду прыходзіць кожнага вечара! — страшна весела крычала яна. Можа яна звар'яцела ад болю і расчаравання? А можа проста перапіла? I прыхапіла з сабою чырвоную нагайку — знак сваёй сувязі з Гендрыкам Гёфгенам.
    Жахлівая сцэна ні ў якім разе паўтарыцца не павінна. Гендрыку не заставалася нічога іншага, як звярнуцца з гэтай пікантнай справай да свайго тоўстага заступніка, прэм’ер-міністра. Толькі ён адзін здольны ўпатворыць яму. Праўда, гэта гульня ў рызыку: усемагугны можа страціць цярпенне. Але патрэбныя рашучыя захады, патрэбна нейкая ўправа на яе, інакш скаіідал непазбежны.
    Гёфген папрасіў аўдыенцыі і, як ужо было аднаго разу, вельмі падрабязна паспавядаўся. Генерал нечакана выявіў амаль вясёлае разуменне эратычных экстравагантнасцяў, якія давялі яго любімца да такой бяды.
    — Мы ж усе не анёлкі, сказаў таўстун, дабрыня якога гэтым разам шчыра расчуліла Гендрыка. — Чарнамазая размахвае нагайкай каля Дзяржаўнага тэатра! — Прэм'ер-міністр рагатаў ад шчыраты сэрца. — Выдатная прыгода! Ну што ж нам зараз рабіць? Дзяўчына павінна знікнуць, гэта ясней яснага...
    Гендрык, які зусім не хацеў, каб прынцэсу Тэбаб мусова забілі, ціха папрасіў:
    — Але спадзяюся, нічога благога з ёю не будзе?
    Тут дзяржаўны дзеяч зусім загарэзаваў.
    Ну, ну, пагразіў ён пальцам. — Здаецца вы ўсё яшчэ ў залежнасці ад гэтай дамы! Я сам вазьмуся за справу! — дадаў па-бацькоўску.
    Таго ж самага дня да няшчаснай дачкі правадыра заявіліся два карэктныя, але няўмольныя геры і паведамілі ёй, што яна арыштаваная. Прынцэса Тэбаб ускрыкнула:
    — За што?
    Але абодва ў адзін голас заявілі, ціха, але цвёрда, тонам, які не дапускаў ніякіх пярэчанняў:
    — Ідзіце за намі!
    Яна толькі паспела ўсхліпнуць:
    — Я нічога благога не зрабіла!
    Каля дома стаяла крытая машына. 3 жахлівай ветлівасцю Джульеце прапанавалі ў яе сесці. У дарозе, даволі доўгай, яна плакала, патрабавала, каб ёй сказалі, куды яе вязуць. Ёй не адказвалі. Яна закрычала. Але тут жа і замоўкла, адчуўшы на сваім плячы цвёрдую хватку спадарожніка. Яна зразумела: усе гамонкі, усе скаргі напуста, а крык можа каштаваць ёй жыцця. I няўжо-такі няма ніякай рады? Гендрык заклікаў супроць яе ўладу, Гендрык выкарыстаў бязлітасную ўладу, каб прыбраць з дарогі бездапаможную дзяўчыну... Ледзь не аслеплая ад жаху, яна ўтаропілася вачыма ў пустату.
    Пайшлі доўгія дні маўчання — дзесяць, чатырнаццаць альбо ўсяго толькі шэсць? Яе пасадзілі ў паўцёмную камеру; яна не ведала, у якім доме гэтая камера. Ніхто ёй не казаў, дзе яна, і чаму, і колькі яшчэ ёй сядзець тут. Яна і не пыталася. Тры разы на дзень маўклівая жанчына ў блакітным фартуху і пры-
    носіла ёй крыху паесці. Часам Джульета плакала. Але больш сядзела нерухома і глядзела ў сцяну. Яна чакала, што вось адчыняцца дзверы і нехта з'явіцца і павядзе яе ў апошнюю дарогу — да незразумелай горкай збавіцелькі — смерці.
    I калі ўначы яе разбудзілі, яна адразу мала што не з палёгкай зразумела: пара прыйшла. Але перад ёю стаяў не чалавек у форме, не кат, а Гендрык. Твар у яго быў вельмі бледны, скроні пакутліва запалі. Джульета глядзела на яго, як на прывід.
    — Ты радая бачыць мяне? — ціха спытаўся ён.
    Прынцэса Тэбаб не адказвала. Яна глядзела на яго.
    — Ты маўчыш, — сказаў ён засмучана. I пакутліванапеўным голасам дадаў, адарыўшы яе чароўным позіркам: — Я так рады. Ты вольная, і зрабіў прыгожы жэст рукою.
    Пакуль прынцэса Тэбаб нерухома глядзела на яго, ён пачаў тлумачыць ёй, што яна можа адразу з'ехаць у Парыж, ужо ўсё ўладжана: у яе пашпарце французская віза, чамаданы чакаюць на вакзале, а ў Парыжы на пачатку кожнага месяца яна будзе атрымліваць пэўную суму па ўмоўленым адрасе.
    — 3 гэтай вялікай міласцю звязана толькі адна ўмова, — так сказаў Гёфген, веснік свабоды, і пры гэтым яго салодкія вочы раптам зрабіліся строгімі. — Ты павінна маўчаць. А калі не зможаш трымаць язык за зубамі, — сказаў ён ужо іншым, даволі грубым тонам, — тады лічы прапала. Ад лёсу не ўцячэш і ў Парыжы. Дык як яно, абяцаеш ты мне, дарагая, што маўчацьмеш? — Голас яго зноў гучаў умольна, і Гендрык пяшчотна нахіліўся да сваёй ахвяры. Джульета маўчала. Упартасць яе была зламаная за доўгія дні ў паўцёмнай