Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

Мэфіста

Раман адной кар’еры
Клаўс Ман
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 389с.
Мінск 2006
76.54 МБ
сур'ёзны і значны чалавек, якім цяперашнім часам можа хваліцца Еўропа. Амаль кожнага дня яна доўга гутарыла з ім па тэлефоне, хоць Барбара давала ёй зразумець, наколькі балюча яна гэтага не ўхваляе. А Нікалета бліскучымі зычлівымі вачыма назірала за ўсім, што адбывалася паміж Барбарай і Гендрыкам. Ёй было прыемна, што Барбара, чый педагагічна-пяшчотны клопат крыху ўцяглівы Нікалеце, здаецца, сама ўблыталася ў сентыментальную прыгоду. Нікалета рабіла ўсё, што ад яе залежала, каб спрыяць іх адносінам. Яна казала Гендрыку, уваходзячы ў яго грымёрную:
— Я радая, што ў цябе з Барбарай усё клеіцца. Вы паберацеся, яна ж сама не ведае, што з сабой рабіць.
Гендрык быў супроць такой манернасці ў гаворцы, але дрыжучы ад радасці, пытаўся:
— Ты думаеш, Барбара не супраць?..
I Нікалета звонка смяялася.
Я веру! ? Вядома, думае. Ці ж бо ты не бачыш, як яна ўся перамянілася? He тлумі сабе галавы, золатка, ейнай нібыта спагадлівасцю. Я яе ведаю — яна з тых жанчын, якія, калі маюць да каго схільнасць, заўсёды дамешваюць жальбу. Жаніся з ёю! Вам абаім гэта будзе разумная развязка. Апрача таго, гэта паспрыяе тваёй кар'еры. У старога Брукнера сувязі моцныя.
Пра тое Гендрык ужо і сам паспеў падумаць. Хмель кахання, які яшчэ круціў яму галаву — прынамсі, так думалася, не мог цалкам выціснуць больш цвярозых меркаванняў. Тайны радца Брукнер бьгў чалавек вялікі і не бедны. Саюз з яго дачкою прынясе вой колькі ўсякіх перавагаў, апрача шчасця. Ці мае рацыю Нікалета ў сваім цынізме і катэгарычнасці? Ці ўзважыла Барбара магчымы шлюб з Гендрыкам Гёфгенам? Як
далёка дастае яе цікавасць да яго? А раптам гэта толькі забаўка? Твар шальмаватай гарэзлівай мадонны быў непранікальны. Нічога не выдаваў і сакавіты, з залатым адлівам, глыбокі голас. Але што гавораць яе выпрабавальныя вочы, так часта скіраваныя на яго, Гендрыка, з цікаўнасцю, спагадай, прыязнасцю, можа нават, з пяшчотай?
Трэба спяшацца, калі хочаш дабіцца свайго: сезон канчаўся, блізіліся і апошнія прадстаўленні «Кнорке». Барбара і Нікалета з'едуць. I Гендрык рашыўся. Нікалета заявіла, што надумалася на вялікую прагулку з Рольфам Банэці. Барбара, значыцца, заставалася адна. I Гендрык пайшоў да яе.
Была доўгая размова, і скончылася яна тым, што Гендрык упаў на калені і заплакаў. У слязах ён прасіў Барбару злітавацца з яго.
— Ты мне так патрэбная, — усхліпваў ён, паклаўшы ёй галаву на калені. — Без цябе я прапаў. Ува мне ці мала дрэні. Адзін я не змагу адолець гэта дрэннае, справіцца з ім, а ты ўмацуеш ува мне лепшае.
Гэтая пакутліва-нязграбная патэтыка ўвяла яго ў роспач. Бо разгублены позірк Барбары адкрыў яму, што рашучыя заявы Нікалеты былі альбо памылкай, альбо нахабнай хітрасцю: Барбара Брукнер ніколі не думала пра шлюб з акторам Гёфгенам.
Ён павольна падняў заліты слязьмі твар ад яе каленяў. Яго бледны рот уздрыгваў, мігценне вачэй, якія нагадвалі каштоўныя камяні, патухла, яны здаваліся аслеплымі ад гора.
— Ты не кахаеш мяне,выціснуў ён, рыдаючы.Я нішто, з мяне нічога не выйдзе, ты не кахаеш мяне, я прапашчы чалавек...
Ён болып не мог гаварыць. Усё, што яшчэ меў сказаць, не сказалася, а пралепяталася.
3-пад апушчаных павек Барбара глядзела на яго валасы. Яны ўжо парадзелі. На макаўцы старанна прычасаныя пасмы прыкрывалі плешыну. Але цяпер гэтыя пасмы былі ў поўным беспарадку. Магчыма гэтыя ўбогія валасы і расчулілі Барбару.
He дакранаючыся рукамі да яго мокрага твару, які ён, не расплюшчваючы вачэй, падняў да яе, яна сказала вельмі павольна:
— Калі табе гэтага так хочацца, Гендрык... Мы маглі б паспрабаваць... Маглі б паспрабаваць...
Пасля гэтага Гендрыкускрыкнуў, ціха, хрыпла, што прагучала прыглушаным пераможным лямантам.
Гэта былі заручыны.
IV
Барбара
Барбара доўга не магла апамятацца ад здзіўлення пасля прыгоды, да якой ні яе сэрца, ні думкі не былі гатовыя і вынікі якое, здавалася, нельга было ўбачыць наперад. Як яна дайшла да гэтага? Як такое магло здарыцца? Што яна ўзяла на сябе? Ці ж не адчувала яна такога глыбокага кантакту з гэтым шматзначным і ўвішным, у найвышэйшай ступені таленавітым, часам кранальным, часам мала не агідным чалавекам — з гэтым камедыянтам Гендрыкам Гёфгенам?
Барбару амаль немагчыма было спакусіць, нават самыя выпрабаваныя хітрыя штукі не краналі яе. Але тым больш пэўна абуджаліся спагада і педагагічная спакуса памагчы. Гендрыкавы дасведчанасць і хітрына адразу гэта выявілі. 3 таго першага вечара, калі ён у пераканаўчым кантрасце з Мардэравай шумнай бравадай разыгрываў ціхую вытанчанасць, пры Барбары ён мудра і абачліва адмовіўся ад выяўленчага мастацтва ў паводзінах. Яны гаварылі толькі пра рэчы сур'ёзныя і душапарыўныя: пра яго этычна-палітычныя погляды, пра яго самотную маладосць, пра цяжкія чары яго мастацтва; але ў самую рашучую хвіліну ён паказаў дзяўчыне заплаканы, аслеплы ад душэўных паку-
таў твар, і ўсё, што ён мог бы яшчэ сказаць ёй, абірнуў у лепятанне.
Барбара прывыкла, што ў неспакойныя хвіліны душэўных замяшанняў сябры звярталіся па дапамоіу да яе. He толькі Нікалета з яе блытанымі споведзямі бывала ў яе, заходзілі і маладыя людзі і нават пажылыя бацькавы сябры, калі ім была патрэбная суцешніца. Яна ўмела разбірацца ў болесцях іншых, а вось сабе з маладых гадоў забараніла любыя болі, забараніла прымаць занадта блізка да сэрца сваю бязраднасць альбо жаліцца каму б тое ні было. Таму ўсе думалі, што няма нічога такога, што магло б парушыць яе душэўную раўнавагу. Усе Барбарыны сябры лічылі яе роўным, энергічным, разумным, усебакова таленавітым, мяккім, сталым і ўпэўненым у сабе чалавекам. Магчыма, з усіх блізкіх да яе людзей толькі адзін ведаў пра яе хістанні, паняверкі, пра яе меланхалічную любасць да мінулага, пра яе страх перад будучым: стары Брукнер ведаў сваё любаснае дзіця.
Таму ў ягоным лісце, які ён ёй напісаў, атрымаўшы вестку пра заручыны, была не толькі туга, бо яна збіраецца пакінуць бацькоўскі дом, але і трывога. Ці ўсё яна як след абдумала, ці ўсё даклад.на разлічыла? хацелася ведаць бацьку. 1 Барбару напалохала засцярожлівая сур'ёзпасць пытання. А і тое, праўда, ці ўсё яна як след прадумала і разлічыла? Кожная яе парада сябрам была вынікам доўтіх развагаў, карпатлівага роздуму. Але яна легкадумна не ўважала на падзеі ў сваім жыцці. Часам крыху палохалася, але ёй ніколі не даводзілася абараняцца ад падзеяў альбо ўхіляцца ад іх: не дазвалялі цікаўнасць і гонар. Са скептычнай усмешкай яна адважна чакала не заўсёды спадзеючыся
на лепшае для сябе, чакала, іігго будзе, чым скончыцца. Усміхаючыся, яна глядзела на свайго дзіўнага Гендрыка з яго тэмпераментнай рыторыкай, які патрабаваў, каб яна іграла для яго ролю добрага анёла. Можа, і варта было б, можа, у гэтым яе абавязак, можа, у ім ёсць элітнае зерне і ёй, менавіта ёй, наканавана абараняць яго? I Барбара не супраціўлялася, — будзь што будзе. Куды больш, чым неспадзяваны паварот у яе лёсе, яе турбавала Нікалета, якая пруцянела ад Мардэра.
