• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мэфіста Раман адной кар’еры Клаўс Ман

    Мэфіста

    Раман адной кар’еры
    Клаўс Ман

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 389с.
    Мінск 2006
    76.54 МБ
    X. Кроге самым жахлівым скандалам, калі дырэкцыя Мастацкага тэатра не ангажыруе фон Нібур на галоўную гераіню. Застрашаны і збязволены грозным драматургам Кроге запрасіў Нікалету дзеля пробы выступіць у «Кнорке». Яна прыехала з гарой чамаданаў з чырвонай лакіраванай скуры, у шыракаполым мужчынскім капелюшы і вогненна-чырвоным плашчы, гарбаносая, з бліскучымі кашэчымі вачыма, прыгожа-высакалобая. Усе ў «Г. М.» адразу заўважылі, што яна была — асоба: Моц зазначыла гэта багавейна ўсхваляваным голасам, ніхто не адважваўся пярэчыць ёй, нават Рахэль Морэнвіц, хоць гэтая і была незадаволеная прыездам новенькай, бо і Нікалета была таксама юная дэманічная дама і, каб даказаць гэта свету, ёй не патрэбен быў ні манокль, ні доўгі муштук.
    Рольф Банэці і Петэрсэн дыспутавалі, ці можна назваць Нікалету прыгожай. Энтузіяст Петэрсэн лічыў, што яна «проста асляпляльная»; асцярожлівы знаўца Банэці абмежаваўся акрэсленнем — «цікавая».
    — Пра прыгажосць і гаворкі быць не можа пры такім носе!! — нядбала сказаў ён.
    — Затое якія вочы, цудоўныя! — захапляўся Петэрсэн, азіраючыся навакол, ці не было паблізу Моц. А як трымаецца! Проста велічна, можна сказаць!
    Нікалета прайшла за вокнамі пад руку з Гёфгенам, усе гэта заўважылі. Яе галава з ганарыстым носам, бліскучым паглядам і высокім лобам была падобная на галаву юнака эпохі Адраджэння; гэта з сумнай пранікнёнасцю адзначыла сабе фраў фон Гэрцфэльд, якая раўніва назірала за парай. Нікалета трымалася роўна і проста. Ярка нафарбаваныя тонкія губы рэзка і дакладна артыкулявалі, кожная фраза звінела акуратна і
    выразна; галосныя яна вымаўляла неяк далёка наперад, і яны гучалі бліскуча і гладка, не прападаў ніводзін зычны, і нават самыя неістотныя службовыя словы неслі з сабою трыумф маўленчай тэхнікі.
    Па ролі Нікалета з дэманічнай вынаходлівасцю павінна была падкрэсліваць, якая яна самалюбная, а калі трэба, дык уздольніцца і на інтрыгу.
    — Вядома, мой мілы! — гаварыла яна Гёфгену, з якім пазнаёмілася толькі некалькі гадзін таму назад. — Усе ж мы хочам наперад. I тут патрэбныя локці.
    Гендрык, які скоса з цікаўнасцю разглядваў яе, думаў — кажа яна шчыра, ці гэта толькі поза. Цяжка было вызначыць. Магчыма, гэты адкрыты цынізм — проста маска, за якою крыецца зусім іншы твар, і хто ведае, які ў гэтага другога, схаванага, твару нос і які рот, і ці ёсць у ім нешта агульнае з гэтай на паказ ганарыстай маскай? Гендрык не мог прызнацца сабе, што жанчына поруч з ім зрабіла на яго ўражанне. Несумненна, яна была першая пасля Джульеты, ддя якое ў яго знайшоўся дапытлівы, зацікаўлены погляд. Яшчэ таго ж самага дня ён паспавядаўся ў гэтым Чорнай Венеры, якая страшэнна набіла яго, і гэтым разам не рытуальна дзеля гульні, а з палкай жарсцю — прынцэса Тэбаб угневалася. Гендрык пакутаваў, з асалодаю стагнаў і ў канцы прызнаўся сваёй прынцэсе, што яна застанецца яго адзінай валадаркай і каханай. Але калі ён зноў убачыў Нікалету, яго зноў зачаравалі яе рэзкая манера гаварыць, яе бліскучы пранізлівы позірк і ганарыстая пастава.
