• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Бачыць жонку, яе парасон праплывае за акном. Аксана ідзе забіраць мужа. Ен падымаецца хістаючыся:
    — I натрапіш на гэткую нетру, — мармыча, ці то жонку маючы на ўвазе, ці то сваё незразумелае, пустое існаванне, — бы ў прыдоную чорную цьму... He — я толькі ад лютага ветру, я ад ветру схаваўся ў карчму!
    2009 г.
    УНОЧЫ
    I
    Раз ці два ў год гэта здаралася з Берасевіча.м.
    Ён пачынаў востра, без аніякай, здавалася б, прычыны баяцца і непавідзець людзей. He ўсё чалавецтва, а менавіта бліжняга свайго, які абганяў яго на аўтамабілі, ехаў побач у метро, выступаў па тэлевізары, ішоў па тратуары.
    Палохалі, і ад гэтага ледзь не да якогась агрэсіўнага памутнення розуму даводзілі абрыўкі чужых размоў на вуліцы, стук лыжак і відэльцаў і чаўканне чужых ратоў у кавярні, чэргі ля касаў у магазінах, чужыя твары, чужая вопратка.
    Ён пераставаў разумець, чаму яны апранаюцца, куды едуць, куды баяцца паспець, перабягаючы вуліцы, даганяючы транспарт?
    Калі жонка прасіла з’ездзіць з ёю на базар, ён не вылазіў з машыны, чакаў, пакуль яна перыядычна падпосіла і складвала ў багажнік ці на задняе сядзенне пакункі з прадуктамі; праз шкло ён бачыў доўгія рады, мітусню людзей, аднолькава выродлівых — як пакупнікоў, так і гандляроў, і ўсярэдзінс ў яго ўсё бушавала, і так хацелася набыць пісталет, каб трымаць яго (як дулю) у кішэні; прымяніць яго маладушны, труслівы па натуры Берасевіч, канечне, ніколі не адважыўся б, але мо хоць дакрананне да зброі, сцісканне яе ў руцэ дало б супакой.
    Цікава, што сам ён добра разумеў, чаму вечарам кладзецца ў ложак, а раніцаю ўстае, чаму голіцца, снедае, апранае касцюм і гальштук, чаму спяшаецца на працу, чаму яму трэба хутчэй псрабегчы вуліцу і дзеля чаго закупацца прадуктамі на базары і ў магазіне. Але іншым ён адмаўляў у праве на гэта. Яму, які некалі выбіўся з гразі ў князі, які паклаў столькі сіл і здароўя на свой цяперашні адносны дабрабыт, яму, які пачынаў з таго, што скупляў у мянял каля ўнівермага па пяць-дзесяць даляраў і хаваў іх ледзь не ў панчоху, калі ён азіраўся на сваё жыццё і параўноўваў, кім быў і кім стаў, — яму здавалася, што ён заслужыў свой спакойны, сыта-мяшчанскі маленькі сусвецік, а яны — не. Дык як яны могуць прэтэндаваць на тое, што і ён?
    3 кожным днём спружына ўсярэдзіне ўсё накручвалася, накручвалася... Трэба было штосьці тэрмінова рабіць.
    Але не магло памагчы яму —ведаў з вопыту — ні варочанне жалеззя ў фітнэс-клубе, ні кактэйлі ў кегель-бары, ні дзеўкі ў саўнах, ні більярдна-снукерныя залы, не паможа загадзя арганізаванае платнае паляванне, дзе ўколаты снатворным, асалавелы кабан не тое што бегчы, стаяць не можа, такая ж рыбалка, дзе растлусцелых, смярдзіочых камбікормам карпаў ледзь на падвешваюць табе ў вадзе на кручок... I справа не ў тым, што ўсё гэта каштуе грошай — знойдуцца грошы, здароўе даражэй, не — там увесь час кампанія, а Берасевічу самому ад сябе не было дзе схавацца, не тое што ад такіх, як сам; ясна, што гэта будзе за «пераключэнне»-лячэнне, калі ў галаве адна думка — пра пісталет.
    I вось нарэшце, калі цярпець станавілася больш немагчыма, выматаны страхам, нянавісцю, бяссонніцай, схуднелы, з запалымі вачыма Берасевіч ні дома, ні на працы нікому нічога не тлумачачы, сядаў у машыну (ніякіх мабільнікаў — толькі грошы!), выбіраўся за горад і гнаў па трасе з максімальна дазволенай хуткасцю ў любым на-
    прамку. Кіламетраў праз 200-300 зварочваў каля любога ўказальніка з якім-небудзь «Заполлем» ці «Залессем» і ехаў да вёскі.
    Вось толькі яна яго і ратавала. Толькі тут ён мог псіхалагічна разгрузіцца. Пажыць некалькі дзён сярод простага люду, пабыць у скуры звычайнага чалавека, параўнаць яго жыццё са сваім — тады сваё больш пачнеш цаніць. З’явіцца зноў энергія, і вернецца ён, як неаднойчы бывала — актыўны, энергічны, свежы, як агурок, і адпрацуе ўдзясяцера за тыя некалькі няшчасных, але такіх для яго неабходных, прапушчаных дзён.
    II
    Так ён апынуўся ў вёсцы са смешнавата-глухаватай назваю Цяцеркі, каля крамы пагаварыў з мясцовымі і неўзабаве знайшоў таго, хто яму трэба быў — Лёню, бабыля гадоў трыццаці, у кожнай вёсцы, у любым месцы такія знаходзяцца: невядома, што яны робяць, дзе працуюць, з чаго жывуць, за што п’юць, слабыя, добрыя, бязвольныя, за бутэльку гатовыя звадзіць хоць на той свет і назад прывесці.
    Без лішніх тлумачэнняў Берасевіч выклаў сваю праграму. Што яму трэба? Пацерціся сярод «простага народа». Падыхаць вольным паветрам. Выматацца фізічна. Выпіць. Бо ад гарадскога жыцця ён крыху стаміўся і трошкі як бы атупеў.
    Лёня слухаў з разуменнем, ківаў галавою і на ўсё адказваў:
    — He праблема!
    — Было б пажадана, — працягваў Берасевіч, — калі атрымаецца, пад занавес, на закуску — якую-небудзь больш-менш прыстойную, не надта брыдкую...
    — За асобную плату, — дадаў ён, ведаючы, як спрацоўвае гэта.
    Аднак якраз тут Лёня задумаўся.
    — За плату? — перапытаў ён і аблізнуў вусны. — Калі за плату — не праблема... Ёсць адна. Сірата, з бацькам жыве. Вось толькі...
    — Што?
    — Малаватая... Маладая зусім.
    Гэта Берасевіча толькі рассмяшыла.
    — Ложак усіх раўняе. Ногі ёсць у яе?
    — Гэта ёсць, — без энтузіязму пацвердзіў Лёпя, не ацаніўшы ці не зразумеўшы жарту. Па тым, як адводзіць ён вочы, відаць было, што нечага ён усё ж не дагаворвае. Але Берасевіч не стаў распытваць — не да таго.
    Пачалі дамаўляцца аб цане. Лёня прасіў сто даляраў, Берасевіч даваў дзесяць. Сышліся на пятнаццаці.
    — He праблема. З’арганізуем!
    Павесялелы гід абыякава, быццам увесь час з імі мае справу, скамечыў грошы, запіхнуў у кішэню і пайшоў выкочваць з-пад паветкі веласіпед. А Берасевіч падумаў, дзе яшчэ, на якіх Канарах і ў якіх Мінсках магчыма было б за капейкі знайсці сабе такі экстрым, наладзіць такі экатурызм, які павінен памагчы яму паправіць здароўе, вярнуць душэўны супакой і фізічную бадзёрасць?
    Хаця і даляраў было шкада, канечне.
    III
    На возера дабіраліся ў прыцемках — ішлі нейкімі гарэлымі тарфянікамі, хмызняком, балотам, і калі Берасевіч адставаў, Лёня азіраўся і чакаў яго са словамі: «Паспеем, не праблема!..»
    Возера ўсё абрасло высокімі, як бамбук, чаратамі (рай для камароў і браканьераў). Над вадой, над берагамі слаўся белы туман. Пара была майская. час цвіцення чаромхі, салаўі цёхкалі звонка і рэзка, зябкі холад добра браў за плечы, але пра вогнішча і думаць не было чаго — возера рыбхознае, ганялі на ім і ўдзень, і ўночы, з берага і з вады.
    Пакуль Берасевіч падшукваў сабе лацвейшае месца, Лёня наладжваў «павук», даволі складаную сістэму: убітая ў чваністы бераг тоўстая патырчака. на канец якой, у разгаліну, кладзецца доўтая жэрдка, да яе падвязваецца на вяроўцы распятая на жалезных прутах сетка метры два на тры. Зусім гэта няпроста. браканьерыць такім спосабам, тут трэба фізічная сіла — раз за разам навальвацца ўсім целам на гэтую жэрдку, каб яна, як рычаг, паволі выдзірала з вады ўсю канструкцыю...
    Пакрысе яілчэ больш цямнела. Рыбы не было. Лёня нерухома, як высокі чорны пень, стаяў каля свайго «павука». Берасевіч сядзеў за некалькі метраў ад берага, на сушэйшым месцы на абярэмцы чароту, і біў на сабе камароў. Яны віліся над галавою, лезлі ў рот, шыліся ў рукавы, пад шапку, звінелі ў валасах... Зрэдку пасярэдзіне возера праязджала маторка, тады Лёня сам прысядаў і рабіў знак Берасевічу, каб і той хаваўся.
