Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
блішчалі, і лоб яго, здавалася, таксама прамяніўся.
— Наш фюрэр верне народу гонар! — усклікаў ён. I голас яго гучаў сіпла. Ён пераможна ўстрасаў чупрынай. — Мы не можам далей цярпець ганьбу рэспублікі, якою пагарджае ўвесь свет. Мы хочам вярнуць наш гонар — гэтага патрабуе кожны сумленны немец, a сумленныя немцы ёсць усюды, нават тут, нават у гэтым бальшавіцкім тэатры. Вы паслухалі б, як гаворыць гер Кнур, калі можа не баяцца, што яго падслухоўваюць. Ён трох сыноў страціў на вайне, але ён кажа, што гэта не так страшна, куды страшней, што Германія страціла свой гонар, — і яго верне нам наш фюрэр — толькі фюрэр!
Барбара думала: чаму яго так хвалюе нямецкі гонар? I што ён разумее пад гэтым туманным паняццем? Няўжо яму сапраўды так трэба, каб Германія зноў мела танкі і падводныя лодкі? Лепей паклапаціўся б, як яму пазбыцца гэтага страшнага кашлю, як заваяваць поспех у прыстойнай ролі і зарабляць больш, каб кожны дзень наядацца ўнасыць? Яўна ён недаядае і занадта многа трэніруецца, ён зусім змардаваны. Яна спыталася ў яго, ці не хоча ён яшчэ хлеба з шынкай. А ён захоплена вёў сваё:
— Прыйдзе дзень! I наш рух пераможа!
Такую натхнёную ўпэўненасць Барбара зусім нядаўна чула з вуснаў другога — з вуснаў Ота Ульрыхса. Пярэчыць яму яна не адважвалася — яе моцна ўразіла яго палкая вера ў чалавечы розум. Але Гансу Мікласу яна сказала:
-Калі Германія на самай справе калі-небудзь стане такою, пра якую марыце вы і вашыя сябры, мне такая Германія не патрэбпа. Я пакіну яе, — заявіла Бар-
бара і ўсміхнулася Мікласу задуменна, але не варожа.
Ён засвяціўся:
— Я ў гэта веру! Вельмі многія з'едуць, калі толькі мы іх выпусцім, а не засадзім у турмы! Тады мы будзем гаспадарамі! Тады парэшце ў Германіі зноў возьмуць слова немцы!
Ускудлачанымі валасамі і разгарачанымі вачыма ён быў падобны на радаснага шаснаццацігадовага хлопчыка Барбара не магла не прызнацца сабе, што ён ёй падабаецца, хоць кожнае сказанае ім слова было ёй чужое і варожае. Красамоўна, блытаючыся, але з неаслабным напорам ён паўтараў ёй, што ідэал, за які ён змагаецца, у самым глыбокім сэнсе слова рэвалюцыйны ідэал.
— Калі настане дзень і наш фюрэр возьме ўладу ў свае рукі, тады настане канец капіталізму і панаванню бюракратаў, з ліхвярствам будзе пакончана, лопнуць банкі і біржы, якія смокчуць кроў з народа, — і ніхто па іх плакаць не будзе!
Барбара пацікавілася, чаму Міклас не хоча ісці разам з камуністамі, калі ён, як і яны, супроць капіталізму, і Міклас пачаў ёй утлумачваць, як школьнік, які вывучыў урок напамяць:
— Бо камуністы не ведаюць, што такое любоў да радзімы, а інтэрнацыяналісты яны таму, што аблытаны рускімі яўрэямі. Яны ўяўлення не маюць пра ідэалы, усе ж марксісты думаюць, што галоўнае — гэта грошы. Мы імкнёмся да сваёй уласнай рэвалюцыі — нашай, нямецкай, ідэальнай, а не той, якою кіруюць масоны альбо сіёнскія мудрацы!
Тут Барбара звярнула ўвагу юнака на тое, што ягоны «фюрэр», які збфаецца адмяніць капіталізм, атрым-
лівае шмат грошай ад цяжкай прамысловасці і ад буйных землеўладальнікаў, але Міклас злосна і рэзка адкінуў гэтыя абвінавачванні, як «тыпова жыдоўскае падбухторванне». У такім духу яны дыспутавалі да глыбокай ночы. Барбара іранічна і з цікаўнасцю выслухоўвала наравістага хлопца і спрабавала навесці яго на розум. А ён з настырнасцю дзіцяці заўзята адстойваў крыважэрнуто веру ў чысціню расы, у ліквідацыю ліхвярства і разважаў пра ідэальную рэвалюцыю. Суфлёрка Эфой, якая раўніва назірала з кута за гэтай парай, шапнула швейцару Кнуру:
— Фраў Гёфген нешта ж бо квапіцца на майго хлопца -■ гэтага толькі бракавала. Фраў Гёфген хоча яго адбіць...