    Ногі ў яе не тое каб былі прыгожыя, хутчэй крыху таўсманыя, але яна прэзентавала іх у чорных шаўковых панчохах у такой пераможнай манеры, што катэ-
    гарычна адпадала ўсякае сумненне ў іх прыгажосці — акурат як сам Гендрык умеў падаць свае грубаватыя рукі так, як калі б яны былі тонкія і высакародныя. Нікалета закідвала нагу на нагу, глядзела пранізлівым позіркам, загадкава ўсміхалася і падцягвала спадніцу вышэй калена. Гендрык, зразумела, адразу раскусіў яе манеўр, але менавіта гэта і прывяло яго ў захапленне. Зрэшты, як яму лёгка было ўявіць сабе на гэтых нагах, якія заўважыў і ацаніў такі тонкі знаўца, як Банэці, зялёныя боцікі,— гэтая акалічнасць рабіла Нікалету яшчэ больш панаднай. Гендрык адкідваў бледны твар і пажадліва круціў брыльянтавымі вачыма. Нікалета яму падабалася.
    Спадабалася яму і тое, што яна дакладна і шчыра расказала пра сваё паходжанне. Яму імпанавала ўсё эксцэнтрычнае, авантурна-сумніўнае, бо і сам ён быў са звычайнага мяшчанства. Нікалета прызналася, што не ведае сваіх бацькоў.
    —	Мой тата быў авантурыст, — весела і горда, высока падняўшы галаву, заявіла яна. — Мама была маленькая танцорка ў Парыжскай оперы і, як я чула, вельмі дурная, але, кажуць, у яе былі боскія ногі..
    Яна з выклікам зірнула на свае, якія падавала як нябесна прыгожыя.
    —	Тата быў геній. Ён умеў пажыць на шырокуто наіу. Памёр у Кітаі, пакінуўшы там семнаццаць чайных домікаў і велізарныя пазычкі. Адзіная памяць у мяне пра яго — люлька курыць опіум.
    У сваім нумары ў гатэлі яна паказала Гендрыку гэту рэліквію. 3 карэктнасцю, за якой праглядвалася суцэльная чартаўшчына, яна спыталася, хоча ён чаю ці кавы. Заказ яна перадала па тэлефоне кельнеру ў тоне
    жорсткага, бязлітаснага прысуду. Пасля пачала падрабязна расказваць пра гады сваёй маладосці.
    — Вучылася я мала, сказала яна. Але я ўмею хадзіць на руках, бегаць па шары, які коціцца, і крычаць савою.
    Букваром ёй быў варты пахвалы часопіс «La Vie Parisienne» — «Парыжскае жыццё». Гадавалася яна to ў французскіх пансіёнах, адкуль яе часта выкідалі за дзікія выбрыкі, то ў доме тайнага радцы Брукнера, якога яна называла юнацкім сябрам свайго бацькі.
    Пра тайнага радцу Брукнера Гендрык ужо чуў. Творы гэтага гісторыка былі славутыя; зрэшты, Гендрык іх не чытаў. Затое ён ведаў, што грамадскае становішча тайнага радцы было гэтак жа важкае, як і незвычайнае. Даследчык і мысляр быў не толькі адной з самых прэзентабельных і найбольш абгаворваных постацяў у нямецкім і еўрапейскім акадэмічна-літаратурным свеце; яму прыпісвалі таксама і інтымныя сувязі ў палітычных колах. Вядомая была яго дружба з адным сацыял-дэмакратычным міністрам; з другога боку, у яго былі сувязі і з рэйхсверам: яго нябожчыца-жонка была дачкою генерала. Шмат зачэпак для каментараў спрычыніла паездка тайнага радцы па Расіі, дзе ён прачытаў цыкл лекцыяў. Тады нацыяпалісты арганізавалі яго цкаванне ў друку. 3 таго часу многія пачалі абурана гаварыць, што гістарычныя погляды Брукнера падупалі марксісцкаму ўплыву. Здаралася, студэнты ладзілі яму абструкцыі, калі ён падымаўся на кафедру. Але яго сусветна вядомае імя і спакойная, упэўненая вытрымка суцішала бунтароў. 3 усіх скаіідалаў тайны радца выходзіў пераможцам. Ён заставаўся недатыкальным.
    — Дзівосны стары, — гаварыла пра яго Нікалета. —
    Ён і ў людзях разбіраецца. Ён, напрыклад, вельмі быў прывязаны да таты. А мне дазваляў усё, што б я ні вычварала, а я, у сваю чаргу, была цярплівая да яго тонкага занудства.
    Найлепшай сяброўкай Нікалеты, можна сказаць — сястрой, была Барбара, Брукнерава дачка.
    — Яна такая мілая! I такая добрая! — ПозіркуНікалеты памякчэў, калі яна вымаўляла гэтыя словы, хоць і тут яна не забылася пра выразную, звонкую артыкуляцыю.
    На прэм’еру «Кнорке» чакалі не толькі Тэафіла Мардэра, але і Барбару.
    — Мне вельмі цікава, як ты яе прымеш, ці спадабаецца, — сказала яна Гендрыку. Можа, яна табе і не вельмі прыйдзецца. Але будзь з ёю пяшчотны, дзеля мяне. Яна крышку нясмелая, — сказала Нікалета, акцэнтуючы галосныя.