    Берасевіч чыркнуў запальнічкай, зірнуў на гадзіннік. Нічога сабе — здаецца, толькі прыйшлі, а ўжо адзінаццаць. Ён падняўся — і камарыная хмара над ім паднялася, паразгіпаў зацеклыя ногі
    ў рыбацкіх ботах з адкасанымі халявамі. Патроху, рассоўваючы ў бакі шапоткія чараціны, пайшоў берагам. Пад нагамі чвякала. Куды ні глянь — туман і чарот, і на чарацінах каля мятлушак лепяцца гронкамі камары... На адной чараціне зусім блізка сядзеў і драмаў, гойдаючыся, маленькі вальдшнеп са сваёй дзюбай-дудачкай.
    Недзе гаварылі людзі, пахла цыгарэтным дымам. Бсрасевіч паглядзеў на далёкія, расплывістыя ў тумане агні за возерам, потым вярнуўся назад — і ўбачыў тое самае: каля вады сярод чарагоў у белым тумане цямнее постаць, а над ёй німбам вісяць-віюцца камары...
    Берасевіч прыслухаўся да сябе. Пот і сверб ад камарыных укусаў, холад, фізічная нечыстата цела, жаданне паесці і выпіць спіртнога ўзрадавалі яго — гэта былі нармальныя чалавечыя пачуцці. На міг ён быў падумаў, што ўсё, насыціўся, адпускае яго, малой крывёй на гэты раз абышлося, і, можа, дасць Бог, гэта яго першая і апошняя ноч тут, і вось ужо прайшла амаль палова яе. Але не паспеў ён так падумаць, як зноў накаціла, нібы каменная магільная пліта легла на грудзі, і захацелася разарваць адзенне, кашулю, і самі грудзі разрэзаць, рассекчы якім нажом, каб выйшаў з сярэдзіны гэты страшны, нячысты дух, што пасяліўся ў ім і не даваў жыць.
    IV
    — Ну, досыць! — загадаў Берасевіч.
    Лёня адразу ж замітусіўся, пачаў разбіраць і хаваць па частках у чароце «павука».
    Патэпалі назад. Зноў лес і халодны туман, раса на траве і на лісцях, камары і салаўі. і знаёмае чвяканне пад нагамі.
    — Хто ў Ленінгра-ад прабіраўся бало-отамі, — нягучна заспяваў Лёня, пасвістаў крыху і змоўк.
    Скончылася роснае кустоўе, пасвятлела, паказаўся высокі, парослы травою насып, і запахла шпаламі — гэта была чыгунка. Берасевіч з Лёнем падняліся наверх, паабціралі аб рэйкі гразь з ботаў і падкасалі халявы.
    — Далёка яшчэ?
    — Ву-унь, да стрэлак, дзе семафор. Бачыце?
    Берасевіч паглядзеў і нават сваімі добрымі шафёрскімі вачамі нічога не ўбачыў. Пайшлі збоку паўз пуць, дзе паміж шпаламі было больш камення і лягчэй ступалася. Дыхнуў аднекуль ветрык, адагнаў праклятых камароў, пасвяжыў твар. Берасевіч зняў шапку
    і ўзбіў далоняй мокрыя валасы. Зноў яму крыху стала лягчэй, зноў паверылася, што ўсё хутка скончыцца, адпусціць гэтая дрэнь і настане час, калі мазахісцкая камарыная ноч успомніцца не як кашмар, а як штосьці лёгкае, нават рамантычнае, успомніцца не гразь пад нагамі і не бруд на душы, а салаўіны спеў, шолах чаратоў, гэты ветрык, што так прыемна пахне мазутам і далёкай дарогай, і Лёневая спіна ўперадзе...
    Цяпер Берасневіч разглядзеў зялёную ў тумане пляму семафора. Яны дайшлі да яго і спыніліся перакурыць. Адсюль пачыналася двухпутка, быў раз’езд, папярочную дарогу з двух бакоў перакрывалі шлагбаумы. Унізе ля самых пуцей, аддзеленая ад чыгункі невысокім бетонным плоцікам, утульна, заманліва свяціла маленькім акном хатка. Мала дзе засталіся цяпер на пераездах такія мініяцюрныя будачкі, звычайна дагледжаныя, пабеленыя, з садзікам пад вокнамі; тым больш, калі яны яшчэ трапляюцца, ёсць у сузіранні іх штось мілае, даўняе, рамантычна-самотнае, звязапае з марамі, з дзяцінствам, калі хацелася, як вырасцеш, стаць бакеншчыкам, лесніком, стрэлачнікам ці станцыйным наглядчыкам.