I ў тую ж самую ноч Эфой ўчыніла Гансу Мікласу скандал. А ў Барбары была непрыемная сцэна з Гендрыкам. Гёфген бушаваў. Але не ад «дробнабуржуазнай рэўнасці» — ён гэта падкрэсліў. Наадварот, з чыста палітычных прычынаў.
— Як ты толькі магла цэлы вечар сядзець за адным сталом з вулічным мярзотнікам — нацыянал-сацыялістам! — крычаў ён і дрыжаў ад злосці.
Барбара адказвала, што, на яе думку, юны Міклас не мярзотнік. Гендрык рашуча адрэзаў:
— Усе нацысты мярзотнікі. I гутарыць з такім тыпам — усё роўна што выкачацца ў брудзе. Шкада, што ты зразумець гэтага не хочаш. Цябе сапсавалі ліберальныя заскокі твайго сямейства. У цябе няма перакананняў, адна распешчанасць і дзіцячая цікаўнасць!
Барбара ціха сказала:
-Так, прызнаюся, мне крыху шкада гэтага хлопца, і ён мяне крыху цікавіць. Ён хворы, славалюбны, ён
недаядае. Вы дрэнна яго трактуеце — ты, твая прыяцелька Гэрцфэльд і ўсе астатнія. Ён шукае, за што зачапіцца, як падняцца. Вось і дайшоў да гэтага вар’яцтва, якое ганарыста называе светапоглядам...
Гендрык пагардйва гмыкнуў.
Як ты носішся з гэтай вашывай нікчэмнасцю! Мы, бачыце, дрэнна яго трактуем! Выдатна! Ну і ну! А ты падумала, як ён і ягоныя сябрукі патрактуюць нас, калі гэты зброд дарвецца да ўлады?!
Прагнуўшыся наперад і падбочыўшыся, ён шпурнуў ёй у твар гэта пытанне.
Барбара адказала з расстаноўкай, не гледзячы на яго:
— Божа барані, каб такія вар'яты дарваліся да ўлады. Я тады не магла б жыць у гэтай краіне.
Яна здрыганулася, быццам адчуўшы мярзотны подых жорсткасці і маны, якая запануе ў Германіі, калі да ўлады прыйдуць нацысты.
— Гэта падонкі, — сказала яна. — Падонкі рвуцца да ўлады.
— А сама сядзіш з такім падонкам за адным сталом і языком перакладаеш!
Гендрык шпаркім крокам пераможна хадзіў па пакоі.
— Вось вам ваша хвалёная буржуазная талерантнасць! Мусова ім трэба высакародна спачуваць смяротнаму ворагу слушней кажучы, таму, каго сёння яшчэ называюць смяротным ворагам. Я спадзяюся, мая дарагая, што ты з яшчэ большай спагадай паставішся да падонкаў, калі яны будуць ва ўладзе! Ты і ў фашысцкім тэроры здолееш знайсці цікавыя аспекты. Ваш лібералізм навучыць вас мірыцца і з нацыяналістычнай дыктатурай. I толькі мы, ваяўнічыя рэвалюцыянеры, ім ворагі па крэс жыцця, толькі мы не пусцім іх да ўлады.
Ганарыста, як певень, ён хадзіў па пакоі, касавурачыся і задраўшы падбародак. Барбара стаяла нерухома. Калі б Гепдрык зірнуў на яе ў гэты момант, яго спалохаў бы яе пабялелы твар.
— Значыцца, ты лічыш, што я прымірылася б, — сказала яна амаль без голасу. — Ты лічыш, што я прымірылася б — прымірылася б са смяротным ворагам...
Праз некалькі дзён паміж Гендрыкам і Мікласам адбылося сутычка, якая закончылася тым, што Гёфген дамогся ад дырэкцыі Гамбургскага мастацкага тэатра неадкладнага звальнення маладога актора. Зачэпка да катастрофы, якая закончылася перамогай Гёфгена, a ддя Ганса стала фатальнай і пагібельнай, на першы погляд была бяскрыўдная.
