• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    «Божанька, хай сёння ўночы я не буду абдымацца з Анжэлаю, але пашлі мне за гэта шчуку ці акуня!» — зусім па-дзіцячы, шчыра малюся я. Вось гэты час, пакуль настройваешся, пакуль баішся глядзець на ўтыркнутую ў бераг палачку ад донкі, пакуль носяцца ў галаве малюнкі зімы, сябе малога, калі сонца залівае чырвона-малінавым золатам лёд, а шчокі гараць, і каля студні бразкае нечае вядро, пахне дымам, лёдам, зімою, і хутка ўжо вячэра, а там — цёплая печ і зашмальцаваная кніжка Мележа, якую разгортваеш у любым месцы, і дрыжыкі бягуць па целе ад незвычайнай, чароўнай музыкі простых слоў, якія нейкім дзіўным чынам пастаўлены ў такі парадак, што ўжо не проста словы, а пахі, музыка, нейкі сум, нейкая весялосць, гэты час няўлоўных думак-успамінаў для мяне — шчасце.
    Леска не нацягнутая, а каля берага нават звітая ў кольцы. Я ўжо ведаю, што гэта значыць. Дрыготкімі пальцамі вырываю палку, паціху спрабую на сябе. Наўскасяк, амаль каля другога берага на ваду выплывае вялікая пляма чорнае каламуці. «Божанька, рыба і без цябе злавілася, пашлі мне лепш ноч з Анжэлаю...» А рукі па сан-
    тыметры цягнуць, перабіраюць леску — бух! Тое, што ўзняло каламуць, ажыло — вада ў тым месцы пачынае раптам лапатаць, быццам там вынырнула качка. I зноў ціха. Леска не ідзе далей, я ў штанах, перабіраючы яе, лезу ў гэтую ваду і ў гразь... Ужо мне не да Анжэлы і не да Бога — рыба, мая рыба рвецца, плюскоча і блішча раз-пораз жоўта-белым бокам — у двух метрах, за метр ад мяне! Леска заблыталася ў траве, і я выдзіраю з карэннем цэлы корч аеру — гэта ўжо каля самага карасёвага носа, і разам з карчом, з гразёю кідаю ўсё гэта на бліжэйшы бераг. Ёсць... Карась адчайна лупіць хвастом па траве, але хутка супакойваецца, слізь і гразь на яго баках падсыхаюць, і вось ён ужо сонным, абыякавым вокам глядзіць у неба. Буйная, як пазногаць вялікага пальца, луска выклікае асацыяцыі з металічным, ці «бслым», як у нас кажуць, рублём. Я абмываю ў чысцейшай вадзе штаны і рукавы кашулі. Сонца варыць так, што здаецца, сам адчуваеш, як яшчэ больш бялеюць гарачыя валасы.
    Карась мой трошкі не дацягвае да локця. Ён заглынуў кручок у самыя кішкі, і я не выдзіраю, а перакусваю леску каля рота і нясу дадому.
    — Паймаў? Да якая ж здаравенная! Я табе яе звару, добра?
    Мне трохі крыўдна — матка прывыкла ўжо, што я заўсёды нешта цягаю ў селішча: ці то рыбу, ці грыбы, ці арэхі, ажыну, і здзіўляецца менш, як мне таго хочацца. Яна пускае карася ў вялікую міску, у якой нядаўна мылася, але карась і ў гэтай мылыіай вадзе ажывае і з разгону выскоквае на траву. Пускаем яго ў поўненькае вядро з чыстай вадою, матка зверху яшчэ і накрывае хусткаю.
    — А што ты там напісаў у газету, што цябе напячаталі? — пытаецца матка.
    — Дзе? Дзе яна?!
    — У калідоры, на лаўцы. Пачталёнка паказала мне...
    Я хапаю з лаўкі згорнутую раёнку і не ведаю, куды дзецца; подбегам заварочваю за хату, адтуль — у высокі, стаптаны дарожкамі маліннік. Як у шалашы. «Поўным ходам ідзе жніво...», «закончылася нарыхтоўка сіласу ў саўгасе...», «сямейны экіпаж», «ганаровы сцяг узняты ў гонар...»
    — Чаго ты залез туды — шчэ вужака ні ўкусіла? — крычыць матка.
    A — вось:
    Ночыо белый снег покрыл Города н села, Под пушнстым ковром Спят леса н горы...
    He, дачытаць ад сораму не магу. А я ўжо і забыўся, калі пасылаў яго. I надрукавалі — у самы час. Ай, як сорамна!..
    ...У цяньку ўжо пясок пад нагамі робіцца халодны. Куры з пожні, з пакошы падабраліся бліжэй да куратніка, абступілі вядро для свінячай яды і дзяўбуць нешта ўсярэдзіне і з бакоў. Я ламаю кабанам бацвінне, і лісты холадна і пругка скрыпяць — як добра, што скора вечар, як я заўсёды люблю
    ВЕЧАР.
    Пазней, значна пазней, адразу пасля войска, я вычытаў у Купрына, што адзін ягоны герой раніцаю, «как й всегда это бывает с людьмй co слабымн йлй обострённымн нервамй», пачуваўся вельмі кепска. У трынаццаць гадоў я не думаў, не ведаў і ведаць не хацеў пра нейкія нервы. Але напраўду, раніцаю ў мяне часта без дай прычыны балела галава, а ў лесе я пачынаў слаба бачыць і прыносіў грыбоў менш за матку, хоць хадзіў удвая даўжэй. Ажываў я звычайна ў другой палове дня, і чым бліжэй да ночы, тым здаравей, весялей мне рабілася.
    Увечары, калі не было чаго рабіць, я залазіў на калідор, на цёплы шыфер, і пачынаў сумаваць. Святлей за той, падлеткавы, сум у мяне пасля ў жыцці нічога больш не было... Унізе па дарозе хадзілі людзі: з крамы, з лесу, з поля, везлі снапы ці мяшкі з картоплямі; каля могілак на пожні пасвіліся каровы, а я сумаваў, што нарадзіўся тут, а не ў горадзе. Там — я ведаю з тэлевізара і з кніжак — мае аднагодкі не гнуць маты, не кураць, дзяўчынкі шэптам выказваюць хлопчыкам сваё каханне, а тыя — «это было, это было, он вторую ночь не спнт, й о чём она спроснла — нйкому не говорнт»; яны не ўстаюць у пяць гадзін раніцы па грыбы, не малоцяць, не цягаюць сена, не капаюць бульбы; яны выпускаюць сценгазеты... і ўвогуле, чаго толькі не робяць. I я ўсё гэтае змог бы рабіць, разоў у дзесяць лепш. Мне б іхні клопат. «Вмтька, обедать сегодня будешь сам. На кухне разогрееш суп, в холоднльнйке — колбаса, рыба... Смотрн, сьешь всё...» А мая матка неяк захварэла, ляжала ў бальніцы, і я цэлы тыдзень паліў сам у печы, карміў курэй, кабаноў і сам сябе — якая там «колбаса в холоднльнйке», — што Бог пашле... А ў тэлевізары «разогревают супы», і «мальчпшка злнтся — есть на то прйчйна, не век же во дворе ему торчать; о, чтоб ты завтра двойку получйла, девчонка йз квартнры сорок пять!».
    Я мрою не горад, а познюю восень, загоны, на якіх капаюць бульбу, а ўвечары Васіль з рознага колеру вачыма стаіць пад грушаю з Ганнаю, і яна смешна раўнуе: «Ідзі ўжэ к Просі гарбатуй...», а тут кулакі з абрэзамі... Мне мроіцца балота, прысыпаныя снегам
    журавіны, сляды акуратных лапцікаў на снезе і пахі паленай саломы, якою смаляць кабаноў... Мне там хочацца жыць і там апынуцца...
    — Сыночак, — гукае знізу матка, — назбірай яблыкаў таму кабапу маленькаму.
    — Колькі ён ужэ можа жраць?! Дай мне пасядзець трохі — у мяне ногі баляць!
    — А рукі ў цябе не баляць? Есці?
    — Гэта лёгка, па-твойму, так рана па твае грыбы ўставаць?
    — He трэба цягацца ўсю ноч!..
    Спускаюся па драбіне ўніз, а ў вушах з усёй інтанацыяю звіняць апошнія матчыны словы, і асабліва самае апошняе —
    НОЧ.
    Праўда ж, ёсць такое, што, калі ўночы глядзіш на дзяўчыну ў профіль, яе твар здаецца набагата святлейшы за хлопцавы?
    Вясковая ідылія васьмідзясятых: лаўка пад плотам, яблыня, паплёўванне семкамі ўкрадзенага здаравеннага сланечніка — Анжэла сядзіць пасярэдзіне, а мы з Васілём — з бакоў. Я не зводжу вачэй з белае плямы Анжэлінага тварыку; ноч цёмная, без аніякіх зорак (а ў класіка Маякоўскага — «ночн августа звездой забнты нагусто»... Зрэшты, Маякоўскі — цудоўны. Проста ён меў на ўвазе не беларускія ночы.).
    — ...Тады дзеўка сказала, — не зачыняецца ў Васіля рот, — кажа, ідзі на могілкі, забі ў крыжа цвік. Пайшоў, ідзе, ідзе, ідзе... Нешта — трэсь пад нагою!
    — Фу, нн капелькн не страшно!
    Такі ў яе прыгожанькі нос, рот, такія вабныя... не ведаю нават, як сказаць, — можа, «рысы твару». Добрая, мілая! Хочацца кранаць яе, гладзіць, шкадаваць, а гэтага не толькі не можаш набрацца адвагі зрабіць, але адчуваеш, што і думаць пра гэтае нельга. (Пасля разумныя кніжкі растлумачаць мне, што такое раздваенне, такі гірымус увесьчасна хаваць ад самога сябс свае жаданні і думкі — звычайны стан падлеткавага ўзросту. Ды што мне цяпер да таго, што я даведаюся пра свой стан пасля!)
    — ...Забівае ён цвік, забіў, ісці — не пускас нешта. Ён дрыг-дрыг, упаў — і разрыў сэрца на месцы! Аказалася, прыбіў, не пабачыўшы, край свайго пінжака.
    — Ну н что? Я тебе такнх нсторнй десять выдумаю.
    — Слухайце далей. Калі мерцвяка закопваюць, праз тры дні з яго выходзіць...
    — Ну знаю — фосфор. Надоел уже. Сам ндп на кладбпше.
    — Анжэлка, чаго ж ты сёння са мною такая нелюбезная? Куды ж ты мяне пасылаеш?
    — Да куда тебя пошлёшь? Ты ж трус!
    — Я? А я і не спору.
    — Еслн не трус, ндн на кладбшце н прннесн мне шепку от креста.
    — Я ж кажу, я баюся.
    — Да ндн ты хоть куда-ннбудь!
    — Я пайду, — падхопліваюся я.
    — Сндн, — Анжэла прыціскае сваёй далоняю маю да лаўкі.
    — А, паняў... Вір ален фэрштэй.
    Васіль устае, зафутбольвае ў цемру свой кавалак сланечніка, падае на развітанне руку мне, Анжэле і сыходзійь некуды па вуліцы, у другі бок ад таго, дзе яго хата.
    — Хадзем паглядзім за ім, — горача шапчу я ў самае яе вуха і, прашаптаўшы, не адхіляюся.
    — Сндя. Нн на какое кладбшце он не гюйдёт. Дурак он, глупый, — шэпча яна і не адрываецца, нічога, толькі мацней прыціскае да лаўкі мае пальцы і гладзіць, гладзіць іх — кожны паасобку. — А ты — умнпца... Это правда, что ты вынграл какую-то олнмпнаду?
    -— Я не выйграў, тоесьць, на другім месце быў. Гэта рэспубліканская алімпіяда была, па рускай мове.
    — Ой, как здорово! Ты ж нн слова по-русскіі не умесшь, — яе голас трошкі ўздрыгвае, але мяккі і пяшчотны.
    — Умею... Проста не знаю, як табе сказаць... Нахіліся трошкі... Сорамна гаварыць па-руску!
    — Чего, дурачок ты?
    — Дражніцца будуць.
    — Ах ты, хорошенькнй мой! Ну, ндём...
    Я падымаюся амаль з радасцю, бо пачынаю ўжо баяцца гэтага шэпту.
    Мы ідзём тым самым шляхам, якім я раніцаю ішоў з грыбоў, голькі трошкі бліжэй да дач. Мне хочацца вырваць руку і ўцячы, а Анжэла маўчыць. Пералазім нейкі нізкі абвіслы дрот, ідзём па нечых агародах; я спатыкаюся на разоры...
    — Держнсь за меня...
    — А куды мы, Анжэла?
    — Это наш участок, а вот — дача...
    Я тупа гляджу на нейкія цёмныя пабудовы. А здалёк здаваліся такімі церамамі! Анжэла вядзе мяне паміж нейкіх буданчыкаў, паўз хлеў, адмыкае дзверы, і мы трапляем з цемры ў цемру яшчэ большую. Свецяцца толькі чатыры плямы па кутках — вокны. Пахне — як у кінутай хаце ці ў пограбе: бульбаю, моркваю, буракамі, свежай
    зямлёю — ну, пустка-пусткаю! Я паслушліва сядаю там, дзе маю руку пацягнулі ўніз, на нешта шырокае і мяккае.
    — Мы не будем зажнгать свет, хорошо? Нет, не бойся, нйкого нет н не будет, старнкн прмедут только завтра днём... Мйлый какой... Хорошйй мой...
    Яна гладзіць і моцна цісне мяне за шыю, гарачымі і мокрымі вуснамі прыкладаецца то да носа, то да падбародка, да маіх вуснаў... I ўсё часцей, часцей і мацней...