    У дзень вялікай прэм'еры прыбыла Барбара Брукнер. Мардзр прыехаў толькі падвечар, берлінскім экспрэсам. Гёфген пазнаёміўся з Барбарай перад самым прадстаўленнем, калі піў у кавярні каньяк. Нікалета звонка праартыкулявала:
    — Гэта мая самая любімая сяброўка, Барбара Брукнер, — і зрабіла цырымонны жэст пад чорнай крухмальна-плісіраванай накідкай.
    Гендрык быў занадта ўсхваляваны, каб уважлівей прыгледзецца да дзяўчыны. Ён кульнуў у сябе каньяк і знік. У грымёрнай ён знайшоў два вялікія букеты белы бэз ад Ангелікі Зіберт і чайныя ружы ад Гэрцфэльд. Каб улесціць нябёсы добрым учынкам, Гёфген шырокім жэстам даў маленькаму Бёку, які заўсёды прыходзіў на прэм'еры заплаканы, пяць марак, што,
    зрэшты, не пагашала пазычаных сямі з палавінею марак.
    Прэм'ера камедыі «Кнорке» прайшла бліскуча: з'едлівыя дасціпныя шпількі з дакладнага прыцэлу цалялі куды трэба, абрывістыя дыялогі казыталі нервы, раз за разам выклікаючы ў зале смех, то спалоханы, то шчаслівы, але больш за ўсё захапляла дакладная, грацыёзная, бліскучая сыгранасць Гёфгена з новай зоркай — Нікалетай фон Нібур, якая «гастралявала па ангажэменце». Пасля другога акта абое выканаўцы галоўных роляў доўга выходзілі на апладысментьі ўсхваляванай залы. У антракце да Гёфгена явіўся сам Тэафіл Мардэр, Нікалета была з ім.
    Неспакойны, але празорлівы позірк Мардэра прабегся па ўсіх прадметах у грымёрнай і спыніўся на Гендрыку, які знясілена сядзеў перад люстрам. Нікалета засталася каля дзвярэй, пачціва прымоўклая. Пасля доўгай паўзы Мардэр сказаў начальніцкім голасам.
    — А вы тыпаж урвікавалка!
    Яго вочы, якія ўмомант схоплівалі ўсё, неадрыўна глядзелі на прыгожа нагрыміраваны твар Гендрыка.
    -Вам спадабалася, гер Мардэр? — Гёфген спрабаваў зачараваць сатырыка алмазным позіркам і вабнай усмешкай.
    Але Тэафіл сказаў:
    — Ну так, гер...— і бессаромна дадаў: — Ну так, гер... як вас там, зусім забыў імя?
    Гэтым разам Гендрык трошкі пакрыўдзіўся. Тым не меней ён назваўся напеўна-прывабным голасам. На гэта Мардэр адгукнуўся:
    Гендрык, Гендрык вельмі пацешнае імя, мушу прызнацца, павінен сказаць — вельмі смешнае! — Гэта
    прагучала так пагардліва, што ў Гёфгена мароз пайшоў па скуры. Але раптам пісьменнік з нейкай засірашлівай весялосцю ўсклікнуў: — Гендрык! Чаму Гендрык? Канечне ж, вас завуць проста Гайнц! Завуць яго Гайнцам, а ён сябе называе Гендрыкам! Ха-ха-ха, далібог, няблага!
    Ён рагатаў залівіста, доўга, ад шчырага сэрца; Гёфген, уражаны гэтай злосна-прарочай празорлівасцю, пабялеў і ўздрыгнуў пад ружовай маскай. Нікалета не ўмешвалася, толькі весела пераводзіла кашэчыя вочы з аднаго на другога. Тэафіл зноў пасур'ёзнеў, быццам задумаўся, і пачаў варушыць блакітнымі губамі пад чорнымі вусікамі. Гэтая гулыія вуснаў неяк злавесна нагадвала смактанне раслін, якія пажыраюць жывёл, альбо рыб, калі хапаюць здабычу. У заключэнне Мардэр сказаў:
    — А вы тыпаж урвікавалка. Моцны талент — носам чую, у мяне вельмі тонкі нюх, Пагамонім яшчэ! Павячэраем пасля, разам! Пайшлі, дзіця!
    Ён узяў Нікалету пад руку і пакінуў грымёрную. Гёфген застаўся ў поўнай нерастаропнасці.
    Цалкам авалодаў сабою, толькі калі ўжо стаяў на сцэне ў агнях рампы. Затое ў трэцім акце па смеласці ўзлёту пераўзышоў усё, што калі-колечы паказваў са сцэны. Публіка аж стагнала. Калі ўпала заслона, Нікалета, асыпаная кветкамі, кінулася Гёфгену на грудзі і сказала: