Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
Смолер шчоўкнуў языком, хацеў нешта сказаць, але стрымаўся.
— Але чаму не двойка? — прашаптаў Вяргейчык. — Дай...
Ён схапіў сшытак Смолера і пачаў параўноўваць са сваім.
— Тут «спісана» і ў мяне «спісана», але чаму не двойка? — зноў разгублена паўтарыў ён.
— Якая розніца? — заўважыў Смоляр.
Тут Вяргейчык і сам зразумеў, што вярзе глупства. Хіба галоўнае, якая адзнака?
У галаве яго за адзін момант пранеслася: твар хлопца-земляка, «літаратар», «грошы добрыя...», «стыпендыя праляцела...» Вяргейчык адчуў, як стала горача вушам ад сораму, і чамусьці пацёр іх далонямі. Смолер са спачуваннем глядзеў на яго.
— А ты не маўчы, — нахіліўшыся бліжэй, параіў ён Вяргейчыку. — Падыдзі, скажы — так і так. Я спісаў — дык сяджу не рыпаюся, а табе што...
Вяргсйчык хутка павярнуўся да сябра, і ў вачах яго засвяцілася ўдзячнасць.
—Ты мне верыш?
— Канечне. Хочаш, я зараз сам скажу? Хочаш?
У Смолера была нейкая пастаянная гатоўнасць рабіць для другіх тое, на што яны самі не адважваюцца. Адпіхнуўшы руку Вяргейчыка, які цягнуў яго за крысо пінжака, ён хутка падняўся і на гэты раз не марудна, а залпам выпаліў:
— Клара Іванаўна, Вяргейчык сам напісаў, а вы напісалі, што спісаў!
Нехта хіхікнуў. Клара Іванаўна адарвалася ад журнала і паглядзела на Смолера пранізлівым позіркам, ад якога хлопец сумеўся і сеў на месца.
— Пісаў — спісаў, нічога не разумею, — прамовіла нарэшце выкладчыца. — Вяргейчык, што ў вас?
Вяргейчык падняўся, скоса зірнуў на збянтэжанага Смолера і паціснуў плячыма:
— Ды вось, я, Клара Іванаўна, чэснае слова, не спісваў...
Ён адкрыта глядзеў проста ў вочы выкладчыцы, усім сваім выглядам паказваючы, што ніколькі не крыўдуе на яе за гэтую маленькую недарэчнасць.
— А хто вам сказаў, што вы не спісвалі?
— Як гэта? — разгубіўся Вяргейчык. — Ну, думкі мае сказалі, — паспрабаваў ён пажартаваць і ўсміхнуўся з надзеяй на ўсмешку ў адказ, але твар Клары Іванаўны застаўся такім жа строга-абыякавым.
Вяргейчыка раптам асяніла — проста яна трапіла ў няёмкае становішча і не ведае, як з яго выйсці!
— Вы толькі не падумайце, — горача сказаў ён, прыціскаючы правую руку да грудзей. — Я маю на ўвазе... — Вяргейчык ніяк не мог знайсці патрэбнага слова.
— Сядайце! Вы надта доўга «маеце на ўвазе», — сказала Клара Іванаўна і спакойна, нібы нічога не адбылося, схілілася над журналам.
Вяргейчык сеў. Ён зрабіўся ўвесь чырвоны і баяўся падняць галаву — здавалася, уся група глядзіць на яго і думае толькі пра яго. Але калі ён спадылба акінуў аўдыторыю хуткім позіркам, то ўбачыў, што нікому да яго няма справы: хто цішком падчытваў наступны ўрок, хто наогул драмаў, а дзве дзяўчаткі-блізняты, што сядзелі збоку ад Вяргейчыка, глядзелі адна на адну і шапталі скарагаворкай песеньку. Яны даволі-такі захапіліся, нават Клара Іванаўна вымушана была адарвацца ад сваёй работы і пастукала алоўкам па стале:
— Таварышы, ціха! Праверце яшчэ раз сачыненні — шмат было памылак! — яна крыху памаўчала і дадала: — Я двоек ставіла мала,
бо для мяне было важна, каб чалавек сам, — на гэтым слове яна зрабіла націск, — вучыўся пісаць.
Вяргейчык ужо не слухаў выкладчыцу. Калі да гэтай размовы ў яго была цвёрдая ўпэўненасць, што гісторыя з сачыненнем — яўная памылка, якая рана ці позна вырашыцца, то цяпер усё станавілася рэальньм. У ім варухнулася невыразнае адчуванне, што не толькі стыпендыю ён можа страціць (гэта ён бы перажыў), але што так і не зможа —ніколі і нікому даказаць, што пісаў ён сам. Але як жа так? Няўжо дарослая, разумная жанчына, выкладчыца, не разумее гэтага? Ці не хоча разумець? Дапусцім, яна не захацела пры ўсіх разбірацца, бо збаялася, што сама магла памыліцца. Але ад таго, што яна падумала пра сваю рэпутацыю, яму ж не лягчэй... Павінна ж быць справядлівасць у чалавека...
— Давайце я пры вас напішу! — нечакана для сябе сказаў гучна Вяргейчык.
Падняліся заспаныя галовы з задніх парт, дружна павярнуліся да Вяргейчыка прыціхлыя дзяўчаты-блізняты. Клара Іванаўна ўздрыгнула і ўстала.
— Ну, хопіць! Вяргейчык, пакіньце аўдыторыю! — ад прыкрасці яна нават перасмыкнула сваімі ярка-чырвонымі вуснамі.
— На прынцып пайшла, — спачувальна прашаптаў Смолер, калі Вяргейчык збіраў падручнікі.
«Прынцып, — зларадна думаў Вяргейчык, сноўдаючыся па калідоры ў чаканні званка. — Гэта добры прынцып — людзям не верыць!»
Пасля ўрока ён намерыўся ісці скардзіцца класнай кіраўніцы, таму цяпер адчуваў у сабе сілу — нават думаў пра сябе ў множным ліку — «мы». «Мы пакажам, мы дакажам...»
«Я, канечне, моўчкі выслухаю яе прабачэнні, слова не скажу... Скажу толькі: «Эх, вы...» He, лепш ні слова!»
Тут Вяргейчык успомніў, як хваляваўся ад лірычнасці, калі глядзеў на задуменную постаць выкладчыцы. Яму стала сорамна за сябе.
Прагучаў званок. Загрукалі дзверы, і праз хвіліну калідор запоўніўся шумам, тупатам ног, смехам і галасамі. Вяргейчык глядзеў на гэтую мітусню і не верылася яму, што не так даўно мог ён гэтак жа бестурботна, з лёгкай душой смяяцца, жартаваць і ні аб чым благім не думаць. Але нават проста так стаяць і перажываць, як цяпер, было ўсё-такі лепш, чым некуды ісці і нечага дабівацца...
Ён уздыхнуў і памалу, з заміраннем сэрца падышоў да кабінета класнай, узяўся за ручку дзвярэй і зараз жа адхапіў руку і нават засунуў
яе ў кішэню, нібы баючыся, што яна неяк паміма яго волі адчыніць дзверы. Перажыўшы ўжо ў думках сцэну свайго апраўдання, яму толькі цяпер прыйшло ў галаву, што ўсё можа адбыцца і не па яго сцэнарыі. Але і не пайсці было нельга, бо гэтая невядомасць гняла больш за ўсё. «Хвіліна, — падумаў Вяргейчык, — і ўсё зноў будзе па-ранейшаму».
(He, воля ваша, ёсць у гэтым дэбюце нешта — як рэдактар кажу.)
Сабраўшыся з духам, ён пастукаў, не чакаючы дазволу, пацягнуў на сябе дзверы і ўвайшоў у кабінет.
— ...Між намі, толькі між намі, дзевачкамі, — пачуў ён нечы вельмі знаёмы голас, але не адразу скеміў, што гаварыла Клара Іванаўна, настолькі гуллівыя ноткі былі ў яс голасе. Сама яна стаяла ля акна спінай да дзвярэй і, прыўзняўшыся на дыбачках, палівала кветкі ў мініяцюрных гаршчочках, якія ў радок ляпіліся на кніжнай шафе.
«Папаў! — падумаў Вяргейчык. (Нічога сабе. Памятаеце HauKara?) Ён зусім не чакаў убачыць тут Клару Іванаўну. — Але нават лепш — хай упэўніцца...»
За сталом сядзела класная — круглатварая, прыемная на выгляд жанчына, хоць і залішне поўная. Яна ўсміхалася і нібы з ухвалай глядзела на Вяргейчыка.
— Клара! — сказала яна, па інерцыі працягваючы ўсміхацца.
Клара Іванаўна хутка азірнулася і, здалося, ніколькі не здзівілася, убачыўшы Вяргейчыка.
— Ха, з’явіўся! — сказала яна звычайным, строгім голасам. — Уяўляеце, Тамара Міхайлаўна, сарваў мне ўрок. Прыйшоў вось, стаіць — палюбуйцеся на яго!
— Хто, Вяргейчык? — спытала класная. — Ен харошы хлопец.
— Я не зрываў урок, — узбадзёрыўся падтрымкай Вяргейчык. — Я — вось... — ён працягнуў класнай скручаны ў трубачку сшытак.
— Ну-ну, дайце мне, — падышла Клара Іванаўна. Яна ўзяла сшытак і разгарнула. Тыцнула пальцам і іранічна-ўрачыста, адхінуўшы крыху назад галаву, прачытала: /.../
Загарнула сшытак і паклала на стол.
— Добра? Добра. Але за свой дзесяцігадовы выкладчыцкі стаж я магу, мне здаецца, адрозніць чужыя думкі ад думак свайго вучня. Вы скажаце, — яна махнула рукой, заўважыўшы, што Вяргейчык збіраецца перабіць, — скажаце, я магу пісаць пры вас, на вашых вачах. Калі ласка. За свой, як вы ўжо ўпэўніліся, немалы стаж я сустра-
кала вучняў з добрай памяццю, не больш, якія лёгка маглі ўзнаўляць на паперы нават адзін раз прачытаны тэкст.
Вяргейчык пахаладзеў. Яму ўжо не хацелася ні спрачацца, ні даказваць, ды ён бы ўжо і не змог, таму што ўсе думкі блыталіся, акрамя хіба адной — нашто ён сюды ішоў?
— Можа, ён сам напісаў? — спытала класная і паглядзела на Вяргейчыка.
Клара Іванаўна ўсміхнулася.
— Мяккае сэрца ў цябе, Тамара Міхайлаўна. А пасля здзіўляемся, адкуль бяруцца спецыялісты, якія не могуць правільна напісаць слова «інтэлігент»...
Вяргейчык ступіў да стала і толькі працягнуў руку, каб забраць сшытак, як у гэты момант ля яго ног нешта звонка дзынкнула. Ён уздрыгнуў, толькі цяпер успомніўшы пра дзірачку ў кішэні, якую збіраўся зашыць ужо трэці дзень, але то не было іголкі, то забываўся... «Малайчына! — з нейкім вясёлым адчаем пахваліў сябе Вяргейчык. — Скажы дзякуй, што больш нічога няма ў кішэні!»
Тры пары вачэй правялі позіркамі двухкапеечную манету, якая, падскокваючы на швах паркета, апісала роўны паўкруг і доўга яшчэ звінела недзе пад шафай. Выкладчыцы пераглянуліся.
— Мне можна ісці? — спытаў Вяргейчык. Яму хацелася спытаць з выклікам, незалежна, а выйшла нечакана вінаватым і злёгку дрыготкім голасам.
— He, пачакайце, — сказала Клара Іванаўна мякка, і ад гэтага Вяргейчыку чамусьці стала трывожна.
Ён апусціў галаву і пачаў глядзець на свае чаравікі. Клара Іванаўна падышла бліжэй і, стараючыся зазірнуць яму ў вочы, лагодна сказала:
— Ну, нічога страшнага — спісаў дык спісаў... Як цябе завуць?
— Ён у нас Валодзя, — адказала за яго класная.
— Слухай, Валодзя, — Клара Іванаўна трохі памарудзіла. — Чаму ты так дрэнна апранаешся? Раскажы, не бойся, можа, дома што? Можа, бацька п’е? He бойся, тут жа чужых няма, — павяла яна рукой вакол сябе.
— У яго няма бацькі, — зноў адказала класная, — адна маці. Вядома, цяжка. А заўтра стыпендыяльная камісія... Ага! — тут здагадалася яна. — Хлопчык, напэўна, таму і прыйшоў.
Вяргейчык падняў галаву. Тамара Міхайлаўна глядзела на яго з жалем. Клара Іванаўна прыязна ўсміхалася.
— Ну што ж. Калі так... — сказала яна і, падцяўшы вусны, нейкі момант глядзела ў адну кропку, абдумваючы нешта. — Ай, Тома, давай зробім выключэнне!
Клара Іванаўна зноў разгарнула сшытак і агледзелася па баках. Тамара Міхайлаўна падала ёй ручку з чырвоным чарнілам. Клара Іванаўна прымерылася да адзінкі, чыркнула палоску ўверх так, што атрымалася чацвёрка, і закрэсліла слова «спісана».
— Уся праблема! — засмяялася класная.
— На, — працягнула Клара Іванаўна сшытак Вяргейчыку. — Ну, я думаю, залішне напамінаць, што мы пайшлі табе насустрач... Вучыся, нс крыўдзі маці, — яна падумала, што б яшчэ сказаць. — Цябе папракаю, — звярнулася да класнай, — што сэрца мяккае, а сама...