• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Накрэмзаў, перачытаў. Але нататнік ёй падаваць не спяшаўся. Хіба так, у зашмальцаваным блакноціку заявы пішуцца? Хто такую разглядаць будзе, хто ўсур'ёз прыме? Хто паверыць? Зрэшты, знойдзецца нармальная папера... I тады раптам возьмуць... ды і павераць. I ўсе твае, Берасевіч, клопаты звядуцца да адбой-пад’ёму, да таго, плюхнуць у алюмініевую міску большую порцыю баланды ці меншую...
    I ён зноў адчуў, як падымаецца ў ім, накрывае яго з галавой знаёмая, яшчэ большая хваля страху, бяссілля і злобы, і няма ад яе ратунку, не памагае ні гарэлка, ні гэтае дзяўчо, якую ён таксама пачынае ненавідзець, і не паможа міліцыя — хіба што сатана на тым свеце! Ён ляпнуў аб падлогу блакнот, рынуўся да яе — хруснуў пад ботам аловак, падмяў пад сябе і з яшчэ большым азвярэннем, з юрам адурэлага самца зрабіў тое ў другі раз, і ў трэці. I толькі тады пустата, млосць, знямога, як у наркамана пасля ўколу ці ў п’яніцы пасля пахмельнай шклянкі, аханілі яго, закружылі, і ён заснуў хутка і мёртва — так, што нават не чуў, як яна выграбалася з-пад яго бязвольнага, друзлага цела.
    VIII
    Раніцай Лёня, пазяхаючы, матляючы галавою, распраўляючы зацеклыя косці, — спаў ён адзеты, дзе і сядзеў, на табурэтцы, галавою на стале, — убачыў Берасевіча, які ўвайпюў у кухню... I не пазнаў яго.
    За ноч Берасевіч ператварыўся ў іншага чалавека. 3 вачэй сышла трывога, на твары гуляла ўсмешка абсалютна здаровага, дужага, упэўненага ў сабе мужчыны. Шчаціна на шчоках не старыла, а наадварот, свяжыла яго. На такіх звычайна прыемна глядзець, і хочацца парадавацца чужой радасці, сказаць добрае слова ці хоць бы ўсміхнуцца ў адказ на ўсмешку.
    Аднак нічога гэтага Лёня не зрабіў.
    — Ну што, вып’ем за тых, хто камандаваў ротамі? — адводзячы вочы, вяла прапанаваў ён.
    — He, дзякую! За руль жа мне.
    — А, тады не праблема...
    У вёску Лёня ісці адмовіўся. «Галава трашчыць... Самі дойдзеце. За семафорам — гравійная дарога, гэта ж не ўночы, днём — не праблема...»
    Берасевічу і не трэба былі праважатыя. Сапраўды, цяпер ён дойдзе, куды трэба. Да таго ж ён разумеў, што Лёня не столькі хоча застацца, колькі не хоча больш бачыць Берасевіча, не хоча ісці з ім побач, і што цяпер, пасля гэтай ночы, яго гпяце роля зводніка... Прыгнечаным, непахмеленым і няшчасным ён выглядаў.
    Берасевіч нават адчуў некаторую віну перад ім. Але нічога не зробіш. He ім такое жыццё прыдумана.
    Калі расплачваўся, Берасевіч першы раз у жыцці саступіў свайму заўсёднаму правілу: даваць роўна палову ад абяцанага. Разлічыўся з усімі напоўніцу, нікога не пакрыўдзіў, кожнаму, як і абяцаў, па пятнаццаць даляраў. Лёню, такім чынам, дасталося ажно трыццаць.
    — За гасціннасць!
    Дзядзька Іван, разгублены ад шчасця (яму здавалася, што даў ён мала, а атрымаў многа), то пазіраў на тры зеленкаватыя пяцёркі ў сваёй руцэ, то пераводзіў вочы на такія ж самыя, што трымала дачка. Ён не разумеў, за што ёй заплацілі, чым яна заслужыла? Ен забыў ужо, як лаяў учора «амерыканскія грошы», і ўсё паўтараў-перапытваў:
    — Вось выдумалі — ёй даваць... Нашто яны ёй?
    Потым дайшло да яго, а раптам гэта аванс.
    — Можа, яшчэ чаго? Вы хоць не пакрыўдзіліся? Ці ўсё добра? Самагонкі з сабой вазьміце!
    — Нічога не трэба.
    — Тады яшчэ наведайце калі!.. Прыязджайце!..
    — Прыедзе, не праблема, — сказаў Лёня.
    Берасевіч не сказаў нічога. Думкамі ён быў ужо далёка. Трэба было яшчэ заехаць па дарозе да цесця ў дом састарэлых (не, не любіў
    гэтай назвы Берасевіч — лепш — у «хоспіс»), купіць дачцэ смартфон — зімой яшчэ абяцаў, ды і жонка даўно нікуды не выбіралася, варта заказаць пуцёўку, у сэнсе дзве: жонцы і дачцэ — у той жа Егіпет ці ў Турцыю, а мо раскашэліцца і на Італію... Цяпер ён усё можа. Яго цягнула на добрыя справы. Хутчэй бы да машыны, такой мілай, камфортнай, любімай больш за... Дома найперш вымыцца, пагаліцца, пазногці апратаць, адзецца ў чыстае, гальштук...
    Берасевіч дайшоў да семафора, убачыў свой учарашні сярод шчэбеня акурак. Перад тым як спусціцца з чыгуначнага палатна на гравійку, азірнуўся. Дзядзькі Івана ўжо не было, пайшоў у хатку. Лёня курыў адвярнуўшыся. Лора стаяла ля ганка. На рух Берасевіча яна ўзрадавалася, заўсміхалася, пацалавала кулачок з заціснутымі ў ім грашыма і памахала яму — так дзякавала і развітвалася.
    I Берасевіч таксама памахаў ёй у адказ:
    — Да пабачэння!
    Адступала ноч, пачыналася раніца, не сціхаў салаўіны пошчак, ад зямлі ішлі цёплыя хвалі, пахла чаромхай, росным гравіем, і неба на ўсходзе з фіялетавага ператваралася ў радасна-ружовае.
    1993, 2009 гг.
    МЫЛА
    Той верасень быў надта халодны, дажджлівы і... хацеў напісаць «нудны», але на няпраўдзе спынілася рука.
    Які нудны, калі табе дваццаць адзін год, ты паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову любімага горада-героя Мінска, і вось цябе паслалі «на бульбу», разам з незнаёмымі пакуль хлопцамі і сямнаццацігадовымі дзяўчаткамі...
    Якая нуда, калі вакол такая прыгажосць — азёрная Віцебшчына, са сваімі вёскамі, дзе хаты не адгароджваюцца ад вуліцы платамі; са сваёй асаблівай гаворкай — гэтымі «мальцамі» замест «хлопцаў» ды «прыехаўшы» замест «прыехаў»; са сваімі выспачкамі барвоважоўтых пяшчотпых бяроз і асін проста пасярод бульбяных палеткаў; са сваім дрымучым яловым лесам, у якім, аднак, пад цёмнымі шатамі растуць белыя грыбы; са сваім дымком ад вогнішча, дзе ў прысаку пячэцца самы смачны ў свеце ласунак — бульба; са сваім (а цяпер на месяц і нашым) трактарыстам Фрэдзькам, мясцовым мудрацом, які ведаў толк у народных прыкметах і часта, пазіраючы ў неба, упэўнена заяўляў:
    — А не, сёння дажджу ня будзіць! — і заўсёды амаль разам з гэтымі словамі пачынаў накропваць дождж, які затым паступова пераходзіў у аблажны, на суткі-двое.
    He — нудным назваць той верасень ніяк нельга. Але тое, што быў ён дажджлівы і халодны — факт.
    Вячэралі і снедалі мы «са.мапасам» — што Бог пашле ці што гаспадары, у якіх мы кватаравалі, адшкадуюць. Абедалі на калгасным мехдвары пад навеса.м за доўгім, знарок для нас збітым з новенькіх дошак, сталом.
    У будынку майстэрняў, або ў «ангары», як звалі яго механізатары, там, дзе ў бетоннай падлозе спецыяльная яма для рамонту тэхнікі, паўз сцяну было восем умывальнікаў, з халоднай, канечне, вадою. Можна ўявіць, якімі мы вярталіся з поля: адубелыя, злыя, мокрыя, а галоўнае — брудныя. Закарэлыя ад ліпкай, як гліна, зямлі рукі з чорнымі «манікюрамі» пазногцяў ажно свярбелі, такія паспрабуй адмый, каб можна было ўзяцца пасля за лыжку, за хлеб. А тут на ўсіх, чалавек трыццаць, не лічачы механізатараў, адзін разлезлы абмылачак, які, калі і дачакаешся яго, не столькі знішчае гразь, колькі, здасцца, яшчэ больш уцірае яе ў скуру. Непрыемна! Я падумаў, што вось мне харошы шанс вылучыцца сярод сваіх (абавязкова ж заўтра нехта спытае: чыіх рук работа? — а хтосьці абавязкова адкажа), а заадно прысароміць мясцовых, паказаць ім, што хоць бы дзеля нас, гасцей, маглі б парупіцца аб такой неабходнай рэчы гігіены.
    Увечары я купіў у мясцовай краме восем кавалкаў мыла, самага таннага, «Туалетнага», па чатырнаццаць капеек за штуку, паразгортваў і паклаў каля кожнага ўмывальніка, і падалося, што змрочны «ангар» нібыта крышку пасвятлеў, неяк больш утульна, пачалавечы там стала.
    У абед наступнага дня ніводнага кавалка на месцы не аказалася. Гм...
    Ёсць у мяне адна ці то добрая, ці то дрэнная рыса — упартасць. Вечарам, да немалога здзіўлення прадаўшчыцы. я набыў чарговыя восем кавалкаў. I на наступную раніцу, перад тым, як ісці на поле, забег у майстэрні і зноў параскладаў іх акуратна...
    I зноў у абед не было ніводнага кавалка.
    Гэта ўжо насцярожыла. Хто з механізатараў настолькі бедны? Ці гэта — свядомая акцыя? Але — навошта? Каб не лез са сваім стаіутам у чужы «ангар»? Хай так і застаецца адзін на ўсіх абмылак? Мы ж не мыемся — мы табе памыемся?..
    He! У людзей, у кожнага, ёсць элементраны сорам, і ён павінен абудзіцца рана ці позна.
    Я пачаў купляць мыла рэгулярна, гэтак жа рэгулярна яно пачало знікаць. Быў момант, калі ў мяне на поўным сур’ёзе ўзнікла дурная думка — прыносіць яго, гэтае мыла, толькі ў абед, а на ноч забіраць. Вось даставіў бы ім (чамусьці ўяўлялася, што «іх» многа) радасці!
    Недзе праз тыдзень я падлічыў фінансы і задумаўся. 3 такімі тэмпамі да канца «бульбы» мне хопіць на адно толькі мыла. А цыгарэты? А хлопцам, з якім разам харчуюся, што даваць у складчыну? Можа, напісаць маці, папрасіць, каб прыслала грошы пераводам? Тлумачачы тым, што трэба восем кавалкаў мыла ў дзень? Глупства... Аднак жа і не здавацца, не складваць лапкі. Думай, галава, шапку куплю!
    I галава надумала: чатыры кавалкі, аказваецца, лёгка падзяліць напал. Абломкам старой касы я пачаў разразаць сваё «Туалетнае» — не разгорнутым, канечне, — і класці, як скупы армейскі старшына, каля ўмывальнікаў палавінкі.
    Той самы вынік. Мыла знікала, нібы якаясь дурная карова злізвала яго сваім дурным языком. I тое ж пытанне — навошта?! Каму трэба, каб было горш? Я ж не клаў атруту, ад якой магла б пайсці на руках кароста, — наадварот... Што гэта? Звычайнае вясковае дзікунства? Як у тым выпадку з ракамі? Калі адзін мясцовы (прытыраны!) хімзаводзік зліў у сажалку ядавітыя адходы, і ў ёй перадохла ўсё жывое — акрамя ракаў; яны выкарабкаліся на бераг і пайшлі да суседняга чыстага возерка. Паўзлі — у спёку, чапляючыся клешнямі за сухую траву, нязграбныя, калючыя, шапацелі, грэбліся... На бяду, іхні маршрут перасёкся з вясковай вуліцай. Угледзеўшы працэсію, павыбягалі стары і малы, дужы і слабы, хворы і здаровы, лупілі дручкамі, чавілі нагамі, хвасталі дубцамі — і не супакоіліся, пакуль не знішчылі «ворагаў» усіх да аднаго.
    Навошта, спытаеце, іх было чапаць, калі не есці?
    А мыла нашто забіраць?
    Пайшоў трэці тыдзень. Я ўжо чацвертаваў свае кавалкі — апошняя крайнасць, далей не было куды. Прадаўшчыца ў краме прывыкла да мяне і, пабачыўшы, не пытаючыся, звыкла апускала руку ў скрынку з мылам. He ведаю, што яна пра мяне думала.
    Пачаўшыся амаль як жарт, як бязвіннае спаборніцтва: хто каго? — мыльная гісторыя паступова зрабілася для мяне ідэяй фікс — навязлівай ідэяй, перайшла ў зацятае змаганне, калі не ў вайну — вайну здаровага сэнсу і этыкі з тупасцю і цемрашальствам. Прычым усё часцей пачынала мне здавацца, што ў вайне гэтай з супрацьлеглага боку дзейпічаюць не жывыя людзі з рукамі, нагамі і галовамі, а яка-