Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
— Часам хочацца развеяцца, сказала яна рашуча. Потым збянтэжылася і пачала нешта балбатаць пра дабрачыннае свята, на якім было так весела. Дамы з Кёльна выстаўлялі на продаж для сіротак асвяжальныя напоі, кветкі і творы мастацтва, лічылася ганаровым браць у гэтым удзел, і таму фраў Гёфген без ваганняў узяла на сябе ролю прадаўшчыцы шампанскага: за шклянку шампанскага яна брала пяць марак дарагавата, але ж гэта было на карысць і дабро сіроткам. Але пасля папаўзлі агідныя плёткі: гнюсныя людзі дайшлі да такога нахабства, што сцвярджалі, быццам фраў Бэла гандлявала шампанскім не з гуманнасці, a выручала грошы фірме, якая пастаўляла шампанскае, дзе яна, фраў Бэла, служыла, і мала таго, быццам яна далася пацалаваць сябе — можаце сабе ўявіць! — дазволіла сябе пацалаваць, ды яшчэ ў грудзі!
Маці паведаміла гэта Гёфгену з праведным абурэннем. Яны ехалі ў адкрытай машыне па летнім горадзе.
Ад гневу твар яе пачырванеў, яна выцірала пот з лоба і крычала:
— Гэта ж прорва гнюсоты! Я здала ўсё да апошняга пфеніга, а зарабіла больш, чым іншыя дамы нават падзяку ад прытулка мела. Праўда, адзін нейкі хацеў
пацалаваць мяне ў руку, але я кажу яму: адчапіцеся, кажу, неразумны вы чалавек, кажу яму, пакіньце гэта! — і дала б яму поўху, калі б ён адразу не перапрасіўся. Людзі ж такія злыя, паводзься беззаганна — усё адно распусцяць пра цябе якую-небудзь агіднасць. Але цяпер у іх адпадзе ахвота языкамі перакладаць, цяпер ты заткнеш ім рот, га, Гендрык?
I фраў Бэла кінула горды пагляд спачатку на сына, пасля на Барбару. Гендрык пакутаваў ад наіўнай бестактоўнасці маці. Ён чырванеў, кусаў губы і нарэшце з гора пачаў распісваць прыгажосці вуліцы, па якой яны ехалі.
Тайны радца прыняў дам каля весніц з такой самай вясёлай урачыстасцю, як і за дзень да таго Геіідрыка. Барбара правяла Бэлу і Ёзі наверх памыць рукі і прыпудрыць насы. Праз гадзіну на дзвюх машынах паехалі ў бюро рэгістрацыі шлюбаў. У машыне Брукнера, апрача маладога з маладою, сядзелі фраў Гёфген і сам тайны радца. За імі ў таксі ехалі Нікалета, Ёзі, старая ахмістрыня і сябар маладосці Барбары Себасцьян, чыя прысутнасць крыху здзівіла Гендрыка.
Афіцыйная цырымонія не задоўжылася. Нікалета і тайны радца былі за сведкаў. Усе былі крыху ўсхваляваныя, фраў Бэла і маленькая ахмістрыня нават прыплакнулі, а Ёзі нервова смяялася. Гендрык адказваў на пытанні чыноўніка прыглушаным голасам, вочы яго касавурылі. Барбара не зводзіла позірку з чалавека, які стаяў побач з ёю і ўжо лічыўся яе мужам. Пайшлі пажаданні шчасця, цалункі. Усім на здзіўленне Нікалета ясным голасам папрасіла ў фраў Бэлы дазволу называць яе «цёць-Бэлай», і калі тая згадзілася, з несамавітай карэктнасцю пацалавала яе ў руку. Раскошная
дзяўчына была сёння асабліва бліскучая і аж звінела ад весялосці. Яна трымалася вельмі проста ў белай, цвёрдай, як браня, ільняной сукенцы з шырокім яркачырвоным лакіраваным поясам.
Я радая, мая мілая, што ўсё так добра зладзілася, — крыху бесталкова, хоць і ясна сказала яна Барбары. Яе прыгожыя кашэчыя вочы ззялі. Яна адвяла фройляйн Ёзі ўбок, каб параіць ёй новы выдатны сродак ад канапацінак, які, як яна нечакана зманіла, яе бацька прыдумаў і ўвёў ва ўжытак на ўсім Далёкім Усходзе.
Вы маглі б ім скарыстацца, дарагая фройляйн! з пагрозай у голасе сказала Нікалета; з нейкага незразумелага капрызу яна пажадала перайсці на «ты» з фраў Бэлай, але не з Ёзі. — У вас жа носік зусім сапсаваны. — Пры гэтым яна вельмі строга агледзела канапаціны, якія не толькі абсыпалі ўвесь какетліва задзёрты кірпаты носік, але, хоць і не дужа густа, частку шчок і лоба: менавіта так спіралевідныя туманнасці ці малочныя шляхі космасу на ўскраінах робяцца больш рэдкімі і празрыстымі.
— Я і сама ведаю,— сказала Ёзі прысаромлена.— Летам проста спасу няма. Але Канстанціну падабаецца, — дадала яна, суцешаная, і адразу перайшла да расказу пра добрае становішча яе жаніха на кёльнскім радыё.
Барбарына бабуля, генераліха, паявілася толькі на ленч. Адным з прынцыпаў старой дамы было ніколі не карыстацца аўтамабілем; дзесяць кіламетраў паміж яе маёнтачкам і Брукнеравай вілай яна адольвала ў старамоднай калясцы і заўсёды спазнялася на ўсякія сямейныя святы. Прыгожым, вельмі зычным голасам шырокага дыяпазону — ад густога басу да вярхоўяў
дысканту — яна бедавала, што спазнілася на саму цырымонію.
— Ну, і які ж вы з сябе, мой дарагі новы ўнучак, — сказала вясёлая бабулька, фіксуючы Гендрыка ў ларнетку, якая вісела на доўгім срэбраным, упрыгожаным каштоўнымі камянямі ланцужку ў яе на грудзях. Агляд працягваўся доўга. Гендрык аж сумеўся, не ведаючы, куды сябе падзець. Зрэшты, старой Гендрык, здаецца, спадабаўся. Апусціўшы нарэшце ларнетку, генераліха срабрыста засмяялася.
— Няблага, няблага, — канстатавала яна, узяўшыся ў бокі і весела кіўнуўшы Гендрыку. На яе белым напудраным твары яркія і рухавыя вочы гаварылі яшчэ больш красамоўна, разумней, мацней і больш пераканаўча, чым вусны.
Такой дзівоснай старой дамы за ўсё сваё жыццё Гендрык не сустракаў. Генераліха куды як спадабалася яму. У яе была знешнасць арыстакраткі XVIII стагоддзя: высакамерны, разумны, вясёлы і строгі твар ахінала сівая прычоска, прыкрываючы вушы цвёрдымі валікамі. Здавалася, на патыліцы ў яе павінна быць каса. Дзіўна і крыху расчароўвала, што яе не было. У жамчужна-шэрым летнім касцюме з карункавым рушам каля шыі і на апусцах яна выглядала па-ваеннаму статна. Шырокае калье выдатнага старога вырабу з матавага срэбра і блакітных камянёў, у тон камяням на ланцужку ларнета, ад рушу да самага падбародка хавала шыю і было падобна на высокі каўнер мундзіра.
У кожнай кампаніі, куды яна ўваходзіла, генераліха кіравала, да іншага яна і не прывыкла. У канцы XIX стагоддзя яна лічылася адгюй з самых прыгожых жанчын нямецкага свету. Нават у першыя два дзесяці-
годдзі XX стагоддзя шмат гаварылі пра яе прыгажосдь, і ўсе вялікія мастакі эпохі пісалі яе партрэты. У яе салоне прынцы і генералы сустракаліся з паэтамі, кампазітарамі і мастакамі. Шмат гадоў запар у Мюнхене і Берліне пра розум і арыгінальнасць генераліхі гаварылася амаль столькі ж, колькі і пра яе прыгажосць. А як што яе муж — памёр ён некалькі гадоў назад — карыстаўся ласкай у самых высокіх колах і, дарэчы, да таго ж быў багаты, ёй даравалі погляды, перакананні і манеры, якія на іншую накінулі б папрокі за эксцэнтрызм і нават непрыстойнасць. Самому кайзеру кінулася ў вочы яе прыгажосць. Таму яна ўжо ў 1900-м змагла выступіць за жаночае раўнапраўе. Яна напамяць ведала «Заратустру» і часта дэкламавала з яго ўрыўкі, на непрыемнае здзіўленне арыстакратычных гасцей, якія лічылі гэты твор сацыялістычным. Яна ведала Франца Ліста і Рыхарда Вагнера. Яна перапісвалася з Генрыкам Ібсэнам і Б'ёрнстэруэ Б'ёрнсанам. Здаецца, яна ж была і супроць смяротнага пакарання. Ёй даравалі яе вобраз думак, у якім дзёрзкая нядбаласць вельмі дзівосна спалучалася з гордай годнасцю.