Зрэшты, падзеі раскручваліся імкліва. Гендрык прыспешваў: вяселле трэба згуляць яшчэ летам. Нікалета падагравала яго нясцерп.
— Калі ўжо вы рашылі, дарагія,— казала яна так, быццам катэгарычна асуджае ўсё, што паміж імі, але не паказвае выгляду, раз ужо ніякай вам рады не дасі, — калі ўжо вы рашылі пабрацца, — сказала яна, старанна акцэнтуючы націскі, — тады ўжо хай хоць баржджэй. Каб цяглыя заручыны маладых не замучылі!
Вяселле прызначылі на сярэдзіну чэрвеня. Барбара паехала дамоў: маса спраў і клопату. Тым часам Нікалета і Гендрык гастралявалі з камедыяй усяго на дзве ролі па балтыйскіх курортах. Барбары давялося часта заказваць дарагія перагаворы па тэлефоне, пакуль не дабілася, каб ёй прыслалі паперы, патрэбныя ддя рэгістрацыі шлюбу. За два дні да вяселля прыехала Нікалета — неабыякая падзея ў жыцці маленькага універсітэцкага гарадка, дзе жылі Брукнеры.. Праз дзень прыехаў Гендрык, які заязджаў у Гамбург па новы фрак. Першае, што ён паведаміў Барбары яшчэ на пероне, гэта што фрак неапісальна прыгожы, але на жаль яшчэ не аплачаны. Ён многа і нервова смяяўся. Ён загарэў, на ім быў вельмі светлы, крыху шчыльны летні гарні-
тур, ружовая кашуля і мяккі срабрыста-шэры капялюш. Смех рабіўся ўсё больш сутаргавы, чым бліжэй пад'язджалі да вілы Брукнера. Барбары нават здалося, што ён пабойваецца знаёмства з яе бацькам.
Тайны радца выглядаў маладую пару каля дзвярэй дома, у садзе. Ён павітаўся з Гендрыкам такім глыбокім і ўрачыстым паклонам, што ў гэтым можна было западозрыць іронію. Але ён не пакепваў. Твар заставаўся сур'ёзны. Форма галавы была такая высакародная, а твар такі тонкі, што аж страшна рабілася. Лоб у маршчынах, доўгі сагнуты нос і шчокі, здавалася, былі з каштоўнай цёмнай слановай косці. Прамежак паміж носам і ротам быў вялікі, яго запаўнялі сівыя вусы. Магчыма, гэты непрапарцыйны прамежак паміж верхняй губай і носам якраз і надаваў твару крыху ненатуральны выгляд, скажаў яго, быццам у крывым люстры ці на малюнку мастака-прымітывіста. Кідаўся ў вочы таксама і даўжманы падбародак, у барадзе. Спачатку складвалася ўражанне, што тайны радца носіць доўгую бараду, але насамрэч сівая барада была не даўжэйшая за сам падбародак. А падабенства з эспаньёлкай было ад таго, што сам падбародак быў незвычайна доўгі.
На гэтым твары, якому адухоўлены ўзрост надаваў адмысловы шарм, які і палохаў і выклікаў жаль, наймацней уражвалі вочы: яны былі таго глыбокага, мяккага, з пераходам у чарнату цёмнасіняга колеру, які быў вельмі добра вядомы Гендрыку: акурат Барбарыны вочы. Толькі над замроенымі і добрымі вачамі бацькі навісалі цяжкія павекі, і пагляд у яго быў як бы прьімглёны, тым часам як дачка глядзела адкрыта і ясна.
— Мой дарагі гер Гёфген, — сказаў тайны радца, —
я рады пазнаёміцца з вамі. Дазвольце мне спадзявацца, што ваша падарожжа было прыемнае.
Ягоная вымаўка была выразная, але зусім не нагадвала дэманічнай акцэнтацыі, якую практыкавала ў сабе Нікалета. 3 любаснай акуратнасцю тайны радца выгаворваў словы, быццам ягонае пачуццё справядлівасці не магло дапусціць занядбання хоць аднаго складу, нават з тымі канцавымі і нязначнымі складамі, на якія звычайна рукой махаюць, ён абыходзіўся ашчадліва і шаноўна.
Гендрык сумеўся. Перш чым адважыцца на святочны выраз твару, ён яшчэ крыху паўсміхаўся, бяссэнсава, прыкладна як тады, калі вітаўся з Дорай Марцін у «Г. М.». Барбара неспакойна паглядвала на яго, але на тайнага радцу такія дзіўныя паводзіны, відаць, зусім не зрабілі ўражання. Ён заставаўся бездакорна карэктны і прыязны. 3 ласкавай цырымоннасцю ён запрасіў маладых людзей у дом. Барбары, якая хацела прапусціць яго наперад, сказаў: