• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    — Я чалавек не дурны, згадзіся, — казаў Галубоўскі (нібыта Фелікс спрачаўся), — прывык ва ўсім шукаць і знаходзіць падтэкст. Вось мы цяпер чаму ўперыліся ў акно і маўчым? Ну, само сабою, з натуральнай, цалкам апраўданай асцярогі сустрэць знаёмага, іх жа, знаёмых, чорт у такіх выпадках наносіць, гадамі можна не бачыць, жывучы ў адным пад’ездзе, а тут вырасце перад табою, ды здароў, ды куды, ды чаго...
    — Тонка заўважана, — сказаў Фелікс.
    — Ці яшчэ момант, — падбадзёраны, працягваў Галубоўскі. — Каму з гэтай элсктрычкі можа прыйсці ў галаву, што два здаровыя бугаі, дарослыя дзядзькі, з такімі сур’ёзнымі тварамі, едуць не на дачы, не на... ну куды? — не на які-небудзь кангрэс дэмакратычных сіл, а да самых прымітыўных дзевак?
    — Ну, не такіх ужо і прымітыўных... Але ў цэлым — праўда. I адкуль у цябе што бярэцца? — шчыра спытаў Фелікс.
    — Назіральнасць плюс аналітычны розум, — патлумачыў Галубоўскі. — Цяпер канкрэтна наш выпадак. Пытанне: калі на душы так пяўтульна, дык чаго мы едзем? Куды нас нясе нячыстая ды нячысты дух? На ноч гледзячы? He дзеля блакноціка ж — ведаеш, такія нататнікі, імёнамі спісаныя ледзь не на кожную літару алфавіта, супраць якіх плюсікі... He для таго ж, каб у забягалаўцы за куфлем піва была магчымасць уплішчыцца: «А вось я раскажу!.. А вось са мной было!..» Цьфу! I ўжо самае агіднае, калі робіцца гэта з прычыны біялагічнай, медыцынскай — ці як сказаць... Калі — не дай Бог, канечне! — хвароба жопкі, астыванне да яе, механічнае жаданне перамены... Тут ужо ніякага апраўдання! Жывёльнасць, голы юр...
    — Элементарная подласць, — згадзіўся Фелікс (у якога якраз-такі жонка была хворая, нешта звязанас з парушэннем абмену рэчываў).
    — 3 іншага боку, чаго ламацца? Лепш здаровы цынізм, чым... Канечне, мне, у самай сіле мужчыну, проста... гм... па-чалавечы цікава. У кожнага бываюць моманты, калі так захочацца плюнуць на маральныя ўмоўнасці...
    — Адарвацца па поўнай.
    — Гэта раз! Другое, мы ж не толькі біялагічныя — мы ж і сацыяльныя стварэнні, нам жа хочацца неяк расквеціць будні новымі фарбамі, гукамі, адчуваннямі... Што называецца — «абнавіць кроў»... Калі з’явіцца нейкая свая маленькая тайна, уласны сакрэт, без якога як жыць нармальнаму чалавеку?
    — А вось гэта — вельмі трапна, — без усмешкі пацвердзіў Фелікс.
    ш
    Перад патрэбнай станцыяй яны падняліся — Фелікс на паўтары галавы вышэй за нізенькага. кругленькага Галубоўскага— і выйшлі ў тамбур. Элсктрычка задрыжэла і стала, як укопаная. Фелікс з Галубоўскім стукнуліся адзін аб аднаго і злезлі на перон. Адразу на іх дыхнула прыемным пахам чыгункі, вясны, расталага снегу... Было каля шасці вечара, зусім яшчэ светла, хоць пахмурна.
    Фелікс адышоў да бардзюра і, затыкнуўшы пальцам вуха, пачаў гаварыць па мабільніку. Электрычка паехала. Галубоўскі закурыў і агледзеўся. Перон. Лаўкі. Будыначак станцыі... Вялікае возера ляжала падковай, канцы якой падыходзілі да самага чыгуначнага палатна, беручы станцыю з абодвух бакоў у абцугі. 3 вышыні перона, наколькі бачыла вока, возера падобнае было на жаўтаваты ліст паперы, на якім чорнымі кропкамі і коскамі рассыпаліся сагнутыя постаці рыбакоў. Злева возера падпірала сцяна лесу, а прама — на далёкім беразе, там, дзе падкова выгіналася эліпсам, відаць былі дамы дачнага пасёлка. Усё гэта імгненна ўхапіў позіркам і адклаў у памяць Галубоўскі (трэба ж будзе потым штосьці расказваць).
    Падышоў Фелікс:
    — Ну, усё выдатна. Спозняцца крыху...
    — Дзс ж выдатна, калі спозняцца?
    — Павячэраем, агледзімся...
    План іхні быў — у Фелікса знаёмая, яна прыедзе ўвечары з MineKa ў пасёлак, у спецыяльную «хату», і прывязе сяброўку. Абедзве замужам, што дае пэўную гарантыю чысціні фізічнай і няпэўную — маральнай. Вось такая рыбалка, ха-ха!
    Фелікс прапанаваў ісці да пасёлка цераз возера. Калі спусціліся на лёд — веснавы, падшэрхлы, зусім не слізкі — і пайшлі па ім, лавіруючы між накручаных рыбакамі дзірак-палонак, Галубоўскі ў сваіх туфлях адзін раз усё ж паслізнуўся і ледзь не ўпаў. Цяпер, чым бліжэй да мэты, тым актыўней мянціў яго язык.
    — Тут галоўнае што? — пытаўся Галубоўскі і сам адказваў: — Якаясьці каверза, нечаканасць... Увогуле, як гэта робіцца? Ну, падрыхтоўка, прэлюдыя? Нс браць жа моўчкі за руку і не весці ж! Трэба ж штосьці казаць, неяк сябе паводзіць...
    I тут рознае ўяўлялася Галубоўскаму, самае палярнае:
    — Каб і не надта груба, і каб не інстытут шляхетных дзяўчат...
    Таксама ён дзяліўся ўголас — а як бы ён хацеў, каб было? Так сказаць, у ідэале? Паўзмроку, аказваецца, ён хацеў бы, ружовага або сіняватага адценняў, нейкага флёру... Сціпласці, няўмення. Каб
    такі ўтульны пакойчык невялікі, ізаляваны, глухі, які б абавязкова замыкаўся на ключ з сярэдзіны... Чагось такога. Аднак не супраць быў і на адваротнае: на распусту лёгкую, сімпатычную — у пэўных межах, канечне:
    — Ведаеш, без гэтых жахлівых «дядя» ці «муіцнна» — во ўжо ненавіджу!
    — Пік пошласці, — пагадзіўся Фелікс.
    Дапускаў Галубоўскі і самы горшы варыянт: непрыстойнасць, неахайнасць, развязнасць, калі рэчы называюцца сваімі грубымі імёнамі... Карацей, да ўсяго быў гатовы.
    — Натуралізм! — усклікваў ён. — Але таксама някепска!
    Асабліва ж карцела яму прасачыць адзін момант. Як гэта чужая, апранутая, недасіупна-непрыступная жанчына, якую звычайна праводзіш у лепшым выпадку позіркам, жанчына, якіх сотні на вуліцах, у транспарце, у крамах, паліклініках, бібліятэках, офісах і ў розных канструктарскіх бюро — як яна паступова будзе ператварацца ў індывідуальную, даступную, голую, тваю — па адным тваім жаданні, па адным руху твайго пальца, і належаць будзе толькі табе, нейкаму Галубоўскаму...
    — ... Хаця ты не маеш на яе аніякага права! Ці гэта і ёсць адзіна-сапраўдная, несумнешіая ўлада, дадзеная смяротнаму чалавеку, а зусім не ўлада палітычная?
    Фелікс згаджаўся, падтакваў, не забыючы нагадваць, каб гаманкі сябар хоць трохі глядзеў пад ногі.
    IV
    Возера прайшлі, ускараскаліся, памагаючы адзін аднаму, па слізкім адкосе і апынуліся на пасялковай вуліцы, вузкай, гарбатай і крывой («Як п’яны бык пасцаў», — заўважыў Галубоўскі) вуліцы. Людзей па дарозе траплялася мала, у асноўным мужчыны-рыбакі ў сваіх ватоўках, бахілах і са скрынкамі на плячах; хто ішоў з возера, хто на возера...
    Каля мясцовай крамкі стаяў, пакурваючы, дзядзька з браканьерскай мордаю. Побач, на кавалку цэлафана, раскладзены быў тавар — акуні, шчупакі, плоткі, судакі... Рыбіны былі розных памераў, некаторыя яшчэ варушылі плаўнікамі і жабрамі. Побач стаяў пусты глыбокі таз. У Галубоўскага загарэліся вочы, ён раптам падскочыў да прадаўца і загаварыў холадна, строга, начальніцкім тонам:
    — Што за рыба? Адкуль? Чым лавіў — сеткаю? Электравудаю? А дазвол? Пасведчанне паказаць?
    Дзядзька цыркнуў слінай, змерыў Галубоўскага сонным поглядам, нібы вырашаў, ці варта траціць на такога словы. Вырашыў, што не варта, і пагардліва адвярнуўся.
    — Цяпер разумею, — зрабіў чарговае адкрыццё Галубоўскі, калі ледзь адцягнуў яго Фелікс і яны пайшлі далей па вуліцы, — чаму знаёмыя рыбакі ніколі без улову не вяртаюцца! На якую «рыбалку» ездзяць!
    — Ды не. Сапраўдны рыбак смаркатага ярша ніколі не па.мяняе на самую залатую бабу... Прашу! — Фелікс паказаў на металічныя веснічкі.
    Дом. Звычайная дача. Як вясковая хата, толькі высокая, з акенцамі ў паддашшы. Нічога не паказвала, што гэта загарадны публічны дом, ці дом спатканняў, скажам мякчэй.
    — He Капенгаген, — скептычна заключыў Галубоўскі. А калі ўвайшлі ў двор, і навязаны на ланцугу ля будкі сабака, замест таго, каб гаўкаць на чужых, толькі хвастом завіляў, Галубоўскі пасміхнуўся: — Прывык!
    У халоднай — пара з рота — верандзе ім насустрач падалася жанчынка, звычайная вясковая бабулька, у пуховай хустцы, вязанай кофце, у пантофлях з кутасамі і ў мужчынскіх шкарпэтках. Рукі ад холаду яна трымала ў рукавах кофгы, як у муфце. Твар свяціўся лагоднымі зморшчынкамі, вочы ззялі радасцю, нібы гэта маці сустракала даўно чаканых сыноў.
    — He занята, баба Ганя? — спытаў Фелікс, і Галубоўскі, распранаючыся каля вешака, кідаючы на табурэтку шапку і шалік, паспеў заўважыць, як сябар дастаў нешта з кішэні і піхнуў бабулі ў руку.
    — Дзякую, родненькі, — расчулілася тая, ці то парушынку змахнула з павек, ці то нават слязіну. — Ніколі не пакрыўдзіш старую... Абы добра было...
    — Абы грошы і харчы харошы, — крыху не ў тэму ўставіў Галубоўскі. Цяпер, калі распрануліся, дык Фелікс нібыта яшчэ больш падрос, а Галубоўскі яшчэ паменшаў. Без шапкі ў яго на самай макаўцы адкрылася круглая, акуратная, падобная на ярмолку лысіна.
    Доўгім калідорам прайшлі ў нейкую цесную баковачку. Галубоўскі машынальна агледзеўся, шукаючы вачыма ложка ці канапы, але іх не было. Быў стол пасярэдзіне, засланы сінім у белыя гарошыны абрусам, і некалькі табурэтак. На стале — сальніца і попелка. Нявыветраны тытунёвы пах прымусіў паморшчыцца нават курца Галубоўскага.
    •— Прысядзсм?
    Сябры паселі на табурэткі, склаўшы рукі на калснях. Пакуль стол з дапамогай бабы Гапі сервіраваўся няхітрымі сялянскімі закускамі, Галубоўскі ад няма чаго рабіць цікаваў за ёю — за гэтай носьбіткай маралі і чысціні духоўнай, за гэтым жывым увасабленнем народнай мудрасці і прастаты, за гэтым адвечным літаратурна-мастацкім сімвалам дабра, справядлівасці, цягавітасці і працавітасці, — словам. сачыў за гэтай старой зводніцай — гаспадыняй прытона, і гучным шэптам дзяліўся з Феліксам сваімі назіраннямі, у прыватнасці, звяргаў увагу сябра на яе рукі — спрацаваныя, сялянскія, патрэсканыя, якія чаго толькі на сваім вяку не перарабілі, перш чым ладзіць ім, такім, як Галубоўскі з Феліксам, пачастункі і перасцілаць для іх пасцелі.
    Калі ж стол быў нарэшце сабрапы (міска з квашанай капустай, салёнымі гурочкамі, талерка з ружовымі брускамі сала, хлеб — чамусьці не чорны, а нарэзаны батон, і пляшка гарэлкі), Галубоўскі зусім развссяліўся, разышоўся да таго, што пачаў смехам заляцацца да бабкі Гані:
    — Вось і дама нашая!
    Ламаўся, галантна схіляў у паклоне галаву, выказваў намер пацалаваць «дамс» ручку... I дабіўся свайго, угаварыў. Чырвоная, збянтэжаная бабка вымушана была прынесці сабе чарачку, прысела за стол і сарамліва пачала цсрабіць вузлаватымі пальцамі махры абруса.