Гендрык быў таго вечара ў выдатным настроі, шальмец пад'юджваў яго, ёы аж шумаваў рэйнскай весялосцю і здзіўляў калегаў бясконцымі выбрыкамі і жартамі. Ён выдумаў пацешную, бліскучую гульню. Як што ў газэтах ён чытаў толькі тэатральную хроніку і цікавіўся толькі тым, што тычылася тэатра, ён ведаў склад усіх труп нямецкіх драматычных, оперных тэатраў і аперэт. Добра трэніраваная памяць фіксавала імя другой альтысткі ў Кёнігсбергу і часовай выканаўцы роляў «салонных дам» у Гале. Было многа рогату, калі Гендрык даў сябе праэкзаменаваць у гэтым своеасаблівым прадмеце. Ён адказваў без запінкі, калі ў яго пыталіся:
— Хто малады любоўнік у Гальбертштаце?
Альбо:
— Дзе сёння іграе фраў Цюкгайм-Геверніц?
— У Гайдэльбергу, іграе старых камічных баб,— кі-
даў Гёфген, як нешта такое, што разумелася само сабой.
Скандал з Мікласам пачаўся з таго, што нехта спытаўся:
— А ну ж бо, хто першая інжэню ў гарадскім тэатры ў Ене?
Геіідрык адказаў:
— А, адна дурная карова. Яе завуць Лота Ліндэнталь.
Тут у гаворку ўмяшаўся Міклас, які да гэтага стаяў збоку, не беручы ўдзелу ў агульнай забаве.
— Чаму гэта Лота Ліндэнталь дурная карова?
Гендрык холадна адрэзаў:
He ведаю, чаму яна такая, але яна такая.
I Міклас ціхім, хрыплым голасам:
— Тады я патлумачу вам, гер Гёфген, чаму вам хочацца абразіць менавіта гэтую даму: бо вам дакладна вядома, што яна сяброўка аднаго з нашых нацыяналсацыялісцкіх правадыроў, менавіта нашага героя-лётчыка...
Тут Гёфген, барабанячы пальцамі па стале, і чый твар скамянеў ад пыхлівай пагарды, перапыніў яго:
— Мяне мала цікавяць імёны і тытулы хахаляў фройляйн Ліндэнталь, сказаў ён, не ўдастойваючы Мікласа нават позірку. Зрэшты, тут можна было б скласці даўжэзны спіс. Фройляйн Ліндэнталь забаўляецца не толькі з ваенным лётчыкам.
Міклас сціснуў кулакі і апусціў галаву ў баявой пазіцыі вулічнага падшыванца, гатовага кінуцца на праціўніка. Светлыя вочы пад люта насупленым лобам, здавалася, аслеплі ад шаленства.
— Асцеражыцеся, — прашыпеў ён, задыхаючыся, і ўсе спалохаліся ягонай дзёрзкасці. — Я не пацярплю,
каб публічна зневажалі даму толькі за тое, што яна член нацыянал-сацыялісцкай нямецкай рабочай партыі і сяброўка нямецкага героя! Я не пацярплю!
Ён не пацерпіць! паўтарьгў Гендрык і ўсміхнуўся д'ябальскай усмешкай. — Ай-ай, — дадаў з'едліва.
Тут Міклас і сапраўды накінуўся б на Гёфгена, але Ота Ульрыхс з усіх сіл стрымаў яго за плечы.
— Ды ты п'яны! — закрычаў Ульрыхс, трасучы Мікласа.
Той выціснуў:
Я не п'яны! Проста я адзін у гэтым памяшканні, у каго яшчэ засталося пачуццё гонару. У гэтым зжыдзелым асяроддзі ніхто нічога кепскага не бачыць у тым, што зневажаюць даму!
— Годзе! — гэты металічны крык належаў Гёфгену. Ён стаяў выпрастаўшыся на ўвесь рост. Усе глядзелі на яго. Ён гаварыў з пагрозлівай няспешнасцю: Веру, мой мілы, што вы не п'яны. I вы не можаце спаслацца на абставіны, вам больш не давядзецца пакутаваць у гэтым «зжыдзелым асяроддзі» — ужо дайце мне веры.
I Гёфген выйшаў цвёрдым крокам.
— Вой, проста мароз па скуры, — прашаптала Моц у міладайнай цішыні.
Але што гэта? 3 якога кута пачуўся ціхі плач? Суфлёрка Эфой упала ўсім сваім цяжкім целам на стол, і слёзы закапалі проста на абрус.
Кроге, якога не было пры скандальнай сцэне ў «Г. М.», з сумненнем сустрэў патрабаванне Гёфгена неадкладна звольніць маладога актора. Фраў фон Гэрцфэльд і Гендрык аб'ядналі свае намаганні ў красамоўстве, каб разбіць яго спасылкі на юрыдычны, палітыч-
ны і чалавечы бакі справы. Дырэктар заклапочана хітаў кашэчым тварам, збіраў лоб у складкі, нервова хадзіў узад-уперад па пакоі і мармытаў: