• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Згадка пра вёску завяла і дзеда. Ён высоўвае галаву з-пад прасціны і таксама вырашае паразважаць больш шырока, відаць, з мэтаю павучыць неразумных цяперашніх маладых.
    — Нашто мне вудкі? Мы жылі во там во, дзе хутар колісь быў, тры копанкі, увечары слоік з-пад малака пакладзеш у ваду, такое малако тлустае было, каб адмакаў, дык раніцай абавязкова карась у слоіку...
    — А вясна! — не слухае малады. — Калі сок з бяроз капае. Легчы пад бярозу на прагрэтую зямлю, заплюшчыць вочы, раскрыць рот, і хай капас...
    — Капае, — гучыць рэха чалавека-лемура.
    Дзед дагаворвае сваё адначасова з маладым:
    — ... Хоць адзін карась ды ўлезе...
    — А восенню! Лісты каляныя пад нагамі... Грыбы — Божа мой! А пахі прэлай лістоты, а агароды восеньскія, і гэтая ўтома на ўсім... Няўжо ўсё будзе?!
    — ...Дык папрэбуй выцягні яго, таго карася... Яго цягнеш за хвост, а ён растапырыцца, слоік жа не будзсш біць...
    •—• А зіма! Стаяць і дыхаць, нічога больш... нічога... Носам удыхаць, ротам выдыхаць...
    — ...Калоціш, трусіш той слоік, пакуль карась не ўпадзс пад ногі...
    Бывае, людзі гавораць на розных мовах, пра зусім розныя рэчы, а выдатна разумеюць адзін аднога. Так цяпер і ў старога з маладым. Малады нават у тым, што чуе, знаходзіць нейкуюдарэчнасць і логіку, адшуквае нейкі асаблівы падтэкст.
    — I вашая. дзядуля, гісторыя — цуд. Ва ўсім народным — мудрасць, назіральнасць, чароўнасць, прыгажосць... А ў цэлым — Бог! Шукаем яго, забываючы, што ён паўсюль, на ўсім...
    — ... А ніякага Бога не бачыў за восемсят два гады... Няма!
    — ... Заўсёды вакол нас... — да маладога даходзяць апошнія дзедавы словы. — Як... няма?!
    — Так. Яшчэ даўно, маладзейшы за цябе быў, думаю — пайду на могілкі, праверу, ёсць Бог ці няма...
    — Уночы хадзілі?
    — Дурны я ўночы — удзень! Прыйшоў на могілкі, кажу: «Бог, калі ты ёсць, стань перада мною». Бог не стаў, я памачыўся на нечы на крыж і з таго часу не веру ў Бога.
    Паўза.
    — Дык няма? — упалым голасам, увесь абвялы нейкі, перапытвае малады.
    — Няма. А святы Мікола ёсць! Гэта як калі рэзалі мяне, я паглядзеў на каляндар, акурат на Міколу зімовага аперацыя, тады прашу: «Святы Мікола-заступнік, зрабі, каб не памерці пад нажом!» Святы Мікола-заступнік зрабіў, у яго і веру. А Бога няма ніякага!
    Бліжэй да паўночы маладому робіцца горш. Ён яшчэ спрабуе гаварыць, але словы даюцца яму ўсё цяжэй, паўзы паміж імі ўсё большаюць, ён усё мацней і часцей хекае, кашляе, задыхаецца. Твар яго ўвесь у кропельках поту і сіні, як гэтае кварцаванае паветра. Прыбягае сястра, за ёю доктар, робяць маладому адзін укол, другі, але ўжо і наркотыкі не па.магаюць.
    Пачынасцца ў палаце бесталковая, як заўсёды ў такіх выпадках, мітусня, дзверы то расчыняюцца, то ляпаюць, зачыняючыся. 3 грукатам прыкацілі рэнтген-апарат, пакруціліся ля яго і патарабанілі назад, так і не выкарыстаўшы. Крыкнуў нехта: «Каталку хутчэй!» — «Асцярожней... кропельніцы...» — «Ды ён сіні вунь ужо!» — «Аперацыйная занятая...» Перавалілі з ложка на каталку, павезлі ледзь не бягом, разам з кропельніцамі і крывавым бутлем.
    Толькі тады сціхла нарэшце, хоць вочы прыплюспуць можна.
    Раніца ў палаце вызначаецца прыходам санітаркі. Звычайна япа ледзь не нагою адчыняе дзверы, плюхае анучаю ў вядры, грукае швабраю... Сёння ўшмыгнула ціхенька, нязвыкла-заміраная, без вядра і без швабры, з пакункам бялізны пад пахаю. Стараючыся не шумець, узялася перасцілаць пасцсль каля акна.
    — Нянечка! — чалавек-лемур прачнуўся. — Паглядзіце, там вады не засталося ў яго ў тумбачцы?
    Дзед таксама ўжо не спіць, больш таго — нават падымаецца і сядае, маленькі, сухенькі, беленькі і страшны, як вязень канцлагера.
    — Во, і сядзець ужо можаце, — ухвальна кажа санітарка. Яна сцягвае, камечыць і кідае на падлогу прасціну, накоўдранік, выварочвае падушку з навалачкі. — Хутка паправіцеся. Выпішуць вас. Дамоў паедзеце. Дома добра, цёпла. Сям’я, дзеці, унукі, праўнукі... Цяпер старыя доўга жывуць, а маладыя мала. Прыйдзі на могілкі, дык на партрэтах скрозь адны маладыя.
    — Новага каго пакладуць? — слабым, не падобным на свой голасам пытае дзед. — На гэты ложак?
    — Пакладуць, пустым не будзе.
    — Але ж і папагаварыў ён! Ды пра смерць, ды пры вудкі, ды пра абы-што... А браце мой! Так жыць хацеў.
    — Каб маўчаў, дык жыў бы.
    Санітарка — куды ёй спяшацца? — з навалачкаю ў руцэ прысаджваецца на незасланы ложак, гатовая слухаць разумнага чалавска.
    — А не знаў нічога, — расказвае дзед. — Бунін, Бунін... А то ж Дунін быў! Я яго ведаў, і жонку яго... Колісь восі пакраў з воза, тады хаваўся ў лесе, міліцыя прыехала, шукалі зямлянку, паролі такімі прэнтамі вострымі...
    — Знайшлі? — спагадліва пытае санітарка. Яна слухае гэтую ахінею з непадробнай цікавасцю, нават галаву падперла рукою.
    Замест адказу дзед стогне, памаленьку лягае на бок, ікае пару разоў.
    — Я люблю са старымі пагаварыць. Гэта ж як задарма розуму набрацца. Мяне ўсе хвалілі, бо слухалася. I цяпер матку слухаю. 1 бабулю слухала, калі яна жыла. 1 бацьку слухала, хоць ён і біў мяне папругаю. А ў вас мо і баба яшчэ жывая? Чусцс, дзед? О, дзеду?
    А няма каму адказваць. Дзед халодны ўжо. Толькі звісае з ложка да падлогі бяскроўная ручка. Санітарка мацае яе.
    — Госпадзі святы, — жагнаецца яна. — Двое за ноч! I чаго яны так мруць, гэтыя людзі? Няўжо паміраць цікавей, чым жыць?
    — Нянечка, — падаў голас чалавек-лемур, — кабецінка! Гляньце, там вады не было ў дзеда?
    — Нс ўп’сшся ты той вадою! Ужо ставіць няма куды, забіў тумбачку чужымі недапіткамі... На! Вадахлёб... Каб ведала, дык яшчэ пасцель прыхапіла б, а так лішні раз хадзіць...
    Учарашні промень сонца прабіўся праз шчыліну ў шторах, паспеў бліснуць на біле ложка. Але быў заўважаны пільнай санітаркай. Яна ча.мусьці азірнулася на дзверы і зашморгнула шторыны шчыльней.
    2007 г.
    ЛЁД
    I
    Галубоўскі даўію прасіў свайго прыяцсля і калегу па службе Фелікса, каб той хоць раз узяў яго з сабой на зімовую рыбалку. Фелікс абяцаў — ды ўсё не выходзіла нешта.
    Ужо і зіма прайшла, снег знік з вуліц Мінска, лёд на рэчках і азёрах вось-вось павінен быў растаць, а яны ўсё не ехалі. Нарэшце Фелікс сказаў:
    — Ну што — заўтра?
    I вось назаўтра ў суботу яны селі ў электрычку і паехалі. Чаму не на машынах, якія меліся ў аднаго і ў другога? А выпіць? Святое на рыбалцы, рыба ж па сухім не ходзіць...
    Дзіўна толькі, што пры іх не было ніякіх рыбацкіх прычындалаў, і адзеліся яны зусім не па-рыбацку: Фелікс — у чыстай куртцы, Галубоўскі — у новым паўпаліто, у Фелікса — на нагах чаравікі, у Галубоўскага — бліскучыя, як рыбіная луска, туфлі, Галубоўскі — у андатравай шапцы, Фелікс увогуле з непакрытай галавой... Усё тлумачылася проста. Hi па якую рыбалку яны не ехалі, гэта толькі для канспірацыі звалася — «рыбалка», а на самай справе яны ехалі здраджваць жонкам. Прычым вопытны Фелікс звыкла схлусіў сваёй, што розныя там лескі-палкі, кручкі-мармышкі, ватнікі і бахілы возьме ў Галубоўскага, а Галубоўскі таксама даволі спрытна, як для першага разу, наманіў сваёй, што ўсё гэта ёсць у Фелікса. Во як хітра прыдумана — малайцы! Начаваць, збрахалі яны, будуць у «спецыялыіай рыбацкай хатцы, дзе іх збярэцца чалавек дзесяць рыбакоў». Жонкі іхнія адна адну не любілі, не перазвопьваліся, таму і рызыка выкрыцця была нулявой.
    3 кожнай новай станцыяй электрычка аддаляла сяброў ад нецікавага Мінска і набліжала да новых прыгод і вострых адчуванняў. Фелікс з Галубоўскім сядзелі каля акна, адзін насупраць другога, і моўчкі, з засяроджанымі тварамі сузіралі аднастайны сакавіцкі пейзаж: як мільгаюць і застаюцца ззаду паляны, пералескі, рабыя бярозы і елкі з касмыкамі пацямнелага снегу на лапах...
    Скарыстаемся момантам, пакуль яны маўчаць, нічога яшчэ не адбываецца, і ўставім у паўзу колькі слоў пра іх.
    Абодвум каля трыццаці. Фелікс выглядае маладзей за свае гады, а Галубоўскі -— старэй. Калі нсвысокенькага, поўненькага, з жывоцікам, з бакенбардамі-катлеткамі і чорнымі вусікамі-стрэлкамі Галубоўскага вельмі ўмоўна, грубавата можна параўнаць з Пуаро,
    дык высокі, светла-русы, блакітнавокі і з вузкім выцягнутым тварам Фелікс — яго цень Гастынгс. Галубоўскі імпульсіўны, рухавы, любіць і ўмее пагаварыць. Фслікс — маўклівы, «флегма», нетаропкі ў рухах. Тонкія вусны яго часта ажыўляе загадкавая ўсмешка, якая сведчыць, што чалавек пазнаў цану і сабе, і людзям, і гэтаму жыццю, у якім вымушаны існаваць з-за адсутнасці лепшага.
    1 ўсё ж было нават у тварах іхніх нсшта агулыіае, ледзь улоўнае, што рабіла іх падобнымі. Гэта — узрост, той самы сумна-славуты «крыху за трыццаць», пра які кажуць, што ён «накладвае свой адбітак», узрост, пры якім звычкі спакваля пачынаюць выступаць заменай шчасцю, калі чалавек супакойваецца душою і часткова целам, калі сёе-тое ў жыцці дасягнута (а дасягнуць хацелася, канечне ж, «чаго і ўсе»: сямейка, дзеткі, кватэрка, кар’ерка, машынка...), словам, калі жыццё больш-менш уладкавана, распланавана, калі ведаеш, што было, што ёсць і — на жаль — лёгка ўгадваецца, што будзе (а будзе яшчэ круглейшы жывот, яшчэ большая азызласць, мяшкі пад вачыма, вяласць мышцаў, усё менш будзе заставацца валасоў на галаве і зубоў у роце і ўсё расці будзе пералік хваробаў у медыцынскай картцы...), і — як вынік — пытанне: гэта ўсё?! няўжо ўсё?! — і разгубленасць, нават лёгкая паніка — да чаго ж сапраўды імклівы гэты пракляты час, які ж ён насамрэч няўлоўны, як хутка праходзіць! — гэта ж яшчэ ўчора на вуліцы, у краме, у транспарце звярталіся да цябе «малады чалавек», а сёння — так нечакана, рэзка і непрыгожа — «мужчына», і разам з тым — нехаценне мірыцца, што самае лепшае, самае цікавае — мінулася, усё, што магло адбыцца, адбылося, і ўсё мацней прага нейкага бунту, хоць бы бунціку, усё вастрэй жаданне ўхапіць рэшткі маладосці, паспець «загрузіцца»...
    II
    — Як камп’ютар, — прамармытаў Галубоўскі, адрываючыся ад акна і ад сваіх думак. — Нічога! — ён ляпнуў Феліксу рукой па калене. — Тут галоўнас без комплексаў. Проста! Гарэлка дадзена, каб яе піць, жанчыны — каб з імі спаць, элекгрычка — каб у ёй ехаць, так жа?
    — Так, — адказаў Фелікс. I ўсміхнуўся сваёй усмешкай. Хто-хто, а ён выдатна ведаў, што робіцца цяпер на душы ў сябра — Галубоўскі яшчэ ні разу не здраджваў жонцы, таму цяпер балталогіяй хацеў перабіць нерваванне.