Генераліха зрабіла на Гендрыка ўражанне куды большае, чым тайны радца. Толькі цяпер ён па-сапраўднаму зразумеў, у які бліскучы свет уступіў. Яго добрая маці Бэла, відаць, мела рацыю, толькі не трэба было так бестактоўна намякаць на гэта: перад абліччам такога сваяцтва у абываталяў горада Кёльна адпадзе ахвота да гнюсных паклёпаў і плётак пра нібыта заняпад сямейства Гёфгенаў. Барбара яшчэ больш паднялася ў яго вачах, калі ён убачыў, якія блізкія адносіны ў яе з яе светлазорнай бабуляй. Барбара ўсе канікулы і да таго ж мала не кожную нядзелю бавіла ў маёнтку ге-
нераліхі — Гендрык успомніў, што і раней чуў пра гэта. Непараўнаная старая дама чытала сваёй унучцы Дзікенса і Талстога — захапленнем у старой было чытаць уголас, і чытала яна вельмі выразна, — апрача таго, яны разам ездзілі вярхом па маёнтку, які Гендрыку ўяўляўся вельмі арыстакратычным, накшталт англійскага парку, да таго ж рамантычнага, — лес, пранізаны серабрыстымі рачулкамі, пагоркі, даліны, цясніны і выдатныя краявіды. I зноў, калі Гендрык думаў пра бліскучае дзяцінства Барбары, да захаплення дамешвалася пачуццё зайздрасці. Бесклапотная маладосць, вытанчаная культура і амаль абсалютная свабода... Побыт бацькоўскай вілы; святочны адпачынак у маёнтку такой княскай дамы, які праз сваю рэгулярнасць зрабіўся амаль руцінай. Ці ж мог Гендрык прытупіць у сабе пачуццё горычы, параўноўваючы яе дзяцінства са сваім?
Бо ў Кёльне, у бацькі Кёбеса, цяпер прыкаванага праз зламаную наіу да ложка, не было ні парку, ні залаў, засланых дыванамі, ні бібліятэкі, ні карцін; наадварот, там былі пыльныя пакойчыкі, у якіх Бэла і Ёзі кіпуча шуравалі, калі прыходзілі госці, але кіслі і апускаліся, як толькі заставаліся адны. Бацька Кёбес не вылазіў з даўтоў і скардзіўся на людскую подласць, калі на яго націскалі крэдыторы. Але яшчэ пакутлівей за хандру былі яго прыступы дабрадушнасці ў святы, a тое і зусім без ніякай прычыны. Тады гатавалі «пуншэц», і тата Кёбес запрашаў усіх спяваць разам з ім канон. Малады Гендрык, праўда, аднекваўся, Бледны і змрочны, сядзеў ён у сваім куце, і адзінай яго думкай было: «Мне трэба вырвацца з гэтага кубла, трэба пакінуць яго як мага хутчэй...»
«Добра Барбары, думаў ён цяпер, гутарачы з генераліхай. — Перад ёю былі адкрытыя ўсе дарогі. Яна тыповае дзіця буйнога капіталу. Як здзівілі б яе чорныя бакі жыцця, якія зведаў я. Усё, чаго я даб'юся, і чаго ўжо дабіўся, — усё гэта я сам, сам, дзякуіочы сваім намогам». He без з'едлівасці ён сказаў сваёй маладой жонцы, калі яна падвяла яго да стала, заваленага віншавальнымі тэлеграмамі і падарункамі:
— Тэлеграмы, вядома, усе табе. Мяне няма каму віншаваць.
Барбара засмяялася, як падалося яму, даволі пагардліва і нават самазадаволена:
— Наадварот, Гендрык. Многія павіншавалі аднаго цябе, напрыклад, Мардэр.
3 вялікага стоса пісьмаў, паштовак і дэпешаў яна выбрала тыя, што былі адрасаваныя Гендрыку. Апрача Тэафіла Мардэра, чыё віншаванне было складзена ў шматзначна-карэктных, яўна пагардлівых выразах, ляжалі віншаванні ад маленькай Ангелікі Зіберт, дырэктараў Шміца і Кроге, Геды фон Гэрцфэльд і — ён жахнуўся — ад Джульеты. Адкуль яна даведалася адрас, дату? Гендрык пабялеў, змяў тэлеграму. Каб адцягнуць увагу, ён пачаў іранічна-ўзнёсла захапляцца падарункамі, якія атрымала Барбара: парцаляна і срэбра, крышталь, кнігі, акрасы, любоўна і старанна выбраныя сябрамі і родзічамі.